Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) - 2

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 29, 30, 31  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Туля




Зарэгістраваны: 18.10.2015
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 18.10.15 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вітаю ўсіх! Сьмешка Працую музычным кіраўніком у 190 садку (Першамайскі раён). Наш садок мае 2 беларускамоўныя групы: 2-я малодшая і сярэдняя. Я праводжу заняткі ў сярэдней групе. Выкладаю выключна на беларускай мове. Працаваць цяжка, бо методык, кніг (тым больш грыфаваных) няма(. Таму сама займаюся перакладам тэкстаў песень і гульняў. Разам з выхавацелькай распрацавалі агульны план заняткаў, каб тэмы пераклікаліся, і нашым дзеткам было прасцей вывучаць мову. Але,як кажуць, ініцыятыва каральная. З'явіліся бацькі, якім не падабаецца, што іх дзеткі пачынаюць размаўляць дома на мове. Хутка навагоднія ранішнікі. Якія водгукі чакаць ад бацькоў,што прыйдуць на беларускія святы, невядома.
Для чаго я гэта расказваю?
Паважаныя бацькі, вельмі хочацца,каб ў такія групы траплялі дзеткі, якім насамрэч гэта неабходна! Беларускамоўных груп у Менску значна болей,чым вы думаеце! Але часта яны фармальныя. І гэта залежыць не толькі ад нас, супрацоўнікаў. Выхавацелі вельмі стараюцца! Але калі да загадчыцы прыходзіць раз'юшаны тата з крыкамі "И что, если так дальше пойдет,он меня и бацькай называть будет?!" у большасці з нас апускаюцца рукі. Вы ведаеце, ў якім стане знаходзіцца бюджэтная сфера, якія заробкі школах,садках. Мы працуем на ініцыятыве, і няма для нас большай узнагароды, чым словы падзякі бацькоў нашых выхаванцаў, і іх падтрымка добрым словам!) Усім шчасця!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 18.10.15 21:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Туля, паболей бы такіх, як вы! Можа ведаеце ў Ленінскім раёне такіх адказных выхавацеляў і выкладчыкаў? Бо па водгукам беларускія тут групы толькі на паперы(

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Туля




Зарэгістраваны: 18.10.2015
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 19.10.15 15:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
Туля, паболей бы такіх, як вы! Можа ведаеце ў Ленінскім раёне такіх адказных выхавацеляў і выкладчыкаў? Бо па водгукам беларускія тут групы толькі на паперы(

На жаль, не( Я больш за 10 гадоў выкладала фартэпіяна ў Партызанскім раёне,зараз перайшла ў садок Першамайскага,бо ў самой 2-е дзетак. Цяжка сумяшчаць іх выхаванне і працу. Магу вам толькі сказаць,што ў гэтым годзе на жнівеньскай секцыі для муз.кіраўнікоў паднімалася пытанне пра выкладанне на беларускай мове, і ўсіх папярэдзілі,што "групы на паперы" павінны застацца ў мінулым, напалохалі праверкамі менавіта па гэтай тэме.. Але, вы самі разумееце,што гэта будзе залежыць ад канкрэтных людзей на месцах. Выхавацельніца,з якой я зараз працую, спецыяльна паступіла на філалагічны ф-т, маючы ўжо вышэйшую адукацыю і вялікі вопыт. Таму магу параіць Вам падысці да загадчыцы і растлумачыць (толькі не патрабаваць!) сваю пазіцыю і свае пажаданні. Я думаю, усё будзе добра Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tina




Зарэгістраваны: 01.11.2015
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 28.01.16 11:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры дзень! Хачу запытаць бацькоў, чые дзеткi не так даўно хадзiлi цi зараз ходзяць ў ясельную групу д/с №187 на Кахоўскай. Раскажыце, калi ласка, як праходзiла адапатцыя, колькi дзяцей ў групе i, галоўнае, цi дазваляюць першы час маме знаходзiцца разам з дзiцем ў групе?
А таксама цiкавяць уражаннi ад наведвання старэйшай групы (5-6 год). Як вам выхавацелi цi яны там кожны год розныя?
У наступным вераснi малодшаму будзе 2,7 (трэба аддаваць у яслi), а старэйшаму будзе 5,3 (ён ўжо 2 гады ходзiць у другi садок). Вось i думаю, так як мы жывем зусiм недалёка ад Кахоўскай, перавесцi туды старэйшага i аддаць малодшага. Магчымась вывучэння з маленства беларускай мовы для мяне вельмi важная. Хоць мы i рускамоўная сям'я, але ж трэба з чагосьцi пачынаць))...Буду вельмi ўдзячная, калi хто адгукнецца i напiша тут цi патэлефануе мне па тэл. 8029-707-54-89 Таццяна.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Valeryja




Зарэгістраваны: 16.02.2016
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 16.02.16 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры дзень.
А можа хто што ведае ці дзейнічаюць беларускія групы у садках Заводскага раёна? ну ці мо планы якія маюцца па стварэнню групы (найбольш цікавіць штось бліжэй да Шабаноў ну ці мо на Партызанскім яўчэ існуе група?)? Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 679
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 16.02.16 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Valeryja, а колькі вашаму дзіцёнку? Можам аб'яднацца і сябраваць.
Мы старэйшую возім у 314, але гляджу, што на палову групкі амаль назбіралі людезй, на Празанскім лепей групіравацца, тады можна і 14 гімназію пасля разглядацьт, і Серабранскаўскіх падцягнуць каго.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Valeryja




Зарэгістраваны: 16.02.2016
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 16.02.16 19:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Малому 2.4. Я гатова з вясны аддаваць у дзіцячы садок. з восені ўжо без выбару ідзем у садок Плачу! ( тры гады увосень).
Я чула пра прыгажосць і цудоўнасць 314га, але ж мы не станавіліся ў чаргу ў тым раёне, ды і машыны няма так далёка вазіць((((((
Мне падаецца я Вас крыху ведаю. Вы ж у Шабанах жывеце? Мяне Валерыя Міхалевіч клічуць, я у Вас паўтары гады таму наконт хэсьбін пыталася у фэйсбуку. То мо паспрабуем скаперавацца? на Партызанскі вазіць усё ж лепей чым у цэнтр))
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 679
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 24.02.16 16:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Valeryja, мы таксама без машыны, на ўсе актыўнасці ездзім грамадскім транспартам.
У нас сын роўна на год меньшы за вашага, яму садок яшчэ зусім рана.
Так, у Шабанах, нешта памятаю пра хрэсьбіны, але вельмі слаба Сьмешка

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kufar




Зарэгістраваны: 29.10.2013
Паведамленні: 15
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.03.16 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне ўсім! Мы зараз жывем у Заводскім раёне, запісваліся адразу ў некалькі садкоў, у 202 на Партызанскім пр-це з беларускамоўнай групай і бліжэйшыя да дому. Я была ў 202, мне сказалі, што як раз набіраецца восенню група для 3гадовых дзетак. Здаецца, тое, шт трэба... Але на словах загадчыца сказала, каб я надта не разлічвала, што там будуць размаўляяць выключна на мове. Ды і сам садок мне не надта спадабаўся... Разглядаем зараз варыянты такія:
- усё ж такі вадзіць у 202.
- вадзіць бліжэй да дому, а на беларускай як размаўляем, так і працягваць размаўляць дома, бо гэта самы лепшы прыклад для дзяцей.
-шукаць іншыя садкі. Я так зразумела, што больш менш могуць "пахваліцца" беларускамоўнасцю толькі 187 на Кахоўскай ды 314 на Багдановіча. Але гэта не блізка да дому... Ды і не запісваліся мы там. Па шчырасці трэба адзначыць, што і да 202 трэба ехаць, але гэта хвілін 20 на грамадскім транспарце ці 10 на машыне.

Нешта я разгубілася і не ведаю, што рабіць... Што параіце, дзяўчаты?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.03.16 22:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маё меркаванне-садок павінен быць бліжэй да дому,а на якой мове там будуць размаўляць-гэта другаснае.Канешне,хацелася,каб у ідэале-па-беларуску,але ў нашых умовах-гэта не рэальна((.Галоўнае,каб дзіця дома чуў мову.
Школу,дзе будуць размаўляць на добрай мове настаўнікі,мне,падаецца,знайсці лягчэй,чым садок,ды і большых дзяцей прасцей вазіць,чым маленькіх на большыя адлегласці.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 4.03.16 15:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kufar, а чым вам 202 не спадабаўся? Так, ступень беларускамоўнасці групкі будзе залежыць, у першую чаргу, ад вас, бо далёка не ўсе дзеці будуць з беларускамоўных сем'яў. Пачытайце тэмы пра самыя- самыя беларускамоўныя садочкі і зразумееце, пра што я. У астатнім заступлюся за 202. Маленькі садок(6 групак разам з яслямі, 2 лагапедычныя групкі), ўсе выхавацелі і дзеці ведаюць адно аднаго, так, няма найсучаснейшага абсталявання, але вельмі чыста, ахайна, на вуліцу ходзяць рэгулярна(толькі ў непагадзь сядзяць у групках), дзяцей кормяць добра, на маёй памяці, а ходзім мы туды розным складам з 2011 г., не было выпадкаў кішэчных інфекцыяў "мясцовага разліву", грошы бясконца не цягнуць, у першы клас дачка прыйшла вельмі добра падрыхтаванай. Нам гэтага дастаткова. Ці можа гэта ў нас вельмі сціплыя патрабаванні да ўстановы дашкольнай адукацыі ? Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kufar




Зарэгістраваны: 29.10.2013
Паведамленні: 15
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.16 16:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
helin пісаў(-ла):
Маё меркаванне-садок павінен быць бліжэй да дому,а на якой мове там будуць размаўляць-гэта другаснае.Канешне,хацелася,каб у ідэале-па-беларуску,але ў нашых умовах-гэта не рэальна((.Галоўнае,каб дзіця дома чуў мову.
Школу,дзе будуць размаўляць на добрай мове настаўнікі,мне,падаецца,знайсці лягчэй,чым садок,ды і большых дзяцей прасцей вазіць,чым маленькіх на большыя адлегласці.


Дзякуй вам за меркаванне!
Але мусіць будзем вазіць усё ж у 202 - у бліжэйшым садку, які падабаўся, ужо няма месцаў. Ну я і вырашыла, што значыць не лёсСьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
kufar




Зарэгістраваны: 29.10.2013
Паведамленні: 15
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.16 16:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
CheGirl пісаў(-ла):
kufar, а чым вам 202 не спадабаўся? Так, ступень беларускамоўнасці групкі будзе залежыць, у першую чаргу, ад вас, бо далёка не ўсе дзеці будуць з беларускамоўных сем'яў. Пачытайце тэмы пра самыя- самыя беларускамоўныя садочкі і зразумееце, пра што я. У астатнім заступлюся за 202. Маленькі садок(6 групак разам з яслямі, 2 лагапедычныя групкі), ўсе выхавацелі і дзеці ведаюць адно аднаго, так, няма найсучаснейшага абсталявання, але вельмі чыста, ахайна, на вуліцу ходзяць рэгулярна(толькі ў непагадзь сядзяць у групках), дзяцей кормяць добра, на маёй памяці, а ходзім мы туды розным складам з 2011 г., не было выпадкаў кішэчных інфекцыяў "мясцовага разліву", грошы бясконца не цягнуць, у першы клас дачка прыйшла вельмі добра падрыхтаванай. Нам гэтага дастаткова. Ці можа гэта ў нас вельмі сціплыя патрабаванні да ўстановы дашкольнай адукацыі ? Вельмі шчасьлівы


Напэўна, справа была ў тым, што побач з нашым домам нядаўна адкрылі пасля рамонту дзіцячы садок, і здавалася, што ў параўнанні з ім 202-гі нейкі ну зусім стары і страшэнны..
Але ў новым месцаў няма, значыць пойдзем у 202-гі Сьмешка
А ці была тэма пра 202-гі? я не знайшла. Можа можна прачытаць пра беларускамоўныя групкі там?

Увогуле, ці збіраецца хто яшчэ ў 202-гі садок ўвосень? Там фарміруецца беларускамоўная група для 3-гадовых. Буду радая пазнаёміцца!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.04.16 22:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паважанае спадарства,мо хто зараз водзіць дзетак у 187садок-адгукніцеся,цікавіць сярэдняя група на наступны навучальны год,якія выхавацелькі,як з мовай?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.04.16 19:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне! Ці цікавяць каго-небудзь беларускамоўныя яслі ва Ўруччы-2? Групка афіцыйна прызнананая беларускамоўнай, але беларускамоўных дзетак у ёй няма. Адна з выхавацелек вольна размаўляе па-беларуску, нядаўна вырашыла размаўляць па-беларуску і з бацькамі, і з рускамоўнымі выхаванцамі. Яна прасіла прыводзіць беларускамоўных дзетак. ) Другая выхавацелька па-беларуску ўмее казаць толькі "Добры дзень" і "Да пабачэння". Абедзьве выхавацелькі вельмі прыемныя, працуюць шмат гадоў, любяць дзетак і з павагай ставяцца да іх. Між іншым, каб патрапіць да гэтых выхавацелек, людзі цэлы год плацяць грошы за адаптацыйную групу. А беларускамоўныя могуць патрапіць у садок без адаптацыйнай групы, трэба толькі ведаць як. )) Наагул, садочак цудоўны, найлепшы з тых чатырох, якія наведвалі мае дзеці. Атмасфера прыемная, на дзяцей не крычаць, а займаюцца з малымі ўвесь час. Прыходзіш забіраць дзіця ўвечары, а малыя не носяцца па групе, а сядзяць і гуляюцца ў шахматы. Шмат дадатковых заняткаў (тэатр, маляванне, англійская мова) на высокім узроўні. Гурткі абавязковыя для наведвання, таму адразу папярэджу, што агульная плата за садок вышэй, чым паўсюль (зараз больш за мільён на месяц). Загадчыца садка- малайчына. Не ведаю, як яна гэта робіць, але яна здолела стварыць калектыў, у якім аддана працуюць таленавітыя выкладчыкі, і трымае гэты калектыў (мала хто звальняецца). Яна ведае па імені ўсіх дзяцей, заўжды ветліва паразмаўляе пры сустрэчы. З нашай сям'ёй пераходзіць на нармальную беларускую мову. Да беларускамоўных усе супрацоўнікі ў садку ставяцца з прыязнасцю (і нашая сям'я тут не першая беларускамоўная, дарэчы). Калі Вам цікава даведацца падрабязнасці пра тое, як патрапіць у гэты садок, напішыце мне ў асабістыя паведамленні. Нумар садка не называю знарок, бо рускамоўныя могуць прыкінуцца беларускамоўнымі і такім чынам пайсці сюды без чаргі. Лепш не рассакрэчваць інфармацыю і зберагчы месцы для нашых дзетак. )

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 29, 30, 31  наступная »
Старонка 30 з 31.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Чаму так важна купляць беларускае? 105 Несцерка 81383 29.11.11 1:07
Weranika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 56676 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму дзеці так падаюць? 9 Vola 12133 30.07.09 21:34
julker Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 14557 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 36765 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map