Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Алкагльныя напоі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 30.10.08 16:54    Загаловак паведамлення: Алкагльныя напоі Адказаць з выцемкаю

У нас існавала такая тэма ў Беларускай кухне, але тое што я прапаноўвае не беларускае. Хаця... калі мадэратар вырашыць можна перанесці.

Дык вось зрабіла я Кававы лікёр, вельмі файна атрымалася.

Кававы лікёр (гасцям падаецца аля Бэйліс) Сьмешка
1,5 ст. цукру, 1 пакецік ваніліну, 3 ч.л. распушчальнай кавы, 2 банкі канцэнтраванага малака, 0,5 л. гарэлкі.
Цукар змяшаць з ванілінам і малаком. Паставіць на агонь. Давесці да кіпення і дадаць каву. Астудзіць. Дадаць гарэлкі. Пры дэгустацыі можна дадаць лёду.

Усім раю! Новы год набліжаецца ж.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 30.10.08 16:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, а
Выцемка:

1,5 ст. цукру,
маецца на ўвазе шкланак ці сталовых лыжак?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 30.10.08 23:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

шклянак.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.10.08 23:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, ваніліну ці ванільнага цукру? Падаецца, ванілін дужа тэрмаядзерны.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 7:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ванільнага цукру, так.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 10:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а што такое канцэнтраванае малако?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 19:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ваў! Гарэлка з кавай - студэнцкія ўспаміны. Толькі рабілі так: у Кока-колу далівалі гарэлкі і дасыпалі распушчальнай кавы. Прапорцыі на смак. Потым некаторыя танчылі да раніцы Зьехаў з глузду . Што цікава - з іншымі відамі колы не атрымліваецца

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 21:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, Вельмі шчасьлівы гэта ўсё ж такі іншае атрымліваецца Кола з гарэлкай гэта класіка студэнцкіх напояў. А тут ўжо не для студэнтаў,бо трэба яшчэ траціць грошы на малако і ванілін з цукрам Гыгыгы

julcik, канцэнтраванае малако, калі памятаеце прадаецца разам са сгушчонкай, толькі на іх напісана што яно канцэнтраванае і калі пабалтыхаць бляшанку бултыхаецца. На ім так і напісана. Падазраю, што можна замяняць вяршкамі, хаця магу памыляцца. Але рабіла першы раз, і сапраўды файна атрымалася. Скажу адразу, што калі даць яму крыху пастаяць, можа з тыдзень, то становіцца больш падобны на лікёр, не настолькі адчувальна гарэла. Хаця мне і без прастойкі тыдня вельмі спадабалася. Вып'ем піва!

Знайшла яшчэ адзін рэцэпт на барбарысе. Пасля распавяду.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 21:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, у нашае студэнцства рабілі кававы лікёр, толькі замест цукру, ванільнага цукру і канцэнтраванага малака, дадавалі простую сгушчонку Вельмі шчасьлівы Рацэпт значна спрашчаўся Вельмі шчасьлівы Вельмі шчасьлівы Вельмі шчасьлівы И таксама называли студэнцким Бэйлисам Сьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 22:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, выбачайце, апошні студэнцкі ўспамін, які адцягвае ад шляхетнай задумы тэмы. У 90-х у інтэрнатах варылі "лікёр" з гарэлкі з Цэвітай 2-ма брутальнымі спосабамі: пад ложкам на маленькай электраплітцы (бо забаронена было іх мець) альбо кіпяцільнікам у літровым слоіку. Напой лічыўся вельмі выкшталцоным сярод прыехаўшых з вёскі дзяўчынак. Але я абіраю піва Вельмі шчасьлівы

Чамусьці гарэлку ў любых спалучэннях і прапорцыях не люблю. А вось хатнія віна з кіслага мясцовага вінаграду, алычы, сліваў - смаката ў некаторых гаспадароў! А то яшчэ бывае самагонка з бярозавіку! Rolling Eyes Вып'ем піва!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 31.10.08 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў нас такі кававы лікёр называецца "дзебашыр". Вельмі шчасьлівы
Калісьці рэгулярна варылі крамбабулю, але яна ў нас зусім не алькагольная атрымлівалася, так, кампоцік.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 1.11.08 8:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ніякай задумкі шляхецкай не было наконт гэтай тэмы, проста напісала і вырашыла падзяліцца. А ты як заўсёды падтэкст ва ўсім бачыш. Вельмі шчасьлівы

А любы лікёр дарэчы ўсё роўна робіцца на аснове ці гарэлку ці брэндзі, бо напой павінен быць моцным, а гэта тут не дасягаецца бражэннем як віно.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 28.12.08 22:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хтосьці ведае як гатаваць дакладна Глінтвейн? Атое рабіла па рэцэпту з Нэта і выйшла абы што і збоку банцік Ніякі

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 29.12.08 12:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне дзесьці ёсць рэцэпт. знайду напішу. на нямеччыне студэнты так гатуюць

Сьмешка мне падабаецца

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 29.12.08 15:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

знайшла Сьмешка

бутэльку сухога чырвонага віна
2 сярэдніх апельсіна
1 лімон
4 гваздзікі
3 палачкі карыцы
каля 8 сталовых лыжак цукру

ставіце віно на пліту, грэеце, але галоўнае каб не кіпела!!!! Клічнік рэжаце 1 апельсін разам са шкуркай колцамі, а другі апельсін і лімон проста выціскаеце ў віно, кідаеце туды ж гваздзічкі і палачкі пакідаеце на маленькім агеньчыку на хв 20. толькі каб не кіпела!! Сьмешка потым спрабуеце і дадаеце цукар. лепш па некалькі лыжак, бо камусьці 8 будзе зашмат, а камусьці мала. тут ужо на свой густ Супер! і пейце гарачым. вельмі смачна Танчу! дарэчы некаторыя немцы, бачыла, кідаюць яшчэ туды адзін парэзаны не кіслы яблык. таксама нічога так. спарабуйце Супер!

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 136850 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13782 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11430 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16788 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13292 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map