Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
нарыхтоўкі на зіму

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 24.06.10 19:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, згодна. Зеляніна яна вельмі добра марозіцца і гатуецца пасля, але мне не вельмі спадабалася спаржавая фасоля. А вось цыбуля зялёная, кроп, пятрушка, сельдзярэй гэта вельмі добрая штука. Шчаўе не спрабавала, паспрабую ў гэтым годзе.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.11 0:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хто-небудзь марынаваў часнык? Ці смачна? Хачу паспрабаваць, якраз ёсць вясковы.
Падзяліцеся досведам!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 22.10.11 7:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, мая маці марынуе заўсёды. Але калі не ведаеш смак, дык лепей набыць у краме ці ў бабулек пакатшаваць і вырашыць. Гэта доўгі працэс. І восеньскі часнык ужо не марынуюць. Ён ужо перарос і падсох. Яго трэба марынаваць у жніўні.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.10.11 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, а калі не галоўкамі марынаваць, а зубчыкамі - таксама позна?
Пашукала ў нэце рэцэпту - то нейкі падазроны з аспірынам (супрацьпахмельны, ці што?), то на выхадзе часнык сінее/зелянее, то ў інгрыдыентах - шклянка соку чырвонай парэчкі... Rolling Eyes

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 23.10.11 8:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не ведаю. зубчыкамі ніколі не марынуюць. тэхналогія марынавання, што спачатку ён вымачваецца ў адным растворы, а пасля ў іншым. І калі часнык выбіраецца ў жніўні, то яго кажура яшчэ не такая дубёная. І часнык прапітваецца соллю і воцатам. Стаіць так здаецца 40 дзён, пасля перакладваецца ў іншы і зноўку можа якіх 2 тыдні. Таму нажаль, часнык які ў цябе зараз гэта як гарыхтоўку бульбы на зіму. Проста ляжыць і ты выкарыстоўваеш. З аспірынам я бы не рызыкнула ўсё ж такі рабіць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.10.11 23:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, шкада... давядзецца сала саліць з часныком!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 8:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю як вы, а я люблю вельмі грузінску кухню. І вось знайшла нарэшце рэцэпт сапраўднай аджыкі па-грузінку, і нават зрабіла яе. Таму можа каму спатрэбіцца вырашыла выкласці тут.

АРЫГІНАЛЬНЫ РЭЦЭПТ:
400 г. вострага чышчанага перца
600 г. перца салодкага таксама чышчанага
500 г часныка (лічу што трэба меней)
3/4 ст. солі
0,5 ст сумясі: карыяндр, хмелі-сунэлі, семя кропа (усё вядома молатае).
І так...

Я вырашыла, што мы беларусы робім жа дранікі на вока. Колькі бульбы захочам, столькі і робім. Таму не думаю, што і ў Грузіі вымяраецца, ўсё дакладна. І не ахвота мне было вылічваць колькі ў мяне перца, колькі солі.

1 - самае важнае ў гэтай аджыкі, тое, што перцы павінны крыху падсохнуць. Т.е. абвяць, каб не быць такімі моцна сочнымі. У мяне яны можа тыдзень ляжалі на балконе пад сонцам. А была восень ужо, таму моцна абвяць не атрымалася.
2 - бярэм перац востры. Мыем, чысцім ад семян. Я набывала дзесьці 1 кг на рынку. Пасля чысткі вядома стала меней. Яшчэ дадаткова пачысціла можа штукі 4-5 салодкага перца. Гэта ўжо глядзіце хто як любіць вастрыню стравы.
3 - бадай таксама адно з важных - З ВОСТРЫМ ПЕРЦАМ ПРАЦАВАЦЬ ТРЭБА ТОЛЬКІ Ў ПАЛЬЧАТКАХ. Вельмі моцна жжэ. І лепей пры адчыненай фортке.
4 - перакручваем перцы на мясарубцы.
5 - ачышчаны часным таксама перакручваем. АЛЕ я патраціла дзесьці 200 г часныка, і лічу што можна меней.
6 - калі ў вас перцы падвялі добра, то і вадкасці будзе не шмат. Але так як грузінская аджыка павінна быць амаль без вадкасці, каб намралёва можна было намазваць яе, то я вырашыла проста адціснуць не патрэбную колькасць соку. УСЮ працу рабіла ў пальчатках!
7 - пасля адціскання дадаем соль, і сумясі якія я загадзя набыла на камароўцы.
8 - перамешваем, і выкладваем у слоімі. З гэтага рэцэпта, у мяне атрымалася два слоіка з дзіцячага пюрэ па 180 г.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: hormashyki (11.10.12 8:52), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 8:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зараз пара перцаў, хаця можа яны ўжо адыходзяць. Раю зрабіць вось такую страву.

МАРЫНАВАНЫ ПЕРАЦ. (есці праз 5 дзён) - таксама грузінская кухня. Я рабіла на палову рэцэпта.
5 кг перца салодкага
0,5 л вады,
0,5 л алея
0,6 л воцату 9%
400 г цукра
3 ст.л. солі
часнык

Перац пачысціць ад семян, прыгэтым трэба каб ён застаўся цэлым, т.е. чысцім як для фаршыравання. Заліваем вады ў рондаль (проста вада, а не тая што ў рэцэпце) і бланшыруем пера 5 хвілін. Т.я. поўнасцю перац не памесціцца ў рондаль, я бланшыравала па 3-4 штукі. У кожны перац пакласці па 1-2 долькі часныка (у залежнасці ад памера часныка) і складваем у чысты рондаль. Алей, воцат, цукар, соль, ваду перамешваем, заліваем на выкладзеныя перцы і ставім пад гнёт (мне хапіла 3-літровага слоіка зверху) на 3 дні у цёплае месца (у мяне стаяла каля пліты). Праз тры дні ў лядоўню яшчэ на 2-3 дні. І ўсё. Можна есці.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 14:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А што вы робіце з яблыкамі? Сёлетні ўраджай вось-вось засыпле нас з галавой! Нават мы з нашымі апетытамі не спраўляемся з гэтым багаццем Rolling Eyes

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, я раблю пасцілу:
выразаю сярэдзінку з яблыкаў, пасля рэжу на кавалачкі у вялікі рондаль. дадаю трошкі вады, накрываю накрыўчай і тушу, каб ядлыкі памякчэлі.
Пасля блэндэрам пагружным раблю з іх пюрэ.
І сушу.
Зараз у мяне электрасушылка, дык сушу ў ёй, а да гэтай пары сушыла ў духоўцы: выкласці на пергаментную паперу, тую, што прадаецца ў нас лепш змалаць алеем без паху, пасля слой яблычнага пюрэ і ў трохі адчыненую духоўку на тэмпературу градусаў 70.
Пасля пласты разразаю на невялічкія кавалачкі, і атрымліваюцца смачныя натуральныя цукеркі. Рагнеда, і тыя дзеці, каго я частавала зацанілі. Калі аблыкі кіслыя, можна высушаную пасцілу намазаць мёдам. З цукрам мне не вельмі спадабалася, бо даўжэй сохне, і рукі пэцкае.

Можна закатаць пюрэ, а пасля яго сушыць.
У нас вельмі хутка разыходзіцца пасціла.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 23:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы сок нарыхтоўваем. Ужо якую зіму п'ем свой яблычны. У гэтым годзе маці пасадзіла яшчэ і гарбузы, дык робім яблычна-гарбузовы сок. Усім падабаецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ksysh_ka, а цукар дадаеш у пюрэ? І ці не будуць яны проста тушыцца ў духоўцы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.12 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, у апошнія дадала цукр, але з ім даўжэй сохне, і да рук больш прыліпае. Для салодкасці можна дадаць карыцу, рэцэптары яе ўспрымаюць як салодкае, нават у выпечцы можна цукар памяньшаць на палову.
Не, не тушацца ў духоўцы, а сохнуць, толькі кали духоўку зачыніць цалкам, не пакінуць шчылінку, будзе тушыцца, бо выхаду для пары не будзе.
Дарэчы, калі сок нарыхтоўваеце, як-раз можна сушыць пюрэшку ад яго, толькі закіпяціць, бо з сырой не так смачна. Безадходная вытворчасць )))

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 12.10.12 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ksysh_ka, файны рэцэпт, мусіць шмат яблык на яго пайсці. Толькі і ў мяне некалькі пытанняў:
-якім слоем накладваць пюрэ на бляху?
-прыкладна колькі часу займала высушыць у духоўцы?
-у чым пасцілу захоўваеце?
hormashyki, а ў нас няма прыстасона для сока, толькі сокаварка, яна больш падыходзіць для ягадаў. А хатні яблычны сок - гэта рэч! Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 12.10.12 12:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, час высушванн и тащшчыня слою узаемазвязаныя -- чым таўшчэй слой, тым даўжэй сохне. Калі сушыла ў духоўцы, прыкладна 5мм выкладала, сохла ноч, але гэта ў электрычнай духоўцы, заўважыла, што ў газавай значна хутчэй.
Захоўваю ў шафцы на кухні ў шкляных ці пластыкавах слоіках ці пластыкавых канрэйнерах, галоўнае, каб адкрытымі не былі.

Я, ў свой час, вось тут падгледзела рэцэпт. http://zefira.net/pastila-–-recept-iz-yablok/ і тут
http://www.good-cook.ru/kons/kons_011.shtml

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 3 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Пераклады розных вершаў розных аўтараў 15 Black aspid 11254 11.02.13 22:32
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11112 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў "Ненадзейныя" бацькі? 43 Volha 42895 8.07.09 0:34
julker Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Падарункі для розных узростаў 39 LaVita 32937 14.07.07 23:18
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13022 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map