Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
нарыхтоўкі на зіму

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 16.10.08 13:32    Загаловак паведамлення: нарыхтоўкі на зіму Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты! Хто з вас робіць на зіму нарыхтоўкі? Маю на ўвазе розныя саленьні, варэньні, марынаваньні. Проста цікава. Я ніколі не любіла кансерваваную зеляніну (хіба акрамя квашанай капусты), а сёньня набыла часопіс з кулінарнымі рэцэптамі, а там вельмі шмат рэцэптаў розных памідораў, гуркоў. Усё каляровае, у маленічкіх слоічках (ніякіх 3 літровых, ці нават літровых, самае большае 200 мл.) і растлумачана, як крута зімой дараваць сябрам заместа падарункаў вось такія слоічкі з кансэрвамі ўланай выробы...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 16.10.08 14:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я ніколі гэтым не займалася, а сёлета мы патрапілі ў адным парку на такія заросьнікі дурніцаў (буякі), што проста не маглі прайсьці. Насьбіралі процьму, а што зь імі рабіць? назамаражвала столькі, што больш у лядоўні не зьмяшчаліся. Нарабіла сочыва і сапраўды некаторым сябрам прэзентавала Вельмі шчасьлівы Мяркую, што гэта цудоўная ідэя - прэзентаваць нешта са сваёй уласнай нарыхтоўкі!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 16.10.08 20:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я раблю такія загатоўкі. Падабаецца сам працэс таксама, Вельмі шчасьлівы . Чымсьці нагадвае мышку-нарушку, якая ўсё цягне ў норку. Дарэчы таксама мне падабаецца ставіць усё ў маленькія слоікі бо тады і браць зручней, не стаіць некалькі дзён у лядоўні. Я і памідоры стаўлю ў малыя слоікі (1 літр), у трохлітровікі толькі агуркі, бо іх зручна пасля і ў расольнік і ў венігрэд класці.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.08 21:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я раблю, але абмежаваны асартымэнт - тое, што ўмею добра рабіць. Вельмі шчасьлівы
З агуркамі і памідорамі з патройнай заліўкай вазіцца не люблю, рэдка іх раблю, бо ў краме і так смачныя агуркі прадаюцца, прасьцей набыць. А вось салатка зь зялёных памідораў у краме не прадаецца, таму часам бяруся за яе. Смаката ж якая атрымліваецца!..

У гэтым годзе неяк шмат бегаю з малымі, было цяжка знайсьці час для нарыхтовак. Таму зварыла толькі сочыва са сьліваў з грэцкім гарэхам, крыху сочыва з чорных парэчак, насаліла тры рондалі груздоў. Муж, мой брат і мой бацька - грыбаедавы яшчэ тыя, цяпер дару ім грыбочкі на сьвяты. Вельмі шчасьлівы

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 16.10.08 21:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, поўнасцю падтрымліваю, таксама не стаўлю ўсё што патрапляецца пад руку. Акрамя памідораў і агуркоў, стаўлю салаты (з бурака, з перца), аджыка, леча. І сочыва для разнастайнасці па адной ці 2 слоіка (муж у асноўным марозіва залівае ім). А ў гэтым годзе і грыбы ставілі, бо іх шмат назбіралі. І можна рэцэпт салата з зялёных памідораў Сьмешка, бо шмат ад каго чула што смачны, але рэцэпта гарантаванага не сустракала.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 9:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я не ўмею рабіць нарыхтоўкі. Зрэдку раблю нейкія сочыва. і тое шмат якія не стаяць потым. Таму я нешта марожу, а нешта купляю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 12:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, калі ласка, салатка зь зялёных памідораў:

3 кг зялёных памідораў
1 кг морквы
1 кг цыбулі
1 кг перцу
8 вялікіх лыжак цукру
100 г солі
500 г алею
200-250 г таматнага соўсу

Парэзаць гародніну, як на звычайную салату. Усё зьмяшаць, варыць 30 хвілінаў пасьля закіпаньня. Гарачую салатку разьліць па стэрылізаваных слоіках, закруціць слоікі.
Атрымліваецца 5 л салаткі, стаіць нармалёва да лета, калі не зьядуць раней. Вельмі шчасьлівы
Мне вельмі падабаецца, што салатка бяз воцату.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 12:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, зьмясьціце, калі ласка, свае правераныя рэцэпты!
Найбольш мяне цікавяць аджыка, леча, памідоры і марынаваныя агуркі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 15:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

зварыла толькі сочыва са сьліваў з грэцкім гарэхам

Alenka, а рэцэпт можна?Сьмешка Я наварыла нешта такое ж, ажно 6 літраў Вельмі шчасьлівы Але гатавала так, як у гугле адшукала) Што спадабалася - мала цукру трэба (не люблю салодкія варывы), і косткі з чарнасліваў не трэба даставаць. Яшчэ не каштавала, але альтэрнатыўны рэцэпцік цікава ведацьСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 15:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, а я амаль без рэцэпту варыла, на смак нават цукар сыпала. Вельмі шчасьлівы Хаця рэцэпт дзесьці ў Нэце вычытала, там колькасьць цукру дакладна пазначаная (здаецца, 600 г і нейкая колькасьць вады; шукаць трэба).
Варыла так: сльвы парэзала на паловачкі, косткі павымала. Засыпала цукру, пачакала, пакуль сок зьявіцца (некалькі гадзінаў), вады наагул не дадавала, паварыла 5 хвілінаў пасьля гатаваньня. Пасьля паўгадзіны сочыва пастаяла. Пасьля зноўку паварыла 5 хвілінаў, зноўку місу на паўгадзіны адставіла. У трэці раз варыла ўжо да гатоўнасьці, тады ж засыпала і грэцкія гарэхі (рэзала ядры дзесьці на 6 кавалкаў).
Атрымалася нечакана смачна. Сьлівавае сочыва само па сабе на смак нейкае "аднатоннае", ня надта выразнае. Але дзякуючы гарэхам яно "раскрываецца", набываючы дадатковыя смакавыя адценьні.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 17.10.08 21:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вырашыла выкласці яшчэ пару рэцэптаў. Вельмі рэкамендую. Не пашкадуеце, ды і можна для першага разу гатаваць не на поўны рэцэпт, а палову ці трэць.

АДЖЫКА
2,5 кг памідораў, 1 кг морквы, 1 кг перца, 1 кг яблык антонаўкі, 200 гр ачышчанага часныка, 3-4 стручка горкага перца.
На мясарубцы перакруціць усе інгрыдыенты і варыць 1 гадзіну пасля таго як закіпіць. Праз 1 гадзіну дадаць 1 ст. воцату, 1 ст. цукру, 1 ст. алея (можна крыху меней), 3-4 ст.л. солі, талчоны часнык. Раскласці ў слоікі і закатаць.

АГУРКІ
На трохлітровы слоік 2 ст. л. солі, 3 ст. л. цукру, 50 мл воцату, прыправы (хрэн, лісты смародзіны, кроп, літы вішні, перац гарошак, лаўровы ліст, часнык 5-6 долек).

На ўсялякі выпадак калі раптам хтосьці будзе ставіць першы раз.
У стэрылізаваны слоік кладзецца прыправа, затым утрамбоўваюцца агуркі, заліваецца ўсё варам, накрываецца крышкай для закаткі. Праз пару хвілін, калі слоікі з агуркамі пастаялі, вада зліваецца ў рондаль і зноўку нагрыецца. За гэты час у слоік дадаецца соль, цукар, воцат. Заліваецца ўсё разагрэтай вадой з-пад агуркоў, калі вады не хапіла даліваецца кіпень (як правіла не хапае зусім крыху, ці наадварот усё хапае). Закатываецца. Я яшчэ слоік патрасу ў руках, каб соль разышлася. Пераварочваецца і накрываецца чымсці цёплым.

Гэта ўніверсальны рэцэпт. Я яшчэ спрабавала розныя варыянты, калі разам з агуркамі закатываецца крыху цыбуліны, ці морквы, ці памідор (можна 2) з верху кладзецца. Прыйшла да высновы што больш падабаецца з памідорам, зараз толькі так і стаўлю.

САЛАТ З БУРАКОЎ
3 кг памідораў, 0,5 кг морквы, 1 кг цыбулі, 2,5 кг ці 3 кг буракоў, 3 ст. л. солі, 2 ст. л. цукру, 1 л. алея
Нарэзаць, перамяшаць. Хвілін 20 даць пастаяць, бо з’яўляецца сок. Тушыць 30 хв і закатаць.
3 кг буракоў = 7 літраў салата

ПАМІДОРЫ

На трохлітровы слоік 50 мл солі, 50 мл вацата, 200 мл цукру. Прыправа (перац гарошак, ліст лаўровы, часнык 3 долькі).

ЗАКАТКА “АГАРОД”
У слоік складываецца ўсё што ёсць у доме з гародніны. Я рабіла (агуркі, памідоры, цветкая капуста (супер атрымліваецца), перац, спаржавая фасоль).
На трохлітровы слоік 3 ст. л. солі, 6 ст. л. цукру, 100 гр воцату. Прыправа (перац чорны, лаўровы ліст, часнык 3 долькі).

ЛЕЧА

0,5 ст. таматнага соўса, 0,5 ст. вады, 1,5 ст.л. солі, 0,5 ст. алея, 0,5 ст. цукру, 0,5 ст. воцату, 3 кг перца.
Ачысціць перац, парэзаць на 3 часткі, ці на кавалкі, як каму падабаецца. Кіпяціць 20 хв. Перад тым як здымаць дадаць воцат. Перамяшаць. Раскласці ў слоікі. Закатаць.

САЛАТ З ПЕРЦА
Калі нехта памятае, то разам з Леча ў свой час савецкі прадаваўся яшчэ і салат вось такі з перца. Салат абалдзенны. Усім раю.
1,5 кг перца, 1,5 кг морквы, 1,5 кг цыбулі, 3 кг памідор. Пакрышыць усё. Заліць 200 гр алея. Дадаць 100 гр солі, 300 кр цукру. Варыць 30 хвілін. Перад варкай даць пастаяць бо пускае сок. За 5 хвілін да канца заліць 200 гр воцату. Усё вельмі добра перамяшаць.
На поўны рэцэпт атрымліваецца 6 літраў салата.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.10.08 18:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пытанне ад "чайніка": вы ў рэцэптах пішаце колькасць садавіны-гародніны ў кілаграмах. Але ж маецца на ўвазе вага ўжо ачышчаных і памытых-падсушаных прадуктаў, ці не так? А як вы іх важыце - маеце адмысловыя хатныя шалі ці неяк суадносіце аб'ём з вагою, ці з пачакам солі параўноўваеце (сустракала і такіх гаспадыняў)? Зьбянтэжаны Пытальнік Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 19.10.08 0:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так. у рэцэптах кілаграмы для гатоўкі ўжо прапісаныя, у памідорах, цыбулі гэта фактычна тое ж самае што і не ачышчаныя. Але з перцам складаней. Узважваю іх на звычайных шаліках якія выкарыстоўваюцца для ўзважвання ... макулатуры Вельмі шчасьлівы . Неяк усё не дайду да крамы каб набыць нармалёвыя кулінарныя, яны лепей. Для сыпучых выкарыстоўваю наўмысны мерны слоік. Але можна і 200 грамовай шклянкай, тады атрымаецца прыблізна ўсё.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 24.07.09 7:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю, як вы, а я пакрыху нарыхтоўкі ўжо раблю. У мяне пытанне да тых, хто ставіць агуркі. Вы ставіце ў якіх шклянках? Вырашыла ў гэтым годзе пару шклянак зрабіць на 1 літр. Якія прапорцыі? Калі проста раздзяліць тое што на 3 літра, гэта будзе нармалёва?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.07.09 23:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы у апошнi час ставiм агуркi толькi у лiтровых слоiках (вельмi зручна пасля ужываць - лiшкау не застаецца). I, ага, рэцэпт на 3 лiтры - варым марынад на увесь аб'ём i разлiваем па слоiкам.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Пераклады розных вершаў розных аўтараў 15 Black aspid 11245 11.02.13 22:32
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11112 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў "Ненадзейныя" бацькі? 43 Volha 42870 8.07.09 0:34
julker Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Падарункі для розных узростаў 39 LaVita 32926 14.07.07 23:18
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13019 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map