Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Расповеды пра роды

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 18, 19, 20  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 16:44    Загаловак паведамлення: Расповеды пра роды Адказаць з выцемкаю

не ведаю.... для мяне з цяжарнасці самае цяжкое было - паталогія, непрыемныя роды (а ў каго яны прыемныя Гыгыгы ) (дарэчы, дактары кажуць, што калі б прырода не зрабіла так, каб пра роды забываліся, дык другое дзіця ніхто б не нараджаў Razz ), а з стасункаў з дзіцём - страшна было ў рукі браць, але пасля сумеснага пражывання ў раддоме нармальна... ды можа шчэ праблемы са сном (дзіця - потым маім). А так усё добра Сьмешка
Дарэчы, каму трэ магу даць у карыстанне кніжкі пра малых. Потым толькі вярніце, а тое як яно там атрымаецца Міргаю Неблагая кніга пра дзіця да года, яна амерыканская, але там зразумела распавядаецца, што і калі павінны умець сярэдні малы да года па месяцах. Мяне дык вельмі супакойвала чытаць, што ўсё нармальна Вельмі шчасьлівы Ё шчэ Спок і пра гульні з дзеткамі рознага ўзросту.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 16:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

а ў каго яны прыемныя

Пра свае роды не магу напісаць нічога дрэннага. Не ў сэнсе, што забылася, а што (цьфуцьфуцьфу) усё было добра. Праўда Янік нарадзіўся за 4 потугі, а не за тры, як на курсах казалі, але ўсёроўна хутка, не балюча і без разрываў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 23:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:


Выцемка:

а ў каго яны прыемныя


Пра свае роды не магу напісаць нічога дрэннага. Не ў сэнсе, што забылася, а што (цьфуцьфуцьфу) усё было добра. Праўда Янік нарадзіўся за 4 потугі, а не за тры, як на курсах казалі, але ўсёроўна хутка, не балюча і без разрываў.


вось і я нічога не забылася, а пра свае роды магу доўга і з захапленьнем распавядаць. Настолькі, наколькі я пакутвала ў паталёгіі (некаторыя памятаюць Упс... ), настолькі ж прыемныя ўражаньні ў мяне былі ад родаў. Нарадзіла я за 3,5 гадзіны, не пасьпеўшы нават "пранікнуцца" сур'ёзнасьцю падзеі

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 2:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну не ведаю таварышы Сьмешка Вы проста ўсцешваеце мяне сваім аптымізмам Гыгыгы
Ну я таксама нарадзіла за 3 гадзіны. Паміж схваткамі спаць умудралася. Памяць у мяне не адшыбла. І таксама шмат разоў усё пераказвала.
Я маю на ўвазе нейкія эмацыйныя адчуванні, напрыклад, эмацыйныя адчуванні, як менавіта было балюча. У палаце калі нарадзілі мы з суседкай напераганкі казалі не-не больш ніколі. У яе зараз ужо два гады другому дзіцю, а я збіраюся, калі Б-г дасць і жыццё дазволіць. Дык вось зараз на эмацыйным узроўні я не магу ўзгадаць, што было непрыемна, хаця розумам усё памятаю. Але ў такім выпадку - галоўнае ўсё ж эмоцыі.
Але прыемныя роды... Што ж там было такога прыемнага? Пералічыце калі ласка, канкрэтна, бо гэта першы выпадак за ўсю гісторыю маіх стасункаў з тымі, хто нараджаў... ... Спрабую ўявіць... Зьехаў з глузду Rolling Eyes Confused Ну ніяк, прабачце.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 3:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by,

Выцемка:

як менавіта было балюча


ды не было балюча! практычна зусім!

Выцемка:

Але прыемныя роды... Што ж там было такога прыемнага? Пералічыце калі ласка, канкрэтна, бо гэта першы выпадак за ўсю гісторыю маіх стасункаў з тымі, хто нараджаў...


усё пішу расповед пра роды, неяк ня пішацца. Мяне то ў дэталі кідае, то ў філязофію, то ў парады будучым мамам... нараджаць дакладней было хутчэй і прыемней, чым той аповед пісаць Вельмі шчасьлівы
паспрабую азначыць асноўныя моманты
1. я ўвесь час была з мужам (акрамя радзалі). Гэта забясьпечвала прыязнае стаўленьне мэдпэрсаналу. Лекар быў са мной выключна на "вы", а акушэрка зьвярталася "Аліначка". зрэшты, яны ня надта перашкаджалі -- амаль увесь час мы з мужам былі адны ў асобным пакоі і прыемна бавілі час.
2. я ня бачыла ніякіх іншых жанчынаў, якія нараджалі побач ці нават у калідоры. Таму не было атмасфэры агульнай панікі і болю.
3. Першую гадзіну я ўвогуле нічога не адчувала. Акрамя сьвяточнага настрою, што вось -- пачалося, і назад ужо няма як (мне паркалолі воды). Я тэлефанавала маме, яшчэ камусьці, бадзялася па калідоры і чытала іхныя плякаты ад няма чаго рабіць. Прычым, вдаць, з такім спакойным тварам, што мэдсястра мяне спытала, а ці ёсьць у мяне схваткі. На што я абсалютна шчыра адказала, што ня ведаю. Бо і сапраўды нічога я не адчувала...
4. Другую гадзіну я ўвесь час бегала ў прыбіральню. (соры за такія падрабязнасьці Упс... ) але ў мяне заўсёды так у стане нэрвовай узрушанасьці (перад іспытам, напрыклад Упс... ) і падчас першага дня месячных. Зусім не балела, і я ўсё яшчэ сумнявалася, ці ёсьць у мяне схваткі. Сьвяточны настрой і упэўненасьць, што ўсё ідзе як трэба, захоўваліся
5. Трэцюю гадзіну я пачала адчуваць слабе-е-енькія схватачкі (і ўсё адно, бывала, падчас месячных балела шматкроць болей!). Роды стымулявалі (далі таблетку) у 5.30, на гадзіньніку было амаль восем, я была ўпэўненая, што нараджаць мне яшчэ да раніцы, таму лічыла, што ўсё самае страшнае і балючае яшчэ наперадзе.
6. апошнія паўгадзіны схваткі сталі трошкі больш адчувальныя (але які сон! паміж імі я ўсё такжа бегала ў прыбіральню), але ўсё адно я лічыла іх такімі... ніякімі... думала, страшнае ўсё наперадзе, таму і дыханьне сабачкай для ўсяго страшнага берагла, а сама падчас схваткі дыхала до-о-оўгімі ўздыхамі.
7. тут мужа адправілі мне вадзічку цёплую ў душы настройваць, тут я зморшчылася першы раз за ўвесь час. Што такое? -- спытаў лекар. -- Ды вось схватка не сканчаецца... тут ён мяне паглядзеў і сказаў: бягом у радзалю! карацей, так малы і нарадзіўся, пакуль тата з душам разьбіраўся...
а потым малога аддалі на рукі тату. У мяне была адна маленькая трышчынка, якую зашылі. я ляжала адна ў палаце, усе былі вельмі ветлівыя, малы быў са мной. Тата нас наведваў калі і колькі хацеў. І вельмі мне дапамагаў, бо ў мяне першыя некалькі дзён кружылася галава, калі я станавілася на ногі.
Усё ў цэлым было весела і прыемна
было і шмат памылак/неслушных дзеяньняў, якіх я паспрабую наступным разам пазьбегнуць:
1. роды стымулявалі (але была важная прычына, у пэўным сэнсе, псыхалягічная, пра якую я не хачу тут пісаць. але лічу, што ў канкрэтным выпадку я зрабіла слушна. у іншым выпадку я магла б заціснуцца ад страху замест таго, каб расслабіцца, і ўсё было б не так весела).
2. у самым канцы мне ўкалолі-такі ношпы (і тут жа атрымалася тая самая схватка, якая "не сканчалася")
3. тужыцца варта было загадзя павучыцца, а то пакуль я зразумела, як гэта слушна рабіць...
4. наступным разам я, мабыць, зьбягу нават з самай абсталяванай радзільні на наступны дзень пасьля родаў. Бо там вузкія ложкі. Разам з малым на іх спаць ня зручна. Да таго ж, сумнавата. і начамі мужа не хапала...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 10:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І мне не было балюча. Я ўсё думала, гэта яшчэ падрыхтоўка.
Асабліва мне сьмешна стала, што калі нарадзілася галава, я так прыкінула, што гэта палова дзіця, і падумала, што яшчэ столькі ж і зараз пэўна будзе сама балюча. А з наступнай потугай зь дзіўным гукам (Чмяк!) Янік і нарадзіўся. Вельмі шчасьлівы

Мне было цяжка толькі калі пачаліся першыя сапраўдныя схваткі, літаральна перад самым нараджэньнем, але мне нельга было тужыцца, бо ў мяне зрок дрэнны і трэба было каб дзіця максімальна само прайшло. То бок вось мяне ўсю тужыць, так хочацца напружыцца, але трэба расслабляцца. Прыкольныя адчуваньні змаганьня з арганізмам. Гэта не балюча, але вельмі цяжка. Як бульбу капаць ці на даўгія дыстанцыі бегаць.
У мяне пра роды ўражаньне, што гэта цяжкая праца, якая вельмі стамляе.

Выцемка:

3. тужыцца варта было загадзя павучыцца, а то пакуль я зразумела, як гэта слушна рабіць...


Буду пісаць гэта зноўку і зноўку (як пра грудное малако Сьмешка ), каб ўсе-ўсе прачыталі. Трэба хадзіць на курсы. Гэта рэальна дапамагае. Трэба ведаць, як дыхаць, як тужыцца, як рабіць масаж загадзя, там няма часу на выпрабаваньні. Яшчэ трэба загадзя ведаць якія менавіта прыемныя сцэны ўяўляць для расслабленьня, інакш думкі блытаюцца.

Выцемка:

наступным разам я, мабыць, зьбягу нават з самай абсталяванай радзільні на наступны дзень пасьля родаў. Бо там вузкія ложкі.


А ў нас былі шырокія ложкі, некаторыя спалі зь дзецьмі. Я, праўда, Янку адкоадала ў ягоны боксік, бо мне так было зручней.

Наконт болю, памятаю было. Янка нарадзіўся, паглядзела на яго і расслабілася. Пасьлед яшчэ не нарадзіўся. Тут падыйшла акушэрка і моцна-моцна націснула на жывот. вось тады было балюча. Я думала, кішкі зараз народзяцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 12:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю. Супер болі і ў мяне не было.
Атмасферы страху і болю не было. Ды і дзе яна ёсць? Хаця побач таксама нараджалі. Бо калі нараджаеш сама не вельмі цікава. як там нехта стогне. Ніколі не баялася родаў. Але прыемнымі я іх не назаву.
Мяне навучылі правільна тужыцца літаральна за 2 хвіліны. Гэта на гэта марнуюць час два тыдні на курсах? Міргаю (ну гэта я жартую Міргаю. Праўда першы раз тужылася неправільна, затое пасля аднаго тлумачэння ўсё ок.
Калі пра мае роды - ну можа каму таксама не лянота прачытаць будзе, то
1. пачалося ўсё дзесь у палову на чацвёртую, балбаталі з суседкай па паталогіі... потым паднялі ў родзалю. роды паскаралі, бо ціск праз гістоз быў высокі, спусцілі воды. потым абязболілі (варта ведаць, што ўсіх адчуванняў гэта не здымае)
2. паміж кароткімі схваткамі я спала, мне сніліся надзвычай яркія сны. Мне казалі, што будзе горш і горш, але як пачалося, так і закончылася з той жа інтэнсіўнасцю.
3. нараджала я без мужа. проста лянота было праходзіць курсы і браць усе даведкі. пакуль думалі позна было. ды і не патрэбна была мне нічыя дапамога = у мяне была добрая маладая ўрач, як распавядала, што калі трэ рабіць.
4. Забаўна было, як паміж маімі схваткамі мне спрабавалі мераць ціск Вельмі шчасьлівы Справа ў тым, што як я сказала, яны былі кароткія праз кароткія інтэрвалы... Толькі паспелі на грушу націснуць колькі там трэба разоў, а ўжо позна Сьмешка (пад час самой схваткі ціск падскоквае). Поты прыцягулі нейкі агрэгат...
5. Потым мяне разбудзілі і скзалі, што праз абязбольванне я праспала як галава пайшла Сьмешка Дзве ці тры патугі ў род залі і ўсё.
6. Разрывы як аказалася былі ўсё ж такі. Раю схадзіць у Ладэ пасля родаў праверацца, бо толькі яны мне пра іх і сказалі. Праз паўгады, а так разрэўзы толькі зашывалі.
7. Пасля родаў надзвычай халодна. Мне далі патрымаць дзіця і вывезлі на каталцы ў калідор. Мяне сустрэла заўаддзяленнем паталогіі і сказала: "О! Добра, што ты тут, а тое я паскараць табе роды ўжо сёння збіралася Сьмешка "
8. Маю суседку, якая нараджаола пасля праз гадзіну моцна ўразіла, што яна ляжала пластом, а я як маладая адляжала 7 гадзінаў, калі хадзіць забароненая і пабегла тэлефанаваць мужу. Званок: (а мы з ім заўтра дамовіліся выйсці ў горад пагуляць пад распіску, а роды гхм. і началіся) "Прывітанне. Я табе віншую." "З чым?" "Ты татам стаў" Вельмі шчасьлівы
Вось і ўсе роды. Улажілася ў 3 гадзіны. Кажуць для першага разу зусім неблага. Але прыемным такое дзеянне, як роды я не назаву. Яны проста былі. У прынцапе я ведаю выпадкі, калі народ і па 10 гадзінаў ляжыць і неяк не народзяць. Таму трэ разлічваць на розныя акалічнасці. І на мой погляд - гэта справа вязення. Мала таго, розныя роды ў аднаго і таго ж чалавека могуць быць зусім рознымі.
Дарэчы, раю як неблагі варыянт для родаў 1 бальніцу. Проста нармальны. А тое ў 7-ую прабівацца трэ. Ды і нам бліжэй да дому.
А што тычыцца ложкаў. Я заўважыла за сабой такую акалічнасць - прывучылася на якім баку лягла, на такім прачнулася, бо пад бокам жа дзіця. Вось яна ўнутраная дысцыпліна Сп. Зялёная Усьмешка А што тычыцца збягаць - з першым дзяцём не раю. 1. пупавіну павінны правільна апрацаваць і залячыць. 2. вельмі дапамагаюць стасункі з такім ж маладымі маці, вясялей, дзетак ёсць на каго пакідаць. 3. урачы даглядаюць і дзіця і маці (праўда дзіця лепей Сьмешка і больш па-чалавечы )
Дарэчы, я за і паскарэнне родаў і за абязбольванне. Вось вызыванне і стымуляцыя іншыя справы, але тут медычныя паказальнікі павінны быць, як і для кесарава.
Ну і шчэ медперсаналам трэ каб пашансіла.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/


Апошні раз рэдагавалася: pink_by (28.06.06 14:13), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну, калі ўжо пра роды гаворка пайшла, то я супраць паскарэньня (а чым гэта адрозьніваецца ад стымуляцыі?) і абязбольваньня. Бо абязбольваньне трапляе таксама і да дзіцяці, што па азначэньні ня можа быць гут. Тое, што жанчына засынае, таксмама ня добра. Дарэчы, з-за гэтага якраз і бываюць розныя разрывы. а ў некаторых наступае слабасьць радавой дзейнасьці, якую пасьля зноўку паскараюць аксытацынчыкам праз кропельніцу (вось гэта, кажуць, сапраўды балюча).
Ну, зь іншага боку, я за шырокі кантроль над родамі збоку жанчыны. Гэта значыць, каб можна было абмеркаваць плян родаў зь лекарам загадзя. І каб ён пры гэтым не паблажліва ківаў тыпа "не хвалюйцеся, мамачка, народзіш, як усе", а сапраўды прымаў намеры жанчына пад увагу. Урэшце, я нават за тое, каб жанчына мела права голасу ў тым, ці будуць ёй роды абязбольваць, і як, і калі. Эпідуралка там, ці як яшчэ. Іншая справа, што доктар (а лепей, на курсах) можа паспрабаваць адгаварыць ад штучных захадаў, і навучыць расслабляцца і атрымліваць задавальненьне!
Бо для мяне асабіста быў вельмі важны менавіта гэты кантроль над тым, што са мной адбываецца. У першую чаргу, ён дасягаецца празь веды. Жанчына вельмі дакладна ўяўляе, што зь ёй у кожны канкрэтны момант адбываецца і не баіцца. Па-другое, дамова зь лекарам, і ня проста дамова, а менавіта абмеркаваньне сваіх і ягоных поглядаў на тое, што будзе з табой адбывацца, высьвятленьне, у якіх выпадках што ён зьбіраецца рабіць. Мне, напрыклад, было надзвычай важна ведаць, што мне зьбіраюцца калоць і г.д. Прысутнасьць мужа, акрамя таго, што не давала сумаваць і ўстрымлівала ад думак, што а раптам пра мяне ўсе забыліся і я тут так і застануся ляжаць, мне будзе балюча, і на мяне ніхто ня будзе зьвяртаць увагі (альбо ўсе будуць раўсьці на мяне), таксама дадавала адчуваньня кантролю над сытуацыяй.
Прысутнасьць іншых жанчын (нават якія ціха-мірна ляжаць сабе на ложку) мне б адназначна не спадабалася. ну я такі чалавек увогуле. мне быў патрэбны асобны пакой і пасьля родаў -- бо часам мне сярод ночы чытаць хочацца, а як сьвятло ўключыць, калі побач чужы чалавек сьпіць?
зь першым дзіцём, калі няма пэўнасьці, я зьбягаць бы таксама ня раіла. А ў мяне ўжо пэўнасьць ёсьць, так што з наступным зьбягу!
і наконт шанцаваньня -- з прыродай, мэдпэрсаналам, усім астатнім... усё ж такі я больш веру ў кантроль! Дамовіцца з пэрсаналам (у мяне ў абласным быў кантракт на дадатковае абслугоўваньне), дамовіцца і абмеркаваць зь лекарам, дамовіцца з сабой!
у гэтым усім вельмі дапамагаюць добрыя курсы і добрыя кнігі.
соры за такія доўгія пасты -- проста тэма ўсё яшчэ для мяне цікавая

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 14:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

ну, калі ўжо пра роды гаворка пайшла, то я супраць паскарэньня (а чым гэта адрозьніваецца ад стымуляцыі?) і абязбольваньня. Бо абязбольваньне трапляе таксама і да дзіцяці, што па азначэньні ня можа быць гут. Тое, што жанчына засынае, таксмама ня добра. Дарэчы, з-за гэтага якраз і бываюць розныя разрывы. а ў некаторых наступае слабасьць радавой дзейнасьці, якую пасьля зноўку паскараюць аксытацынчыкам праз кропельніцу (вось гэта, кажуць, сапраўды балюча).

1. стымуляцыя - вызыванне родаў, калі ўвогуле нічога няма. укольчык і ты ражаеш.
2. мне вось антыбіётыкі калолі - а гэта значна больш сур'ёзна чым абязбольваючае. Ды і дзіця ў гэтым узросце ўжо дастаткова моцна абароненая ад лекаў. Таму дактары і дазваляюць такія рэчы. Хаця ёсць натуральна розныя меркаванні.
3. У нас з вамі розныя меркаванні наконт родаў. Для мяне гэта працэс, які не прыносіць асаблівага задавальнення і таму павінны закончыцца. Мне галоўнае, каб мне не доўга з гэтым вазіцца і дзіцю. А астатняе - якое там кіраваць - галоўнае каб былі выкананыя гэтыя першыя два пункты. Таму я за паскарэнне і абязбольванне - бо ў мяне ніякіх адмоўных вынікаў яны не выклікалі. Стымуляцыя і кесарава па медычных паказчыках.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 14:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А паскарэньне - гэта калі аксітацын ставяць?

Я супраць кесарава, хаця па паказчыках мне з маім зрокам раілі. Казалі, што я дура Ёлуп! - іншыя просяць, а я супраць. Але акулісты (не адзін) мне казалі, што зараз перагледжаныя паказчыкі па зроку, і з маім зрокам можна, калі асьцярожна, самой нараджаць.

Асноўны мінус кесарава для мяне не нейкія мала падцьверджаныя меркаваньні пра магчымыя псіхічныя праблемы дзіця, а тое, што гэта абмяжоўвае колькасьць цяжарнасьцяў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 15:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мяне кесарылі 2 разы. Першы раз запужалі папросту. Вацак перавярнуўся за тыдзень да родаў, і мне пагражалі, што я рызыкую нагамі дзіценка, калі буду сама нараджаць.
Потым я даведалася, што калі так поздна вярцеўся, то мог і назад перавярнуцца, і зусім не факт, што з ножкамі, пры такіх родах нешта не так будзе. Карацей мне было 19 год, на мяне ціснулі лекары і сваякі. Вось я і здурыла. Потым адыходзіла вельмі доўга і цяжка. Кравацечча не спынялася 6 месяцаў. Гемаглабін вышэй за 90 не падымаўся. Хутчэй за ўсе ад таго, што цягала цяжкі вазок з Вацакам па лесвіцах, і не мела магчымасьці па людску харчавацца.
Але сына забрала сабе, як толькі здолела з дапамогаю сценкі і лекара хадзіць - на 2 дзень. Забірала са скандалам, бо мне не хацелі яго даваць. Выпісалі нас на 9 суткі і я нават здолела сама падняцца па лесьвіцы.
Другі раз я старанна рыхтавалася да родаў, хадзіла на курсы, насуперак усім, старалася харчавацца як трэба. Але перад тым, як падыйшоў тэрмін, вельмі добрая лекарка (вялікі ёй дзякуй) правяла поўнае даследваньне і не параіла мне нараджаць. У мяне был вельмі тонкі шоў у дзьвух мейсцах. Там ен хутчэй за ўсе ,пад час родаў, і парваўся бы.
Адыходзіла так сама горш, як суседкі па палаце, але лепш як першы раз. Спусьціцца да Вацака на першы паверх на ліфце здолела на 4 дзень. Радусю мне аддалі на другі дзень і забраць не спрабавалі. Але пагражалі што выганяць, калі я так і буду разам з ёю спаць. Нажаль не выгналі. Выпісалі на 7 дзень. Чалавекам я сябе пачала адчуваць праз два месяцы.
Кесарава трэба пазбягаць любымі шляхамі. Гэта выключае з нармальнага жыцця месяцы на 2, у лепшым выпадку. Шнар праз увесь жывот не надта дадае сэксуальнасьці.
Праз сваю боль і наркотыкі пасляаперацаенныя, мама не надта добра можа даглядаць дзіцятка. А бальць не 3, 10, 14 гадзінаў, а некалькі тыдняў. Першыя дні, укола чакаешь, як манны нябеснай.
Але нават ведаючы што мяне чакае, яшчэ дзетак, усе роўна хачу. Яшчэ як мінімум аднаго Перамога

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 16:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
о-ёй! бедная ты! але малайчына!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Matias1

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 29.06.06 9:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось і я, калі каму цікава хачу расказаць пра нас з Янкай!
Пачалося ўсе давосумна - з доўгага чакання родаў у першай бальніцы ў паталёгіі (я ўвогуле ляжала ў лекарні 4 чары - ўсе, дурніца, слухала дактароў, якія мяне пужалі, як маглі, што з маім дыягназам (прок сэрца) ўвогуле не ражаюць). Дык вось - гэта было для мяне амае складанае- чаканне, пазіранне ў вакно, чаканне-чаканне. Але было і шмат карыснага. Побач (у адзяленні) ляжалі жанчыны ўжо з дзеткамі і гэта дадвала аптымізму.

У нашага таткі былі усе неабходныя дакументы, каб прысутнічаць на родах і я сапраўды хацела, каб ен прыехаў...хацела спачатку.
Калі пачаліся схваткі ноччу, я спачатку амаль спала (гадзін тры), так как усе думала - яно ці не яно...(мяне да гэтага ужо 3 разы адпраўлялі з ложнымі схваткамі). Гадзін ў 6 раніцы, калі боль быў ужо добра чутны, вырашыла такі пабудзіць медсястру...
Пракалолі воды - дохтар расказваў анекдоты і жартаваў, што мужу можна тэлефанаваць яшчэ праз гадзін 5 - хай спіць чалавек...

Ну так я і пайшла...адна...
Далей ўсе памятаю не так дакладна...
Я не зтых шчаслівых жанчын, якія, як Алена, напрыклад Міргаю, нічога не адчувалі...нават вельмі я ўсе адчувала...але гэта было так натуральна, так важна і глыбока, што я б не назвала схваткі балючымі. Гэта адчуванні асаблівага парадку...самыя важныя, якія павінна адчуць жанчына...
Я ляжала адна, нават акушэркі не было... і калі, нарэшце, вырашыла патэлефанаваць Сяргею, зразумела, што ен будзе мне замінаць...сваім хваляваннем, эмоцыямі. я была спакойная і ўпэўненная, як сцяна Сьмешка)
Калі пачаліся схваткі амаль без перапынку (зараз мне здаецца, што так было ўвесь час), то я ўяўляла сябе дзікай жывелінай, якая ляжыць у сваей нары, як было гэта з пакон вякоў і ведала, што прырода зробіць ўсе за мяне лепей, калі я не буду ёй перашкаджаць (можа кагосьці зараз гэта здзівіць), дыхала як сабака, але вельмі глыбока і старалася расслабіць апошнія мышцы...

Запанікавала толькі адзін раз, калі схваткі, пасля праколу вод ішлі ўжо 3 гадзіны, а акушэрка, якая мяне паглядзела, сказала, што раскрыцце толькі на 2 пальцы!!! Якое шчасце, што яна тады памылілая!!! Праз хвілін 10 мяне папрасілі залезць на казла (я не магла сабе ўявіць, што ў такім стане змагу гэта зрабіцьСьмешка)) і сказалі, што раскрыцце амаль поўнаеі хутка усе скончыца...

Я зноў засталася адна...калі не лічыць тых мужыкоў, што хадзілі туды-сюды...толькі потым я зразумела, што гэта былі нейкія сантэхнікі, ці хто...Мяне пачало тужыць - вось што было самым непрыемным (Згодна з julcik), калі вельмі хочацца, а яшчэ нельга...

Калі прыйшла доктар з кагалам студэнтаў я ужо пачала амальшто падвываць (да гэтуль не крычала і нават не стагнала)...але, на шчасце, аня сказала, што тужыцца можна - і рассказала як гэта тэба рабіць (хаця я шмат чытала, але з першала разу не атрымалася).
У адзін момант я апусціла рукі і....намацала галоўку!!!!

Тут мяне адвялі ў род зал. Доктар зазірнула у мед.картку і ўзялася за нажніцы...Я вельмі прасіла, каб мяне не рэзалі, але яна, спаслаўшыся на дыягназ зрабіла гэта...студэнткі, што прысутнічалі на маіх родах ў гэты момант адвярнуліся, а адна нават выйшла і я зразумела, што від там яшчэ той...Пася гэтага за 2 патугі мой Янка з'явіўся на свет!!!!

А далей пачаўся жах...не параўнальны з родамі...зашыванне, ўколы...лед...мяне калаціла і сястра не магла трапіць, каб зашыць мяне...

А!!! забыла вельмі важную рэч...калі адышоў паслед, я папрасіла паказаць яго мне...якушэрка здзівілася, але паказала...вельмі дзіўная рэч...падобна на чырвоны гарбатны грыб, калі хто ведае, ў цэлафанавым пакеце Сьмешка))

Я поўнасцю згодна з Аленай, што контроль і веды - гэта галоўнае...але хачу дадаць, што яшчэ больш важна, разам з тым, умець адключыцца ад ўсяго сацыяльнага, навакольнага, неістотнага...накіраваць ўсе думкт на сябе і дзіця...расслабіцца і аддаца жывельнай прыродзе....

Праз паў гадзіны пасля родаў, я было ўпэўнена, што буду ражаць яшчэ, што гэта прыемна, натуральна і важна!!!!
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 29.06.06 10:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У адзін момант я апусціла рукі і....намацала галоўку!!!!


Балдзёж! Я бы не дадумалася - я ўвесь час трымалася за ручкі ложка

Выцемка:

А далей пачаўся жах...не параўнальны з родамі...зашыванне, ўколы...лед...мяне калаціла і сястра не магла трапіць, каб зашыць мяне...


Мне наркоз далі каб зашываць. З маім дыягназам (у мяне зрок дрэнны) таксама інакш нельга. Нічога ня памятаю. Раздражняла толькі, што потым сядзець тыдзень нельга, а адмысловых падушачак, на якіх можна, у лякарні няма. Але я на нагах сядзець навучылася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 29.06.06 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне толькі мясцовы давалі і здзіўлялі чаго гэта я дзёргаюся Вельмі шчасьлівы А сядзець таксама забаранялі. Ну дык мы проста не сідзелі... ці ляжалі, ці стаялі, ці хадзілі Вельмі шчасьлівы толькі ў такія моманты разумееш, як гэта файна - сідзець Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 18, 19, 20  наступная »
Старонка 1 з 20.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 181444 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13257 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 52172 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16453 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13109 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map