Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
С Маршак па-беларуску?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 20.07.08 20:19    Загаловак паведамлення: С Маршак па-беларуску? Адказаць з выцемкаю

гм-гм... паглядзіце, КЛ, Бязглуздае мышаня. Можа што падправіце.

Казка пра бязглуздае мышаня

Мышка сына калыхала
- Сьпі, сыночак, засынай!
Дам табе скарынку з салам,
Змружвай вочкі, баю-бай!

Сын вачэй ніяк ня зложыць:
- Голас твой мяне трывожыць,
Годзе ўжо табе кігікаць
Трэба няньку мне паклікаць!

Бегма да суседкі Качкі
Качка – добрая сьпявачка.
- Цётка Качка, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Мышанятка калыхала,
Цётка Качка так сьпявала:
- Кра-кра-кра, ўдзень пайду
Чарвячка табе знайду.

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Надта гучна та крычыш,
Пад твой голас не пасьпіш!

І пабегла Мышка зноў
Да суседзяў сябрукоў:
- Цётка Жаба, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Жаба важна засьпявала,
Мышанятка так люляла:
- Сьпі, малеча, ква-ква-ква,
Дам табе я камара.

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Не, не добра ты пяеш,
Надта нудна сьпеў вядзеш.

І пабегла Мышка зноў
Да суседзяў сябрукоў:
- Ах, Кабыла, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Вось Кабыла засьпявала
Мышанятку так іржала:
-І-га-га, ляж на бачок,
Дам табе аўса мяшок!

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Не, не добра ты пяеш,
Жудасна свой сьпеў вядзеш.

І пабегла Мышка зноў
Да суседзяў сябрукоў:
- Цётка Сьвінка, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Сьвінка рохкае дзярката:
- Рох-рох–рох, сьпяць немаўляты!
Заўтра ў агарод пайду,
Табе морквачку знайду.

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Не, не добра ты пяеш,
Вельмі груба сьпеў вядзеш.

Стала мышка прыдумляць:
Курыцу хіба пазваць.
- Ой, прыходзь да нас, Квактуха,
Нашу дзетку палюляць.

І Квактуха сакатаць
- Куд-куды! Кладзіся спаць!
Пад крыло ідзі хутчэй:
Там утульней і цяплей.

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Не, не добра ты пяеш,
Вельмі груба сьпеў вядзеш.

Зноў пабегла Мышка маці
Шчуку ў госьці запрашаці:
- Цётка Шчука, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Стала Шчука калыхаць
Ды ня здатная сьпяваць:
Пачала рот разяўляць
Ды нічога не чуваць.

Мышанятка дурнаваты
Кажа ёй: - Ідзі да хаты!
Не, не добра ты пяеш,
Надта ціха сьпеў вядзеш.

Зноў пабегла Мышка маці
Котку стала запрашаці:
- Цётка Котка, пасьпяшай,
Мне сыночка палюляй.

Котка Мышку калыхала
І пяшчотна вуркатала:
- Вур-вур-вуррр пасьпі, дзіцятка,
Вурр.. пухнаты Мышанятка.

Быў бязглузды Мышанятка:
На падман салодкі падкі:
- Дарагя цётка Котка,
Як сьпяваеш ты салодка!

Мыш да хаты прыбягала
Мышаня паўсюль шукала.
Ўсё прагледзела яна,
Ды яго нідзе няма...

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 14.06.13 22:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 83

ПаведамленнеДададзена: 30.07.15 13:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ШТО ГАРЫЦЬ?
- Здаёцца, пажар, -
Спытаў Захар.
- А што гарыць? -
Сымон крычыць.
- Суседні дом! -
Прамовіў Пахом.
- Хутчэй залівай! -
Сказаў Мікалай.
- ўжо пагасілі! -
Адказаў Даніла.

У арыгінале:

ЧТО ГОРИТ?

- Кажись, пожар? -
Спросил Захар.

- А что горит? -
Промолвил Тит.

- Соседний дом. -
Сказал Пахом.

- Туши пожар! -
Кричит Макар.

- Уж потушили! -
Сказал Василий.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map