Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Зубкі і карыез

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, ... 19, 20, 21  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

На жаль, пайшлі позна - калі ў год і месяц верхнія чатыры зубкі ўжо былі прыхоплены карыесам. З-за начнога смактання - Ясь яшчэ быў груднічок (тады і кінулі).


не даказана, што смактаньне малака ўначы псуюць зубы. Гэта добрая адгаворка нашых лекараў. а замежныя дасьледваньні ніякай сувязі паміж гэтымі дзьвюма рэчамі не выяўляюць. Пры правільным смактаньні малако не трапляе на зубы. Яно трапляе нашмат глыбей у рот, мінаючы зубкі. (пра бутэлечкі размова асобная)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 23:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я не пужаю, але ж і маўчаць не магу. Вельмі шчасьлівы Не перакладаю, прабачце
Сьмешка У нас таксама ёсць праблемы, таму ў мяне ўжо шмат інфы і ад дактароў і з інэту. скампаную і падзялюся
Бельгийские власти объявили запрет на продажу таблеток и жевательной резинки, которые содержат фтор. Он вступит в силу в конце августа. Это решение вызвано опасениями, что чрезмерное употребление фтора может вызвать проблемы со здоровьем.
Бельгия станет первой европейской страной, вводящей подобные ограничения. Представители национального министерства здравоохранения утверждают, что причиной запрета стали результаты независимого исследования, проведенного по их заказу. В этом исследовании говорится о растущем числе заболеваний остеопорозом и нервными расстройствами среди людей, принимающих повышенные дозировки фтора.
Таблетки, содержащие фтор, можно купить практически на каждом углу, и многие родители часто дают их своим малышам в качестве средства против кариеса. После введения запрета приобрести фторсодержащие средства можно будет только по рецепту врача.
Объявляя о своем решении, представители министерства здравоохранения заявили о том, что положительный эффект от применения фтора и его соединений находится под вопросом. Бельгийские власти намерены также убедить своих партнеров по Европейскому Союзу изучить вопрос о том, так ли уж необходимо использовать фтор в производстве зубной пасты для детей.
Зубные врачи и другие специалисты в области медицины в европейских странах с удивлением отреагировали на введение запрета. По их словам, совершенно очевидно, что в умеренных дозировках фтор эффективно помогает бороться с кариесом. Некоторые эксперты также выразили сомнения в справедливости выводов исследования, проведенного в Бельгии.
Основными источниками поступления в организм фтора являются питьевая вода, пища, содержащая фториды и фторсодержащие зубные пасты.


ФТОР получают промывкой газов при плавке металлов. В сороковых годах алюминиеплавильная промышленность США убедила правительство добавлять фтор в воду и зубные пасты, найдя удобный и экономичный путь избавиться от токсичных отходов.
Исследования, по результатам которых рекомендовали применение фтора для профилактики кариеса,
позже оказались несостоятельными, а возможно,
и фальсифицированными.
В действительности фторированные зубные пасты
не только не уменьшают распад зубов, но и вызывают зубной флюороз, при котором испещряется и размягчается зубная эмаль. У 60% канадских детей обнаружены эти симптомы.
Фтор не только не укрепляет зубы, но от него отвердевают артерии и мозг, он может быть причиной недомоганий, врожденных дефектов и преждевременной смерти. Согласно доктору Картону, "Фпюорирование —
это величайший научный обман нашего века,
если не во всей истории".
Но ведь и наши врачи говорят, что фтор полезен и при его недостатке зубы начинают разрушаться. Это верно. Но каждому человеку необходимо строго определенное количество фтора. Опасны и недостаток, и превышение этого количества в организме. А при употреблении фторированной зубной пасты проконтролировать количество фтора, поступающего в организм невозможно. Особенно это касается детей,
которые при чистке зубов часто глотают пасту.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, а фторным лакам зубкі таксама шкодна пакрыць? Ён жа потым зьядаецца.... Ці гэта не тая дазіроўка, якой трэба пужацца?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 23:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

не даказана, што смактаньне малака ўначы псуюць зубы. Гэта добрая адгаворка нашых лекараў.

Я таксама ведала пра гэты момант, перапытала ў стаматалагіні (з медыкам варта адразу вызначыцца - давяраеш яму ці не). У адказ тая прапанавала паглядзець, _як_ дыслакуюцца тыя карыёзныя плямкі. Сапраўды, даволі характэрны малюнак: зубкі-адзінкі быццам прытоплены, адтуль адмысловыя падцёкі на двойкі бліжэй да дзяснаў...
***
Кінулі начное кармленне - працэс спыніўся. Бутэлечкай не карысталіся амаль зусім.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 0:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha,
мо, прыкладваньне было неідэальна-правільнае? падаецца мне, шт пры правільным прыкладваньні зубкі ўвогуле не задзейнічаны (і адзінкі прытопленыя ня мусілі быць...)
але давай кінем гэтую тэму, проста мне крыўдна, што хтосьці, прачытаўшы, можа кінуць карміць...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 0:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калісьці падчас практычных заняткаў па перакладзе з ангельскай мы чыталі тэкст пра ангельскага бацьку, які падаў у суд на лекара, што параіў даваць фтор ягоным дзецям. У дзяцей пачаліся жудасныя праблемы з зубамі, бо іх пітная вада і так ўтрымлівала шмат фтору.
Да артыкулу прыкладаліся красамоўныя фоткі - нармальныя зубкі да і зубкі без эмалі пасьля. Прычым зубкі не малочныя, дзеці падлеткавага ўзросту. Бр-р-р! Зьехаў з глузду Менавіта з-за гэтых фотак артыкул мне і запомніўся, тады падумала: "Ну яго, гэты фтор!"

Праблемы з малочнымі зубамі НЕ ЗАЎЖДЫ вядуць да праблемаў з пастаяннымі зубамі. Неаднойчы на форумах людзі расказвалі, што ў іх дзяцей былі малочныя зубы крывыя, чорныя, дзіравыя, а пасьля выраслі белыя, здаровыя, прыгожыя. Наш тата таксама расказвае такую гісторыю пра свае малочныя зубы - дзіравыя былі. А зараз ніякіх праблемаў (цьфу-цьфу), наадварот, стаматолягі хваляць. Канечне, за станам малочных зубоў трэба сачыць, не запускаць рашэньне праблемаў, але ці варта пакрываць зубы фторным лакам? Ня вырашыла для сябе гэтае пытаньне, буду яшчэ разьбірацца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 1:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya,
ой, напужала! а можа, сапраўды, ну яго, гэты фтор?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.06.06 10:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

бо іх пітная вада і так ўтрымлівала шмат фтору.


Калі я была маленькая, мяне пужалі, каб я ні ў якім разе не глытала зубную пасту, бо ў нас ў вадзе і так шмат фтора і калі я буду яшчэ больш атрымоўваць, зубы стануць карычневыя (ня ведаю, чаму карычневыя, але бацькі так казалі, а ў іх не было звычкі мяне падманваць)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 29.06.06 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як та дагэтуль чула ад усіх лекараў, што вышэйапісаныя галачкі вельмі карысныя, а як раз ўчора пачула меркаваньне аднаго стаматолага, які сказаў, што яны на самой справе нічога карыснага не прыносяць, бо дзеці іх хутка праглынаюць, у выніку да зубоў ня шмат чаго даходзіць, што у вадзе фтора дастаткова і што нашмат істотней правільна і добра чысьціць зубы і каб у рацыёне дзіцяці было дастаткова вітамінаў і мінералаў (малако, сыр).

Так што я ў гэтых галачках расчаравалася і ня кому іх не набываю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.07.06 10:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Учора чарговы раз наведалі стаматолага, справаздаюся Сьмешка.

Распытала доктарку пра фтараванне. Тая пацвердзіла, што фтор-перадоз - рэч шкодная.

Абавязкова: пры спажыванні фтараванай солі пільнавацца, каб пітная/мінеральная вада была без фтору, ці наадварот. Асабліва, калі дзіця ходзіць у садок: у беларускіх ДУ ў ежу рэгулярна дадаецца менавіта фтор-соль.

Пігулкі непажаданы: праз іх, уласна, праблема і набыла такі размах. Кажа, ужо і ў нас прыходзяць дзеткі з флюарозам (на жаль, хвароба дыягназуецца толькі на змененых зубах, пасля выпадзення малочных). Збольшага - бацькі захапляліся пігулкамі.

Што да зубной пасты: у садочках ежа фтаруецца з улікам, што дзіця чысціць зубы пастай са фторам і нейкі адсотак заглытвае. Чым хутчэй навучыце дзіця паласкаць рот, тым лепш. Мазаць шчотку пастай трэба сімвалічна, літаральна некалькі валаскоў.

Пакрыццё зубоў фтор-лакам таксама дарэчы. Механізм наступны: калі вытрымаць рэжым і не піць/есць паўтары-дзве гадзіны, лак упітваецца ў эмаль - і ў слізістую ротавай поласці, з якой часцінкі фтора паступова трапляюць у зубы. Канцэнтрацыя фтору ў прафесійным лаку прадугледжвае нанясенне прыкладна раз на тры месяцы. Альбо можна ў хатніх умовах наносіць гелі, што прадаюцца ў аптэках - там канцэнтрацыя меней. У кожным разе, пажадана спачатку паказацца стаматолагу.

У сына стан зубоў палепшыўся. Амаль усе на месцы (год таму кавалак верхняй адзінкі абламаўся аб асфальт - нехта занізка ляцеў Сп. Зялёная Усьмешка), сталі шчыльнейшымі. Плямкі не растуць.

Кошты ўзняліся: гэтым разам агляд і фтараванне 16 зубоў каштаваў 30 тысяч.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 3:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадарства! Дазвольце ўставіць і свае 5 капеек. Фтор у вялікіх дозах насамрэч вельмі шкодзіць зубам. Пашукайце па яндэксу пра гэта, дык там есць цэлая мапа, дзе дзеткам не раяць чысціць зубы пастай з фторам, а вы кажаце пра лекі. Лекі яны і есць -- лекі. Пры грудном кармлені малако насамрэч не трапляе на зубы, а акрамя таго, у грудным малацэ есць нешта там, што наадварот у пэўнай ступені абараняе зубкі. У мяне пра гэта есць цэлы артыкул з польскага часопіса.
Мы чысцім зубы з 6 месяцаў. З 1 года нармалевай дзіцячай шчоткай з дзіцячай пастай( там такая колькасць фтору, што нават калі і праглоціць, то не вельмі шкодна). Паласкаем роцік з 1 і 6 месяцаў. Мая вельмі любіць чысціць зубы, а я шчырую ей іх па ўсім правілам -- бакавыя ад дзясны і да краеў зубоў, жавальныя паверхні -- кругавымі, кожныя два зуба па 10 разоў на кожную паверхню.
Што наконт прыема ў лекара, то не факт, што не спадабаецца. Мая сама спакойна сядзіць, трымае рот адчыненым, дазваляе там праводзіць маніпуляцыі. Мы, праўда, не зубы лекавалі, а прыкушаную вусну, але на агляд ходзім рэгулева. А яшчэ любыя выявы на зубах трэба паказваць лекарам, бо ў нас ў мінулым годзе на пярэдніх зубках былі жахлівыя шэрыя палосы, быццам хто простым алоўкам расфарбаваў. Пайшлі да лекара -- аказалась, што гэта проста ад асаблівасцей рацыену. Праз месяц зубкі сталі белыя.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 10:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, а як ты прывучала дачку чысьціць зубкі? Мы таксама як першы зубік зьявіўся быццам бы чысьцім, спачатку такой сіліконавай штукай, а цяпер ужо шчоткай, але добра пачысьціць Ян не даецца. Бінтом таксама спрабавалі - кусаецца, і палец у мяне надта тоўсты для такіх маленькіх зубікаў - унутраная паверхня, здаецца, не адчышчаецца.

Спрабавалі мішкам і мышкам зубкі чысьціць - Яніку падабаецца, але калі я спрабую яму чысьціць - кусае шчотку, адбірае, злуецца калі не аддаю, а як аддам - пачынае выгрызаць шарсьцінкі Сумнік .

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 12:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы таксама чысьцім зубы з 6 месяцаў звычайнай шчоткай, але як я пісала нават зараз гэта атрымоўваецца з пераменнай паспяховасьцю. Адна мая знаёмая распавядала, што каб зацікавіць малыша, яны шукаюць у роце карыесных монстраў, рэшткі ежы, ці яшчэ што-небудзь на што хапае фантазіі. Спачатку я імкнулася прывучыць Ромку да самаго працэсу, вынік вы ўжо ведаеце, а зараз паспрабавала распавядаць казкі, але яны яго як та не цікавяць.

Зубны лекар параіў нам набыць электрычную шчотку, сказаў, што скачатку дзеці супраціўляюцца, а праз месяц прыстасоўваюцца і самастойна чысьцяць зубы (вядома тыя, што самі могуць трымаць яе). Мы набылі яе тыдзень назад, таму пра вынікі напішу пазьней (спадзяюся), пакуль змен да лепшага няма.

Як я казала наш лекар лічыць, што піць фтор, ці пакрываць зубы фтор-лакам не патрэбна, істотней ня есьці рэгулярна салодкае і два разы на дзень чысьціць зубы.

А гэта больш істотна для больш вялікіх дзяцей і дарослых- калі я ў яго спытала, якой пастай лепш карыстацца, то ён сказаў, што гэта адносна ўсё-роўна, калі зубы чысьцяцца 2 разы па мін 2 хвіліны, а самае галоўнае перад тым як пачаць чысьціць зубы шчоткай, трэба пачысьціць паміж імі спецыяльнай ніткай, бо маленькія кавалачкі ежы шчотка вычысьціць ня можа, а менавіта яны выклікаюць карыес (паглядзеўшы на свае зубы я паверыла гэтаму, бо амаль ўсе яны запламбіраваны пабакам)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да гiгiены зубоў я стаўлюся вельмi пiльна. Альгерду зубы чысьцiм з самага iх зьяўленьня. Адразу адмысловай гумкай, якая насоўваецца на палец, а потым i шчоткай. Мы заўсёды бралi яго з сабой каб ён бачыў, што мы чысьцiм зубы i як мы гэтае робiм (тое ж тычыцца i рук, i галавы i г.д.). Таму, калi прыйшоў час паспрабаваць чысьцiць зубы шчоткай - ён не палохаўся i спрабаваў супрацiўляцца. Зараз ён нават сам час ад часу спрабуе чысьцiць зубы самастойна, як i мыць рукi, галiцца Вельмі шчасьлівы ... Калi ён назiрае за намi - мы спрабуем гуляць зь iм, паказаць, што працэс сам па сабе - гэта забаўка... яму цiкава.
Адзiнае чаму не магу даць рады, дык гэтае пераканаць жонку не даваць яму нiчога есьцi i пiць (акрамя вады) пасьля таго, як пачысьцiлi зубы (яна сама так робiць, таму i не пераканалася яшчэ). А што адбываецца зранку (чысьцяць цi не - не ведаю, бо мяне няма дома, калi яны прачынаюцца).

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 15:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На дзіцячай пляцоўцы яшчэ параілі паспрабаваць з пастай чысьціць (зусім трошачкі браць). Быццам бы спак падабаецца і дзіця ахвотней чысьціць. А зь якога ўзросту з пастай можна? Выплёўваць мы ўжо ўмеем, а вось паласкаць рот - не.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, ... 19, 20, 21  наступная »
Старонка 2 з 21.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 64951 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 55976 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чым Вы зараз займаецеся? 48 valerka 49179 20.07.08 11:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17863 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ня шкодна піць толькі сок? 29 наталька 36490 6.07.07 0:25
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map