Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Зубкі і карыез

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 19, 20, 21  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 11:34    Загаловак паведамлення: Зубкі і карыез Адказаць з выцемкаю

Што вы робіце зь дзіцячымі зубкамі?
Мы пачалі Яніку чысьціць зубкі як толькі яны зьявіліся, зараз працягваем. Чысьцім без пасты - проста вадой.

Але добра пачысьціць ён не даеца і на некаторых зубіках ужо бачныя першыя адзнакі налёту. За налётам прыйдзе карыез. Што рабіць?

П.с. Салодкае мы не ўжываем, Янікавы лыжкі не аблізваем. Але ж гэта не ўратуе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 13:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Аўстрыі малышам раюць даваць флюорыд, што павінна рабіць зубы мацнейшымі і памяншаць верагоднасьць карыесу, мы даем, але ці дапамагае гэта на самай справе ніяк не праверыш (300 галачак каштуе 5 эўра, хапае амаль на год).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 13:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня, даваць - у сэнсе унутар?
Я ведаю дзеткам зьверху зубкі нечым фторыстым апрацоўваюць, але гэта здаецца з 2 год толькі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, гэта маленькія галачкі (таблетка), якія малыш павінен сасаць. Іх рачынаюць даваць, калі у малыша зьяўляецца першы зуб па адной шт удзень, з 2 год па 2, пасьля зноў трэба павялічыць дозу, толькі я ня памятаю, калі і на колькі (калі каго -небудзь зацікавіць пагляжу, калі трэба будзе магу набыць). Піць іх раюць да 7 год.
Наконт штосьці падобнага ў выглядзе пасты я дакладна ня чула, мы чысьцім нармальнай пастай (час ад часу таксама толькі тэарытычна, бо далёкія зубы ён таксама ня любіць чысьціць)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Вольга

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы ходзім у Ладэ раз на тры месяцы, пакрываем зубы фтор-лакам. На жаль, пайшлі позна - калі ў год і месяц верхнія чатыры зубкі ўжо былі прыхоплены карыесам. З-за начнога смактання - Ясь яшчэ быў груднічок (тады і кінулі). Начныя бутэлечкі з чым небудзь, апрача вады, таксама псуюць зубы.
Сваю хваробу мы "закансервавалі", плямы (цьфу-цьфу) не растуць. Прынамсі, ад серабрэння пакуль можам устрымацца - чорных зубоў не надта хочацца.
Юльцік, калі пераймаецеся, лепш паказацца лекару. Звычайны агляд у тым жа Ладэ капейкі каштуе - нешта тры з нечым... За фтараванне аддаем каля 18 тысяч (там за кожны зуб налічваюць).
Выцемка:

У Аўстрыі малышам раюць даваць флюорыд, што павінна рабіць зубы мацнейшымі і памяншаць верагоднасьць карыесу, мы даем, але ці дапамагае гэта на самай справе ніяк не праверыш (300 галачак каштуе 5 эўра, хапае амаль на год).

Тоня,
можна ў Вас іх замовіць?
Угару
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 16:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня,
і мы хацелі б замовіць!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 16:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў нас што, нельга флюарыд набыць???

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

калі ў год і месяц верхнія чатыры зубкі ўжо былі прыхоплены карыесам


АААА.... паніка!!
Год і месяц? я думала гэта толькі з двух год....
можа і ў нас карыез, а я думаю што налёт.... Бяжым у ЛАДЭ!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 17:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
ды я проста яго першы раз чую, а ў народа падобныя праблемы даўна былі. Падаецца мне, каб у нас быў, даўна б ужо прасеклі

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.06.06 20:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас тая ж праблема. На зубках зьявіўся налёт. Спачатку спрабавала чысьціць, але хутчэй дзеля прывыканьня. Сам ён не даецца. Дарэчы, пыталася аб зубках у ўчастковага, ён сказаў, што да палутара гадоў няма сэнсу й кранаць. Плачу! Паглядзела тут вашае абмеркаваньне й вырашыла, што таксама пойдзем. А дзеці спакойна даюцца, калі нейкая незнаёмая цёця да іх у рот лезе? Мы можам і ўкусіць. Evil or Very Mad

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 0:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

То што мы даем называецца Zymafluor. Ці ёсьць гэта у нас, я ня ведаю. Набываць буду на наступным тыдне, так што ёсьць яшчэ час падумаць

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А дзеці спакойна даюцца, калі нейкая незнаёмая цёця да іх у рот лезе? Мы можам і ўкусіць

Цю, спакойна! Не Усё адбываецца наступным чынам: у кабінет заходзім утрох; на стаматалагічны фатэль кладзецца тата, на яго - як на фатэль - сын. Незадавооолены - жах. Twisted Evil Тата трымае дзіцяткавы рукі-ногі. У роцік зазірае не проста цёця, а цёця+асістэнтка. Пад гучны роў аглядаецца-намазваецца ўсё, што трэба, пасля тата з сынам жвава падхопліваюцца і ўцякаюць з кабінета. Толькі тады я магу ўцямна задаць доктарцы свае пытанні і атрымаць на іх адказы. Перамога
Трэба прызнаць, доктарка з такога "удзячнага" пацыента не надта пераймаецца - яна ж _дзіцячы_ стаматолаг - відаць, прызвычаілася.
Адразу пасля агляду яшчэ праблема - Яська пасля стрэсу галодны робіцца, а пасля лакавання гадзіну нельга піць-есці. Бомба Таму катаемся ў мятро. Кул!
***
Чысціць зубы нашая стаматалагіня раіць мокрым бінтом, наматаным на палец. Маўляў, лепш здымае налёт, чым шчотка. З пастай, кажа, варта не спяшацца, пакуль дзіця не навучыцца паласкаць рот. (Мы ўжо два месяцы як умеем! Танчу!)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 16:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, абалдзець!!! Я ў шоку!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Вольга

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нявыкрутка! Нават наш ліберальны тата згаджаецца - лепш цяпер так, чым пасля без зубоў Сп. Зялёная Усьмешка.
Угару
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 27.06.06 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да стаматолага мы яшчэ не хадзілі, але я б параіла, падрыхтаваць малыша да візіта, пагуляўшы ў стаматолага дома, праверыўшы зубы ва ўсёй сямьі, мішак і ім падобным. Зараз для эксерыменту папрасіла Ромку паказаць мне зубы, на што ён адмовіўся, а пасьля "прыйшоў" слонік і ўсё пабачыў. Таму можа калі з цёцяй будзе ў рот глядзець мішка будзе ўсё па іншаму.
Я так пішу, бо раней Рома заўсёды плакаў, калі яго слухаў педыятар, а пасьля я зь ім пагуляла, ён быццам бы слухаў мяне, а я яго, так у апошні раз ён нават глыбока дыхаў і сам працэс яму адносна падабаўся

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 19, 20, 21  наступная »
Старонка 1 з 21.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63816 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 54974 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чым Вы зараз займаецеся? 48 valerka 48224 20.07.08 11:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17657 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ня шкодна піць толькі сок? 29 наталька 36093 6.07.07 0:25
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map