Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вандроўкі па Беларусі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 23.06.08 23:40    Загаловак паведамлення: Вандроўкі па Беларусі Адказаць з выцемкаю

Глядзела і здаецца не знайшла падобнай тэмы.

Мне вельмі падабаецца вандраваць па Беларусі. Але нажаль сутыкнулася з тым, што часамі вельмі цяжка падабраць маршрут, бо хочацца за адну паездку паглядзець не адзін горад, а некалькі населеных пунктаў. Таму апошнім часам выбіраем паездкі па некалькім населеным пунктам Беларусі дзе ёсць што паглядзець. Вось апошняя паездка наша, былі ў Бабруйску, в. Цялушы, в. Красны бераг. http://azarkinm.livejournal.com/12225.html#cutid1
Паездка заняла ў нас цэлы дзень. Яну вельмі спадабалася лазіць па крэпасці, Вераніке гэта ідэя не вельмі. Але адназначна абодвум дзецям вельмі спадабалася ездзіць па розных гарадах Вельмі шчасьлівы

Можа хто яшчэ кудысьці ездзіў? Падзяліцеся маршрутамі і што дзе можна глядзець.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.06.08 10:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нам таксама падабаецца вандраваць. Але апошнім часам зь дзіцём не атрымліваецца вандраваць. Але вельмі хочацца. Асабліва ў Пінск. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 24.06.08 12:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы шмат ездзілі пакуль дзіцёнкі не было. Маршруты распрацоўвалі самі. У заходнім накірунку (ад поўдня да поўначы) месцаў вартых наведваньня вельмі шмат. Але за адзін дзень усё ніяк не аб'ехаць. Таму проста выбіралі накірунак і глядзелі што там па дарозе яшчэ можна глянуць. Напрыклад, Гальшаны-Ашмяны-Крэва ці Пружаны-Косава. Там амаль у кожнай вёсцы цікавыя касцёлы ці разбураныя цэрквы. Зараз прасцей стала з наведваньнем памежнай зоны - таму я бы праехаўся ўздоўж Літойскай і Латвійскай межаў - там шмат цікавага. Увогуле http://radzima.org/ вам у рукі Сьмешка Ну і яшчэ http://globus.tut.by/.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 25.06.08 7:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы таксама шмат ездзілі ў свой час. А дакладней я ў студэнцтве. А зараз спрабуем і з дзецьмі. Тое што вы пішаце Partyzan гэта прапрацаваныя маршруты і я там вядома была. Так напрыклад прапаноўваю іншы маршрут каб было цікавей за адзін дзень які можна праехаць Івацэвічы-Косава-Ружаны-Пружаны, ці вось гэты Курган славы-Раўбічы-Хатын-Лагойск-Плешчаніцы, Заслаўе-Вязынка-Маладзечна-(і яшчэ адна мясціна дзе размешчаны помнік Віленскаму шляху, забылася назву). Проста прасцей нават глядзець калі ведаеш што шукаць і ці варта шукаць у гэтым накірунку. Вось напрыклад мне ў камсамолцы патрапіўся артыкул пра вандроўку ва ўсходнюю Беларусь зачапіла сядзіба ў в. Красны бераг, пад гэта сталі планаваць маршрут і як вынік Бабруйск-в.Цялуша (царква)-Красны бераг (сядзіба, мемарыяльны комплекс). У ЖЖ я крыху распавядала пра гэту вандроўку і размесціла фоткі, таму і кіданула спасылачку, можа хто таксама захоча паехаць такім маршрутам.

Дык што, можаце параіць яшчэ маршруты?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 25.06.08 14:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

hormashyki, усё-роўна маршруты трэба самому дапрацоўваць. На сам рэч, можна выбіраць, як вы, горад, і глядзець, што ёсць вакол.
Скажам, мне надакучыла ўвесь час ездзіць на захад Беларусі. Хацелася чагосьці менш папсовага, але не менш цікавага.
Адна з вандровак, якая спадабалася і раю наведаць (выбярыце тое, што за дзень асіліце, бо мы ездзілі на роварах дні 3): Ворша-Юрцава-Смаляны-Чашнікі.
Там шчэ шмат кропак па дарозе было, не магу нешта зараз знайсці свае дзённікі. Калі цікава - пасля накапаю. Ідэю вандроўкі таксама брала з радзімы.орг http://travel.radzima.org/?lang=by&act=showitem&sn=41
Шчэ пасля вандроўкі натыкнулася ў нейкай газеце пра беларускі "стоўн-хэндж" Вельмі шчасьлівы Недзе ў тых жа лясах. Калі знайду дзе інфармацыю, дашлю.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 25.06.08 19:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну так. я ўжо сама падумала, што можна проста ўзяць за аснову любую вандроўку якую прапаноўваюць экскурсійныя бюро і можа дапрацаваць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 12:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мы ездзілі на беларускі стоунхэдж Сьмешка Гэта на беразе воз.Янава. Не сказаў бы, што вельмі цікава, але незвычайна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 18:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan, дзе гэта такі цуд? У нас стоўнхэджаў па вызначэньні ня можа быць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 22:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, Чаму не можа? Паганцы лічаць, што былі адмысловыя "абсерваторыі", якія паказваюць гадавы крыж.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 22:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, таму што стоўнхэдж як мегалітычны помнік будаваўся толькі непадалёк ад выхаду ў вялікія воды. Мора, там, акіян ці яшчэ што.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, я не ў тэме Сьмешка Наш кшталту на беразе вялікага возера. Можа стоўнхэнджам яго клічуць проста па аналогіі. Адным словам там каменні, якія паказваюць важныя дні па сонцы. Але мы, калі там былі, не ведалі куды глядзець, і проста пабадзяліся ля валуноў Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 26.06.08 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а дзе гэта знаходзіцца?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.06.08 0:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось нашыя фатаздымкі. Нечакала, што Хатка яшчэ жыве.... http://chat.seventhside.org/et/gallery.php?gallery=janava

вось нейкая інфа http://nordbelarus.mybb.ru/viewtopic.php?pid=1662 (хаха, і спасылка на тыя ж здымкі Сьмешка )

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.08 1:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, супер!!! Рэальна вельмі цікава, хачу туды выбрацца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.08 1:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Толькі па апісаньні на сайце, на які ты кінула спасылку, гэта зусім не стоўнхэдж. Дарэчы ангельскі варыянт знаходзіўся пад зямлёй. Ента зараз зь яго зямля паабсыпалася. Адна зь цікавых загадак: нафіга было будаваць такую махіну, якую ніхто й ня бачыў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 149865 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у нас дачушкі :) 77 julker 76377 21.06.12 23:17
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12445 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў а у нас хлопчыкі!! 48 Тоня 54236 15.03.09 2:27
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14281 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map