|
|
Аўтар |
Паведамленне |
TroLik
Зарэгістраваны: 17.01.2010 Паведамленні: 6
|
|
падкажыце, дзе можна знайсьці дзіцячыя вершыкі-загадкі?!
(у прыватнасьці цікавяць вершаваныя загадкі слова "ключ", "дзьвер", "замок"...) |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
трымайце.
Я на клямачцы вішу -не кусаю, не брашу.
Не пушчу чужых у госці, не прашу за гэта косці...
Здагадацца ты ўжо мог, што размова пра замок.
Алена Церашкова. |
|
Угару |
|
|
TroLik
Зарэгістраваны: 17.01.2010 Паведамленні: 6
|
|
ай, дзякуй!!!
а пра дзьверы й ключык ня ведаеце?!?! |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
ужо ведаю.
Я любога прыпыняю,
падаваць руку змушаю.
Маю вочка і званок,
маю моцны я замок.
Толькі вартаму даверу
гаспадар адчыніць дзверы!
Алена Церашкова
Ён у вашага замка
нібы правая рука.
Далікатна, небалюча
адмыкае дзверы ключык.
Алена Церашкова
ЗЫ Даследчыкі маёй творчасці! Датай напісання гэтых твораў можна лічыць дату іх публікацыі  |
|
Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 2291 Адкуль: Менск
|
|
Алена, мала хто настолькі ўдала піша вершы "на замову"!  Пагатоў дзіцячыя. Пагатоў загадкі.
Трэба Вам што-небудзь яшчэ замовіць
Пра кветкі можаце? Прыкладам, дзьмухавец, бэз, незабудка, валошка, рамонак, шыпшына... Ці яшчэ што-небудзь знаёмае-пазнавальнае. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
дзякуй шчыры  пабачым. Пакуль што "вітальная" тэма раскручваецца:
Расцягнуўся ён пры дзверы
(стаў сурвэткай дзеля ног),
не прапусціць у кватэру
бруд прыгожы дыванок.
Алена Церашкова
Я крычу ўсё часцей:
гаспадар, прымай гасцей!
Шчабятаць магу як птушка
Ці мычэць нібы цялушка,
Ды за звонкі галасок
клічаце мяне - званок.
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Так, мне таксама вельмі падабаюцца. Нязмушаныя вершы. _________________
 |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
_________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
крыху на раслінную тэму
Маніць чырванню пладоў
Шчыльная сцяна кустоў.
На калючкі не крыўдуй,
Лепш плады іх пакаштуй.
Не шукай наўпрост дарог:
жываплотам вырас глог.
Алена Церашкова
Беларускай ружай клічуць.
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі -
Хутка і плады паспелі.
Толькі есці іх не варта.
Лепей кінуць у гарбату.
Мноства розных вітамінаў
назапасіла шыпшына.
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 2291 Адкуль: Менск
|
|
Black aspid, ну зусім файна!  Мне ВЕЛЬМІ падабаецца.
Шыпшыну адгадалі! А глог - не (бо ўлетку не звярталі на яго ўвагі, хоць ля садка расце )) _________________
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
 дзякуй. Тады працягваю
Красавала, чырванела
кветачка на градках.
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка.
Патрасеш - яна звініць.
Хто у хаціне той сядзіць?
Булкам адмысловы смак
надае звычайны мак.
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
TroLik
Зарэгістраваны: 17.01.2010 Паведамленні: 6
|
|
дзякуй-дзякуй-дзякуй!!! дапамаглі!!!!!!!!
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
цікава, куды такая спецыфіка спатрэбілася. Але працягнем.
За плот чапляецца вусамі
сцябло з тугімі гаманцамі.
У гаманцах сядзяць сынкі,
гадуюць круглыя бакі.
Калі вусач пажоўк, засох,
глядзі: пара збіраць гарох!
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
Kotka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 22.02.2007 Паведамленні: 587 Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад
|
|
Black aspid, класна! загадкі проста цуд  _________________
Мой тэлефон 5872619 (Velcom) |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
шчыры дзякуй.
Краску клічуць пустазеллем:
рвуць усе, ніхто не сее.
Пчолкі ў жыта залятаюць,
неба кропелькі шукаюць.
Ведае, напэўна, кожны
Нашы сціплыя валошкі.
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
|