|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
У працяг тэмы Беларускія паэты дараць вершы маленькім беларусам
Асабісты мой уклад у развіццё гэтай плыні.
Тут толькі раней не публікаванае на "Дзетках". Праўка вітаецца.
Гэты спіс дасць магчымасць вам зарыентавацца, ці ёсць патрэбны вершык, ці трэба праявіць ініцыятыву, каб ён з'явіўся. Вершы публікуюцца па меры напісання, спіс будзе абнаўляцца. УВАГА! Асобныя імёны маюць больш за адзін вершык, у такіх выпадках пасля імя ідзе пазнака кшталту (2!) - гэта значыць, сустракаецца ў 2х розных пастах
Авяліна Агата Адась Адэля Акім Аленка Алеся Алёшка Аліна Аліцыя Альжбэта Андрэй Антось Антося(дз)
Валік Ваня Васіль Вераніка(2!) Віталік
Дамінік Дамініка Даніла Дар’я Дзяніс
Жэнька
Змітрок Зося (Соня)
Івонка Ігнат Ілля
Казік Кандрат Карына(2!) Каця Кіра Кірыл Крысціна Ксеня
Лявон
Макар Максім Маргарыта Марцін(2!) Мая Мікіта Міхаліна
Надзея(2!) Настась(хл) Ніл
Паўлінка Платон Пятрок
Рагнеда Радзім Рома Рычард (Рысік)
Саўка Станіслаў Стэфан Сяржук
Тамаш
Уладзь Ульяна Уршуля Усяслаў
Федзя Фларыяна Франак
Эмілія
Юля Юстына
Ягор Якуб(2!) Ян(2!) Яна Ясна
Гэтаксама можна пашукаць вершы з імёнамі у маёй абцдзе, шчодра ілюстраванай Юліяй Малахоўскай - http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=108
спасылка на вершы класікаў: http://budzma.by/budzma/zorki-imyonaw.html
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (20.03.18 22:10), усяго рэдагавалася 24 раз(ы) |
|
Угару |
|
|
tania
Зарэгістраваны: 22.02.2014 Паведамленні: 10
|
|
Добры дзень, Black aspid. Майго сына мы назвалі Ніл. Яму 2 гады. Ці можна разлічваць на з'яўленне верша з яго імем? А дзе можна прачытаць усе вершы з гэтага праэкта?
Дзякуй. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
tania, добры дзень і Вам. Вершы класікаў - на сайце кампаніі "Будзьма!", свае выкладваю тут.
Прывітанне Нілу. Расціце вялікія.
НІЛ, ДЗЯНІС, АНТОСЬ, ІВОНКА, ЯКУБ, КАНДРАТ, ЗОСЯ (СОНЯ), АЛІНА
Як заплюшчыць вочы Ніл,
так прыходзіць Кракадзіл.
Ніл сябруе з Кракадзілам,
Ніл малюе Кракадзіла,
да яго паедзе ў госці
на раку пад назвай Ніл!
Кліча коціка Дзяніс:
- Кіса, кіса, кіс-кіс-кіс!
Выйдзі, выйдзі, кіска,
Дам табе “ірыску”!
Не выходзіць кот Маркіз.
Не шануе ён “ірыс”!
У заплечніку ў Антося
Месца для ўсяго знайшлося.
Там планшэт і тры машынкі,
Ад канструктара “цаглінкі”,
Гайка, гумка, пісталет,
Дзве канапкі на абед…
Анічога не забыўся.
Толькі дзённік не змясціўся!
Малая Івонка
паклала ў скарбонку
чатыры манеткі,
чатыры пярсцёнкі,
заколку ды гузік,
кавалак спружыны,
і татаву цацку –
ключы ад машыны!
Выраслі ў Якуба
Два вясёлых зуба!
Можна есці сухары,
Грызці палачкі ў двары,
Лыжку зубкамі хапаць
І сабаку пакусаць!
Быў Кандрат малодшы брат,
Стаў Кандрат старэйшы брат!
Сам Кандрат не вінаваты –
Вінаваты мама з татам!
А Кандрат заўжды гатоў
З кожным бавіцца з братоў.
Дзеці ў школе жартавалі:
Соню “соняй” называлі.
Соня моцна крыўдавала:
- Я ж ні разу не праспала!
І цяпер дзяўчынка просіць,
Каб яе мы звалі Зося!
Ужо першакласніца наша Аліна,
І літары вучыць яна несупынна.
Вялікую “П” выразае з паперы
Ды круціцца каля люстэрка на дзверы:
- Бабуля, глядзі! Я зусім не Аліна,
Я – гэта чужая дзяўчынка, Паліна!
Бабуля ўздыхае:
- Дзе ж наша Аліна?
Я ёй заварыла гарбаты з малінай…
Аліна “Паліне” рукой памахала
Ды “лішнюю” літару хутка схавала.
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (3.05.14 9:17), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Вітаю вас, шаноўныя ЯСНА, РОМА, АКІМ, ДАНІЛА , ЛЯВОН!
Заявіла Ясна:
- Ўсё з табою ясна!
Каб на вуліцу не йсці,
Можна сто прычын знайсці!
Дождж ці снег, мароз ці вецер –
Выйду я! І скажуць дзеці:
На вуліцы ЯСНА!
Дзе наш Рома – невядома!
Абшукалі мы паўдома –
І дарма!
У пакоі, у кладоўцы,
За фіранкай у бакоўцы,
Пад канапай, пад сталом,
У куфэрку пад вакном –
Не, няма!
І шукалі, і гукалі,
І суседзяў апыталі,
Аж не ўспомнілі пакуль:
Сёння Рома у садку!
Адгадайце хутка, кім
Мне даводзіцца Акім?
Не, не прадзедам якім
І не прашчурам сівым!
Мой малодшы брат – Акім!
Пазнаёміць вас з такім?
Як Даніла любіць мыла,
Скажа толькі сам Даніла.
Мыла весела нырае,
Мыла з пальцаў уцякае,
Па падлозе каўзане –
Аж пад ванну слізгане!
Вось калі б яшчэ тым мылам
Мама Даньку твар не мыла…
Ёсць прыгожыя імёны,
А найлепшае – ў Лявона.
Хлопчык хутка зразумеў,
Што Лявон – амаль што леў!
І цяперака ў двары
Напірае ён на РЫ:
- ПРРРРЫЫЫвітанне! Я пРРРРРЫЫЫЫйшоў!
Мама! НакРРРРЫЫЫвай на стол!
А нядаўна да бацькоў
Ён, сур’ёзны, падышоў
І сказаў: - Татуля! Мама!
Брата я хачу, ТЫГРАНА! |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
працягваем. ДАР'Я, ВЕРАНІКА, АДЭЛЬКА, УРШУЛЯ
У Дар’і-Адаркі
Свая гаспадарка!
На падваконні
Пасвяцца коні,
У куце за печкай
Блеюць авечкі,
На ложку – падушка,
Пад ёю цялушка,
Куркі ды свінні –
Разам у скрыні.
Цацкам не цесна,
Кожны – на месцы,
Толькі жырафа
Ўлезла на шафу!
Вераніка кожны дзень
З мамай у лясок ідзе.
У яе два кошыкі –
Круглыя, харошыя!
Меншы кошык – для суніц,
Большы кошык – для чарніц.
Даспадобы Вераніцы
І суніцы, і чарніцы.
Доўга не перабірае:
У адзін раток збірае.
На сняданак для Адэлькі
Варыць мама 2 сардэлькі,
Дасць 2 порцыі салаты
І два кубачка гарбаты,
2 пячэння, 2 цукеркі…
Нават кашы – 2 талеркі!
Бо Адэлька не адна:
З лялькай снедае яна!
Што за модніца Уршуля!
Возьме татаву кашулю,
Вакол таліі абвяжа.
- У мяне – спадніца! – кажа.
Хустку, плашч, хвартух, сукенку
Тут жа вырабіць паненка.
- Я прыгожая ці не?
Ну-ка, сфоткайце мяне! |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Спадзяюся, хаця б БАЛЬШОЙ БРАТ мяне бачыць...
паспрабуем парадаваць АНДРЭЯ, АГАТУ, ПЛАТОНА, МАЮ, ТАМАША ды ІЛЛЮ
Наш Андрэйка ўсё умее.
Спраў багата у Андрэя.
Трэба ў маміных шуфлядках
Утварыць свае парадкі,
У дзядулі ўзяць напільнік
Парамантаваць будзільнік,
А у татавым партфелі
Падпісаць хутчэй паперы,
І, пакуль бабуля спіць,
Прас ды пралку уключыць.
Што, сямейка, збілась з ног?
Усім Андрэйка дапамог!
У Агаткі ёсць рагатка
І баксёрскія пальчаткі.
І пальчаткі, і рагатку
Падарыў Агаце татка.
Не здзівілася Агата,
Зразумела добра тату:
Спадзяваўся на сынка,
А сказалі – зноў дачка!
- Не сумуй, мой любы тата!
Папрашу я ў мамы брата!
Спіць Платон і бачыць сон
Пра цудоўны парасон!
Вецер гоніць парасон,
Разам з ім ляціць Платон.
Недзе ў самым нізе – хата,
Там на ганку – мама з татам.
Узяў бы іх з сабой Платон,
Ды маленькі парасон!
Нарадзілася дзяўчо напачатку мая,
І назвалі яе незвычайна – Мая!
А каму яе імя раптам не па густу,
Мая мае двух сясцёр – Марту ды Аўгусту!
Будзе мараком Тамаш,
Вывучае такелаж.
Гэта - ветразь, гэта – гік…
Эх, шкада, што вецер знік!
Поўны шціль, такое гора –
Трэнер не пускае ў мора!
Мой старэйшы брат Ілля
Збудаваў шалаш з галля.
Не шалаш, а проста хата!
Можа, крышку цеснавата,
Але мы дваіх жывем,
Больш нікога не завем!
Вечар. Толькі сонца села -
Заедзь ў госці наляцела.
Рады даць мы не змаглі
І дахаты уцяклі. |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
крута! _________________
 |
|
Угару |
|
|
karlson4yk
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.01.2010 Паведамленні: 123
|
|
Угару |
|
|
tania
Зарэгістраваны: 22.02.2014 Паведамленні: 10
|
|
Вершы для дзетак простыя, легка запомніць і расказваць увесь дзень. У кнігах такіх вершаў не знойдзецца. Дзякуй вялікі  |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Дзякуй! маё літаратурнае эга проста млее ад удзячнасці! так прыемна даўно не было))))
КРЫСЦІНА, МАРГАРЫТА, УЛАДЗЬ
Захацелася Крысціне
Зняць з карніза павуцінне.
Эх, высока! Не дастаць!
Можа, лепш на крэсла стаць?
Малавата вышыні –
Выручае стосік кніг!
Зараз атрымаецца…
Вой! Трымай! Гайдаецца!
Грукат, крык… Бягуць бацькі…
Ад вазона – чарапкі,
Без дзвюх ножак крэсла,
Палка шчоткі трэснула…
Ды ўсміхаецца Крысцінка:
Над вакном ні павуцінкі!
У Рыты – рыдлёўка, у Рыты – карыта,
Між градамі Рытай разора прарыта.
Разору шырокую Рыта прарыла
Ажно ад Парыжа й да самага Рыма!
І скора па Рыцінай супер-разоры
На двор уварвецца Міжземнае мора!
Што за майстра наш Уладзя!
Можа ровар сам наладзіць,
І шпакоўню змайстраваць,
І яечню згатаваць.
Аднаго ніяк не можа:
Ўраніцы заправіць ложак! |
|
Угару |
|
|
helin
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.09.2006 Паведамленні: 873 Адкуль: Случчына-Менск
|
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
"Калі ты высыпаешся?" - "Куды высыпаюся?" Не паспяваю)))
ВАСІЛЬ І ПЯТРОК, КІРА, ІГНАТ, АЛІЦЫЯ
У дзядулі ўнук Васіль
Папрасіў пілу і дрыль.
А другі ўнучок, Пятрок –
Зашрубку ды малаток.
Цэлы тыдзень майстравалі –
Свідравалі, пілавалі,
Прыбівалі, фарбавалі –
І, нарэшце, збудавалі
Каля ганка пад вакном
Для Мухтара новы дом!
Ёсць задума у Ігната
Дома мець жывога ската.
Гэткага практычнага
Ската электрычнага.
Калі з ім пасябраваць,
Смачнай рыбай частаваць,
Скат Ігнату дапаможа
Батарэйкі зараджаць!
Толькі не дакажаш маме,
Як патрэбны скат у ванне…
Хочацца Аліцыі
Мець сабаку-шніцаля,
Чорнага, вусатага,
Трошкі барадатага,
Вернага, адважнага,
Добрага, разважнага!
Можна й рызен-шніцаля…
Вой, даруйце, ШНАЎЦАРА!
Кіра любіць кіраваць,
Даручэнні раздаваць.
Пойдзе ў краму тата Кіры,
Кіра ўслед:
- Купі кефіра!
Вокны мыць бярэцца мама.
- Не забудзься вымыць раму!
Стане прасаваць бабуля.
- Папрасуй маю кашулю!
І ўздыхне дзядуля; - Кіра!
Лепш цябе б назвалі Міра! |
|
Угару |
|
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1501 Адкуль: Чэхія
|
|
_________________
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Дзякуй за падтрымку! Пасля невялічкай паўзы паспрабуем парадаваць ЯНА, МАКАРА, АЛЬЖБЭТУ, МАКСІМА і ДАМІНІКУ
Наш Максімка любіць спорт!
Што ні дзень – ізноў рэкорд!
Аж ад самай распраналкі
Набірае ён разгон,
На калені, як на санкі,
Плюх – і мчыцца чэмпіён!
Мама сынам ганарыцца,
Хоць шкадуе нагавіцаў.
Як дарослая кабета
Апранаецца Альжбэта:
На абцасах басаножкі,
Далікатныя панчошкі,
Ўсе сукенкі – да падлогі,
Як ідзе – мятуць дарогі…
Ды, здараецца, Альжбэта
Ў шафу запіхне ўсё гэта:
Ёсць у дзеўкі джынсы дзесці,
Ў іх зручней на дрэва лезці!
Не, не спіцца Дамініцы.
І спакойна не ляжыцца.
Пад падушкаю Цукерка
Гучна шамаціць паперкай.
Бессаромна шамаціць!
Адтаго і сон бяжыць…
Трэба ў шкодніцы Цукеркі
Хутка адабраць паперку,
А яе самую – у рот!
(толькі не наадварот!)
Вось тады і прыйдзе ён –
Моцны ды салодкі сон!
Як ваенны лётчык Ян
Выпрабоўвае таран?
На дзядулю. На бабулі.
А пад вечар – на матулі.
Не дае займацца справай:
Раптам налятае справа
І, не абвясціўшы бой,
З усёй моцы – галавой.
Увечары вярнуўся брат.
Ян, вядома, брату рады:
Разагнаўся з ўсіх сіл
І… ілбом сцяну злавіў.
Больш ваенны лётчык Ян
Сам не лезе на таран.
Хоць малы яшчэ Макар,
Але бачна, што ваяр!
Ходзіць з мечам па кватэры,
Грозна грукаецца ў дзверы.
Кот-бандзюга атрымаў –
Ледзьве хвост уратаваў!
Рэшты выдаў спрытнай лапай
І схаваўся пад канапай.
Ну і што, што тры драпіны!
Знакі – гонар для мужчыны!
Раптам – шум! Пачварны рык!
Стогны, роў, і свіст, і крык!
Хлопец сціснуўся ад жаху,
Да бабулі ўлез пад паху:
- Баба Гэля, гэта ЦМОК?
- Не, наш новы пыласмок!
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (27.04.14 8:02), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
ну і на заканчэнне цыкла - РАГНЕДА
Ўзяўшы колькі дошак у матулі з татам,
Рупіцца Рагнедка, хоча зладзіць хату.
Бо ў матулі з татам ёсць дамок, вядома,
А малой паненцы як жа быць без дома?
Ляпнуў дах па столі – аж палеглі сценкі.
Гора на будоўлі! Лаецца паненка:
- Ааа! Была ўжо хата! Гожая такая!
Новая, “расійская”, лепей не бывае!
Зноўку павалілася! Пяты раз будую!
Ну і што, скажыце, зноў не так раблю я?
Падышла матуля:
- Для “расійскай” хаты
Тут, мая дачушка, месца малавата.
Пэўна, калідорчык апынуўся вузкі…
Лепей пачынайма з нашай, беларускай.
Татку мы паклічам будаваць з сабою.
Бо на Беларусі будуюць ТАЛАКОЮ! |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы можаце далучаць файлы Вы можаце сцягваць файлы
|
|