Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Паколькі ідзе нейкі збой на Пішам Самі - буду публікаваць тут тое, што раней валілася туды. Афіцыйна папярэджваю: творчасць не народная, а аўтарская, што і прашу улічваць пры выкарыстанні. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Ці жывыя кветкі?
Ці жывыя трава ды кветкі?
- Не! – адкажуць малыя дзеткі.
- Бо не бегаюць, не крычаць.
- Не згаджаюцца пагуляць.
- Анічога не робяць днямі.
Разважце самі!
Пасміхнуцца таты і мамы:
- Не, жывыя яны таксама!
Нараджаюцца і растуць,
Каранямі вадзіцу п’юць,
Дыхаюць праз лісточкі,
Заплюшчаць пад вечар “вочкі”…
А калі адкрасуюць кветкі,
Застанецца насенне – дзеткі!
Алена Церашкова |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
чыстагаворкі (мнд02 па 2.01.2017 - паметка тэхн.)
Белы бусел баяў байку беламу зайку,
чорны бусел чакаў у чароце чайку ды чаплю.
Лётчыкі на лецішча паляцелі з лётнішча,
Пасадзілі шрубалёты на цыбулю каля плота.
Паўгода пагода на поўначы,
Паўгода пагода на поўдні.
Ад падпола да паддашка дрыллю дом свідруе Дашка
Па аўторках у Рыгоркі генеральная прыборка:
Прыбірае сам Рыгор двор, гарышча й калідор.
У трусоў маршрут просты:
тры прыпынкі трамваем, тры прыпынкі тралейбусам,
тры прыпынкі метро і чатыры - электрычкай.
Штогод гадую ў гародзе гародніну,
гады ў рады завожу ў гарады.
Жыў у Жэнькі вожык Жменька,
жэўжык вожык, жэўжык Жэнька.
Парсючкі ў барсучкоў папрасілі пару парасонаў.
Мама мыла Мілу мылам,
Міла мыла не любіла.
Міла мыла ўтапіла,
Мама новае купіла.
На дварэ халодна – апранайся цёпла,
На дварэ цяплей – апранайся лягчэй.
Шавец шые шылам шціблеты шыншылам.
Шпак шпаку пашыў шапку.
У цмока смакоцці: цукеркі й чупа-чупсы.
Цмокі смокчуць чупа-чупсы, а цукеркі грызуць.
Запрашае рыбу рак на факстрот ды кракавяк.
Рак стараецца дарма: проста ў рыбы ног няма! |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Аліна ў маліны, а Жанна ў ажыны.
Тэлефанаваў тэлеграф тэлевежы, датэлефанаваўся да тэлескопа.
У чмяля джала і ў пчалы джала. Чмель пчалу паважаў, пчала чмяля паважала. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
У сарокi сыр, у сыры – сорак дзiр.
У муцэ муха, мусе мука па бруха. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
У качара гарод: гарлачык ды чарот. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
На балоце белы бусел трох рапух ныраць прымусiў. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
У аўторак экскаватар рыў траншэю цераз кратар.
Чорны кратар Кракатау тры дні грымеў ды грукатаў. |
|