Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Летнік

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 9:44    Загаловак паведамлення: Летнік Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да летнікаў?
Якія ўспаміны маеце з дзяцінства?
Што ведаеце пра сучасную сістэму летнікаЎ?
Дзелімся кантактамі і водгукамі: станоўчымі і адмоўнымі.
Дарэчы, пра сістэму датацыяў на летнікі можна пачытаць тут: http://news.tut.by/society/228142.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 12:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У летнікі весела ездзіць са сваімі аднакласнікамі, сябрамі.
Мяне ж пастаянна выпраўлялі з незнаёмымі, таму палова сезона праходзіла ў цяжкай адаптацыі - і гэта пасля 12 год.
Затое там я сустрэла першае каханне і сяброў, з якімі кантактую дагэтуль.
Калі бачыла ў летніках дзяцей 7-8 год - гэта ўвогуле гора горкае - старэйшыя атрады ім пасцелі засцілаюць, мамы прыязжаюць галаву мыць, пастаянны плач, праблемы, хто ў каго што адабраў... - ні за што б дзіця не адправіла ў летнік да 10 год, а потым - толькі па ягоным жаданні.
Цікавыя забаўляльныя праграмы ў летніках сустракаюцца веельмі рэдка, звычайна бадзяешся днямі, не ведаеш, чым сябе заняць - у выніку пачынаеш гуляць у падкіднога.. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 12:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я сабе вось такую спасылку захавала: http://summerveus.com/info-dlya-roditelej

аддала б туды пры ўмове, калі б была палова дзяцей "сваіх" (ну вось раптам з форуму калі-небудзь назбіраем год так праз 5..) і "свае" важатыя, хаця б адзін "свой".

У саўковыя санаторыі ніколі-ніколі. Толькі туды, дзе ёсць праграма-мэта і гд (а не проста ад сняданку да абеду чым небудзь заняць дзетак).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 12:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, класны летнік, можа і дарагавата, але я насамрэч не ведаю цяперашніх коштаў. Хай дзеткі падрастаюць. Можна было б і адправіць разам.
Я ездзіла ў летнікі пачынаючы з 2-га класа, апошні раз была, здаецца, пасля 7-га класа. Але гэта быў яшчэ СССР, піянэрыя буяла, з усімі іхнімі лагернымі прычындаламі, мне было цікава, хіба што ўжо ў апошні раз, калі з летніку зрабілі штосьці накшталт санаторыя, дык мы нудзіліся. Дарэчы, амаль заўсёды я ездзіла з аднакласніцай, з якой сябравала, але і знаёмілася я без праблем.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Была 1 раз у санаторыі і 1 раз у піянерскім лагеры. З лагера мяне забралі на палове змены - мне там было вельмі дрэнна, бо я не была прызвычаеная да дысцыпліны, не любіла мастацкую самадзейнасць, не гуляла ў піянер-бол і не жадала бегаць ні ў якіх зарніцах. У санаторыі было па-лепей, але мне таксама не спадабалася.
Для сваіх дзяцей лагер не разглядаю як варыянт. Магчыма нейкія вандроўкі, накшталт турыстычных летнікаў, будуць прымальнымі, але піянерскія лагеры - не, ніколі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 14:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усё дзяцінства правяла ў летніку (Зубраня). успаміны настальгічныя і вельмі цёплыя Анёл але раней за 10 год дзіцяці там няма чаго рабіць

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 15:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я ў летніку не была ніколі.
А вось Мірцік сёлета паспрабуе так званы летнік дзённага наведвання ў Палацы дзяцей і моладзі.
З 1 па 24 для дзяцей ад 6 да 10 год каштуе 325 тысячаў (тыя, хто загадзя падаў заяву і паспеў атрымаць дзяржаўную датацыю, 195 тысячаў).
Летнік працуе з 6:30 да 18:00. Дзяцей тройчы на дзень кормяць у кавярні "Планета зорак". Пры жаданні яны могуць удзень спаць. А так - ходзяць на гурткі, глядзяць мульцікі, удзельнічаюць у спартовых спаборніцтвах, раз на тыдзень - басейн, паўгадзіны на дзень - кампутаровыя гульні, 2 экскурсіі - 1 па Менску і адна ў музей Авіяцыі, напрыканцы летніка дзеці атрымліваюць падарункі на памяць.
На 1 змену сфармавана 11 атрадаў па 30 чалавек. У нашым атрадзе дзеці ад 6 да 8 год. На атрад выдзяляецца 2 педагогі, 1 выхавацель і 2-3 студэнты-практыканты.

Усё гэта інфармацыя з бацькоўскага сходу. Па выніках наведвання падзелімся ўражаннямі. Мірон чакае летніка з нецярпеннем, бо шмат добрых водгукаў чуў ад Ясіка, які быў там летась. Ну а я, у сваю чаргу, параілася з мамай Ясіка Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.05.11 15:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пакуль што ў нас не "закрытыя" першая палова ліпеня і апошнія 3 тыдні жніўня - таксама думаем пра нейкі летнік.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.06.11 11:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палова летніка прайшла. Пакуль што ўражанні станоўчыя: глядзяць добра, кормяць шмат і смачна, забаўляюць цікава. Былі ўчора на аўтобуснай экскурсіі па Менску, а потым на Баравой. Дома з'явіліся новыя граматы за перамогі ў эстафетах. З наступнага тыдня пачнецца судамадэляванне - Мірон у сне пра яго размаўляе, так марыць патрапіць! І хаця гурток для дзетак ад 9 год, яго пагадзіліся ўзяць. Без адмысловых просьбаў з нашага боку педагогі стараюцца выкарыстоўваць беларускую мову. З'явіліся новыя сябры, самастойнасць і здаровы колер твару.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадарства, падзяліцеся досведам, хто адпускаў дзяцей у самастойныя летнікі на прыродзе (намёты, вогнішча і г.д.).
Наш 8-гадовы спартовец паедзе разам з трэнерам у кампаніі іншых хлопцаў з секцыі. У праграме шмат трэніровак, здача чарговага кваліфікацыйнага іспыту, а таксама баўленне часу ў лесе, самастойны сон у намёце, гатаванне ежы і г.д.
Як рыхтавацца і рыхтаваць? Што не забыцца пакласці з сабой? Пра што папярэдзіць?
Хвалююся.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 162

ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 21:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, мае сыны першы раз ездзілі першы раз у летнік ад касьцела, калі старэйшаму было 9,5 гадоў, а малодшаму 8. Праўда жылі яны у жылым доме на 2 бакі: пакой для дзяўчат і пакой для хлопцаў. Спалі на матрацах на падлозе. У 7 раніцы пад'ём, ранішняя гімнастыка, прабежка кіламетр да возера, 5-10 хвілін водныя працэдуры, прабежка назад. Імша, сьняданак. У гатоўцы ежы яны не удзельнічалі, хіба што дапамагалі. Посуд мылі самі ў сцюдзенаў вадзе. Акрамя іншага амаль кожны дзень была вандроўка на іншыя азёры - 3-6 км у адзін бок. Надвор'е было градусаў 18-23. Працяглась летніка - 10 дзен. Пры гэтым нельга было наведваць дзяцей. І тэлефоны мабільныя не дазваляліся.
У выніку ўсе было выдатна. Мае часта хварэючыя дзеці былі здаровыя, давольныя. І ў мяне ніколі не было страха наконт такіх адпачынкаў.
Пазьней у намеце ва ўзросце 11 год малодшы жыў у лесе. Там яны і есьці гатавалі і жыльлё сабе самі будавалі з дроў, жгута і тента (шматпавярховае) са сталамі і іншымі прыладамі. Але там дзеці былі рознаўзроставыя і шмат вопытных. Усе таксама было выдатна.
Гэта вельмі добры вопыт, асабліва для хлопчыкаў.
Галоўная падрыхтоўка - гэта супакой маці. А яшчэ рассказаць, што ведаеце пра такі адпачынак, навучыць карыстацца тым, што спатрэбіцца, рассказаць тэхніку бясьпекі.
Што з сабой браць лепей пытацца ў арганізатараў.
Напэўна турыстычны дыванок, чым таўсьцейшы - тым лепей (цяплей спаць). Добры спальнік. Варта мець рэчы з натуральнай воўны: шкарпэткі, швэдр. Калі ночы халодныя, то гэта добра выратоўвае. Ліхтарык на галаву (найзручней). Магчыма посуд - лепей не пластык (бо мыецца складана), плаўкі, зубная паста і інш, гадзіньнік з будзільнікам. Дажджавік. Зменны абутак. Можна даць медыкаменты, калі дзіця гатовае самастойна і адказна імі карыстацца пры неабходнасьці Але небясьпечных лекаў лепей не даваць. Калі яшчэ не гатовыя, то варта навучыць дзіця пры неабходнасьці абавязкова зьвяртацца да дарослых.
Але варта даведацца ў тых, хто быў менавіта ў спартовых летніках.

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 162

ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 21:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Пра што папярэдзіць?"
Я болей казала пра тое, што трэба рабіць у выпадку хваробы, атрымаўшы нейкую рану, што нельга у лесе есьці, што варта сушыць вільготныя рэчы, зьвяртацца да дарослых у выпадках, калі не ведаеш, што рабіць (у розных выпадках), пра важнась трымаць рэчы у парадку (але гэта не працавала, рэчы і валяліся дзе маглі і губляліся).

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзядова Сьвятлана, дзякуй вялікі, ёсць над чым падумаць-папрацаваць

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 25.04.12 14:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, трэба шмат вопраткі, каб у выпадку не спрыяльнага надвор'я было ў што пераапранацца. Гэта на выпадак, калі напрыклад з-за дожджу ня будзе дзе сушыць выпраную вопратку ці калі Мірон сам ня будзе праць свае рэчы. яшчэ калі Паўлінка едзе ў скаўцкі летнік, то ім раюць складаць ўсе рэчы не ў торбы, валізкі, ці заплечнікі а ў куфр, бо ў ім лягчэй ўтрымлтваць парадак. Заўсёды даю вялікі мяшок на брудную бялізну (напрыклад штаны запэцканыя ў смалу).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.05.12 23:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://minsk.gov.by/ru/org/8667/attach/a7eadfd/ - можа каму спатрэбіцца. Гэта спіс летнікаў прадпрыемстваў пад Менскам з кантактамі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 130197 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 82923 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 103579 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 32070 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 10021 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map