Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
"Крынічка"- разьвіваючая школка для ўсёй сям'і

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 10, 11, 12  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 11:19    Загаловак паведамлення: "Крынічка"- разьвіваючая школка для ўсёй сям'і Адказаць з выцемкаю

Добры дзень, спадарства!
Мяне завуць Сьвятлана Дзядова. Па адукаціі я псіхоляг з працяглым вопытам практыкі. Зараз індывідуальны прадпрымальнік.

Ствараю ШКОЛКУ ДАШКОЛЬНАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ на беларускай мове.

ШКОЛКА ДАШКОЛЬНАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ – гэта групавыя заняткі для дзетак ад 2 да 7 год на беларускай мове. Плянуюцца 4 групкі: для 2-3 год, для 3-4 год, для 4-5 год, і для 5-7 год. Групкі ад 6 да 10 чалавек (у залежнасьці ад узросту).

Прапануюцца таксама заняткі, разьвіваючыя крэатыўнае мысьленне для дзяцей 1-2 класаў.

Акрамя гэтага пляную ШКОЛКУ БАЦЬКОЎСТВА ( курс лекцый пра дзіцячую псіхалёгію, метады выхаваньня і асаблівасьці разьвіцьця дзяцей, сямейную псіхалёгію, а таксама адкрытыя сустрэчы “Пытаньне – адказ”).

Запрашаю дзетак у ШКОЛКУ ДАШКОЛЬНАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ, а бацькоў у ШКОЛКУ БАЦЬКОЎСТВА.

Зацікаўценыя могуць напісаць мне на пошту dziadova@mail.ru, і я вышлю падрабязную інфармацыю пра школкі.
Таксама можаце задаваць мне пытаньні на форуме.


Апошні раз рэдагавалася: Дзядова Сьвятлана (29.07.16 11:44), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 12:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзядова Сьвятлана, а па якім адрасе будзе адбывацца Школка дашкольнага развіцця?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Заняткі будуць праходзіць па адрасе: Кульман, 15.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 14:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Якая цудоўная ініцыятыва.
На жаль, Яраш зараз не патрапляе па ўзросце, але ў наступным годзе абавязкова.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 15:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, расьціце, будзем вас чакаць!

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 15:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

і мы пакуль маленькія, але дыслакацыя вельмі падабаецца Супер!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 16:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзядова Сьвятлана, вельмі прыемна Вас тут бачыць. Вы сыйшлі з цэнтру?

У нас Рагнедка таксама яшчэ маленькая, мо на наступны год прыйдзем.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 16:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, добры дзень!
Вось і сустрэліся ў павуціне інтэрнэту. Прыемна, што пазналі мяне.
Ужо такая велькая дачушка ў Вас. Няхай расьце здаровенькая.
Так, я сышла з Сямейнага цэнтра, бо адчула, што хачу стварыць штосьці сваё. Гэтыя школкі - не адзінае, чым зьбіраюся займацца.
Пра беларускамоўную школку для дзетак думала даўно. Але апошнім часам мне у рускамоўных групах сталі трапляцца беларускамоўныя сем'і і дзеці. Таму вырашыла, што гэта знак для мяне.
І вось я тут са свай прапановай.
З задавальненьнем убачу вас у наступным годзе.

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 17:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзядова Сьвятлана,
вітаю на Дзетках.
Прыкмеціла Вас пасля матэрыялу пра дзіцячыя страхі - асабліва дзякуючы каментару. )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 18:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нам гэта цікава. Толькі важнымі з'яўляюцца час заняткаў і кошт.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 18:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Плануемы расклад заняткаў:
    2-3 гады чэцьвер-16.00-17.00
    3-4гады нядзеля 10.00-11.00
    4-5 гадоў нядзеля 11.30-12.30
    5-6 гадоў аўторак, субота 16.00-17.00
    Школка бацькоўства чэцьвер 18.30-20.00


Па дамоўленнасьці з бацькамі могуць адбыцца нязначныя зьмены.

Працягласьць аднаго занятка: 1 гадзіна.

Кошт: 1 гадзіна – 40 тыс. бел. руб., абанемент на 4 заняткі – 140 тыс бел.руб. (у кошт уваходзяць усе расходныя матэтыялы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 19:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а якія плануюцца заняткі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 29.09.11 20:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Заняткі плянуюцца комплексныя без яўнай разьбіўкі на "урокі".
Асноўная мэта заняткаў: інтэлектульнае і сацыяльнае развіцьце дзетак дашкольнага ўзросту ў беларускамоўным асяродзьдзі.

А цяпер пра тое, што будуць уяўляць сабой заняткі з дзеткамі розных ўзростаў:

2-3 гады :
• заняткі адбываюцца з бацькамі
• групы па 6-8 чалавек
• ў склад заняткаў ўваходзіць:

o гульні Мантэсоры (разьвіцьцё ўспрыманьня)
o азнаямленьне з асяродзьдзем (энцыклапедычныя веды па ўзросце)
o пальчыкавыя гульні (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі і маўленьня)
o сьпевы (азнаямленьне і вывучэньне дзіцячага беларускага музычнага мастацтва)
o фізычныя практыкаваньні (разьвіцьцё агульнай маторыкі)
o казка-тэатр (азнаямленьне з творамі дзіцячай мастацкай літаратуры, атрыманьне навыкаў слуханьня, а таксама паводзін падчас сьпектакляў)
o творчая частка (разьвіцьцё творчых здольнасьцяў, уменьня самавыразіць сябе, атрыманьне навыкаў карыстаньня мастацкімі сродкамі)

3-4 гады :
• на працягу першага паўгодзьдзя бацькі могуць знаходзіцца разам з дзецьмі
• групы па 6-8 чалавек
• ў склад заняткаў ўваходзіць:

o гульні на разьвіцьцё ўспрыманьня памераў, колераў, формаў, арыентацыю ў прасторы
o асновы граматыкі
o асновы матэматыкі
o пальчыкавыя гульні (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі і маўленьня)
o сьпевы (азнаямленьне і вывучэньне дзіцячага беларускага музычнага мастацтва)
o фізычныя практыкаваньні (разьвіцьцё агульнай маторыкі)
o азнаямленьне з асяродзьдзем (энцыклапедычныя веды па ўзросце)
o творчая частка (разьвіцьцё творчых здольнасьцяў, уменьня самавыразіць сябе, атрыманьне навыкаў карыстаньня мастацкімі сродкамі)

4-5 год :
• дзеткі займаюцца без бацькоў
• групы па 6-10 чалавек
• ў склад заняткаў ўваходзіць:

o гульні на разьвіцьцё ўспрыманьня памераў, колераў, формаў, арыентацыю ў прасторы
o асновы граматыкі, падрыхтоўка да чытаньня
o асновы матэматыкі
o пальчыкавыя гульні (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі і маўленьня)
o сьпевы (азнаямленьне і вывучэньне дзіцячага беларускага музычнага мастацтва)
o калектыўныя гульні (разьвіцьцё ўменьня дзейнічаць па правілах)
o рухавыя гульні (разьвіцьцё агульнай маторыкі, увагі)
o азнаямленьне з асяродзьдзем (энцыклапедычныя веды па ўзросце)
o творчая частка (разьвіцьцё творчых здольнасьцяў, уменьня самавыразіць сябе, дробнай маторыкі рукі)
o праца на папяровых бланках (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі)

5-6 год :
• дзеткі займаюцца без бацькоў
• групы па 6-10 чалавек
• ў склад заняткаў ўваходзіць:

o гульні на разьвіцьцё ўспрыманьня памераў, пласкасных і аб’ёмных формаў, арыентацыю ў прасторы
o граматыка, навучаньне чытаньню
o матэматыка, арыфметыка, задачы на логіку
o пальчыкавыя гульні (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі і маўленьня)
o сьпевы (азнаямленьне і вывучэньне дзіцячага беларускага музычнага мастацтва
o калектыўныя гульні (разьвіцьцё ўменьня дзейнічаць па правілах)
o рухавыя гульні (разьвіцьцё агульнай маторыкі, увагі)
o азнаямленьне з асяродзьдзем (энцыклапедычныя веды па ўзросце)
o праца на папяровых бланках (разьвіцьцё дробнай маторыкі рукі)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.09.11 11:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О, як нам у тым годзе вас не хапала! А цяпер стасункаў у садочку, я думаю, больш чым дастаткова.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 163

ПаведамленнеДададзена: 30.09.11 23:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У сувязі з пажаданьнямі некаторых бацькоў пераносіцца час для групкі дзетак 2-3-х гадоў з 16.00-17.00 на 17.00-18.00 (чэцьвер).
Таму яшчэ раз друкую прыкладны расклад заняткаў з унесенымі папраўкамі:

2-3 гады чэцьвер-17.00-18.00
3-4 гады нядзеля 10.00-11.00
4-5 гадоў нядзеля 11.30-12.30
5-6 гадоў аўторак, субота 16.00-17.00
Школка бацькоўства чэцьвер 18.30-20.00

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 10, 11, 12  наступная »
Старонка 1 з 12.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 80305 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60067 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45170 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26563 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46758 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map