Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Багач 2014

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 18.09.14 12:16    Загаловак паведамлення: Багач 2014 Адказаць з выцемкаю

Ужо ў другі раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач, якое сёлета адбудзецца ў Вязынцы 20 верасня. Пачатак – а 12 гадзіне.



У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму гэтым годам мы зноў просім усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

На свяце можна будзе пачуць дажынкавыя песні ад гуртоў "Паўночная Сухадроўка", "Рутвіца", "Мярэжа", "Горынь", "Варган" і "Guda", пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць на кірмашы што-небудзь цікавае/смачнае/прыгожае, паслухаць інструментальную музыку (запрошаныя музыкі - Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская) і патанцаваць разам з танцавальным клубам "Сіта", а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні. Акрамя гэтага, плануем арганізаваць да свята шэраг іншых цікавостак.

На фэсце будуць варштаты па кавальстве, вырабе свечак з воску, выцінанцы, а таксама па вырабе розных чароўных штук з сена/саломы. На асобнай пляцоўцы ў абед будзем рабіць хатні сыр. Можна будзе павучыцца Сьмешка

На дзіцячай пляцоўцы можна будзе не толькі пагуляць у гульні, але яшчэ заплесці каласкі-коскі і зрабіць вянкі з лісця, а з ягадак - пацеркі.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.46, прыбывае ў Вязынку ў 11.37. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54, 18.44.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток. Кошт квітка: для дарослых 10 000, для студэнтаў 7 000, для школьнікаў 5 000

https://vk.com/bahacz_2014

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 22.09.16 18:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а сёлета ёсць-быў БАГАЧ?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 22.09.16 20:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

1 кастрычніка, пачатак а 13
http://set.ethno.by/?p=3364

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 6751 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 175580 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 84105 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 273849 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 37763 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map