|
Вас цікавіць выкладанне фальклору для дзетак і правядзенне народных святаў? |
так |
|
100% |
[ 4 ] |
толькі школа фальклору |
|
0% |
[ 0 ] |
толькі правядзенне святаў |
|
0% |
[ 0 ] |
|
Галасоў :4 |
|
|
|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Юлія_М
Зарэгістраваны: 14.01.2016 Паведамленні: 4
|
|
Добры дзень, паважаныя сябры!
Назва праекту пакуль прыкладная, не звяртайце ўвагі)
Я выпускніца БДУКіМ па спецыяльнасці "Рэжысура святаў і народных абрадаў", зараз гадую сына Яраслава, яму 1,3 і думаю над стварэннем такой ідэі...
Праект будзе працаваць па двух напрамках - першая, гэта арганізацыя народных святаў для дзетак, напрыклад, Масленіцы, Гукання вясны, Каляд і увогуле ўсіх магчымых. Абрадавыя дзеянні будуць адаптаваны пад узрост гледачоў, і - галоўнае - дзеткі будуць не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі дзеяння, як яно і было спакон вякоў - гульні, песні, танцы, элементы абрадаў будуць выконваць разам з традыцыйнымі персанажамі.
Магчыма і правядзення сямейных святаў, нашкалт "Дзень нараджэння па-беларуску".
Таксама можна ўключаць у праграмы дэгустацыю народных страў, майстар-классы па ДПМ і іншае.
Другі напрамак - непасрэдна школа фальклору, ад 3-4 год і да .... Заняткі будуць уключаць перш за ўсё вывучэнне святаў і абрадаў, міфалогію, музычны фальклор. Як вынік - дзеці робяць у канцы навучальнага перыяда свята для бацькоў і іншых родных.
Мне здаецца, што ў большасці школ ці ўвогуле абыходзяць гэтую тэму, ці даюць абрыўкі не вельмі цікавых ведаў.
Мая мэта - не толькі навучыць, але прабудзіць цікавасць да сваей гісторыі, культуры, што, у сваю чаргу, павінна спрыяць развіццю нацыянальнай самасвядомасці, з якой у нас не вельмі добра на сёняшні дзень((
Адкажыце, калі ласка, наколькі цікавым здаецца вам гэтая ідэя? Можа, у Мінску ўжо існуюць падобныя?
Яшчэ буду вельмі ўдзячна за актуальную інфармацыю, колькі сем'яў у нас выкарыстоўвае беларускую мову, колькі на сёняшні дзень беларускамоўных школ і садкоў, так як планую падаваць праект на конкурс, дзе патрабуюцца дакладныя лічбы.
Вялікі дзякуй за ўвагу!  |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Юлія_М, дзякуй!
Ідэя вашая добрая, прыемна, што хочаце працаваць на беларушчыну, гэтай тэмы многа не бывае.
Але з Вашага паста асабіста мне не да канца зразумела: праект камерцыйный? Па магчымасці камерцыйны? Некамерцыйны?
Школы і майстаркласы ёсць. Але да перанасычанасці далёка. Навучальныя ўстановы - поле неўзаранае, але я не думаю, што на школах можна зарабіць. У той жа час, арганізацыя праекта патрабуе значных выдаткаў - бясплатна вы доўга не напрацуеце, калі толькі вы не псіх , прычым горшы, чым я.
У любым разе, ставіць лепей не на бел.сем'і, а на тых, хто тэарэтычна гатовы імі стаць. Бо гатовенькія ўжо разабраныя: сярод нас этнографаў, музыкаў, пісьменнікаў у разы больш чым адэкватных людзей, і калі мы проста наведаем усе мерапрыемствы, школы і класы сваіх сяброў - два жыцці сыдзе. А мы ж яшчэ іх і арганізуем часам - тры жыцці сыдзе.
Што не замінае вам пісаць праект на белмоўных. Калі паходзіце па форуме, знойдзейе і спісы школ. Наконт колькасці сем'яў - апелюйце да перапісу, там іх многа. А то, калі па галовах лічыць, можна атрымаць гістэрыку.
Са свайго боку, магу прапанаваць вам у якасці тэст-пляцоўкі абсалютна лаяльную і прыхільную аўдыторыю МоваНановаДзеткам. Да прыкладу, можам з вамі пагукаць вясну ў Траецкім - на безганарарнай аснове. Дзеці і бацькі могуць далучыцца і да падрыхтоўкі (узрост 4-10).
я часцей тут: https://www.facebook.com/alena.tserashkova.1 |
|
Угару |
|
|
Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007 Паведамленні: 1379 Адкуль: Менск, Серабранка
|
|
Добры дзень! Каля ст.м Інст Культуры працуе фальклорны гурток ад 4 год (троху меншыя таксама дзеці ёсць, залежыць ад асобы дзіця) і да бясконцасці (бацькі таксама прыходзяць і бабулі, каму цікава, вядома ў розны час). Мае лепшыя рэкамендацыі выкладчыкаў.
Але часу бракуе, мае сыны ходзяць другі год (вымушаны часта прагульваць), і баюся проста не пацягнем па часу наступным годам. Далёка ездзіць, асноўны кантынгент: дзеці з суседніх дамоў, якія самі могуць прыходзіць. Старыйшых акрамя спеваў і танцаў навучаюць па жаданні граць на муз інструментах.
Гурток бясплатны
Вось троху інфармацыі пра калектыў http://www.tvr.by/bel/news/kultura/repertuar_folklornogo_kollektiva_m_lav_tsa_isklyuchitelno_autentichnyy/
Каляды, Масленку і інш святы ладзяць і не толькі паказваюць, але і бацькоў уцягваюць. На Масленку мінулым годам пасля гульняў сядзелі з блінамі за сталом) Атмасфера сямейная, цудоўная! _________________ Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2) |
|
Угару |
|
|
Юлія_М
Зарэгістраваны: 14.01.2016 Паведамленні: 4
|
|
Black aspid пісаў(-ла): |
Юлія_М, дзякуй!
Ідэя вашая добрая, прыемна, што хочаце працаваць на беларушчыну, гэтай тэмы многа не бывае.
Але з Вашага паста асабіста мне не да канца зразумела... |
Дзякуй за ўвагу!
Так, праект камерцыйны, зараз я з ім удзельнічаю ў конкурсе прадпраймальніцкіх ідэй, бо ў творчасці разумею, у бізнэсе не вельмі).
Зараз запрашаю усіх з дзеткамі ад 3-4 год на тэтралізаваную гульнёвую праграму да свята Масленіца ў рамках эка-маркету Пастэрнак, якая пройдзе 6 сакавіка па адрасе Старажоўская, 15 (Cotton Hall) |
|
Угару |
|
|
Юлія_М
Зарэгістраваны: 14.01.2016 Паведамленні: 4
|
|
Паважаныя бацькі!
Хачу паведаміць, што на сёняшні дзень праект студыі ЛАНЦУЖОК знаходзіцца на пляцоўцы Улей.бай - дакладней ТУТ і велмі чакае вашай падтрымкі! |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы можаце далучаць файлы Вы можаце сцягваць файлы
|
|