Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падкажыце дзе хрэсціць?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Poiccard




Зарэгістраваны: 29.07.2014
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 29.07.14 16:12    Загаловак паведамлення: Падкажыце дзе хрэсціць? Адказаць з выцемкаю

Вітаю бацькі і мацькі Сьмешка

Падкажыце, калі ласка - хацеў бы дачку хрэсціць, але ня ведаю дзе, бо занадта разборлівы Кул!

ну не магу глядзець на цэрквы, якія займаюцца палітыкай/бізнэсам.

У БПЦ Маск. Паптрыярхат не пайду. Беларуская аўтакефалія і ўніяты з другога боку - гэта усе роўна выбар ад супрацьлеглага, усероўна палітыка. Каталікі - нейкія палячныя, евангелісты нейкія агалцелыя.

Хацелася б нейкую царкву якая пра царкву, пра духоўнасць, некую маленькую незалежную дзе асноўная задача - мараль, а не набіраць паству. гэта можа быць і бпц і кальвіністы і гд - просто каб былі пра духоўнасць, а не пра інстытут.

Другая рэч, сам не ахрышчаны, і не хацелася каб хрэсціць бацкоў было ўмовай.

Дзякуй.

ps.. адзінае што да галавы ідзе - кальвініскі збор у гародні)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 29.07.14 17:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў чым пытанне пакінуць выбар дзіцю ў такім разе?

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 30.07.14 6:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а з хроснымі бацькамі вызначыдіся? Хросныя бацькі - тыя, хто адказвае за духоўны рост дзіцяці непасрэдна. Яны мусяць быць хаця прыблізна той веры, а вы хоць папуасскай. Вось з імі і лагічна было б раіцца, дзе яны духоўна практыкуюць, дзе дзіцяці лепей. Мне так падаецца))). І потым, чыста прагматычна: хрост не прапіска, духоўна расці потым можна і ў іншым храме, і ў іншай плыні))) Пашпарт на ўваходзе не пытаюць (гэта на выпадак, калі страшная памылка здарылася і будынак не той абралі.)
Дарэчы, пры храмах бываюць заняткі для тых, хто рыхтуецца да таінства - дзе ў форме лекцый, дзе з хатнімі заданнямі - назіральнаму чалавеку шмат інфармацыі. І заадно разабрацца - мэта ў хрышчэння якая? Можа, чыста паганская - каб не хварэла і г.д.? Бо процьма народу - і вы самі - неяк і без гэтага духоўна развіваюцца, а процьма - і з гэтым не развіваецца))) Прыклад у жыцці даеце вы, а не Царква.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.07.14 11:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Black aspid пісаў(-ла):
І заадно разабрацца - мэта ў хрышчэння якая? Можа, чыста паганская - каб не хварэла і г.д.? Бо процьма народу - і вы самі - неяк і без гэтага духоўна развіваюцца, а процьма - і з гэтым не развіваецца))) Прыклад у жыцці даеце вы, а не Царква.
Супер! Супер! Супер! Супер! Супер!

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 31.07.14 8:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось і я ніяк не вызначуся. У царкве не хачу, а ў касцёле вянчацца патрабуюць. Ды і душа не патрабуе: я яшчэ не ўпэўнена, што нам гэта трэба. Калі сваякі канчаткова націснуць, пойдзем у царкву каля дома, бо яна people friendly, там у двары заапарк арганізавалі, увесь раён туды ходзіць гуляць.)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 31.07.14 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне дзіцё старэйшае патрабуе ўжо, у царкве такой, як бабуля. Каб крыжык быў, як ва ўсіх Сумнік А там не проста не піпл фрэндлі, там злоны поп, які у царкве 16 стагоддзя натыкаў шклапакеты, і ўсталёўвае новую цыбуліну(( Я яго як бачу, мяне трэсці пачынае.
Я пакуль адхрэшчываюся тым, што хай бабуля туды спачатку хадзіць пачне, а не проста крыжык насіць))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.08.14 10:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, пад'едзе у Ратамку.Бацюшка вельмi добры i добра валодае мовай,у царкве шмат iкон з беларускiмi святымi .

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Poiccard




Зарэгістраваны: 29.07.2014
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 1.08.14 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй за парады, сапраўды мэта паганская - анёл ахоўнікСьмешка

вырасце - сама вызначыцца, сама то, але дапамогі нябесаў хацелася б ужо зараз)

хросныя - праваслаўныя

зганяю ў ратамку, пагляджу..
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 5.08.14 23:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Poiccard, як нам расказваў бацюшка пры хросце ў праваслаўнай царкве, і ў кніжках чытала, у чалавека два Анёла Ахоўнікі, адзін пры нараджэнні побач стае, другі -- пры хросце. Я б не пайшла з паганскай мэтай дзіця хрысціць, бо яно ўжо абарону мае. Але ж дзіця ваша.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.08.14 9:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, дзякуй, але мне яно не трэбаСьмешка Я не веру ў тое, што не хрышчоныя "ушчэрбныя" без аховы)) Як і няма ў мяне шкадавання пра нехрышчоная большую частку насельніцтва. Рэлігія гэта трошку іншае, і хрысціць дзіцё для галачкі з майго боку - гэта хлусня проста (то бок ты вучыш дзіцё адразу рабіць проста так, бо ўсе так робяць і не ўкладаеш у гэта патрэбны сэнс). Да больш высокіх мэтаў хросту я не дарасла, калі я пабачу, што сын дарос - тады ён у мяне ўжо пытацца ня будзеСьмешка
То бок чалавечнасць яна не заўжды з рэлігіяй карэліруе, мяне вось проста забіў нядаўні прыклад, што бацюшка распачаў "адмену ўсынаўленя" для сына 16 год з-за таго, што той пачаў паліць (усынавіў яго ў 7 год).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.08.14 16:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я так Юру не пахрысціла. Хацела з узвышаных паганскіх мэтау па нараджэнні. Але не склалася, у Чырвоным касцеле сталі патрабаваць каталіцкіх хросных. Перахацела. Цяпер вось зноу думаю пра гэта, тэма дарэчы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.08.14 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І я не буду Тараса хрысціць пакуль.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хрышчэнне вызваляе чалавека з-пад абцугоў першароднага граху. Гэта значыць, што кожнае немаўля мае гэтую загану. Праз хрост чалавек далучаецца да Божага народу, робіцца часткай Цела Хрыста. Гэта толькі ўваход, а ці будзе шлях і плён? Мо шлях пачнецца і праз 20 ці 40 гадоў... Але бацькі самім Хростам ужо адчыняюць хрысціянскія дзверы. Дарэчы, дзеці хрысцяцца па веры бацькоў, а хросныя адказныя за веру хрэснікаў перад Богам. Якасць веры хросных і бацькоў уплывае ў пэўнай ступені на духоўны шлях. Таму чыста з чалавечых меркаванняў хросных выбіраць трэба ў адпаведнасці з тымі чаканнямі, якія вы б хацелі даваў Хрост.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 14:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
skylark пісаў(-ла):
Хрышчэнне вызваляе чалавека з-пад абцугоў першароднага граху. Гэта значыць, што кожнае немаўля мае гэтую загану. Праз хрост чалавек далучаецца да Божага народу, робіцца часткай Цела Хрыста. Гэта толькі ўваход, а ці будзе шлях і плён? Мо шлях пачнецца і праз 20 ці 40 гадоў... Але бацькі самім Хростам ужо адчыняюць хрысціянскія дзверы. Дарэчы, дзеці хрысцяцца па веры бацькоў, а хросныя адказныя за веру хрэснікаў перад Богам. Якасць веры хросных і бацькоў уплывае ў пэўнай ступені на духоўны шлях. Таму чыста з чалавечых меркаванняў хросных выбіраць трэба ў адпаведнасці з тымі чаканнямі, якія вы б хацелі даваў Хрост.


А гэта Вы цяпер ад якой канфесіі казань кажаце?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.08.14 11:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ой, у нас нас нават пра хрышчэнне ёсць?
У нас з хрышчэннем іншыя траблы: цяжка хросных знайсці. А як знойдзеш, яны потым усё імігруюць і імігруюць. А некаторыя нават канфесію змяніць пагражаюць Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 217559 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 16179 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй! 22 Kryscina 33697 12.03.12 21:44
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18552 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 37025 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map