Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячая пляцоўка

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Дзядова Сьвятлана

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 28.09.2011
Паведамленні: 166

ПаведамленнеДададзена: 1.07.14 20:00    Загаловак паведамлення: Дзіцячая пляцоўка Адказаць з выцемкаю

Добры дзень усім!


Прапаную для беларускамоўных дзетак 4-6(7) гадоў (дашкольнікаў) праграму "Дзіцячая пляцоўка" (ідэальна для дзяцей, якія не наведваюць дзіцячы садок)

Ідэя пляцоўкі - даць магчымасьць беларускамоўным дзеткам ладзіць зносіны адзін з адным, разам бавіць час, гуляцца і разьвівацца.

У цяперашні час ва ўмовах вялікага гораду дзеці мала часу бавяць з аднагодкамі, мала гуляюцца і маюць мала магчымасьцей для самастойнай гульні адно з адным. Найчасьцей дзеці альбо гуляюцца самі дома, альбо наведваюць арганізаваныя заняткі (разьвіваючыя, спартовыя, мастацкія і інш). Нават у дзіцячых садаках на цяперашні момант забагата заняткаў і замала вольнага часу для гульняў. А тым часам гульня і зносіны з аднагодкамі вельмі неабходныя ва ўзросьце з 4 да 6(7) год. Пад час свабодных гулень дзяцей адно з адным яны разьвіваюцца, фарміруюць асабістыя якасьці і вучацца ладзіць стасункі, атрымовываюць камунікатыўныя навыкі, такія неабходныя ў далейшым жыцьці дзіцяці ў школе і ў дарослым жыцьці.

Менавіта таму ў мяне зьявілася ідэя арганізаваць дзіцячую пляцоўку дляч дашкольнікаў. Асабліва карыснай пляцоўка будзе для дзетак, якія не наведваюць дзіцячы садок.

Акрамя гэтага такая дзіцячая пляцоўка - выдатная магчымасьць дзецям трапіць у моўнае асяродзьзе аднагодкаў.

Дзіцячая пляцоўка будзе дзейніцаць па будніх днях (дзень тыдня вызначыцца пазьней) з 10 да 13 гадзін па адрасе вул. Ф.Скарыны, 12, 312.

Колькасьць дзяцей ад 3 да 8.

Памяшканьне абарудаванае дзіцячымі столікамі з крэсламі. Акрамя гэтага маюцца дзіцячыя настольныя гульні, каструктары, цацкі, гумовыя мячыкі, каляровыя алоўкі з паперай.

Акрамя свабоднай гульні на выбар дзяцей плануецца навучаньне і правядзеньне калектыўных гулень, магчымы выхад на вулічныя прагулкі.

Калі засталіся пытаньні, альбо ёсьць прапановы, пішыце на форуме.

Запісаць дзіця на пляцоўку можна па электроннай пошце dziadova@mail.ru паведаміўшы імя і прозьвішча, дату народзінаў дзіцяці, кантактныя тэлефоны і імя і прозьвішча бацькоў, ці па тэлефонах: (+375-29) 6799222, 8729222 .

Таксама па тэлефонах можна задаваь цікавячыя вас пытаньні.

З павагай, Сьвятлана.

_________________
тэл. +375296799222, +375298729222, http://dedova.by , dziadova@mail.ru

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62147 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91210 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88856 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178517 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35480 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map