Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 184
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.01.15 0:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Бабуля, хадзем па маліны! -
Зранку крычыць Міхаліна.
Дужа любіць Міхалінка
Салодкія малінкі.
Упс...

але хацелася б больш прафесійнае пра Міхаліну і Эмілію.. Упс...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 1.02.15 8:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

МІХАЛІНА і МАЛІНЫ
Дужа любіць Міхаліна
есці сочыва з маліны,
А бабуля йдзе да рэчкі
кіслыя збіраць парэчкі.
Йдзе з бабуляй Міхалінка,
ды ўздыхае пра малінкі.
Эх, напхаць бы поўны рот…
А парэчкі – на кампот!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 184
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.02.15 0:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер! Супер! Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 5.02.15 8:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЭМІЛІЯ
Хочацца Эміліі
Паглядзець Бразілію.
Кракадзіла ўпаляваць,
з малпамі пасябраваць...
Ды сказалі мама з татам,
што ляцець далекавата!
Лепш замест Бразіліі
выбрацца на Вілію!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 5.02.15 8:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарагі сябра Рысік! Для цябе і тваёй цудоўнай мамы.

РЫСЬ
Зранку Рысік - капрызуля:
ён не хоча да бабулі!
Учапіўся ў маму Рысь
як лясны драпежнік рысь.
Ды бабуля абхітрыла
і цукеркай прыманіла.
Рысь за мамай не цікуе -
за цукеркамі палюе.

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 5.02.15 9:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПАДЗЕЯ

У Надзеі - падзея:
пойдзе ў школку Надзея.
Пазбірала алоўкі,
белы бант на галоўку,
Лялбку ў сумку ды мішку,
размалёўку ды кніжку.
У Надзеі - Падзея!
Разам з мамай Надзея
забірае дахаты
першакласніка-брата!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 26.02.15 8:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

майму маленькаму курсанту Марціну

Камары ды камарыхі

У Марціна на твары
сядзіць малы камарык.
Сядзіць, адпачывае,
а хлопца не кусае.
чаму сядзіць ён ціха?
Камар - не камарыха!
Бо толькі камарыхі
кусаюць, каб ім ліха!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 26.02.15 8:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

МАРЦІН

Дождж ці пагода, надвор'е любое -
Марцін заўсёды ў добрым настроі.
Любіць пабегаць ды пагуляцца,
Казкі паслухаць ды з горкі катацца.
Бойкі, цікаўны расце - малайчына!
Вырасце - стане сапраўдным мужчынам!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 18.03.15 19:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЯНА І СМЯТАНА
Наша весялушка Яна
любіць тлустую смятану.
Дадае ў баршчы й салаты,
Хлеб намажа і аладкі.
Дзед пытае:
- Дзе смятана?
- Кот паеў!- жартуе Яна.
Ды мурзаты янін рот
выдае, хто гэты кот!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 18.03.15 19:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

САКРЭТНЫ ЖУК
Ідзе па вуліцы Сяржук.
А Сяржуку насустрач жук.
- Гэй, прывітанне, сябручок!
Куды спяшаешся, жучок?-
Штораз пытаецца Сяржук.
Але маўчыць нахабны жук.
Расправіць крылы, загудзіць -
і ў неба сіняе ляціць.
Адно ўздыхне Сяржук на гэта:
- Вось, і ў жука свае сакрэты!
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ФЛАРЫЯНА
Прыгажунька-Фларыяна
Любіць падымацца рана.
Ўлезе ў ваннай на палічку
ды здабудзе касметычку.
Падфарбуе вусны й броўкі
(раз - памадай, два - алоўкам),
Падвядзе патрошку вочкі,
лобік, вушкі, нос ды шчочкі,
а тады пабудзіць тату:
- Я - на працу! Пі гарбату!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 19:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

АЛЕСЯ-ПАМОЧНІЦА
Алеся-весялушка -
бабуліна пястушка.
На дачу прыязджае -
ва ўсім дапамагае.
Бабуля суп гатуе -
яна ката частуе.
Бабуля палівае -
па лужынах гуляе,
Рве бабця пустазелле -
Алеся побач сее,
не моркву з буракамі,
а мяту з дзьмухаўцамі.
Дваіх пайшлі ў суніцы -
падлашчыцца лісіцай:
- Давай, я з'ем хоць трошкі,
каб стаў лягчэйшым кошык!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 20:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КУХАРКА ВОЛЬГА

Вольга з раніцы мяркуе,

што б такое згатаваць.

Страву, смачную такую,

каб і пальцы аблізаць.

Йдзе на рэчку брат Юрась.

Можа, трапіцца карась?

Закарцела Вользе

спячы рыбу ў фользе.

Шакаладку дастае,

фольгу сцягвае з яе.

Не бяды, што танкаватая,

а бяда, што малаватая:

раптам зловіць карася

брат памерам з парася?

Тут вяртаецца Юрась.

- Малаваты мой карась!

- Не-не-не, у самы раз!

Падыходзіць фольга!-

радуецца Вольга.



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 20:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

БАРБАРЫС
Бася любіць барбарыскі.

Бася марыць барбарыс

хоць бы раз пабачыць зблізку,

і намаляваць абрыс.

Можа, гонкі ён, як хвоя?

Мажны, нібы баабаб?

Аграменны, бы секвоя,

ці пяшчотны, нібы граб?

Ды смяецца брат Кастусь:

- Барбарыс - калючы куст!



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 21:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Іна і масліны

Матуля для Іны купіла масліны,

А Іна падумала - дробныя слівы.

Салёныя слівы! Прабачце, дурнота.

Салёные слівы - даруйце, брыдота!

Убачыла сліву ў садку маладую:

- Чаму сваім дзеткам ты цукру шкадуеш?



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 4 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 84969 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 63010 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 47751 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 27680 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 49022 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map