Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 22.05.14 22:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ці можна замовіць вершык для Веранікі-модніцы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 24.05.14 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

з задавальненнем.

ВЕРАНІКА-МОДНІЦА

Вераніка ўпадабала
у паказы мод гуляць.
Рэчы паперарабляла -
літаральна не пазнаць!
Падкарочвала штаны -
сталі рознай даўжыні.
Два разрэзы на спадніцы -
аж да самай паясніцы.
Распісаныя футболкі
(дзве - памадай, тры - зялёнкай).
І зусім не шкодніца
Вераніка-модніца...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 24.05.14 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ФЕДЗЯ

Быў у цырку Федзя, бачыў ён мядзведзяў.
Ездзілі мядзведзі на веласіпедзе.
Танцавалі мішкі вальс, весела кулялся -
людзі пляскалі ўвесь час, ад душы смяяліся!
Дома Федзя кажа:
- Дзед! Даставай веласіпед!
Адпрацую новы трук - буду ездзіць я без рук
на веласіпедзе.
Навучуся танцаваць - стану ў цырку працаваць,
цыркавым мядзведзем!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 31.05.14 22:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЗМІТРОК
Паліваў граду Змітрок
Дый убачыў агурок -
У пупышках, маладзенькі,
Ростам з пальчык, зеляненькі!
Працягнуў руку Змітрок –
Стаў прасіцца агурок:
- Не чапай мяне, пусці,
Дай хоць трохі падрасці,
Каб хапіла на салату
І табе, і маме, й тату!
Палівай мяне часцей,
Буду я расці хутчэй!
Уздыхнуў малы Змітрок
Ды пакінуў агурок.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 1.06.14 12:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ВАЛІК І ВАЛІК

Ад раніцы наш Валік
Па локаць у рабоце:
Ад фарбы чысціць валік,
Качае ўздоўж па плоце.
Палоса за палосай
На плоце зелянее,
Бадай у нашай вёсцы
Ніхто так не сумее!
Амаль сухі ўжо валік.
Прыгожая карціна:
Ідзе зялёны Валік!
Пахваліць мама сына…
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 6.06.14 14:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПАНЕНКА АЛЕНКА
Як сапраўдная паненка
Апранулася Аленка:
Саламяны капялюшык
Ды з фальбоначкай сукенка...
Як на ровары паедзе –
Абзайздросцяцца суседзі!
Толькі беражы, Аленка,
Гонар, вопратку й каленкі!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 27.06.14 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Напіўся!

Захацеў Якубка піць,
Ды не ўмее папрасіць.
Мама у пакой пайшла –
Шусь Якубка да стала.
Раз – на крэсла, два – на стол,
Вось і кубачак знайшоў!
Мокры тварык, мокры пуп –
Задаволены Якуб!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 29.10.14 7:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

УЛЬЯНА, УСЯСЛАЎ, САЎКА

У нашай Улляны ізноў не прыбрана.
У школку спяшалася зранку Улляна.
У ложку падручнікі грудай начуюць,
У куце падушка ды коўдра сумуюць.
Бабуля ўздыхне: - Прыбралася б ты трохі!
Улляна ўздыхне: - Няма часу, урокі!


Усяслаў узяў рыдлёўку
І граду капае зноўку.
- Што садзіць надумаў, Слаўка?
Запытаўся сябра Саўка.
Адказаў яму Усяслаў:
- Анічога. Скарб шукаў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 30.10.14 7:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Франак, Стэфан


Франак ды Стэфан фарбы дасталі.
Фікус з фіялкамі пафарбавалі,
Футра, фіранкі, пантофлі ды куфар,
Кафлю, футболку, партфелі ды куфаль,
Фары ў “Ферары”, форму ды мыла…
Болей фантазіі ім не хапіла.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Перлінка




Зарэгістраваны: 20.09.2012
Паведамленні: 21
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.14 17:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А для Рычарда (Рысіка) можна вершык?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
aleksandryna




Зарэгістраваны: 26.08.2011
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 8.12.14 22:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А для Юстыны можна вершык? А калі адзін на дваіх з Янам, мае дзеткі былі б проста ў захапленніСьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 10.12.14 10:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачаюся ў Рысіка((( я яшчэ паспрабую.

А вось ЮСТЫНА ды ЯН.

Янам назвалі любімага сына.
Кветку-дачушку клічуць Юстына.
Планы бацькоў тут нібыта сканчаюцца,
Дзеці ж на гэта не пагаджаюцца.
- Што ж я - без брата? - Ян уздыхае.
Трэба й Юстыне сястрычка малая.
І ў малянят, уявіце сабе,
Будуць імёны на А і на Б!


Razz мне можна дражніцца Razz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
aleksandryna




Зарэгістраваны: 26.08.2011
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 12.12.14 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй вялікі!!!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 13.12.14 7:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хацела паказаць што атрымалася з вершам Алены і фота дачкі. Сьмешка


_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 16.12.14 3:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 3 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87787 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65145 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49296 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28325 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50557 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map