Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 28.03.14 11:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае спадарства, калі чыйсці попыт застаўся не здаволены ані класікамі, ані тут, прашу звяртацца з канкрэтнай замовай.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 30.03.14 10:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, Паўлінка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 31.03.14 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сумны і нейкі філасофскі настрой навеяў гэты верш... Ці спадабаецца паненцы...
Паўлінчыны галінкі.

Вярба пагубляла галінкі,
Іх вецер раскідаў ля ганка.
Сабрала пруточкі Паўлінка
І дома паставіла ў шклянку.
І вось блізу вербнай нядзелі,
Нібыта дзяўчаты на свята,
Галінкі лісточкі надзелі,
Красуюць ва ўборы багатым.

Мінуў і Вялікдзень. Паўлінка
Ля шкляначкі у задуменні:
Зламаныя ветрам галінкі
Памалу гадуюць карэнне!
І ведаюць: прыйдзе часіна –
Карэнне зарыецца ў глебу,
Камлямі паўстануць галіны,
А лісце намацае неба…


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (1.04.14 21:43), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 31.03.14 21:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, паненка ў захапленьні! Ружа

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 1.05.14 8:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

сёняшнія героі - ВАНЯ, ВІТАЛІК ды ЯГОР

Набылі Віталіку
Новыя сандалікі,
Сінія, прыгожыя,
Лепей за сярожавы.
Толькі трэба ў іх хадзіць,
Каб “насы” не абабіць:
Ні каменьчык не падбіць,
Ні арэлі не спыніць,
Ні ўскараскацца на дрэва…
Моташна Віталіку…
Эх, хутчэй бы пстарэлі
Новыя сандалікі!

Гуляе у хованкі Ваня.
Цішком зачыняецца ў ванне.
Цяпер во няхай пашукаюць!
Пабегаюць ды пагукаюць!
Тут цёмна, нібыта уночы.
І раптам – зялёныя вочы!
З-пад ванны яны выпаўзаюць…
На Ваню яны наступаюць?
- Гэй, хто тут? – хлапец закрычаў.
І вочы спужаліся: - Мяяяяў!

Кожны вечар наш Ягор
Прыглядаецца да зор.
Тату паказаць гатоў
Ён Вялікіх Ганчакоў,
Маме – зорку Арыён
ды сузор’е Скарпіён…
Што б бабулі паказаць,
Каб не выпраўляла спаць?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
воля




Зарэгістраваны: 03.05.2014
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 3.05.14 23:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

прывітаньне!
а можна папрасіць вершык для Стася, Кіры і Радзіма? здаецца, такіх імёнаў яшчэ не было.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 4.05.14 15:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне! Кіра на першай старонцы ёсць (4 ці пяты пост з канца)
Над астатнімі падумаем...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 5.05.14 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі ласка, СТАСЬ, АДАСЬ, РАДЗІМ, ЮЛЬКА

Зранку йдзе на рэчку Стась:
Зачакаўся ўжо карась!
Станіслаў – рыбак што трэба:
Карася прыкорміць хлебам
І закідвае кручок
(а нажыўка – чарвячок).
Йдзе гадзіна, і другая –
Станіслаў сядзіць, чакае.
Возьме хлеба пажаваць –
Крошкі у ваду ляцяць,
І пакуль наесца Стась,
Падмацуецца й карась!
…Спёка. Йдзе дадому Стась.
Пад карчы плыве карась.
Заўтра тут, каля кустоў,
Стрэнуцца яны ізноў.

Паводзіны Адася –
Найлепшыя у класе!
Падручнікам не б’ецца,
На ўроках не смяецца,
Дзяўчатак не штурхае,
За коскі не цягае…
Чаму? Хіба не ўмее?
- Не ў школе ён! Хварэе!

У мяне сусед – Радзім.
З ім за партаю сядзім.
Разам вывучаем карту
І гуляемся пад партай,
Пазіраем у вакно
І ўцякаем у кіно,
Сачыненне разам пішам,
На кантрольнай дружна спішам –
Не разлі вада мы з ім!
А да дошкі – па адным…

На уроку Юлька
Круціцца, як шпулька.
То падкажа, то спытае,
То аловак пазычае,
То палезе у партфель,
То паперку кіне ў цэль…
Сотню спраў перарабіла,
Толькі сшытак не адкрыла.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
воля




Зарэгістраваны: 03.05.2014
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 6.05.14 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

велькі-велькі дзяк!
пра Стася - у самую сарцавінку трапілі!!! мама ягоная ў дзяцінстве была яшчэ той рыбАчкай. а галубоў ён корміць, амаль так, як рыбак: палову хлеба - сабе ў роцік Сьмешка...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 13.05.14 22:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзяўчынка АНТОСЯ, хлопчык НАСТАСЬ і АЛЁШКА

Аднойчы Антося пабачыла лося.
І доўга тлумачыць нам ёй давялося,
Што гэта не конь прыскакаў у грыбы,
І не вярблюд кінуў дома гарбы…
Цяпер яна кожнаму распавядае,
што лось на зіму свае рогі скідае!

У нашага Настася
Сяброў багата ў класе.
З Уладзем пасмяецца,
Дануце пасміхнецца,
Перамігнецца з Пашам,
Дашле цыдулку Дашы,
Кулак пакажа Рому,
Штурхне нагоюТому,
Шапне Міколку штосьці,
Пакліча Стася ў госці,
Адказ падкажа Мішу,
Аленцы верш напіша
І уздыхне ціхутка:
- Чаму званок так хутка!

Зранку хочацца Алёшку
Проста паваляцца ў ложку.
Анікуды не хадзіць,
Анічога не рабіць,
Не ўставаць, не апранацца,
Не ўмывацца, не збірацца…
Па вячэры гоняць спаць –
Хлопцу хочацца гуляць.
Мяч футбольны паганяць,
Кніжку казак дачытаць,
Умывацца, прыбірацца,
Есці, піць, перапранацца…
І штораз Алёшка марыць
Перад тым, як засынаць:
Вось бы ранкі з вечарамі
Неяк месцам памяняць…
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 17.05.14 7:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Казік
Дапамагаючы тату і маме,
Казік парадкаваў у чамадане.
- Лішнія рэчы – прэч, на падлогу,
Цацку вось гэтую ўзяць у дарогу,
Мулкая кніжка нам не прыдасцца,
Лепей пячэньку пакласці, спадарства…
Фу, прытаміўся. Пасплю на спадніцы.
Толькі глядзіце, не зачыніце!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
fasolinka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 18.08.2007
Паведамленні: 141
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.14 14:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, Яугенiя i Ксенiя (Жэня i Ксеня) Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 17.05.14 22:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КСЕНЯ, НАДЗЕЯ, КАЦЯ

На вячэру Ксеня
Варыць суп з варэння.
На паўслоіка варэння
Перца молатага жменя,
Кроп, пятрушка ды цыбуля
(маме раіла бабуля).
Міксерам перамяшае
ды ў талеркі налівае.
Пачарзе вялікай лыжкай
Пачастуе ляльку й Мішку
І ўздыхае вінавата:
Пэўна, солі малавата!

Па двары нясецца Каця
На навюткім самакаце,
Закладае віражы.
А за ёй шчанюк бяжыць.
Што рабіць малечы-Каці –
Маму клікаць ці ўцякаць?
Ані тое, ні другое:
Шчанюку пячэньку даць!

Тата у парку гуляць не умее:
Кожнага разу губляе Надзею.
Толькі што сам пасадзіў на арэлі –
Скок! І пабегла у бок каруселі.
Тата за ёю не паспявае:
То пад кустом, то ў пясочні шукае,
Лезе пад лаўкі, гукае між дрэваў…
Тата знясілеў, тата спатнеў,
І, адшукаўшы Надзею пад горкай,
Доўга крычаў, што навяжа на шворку.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 18.05.14 11:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Жэнька, Карына

Ад раніцы Жэнька збірае апенькі.
Паўнюткая жменька апенькаў у Жэнькі.
Ды жменька-та ў Жэнькі пакуль што малая,
Напэўна, апенькаў на суп не хапае.
І Жэнька ссыпае здабычу ў кішэньку
І зноўку збірае апенькі у жменьку.

Хоць мама назвала дачушку Карынай,
Дзядуля Валер яе кліча Арынай.
Штодня выпраўляюць то мама, то тата,
Ды што тут паробіш – стары, глухаваты!
Карынка да дзеда прэтэнзій не мае
І дзедам Алерам яго называе.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 22.05.14 8:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КАРЫНА (АРЫНА, МАРЫНА І НАВАТ КАЦЯРЫНА))), ДАМІНІК, МІКІТА
(абуджалка. для татаў-мамаў замест прачынайся, унучка - уставай, дачушка))
Сонечныя зайчыкі
Скочылі на пальчыкі.
Сталі бегаць ды скакаць,
Ды Карынку казытаць.
Прачынайся, ручка,
Прачынайся, спінка,
Прачынайся, ўнучка,
Любая Карынка.
А ў маёй Карынкі
Вусны бы малінкі,
А ў маёй Карынкі
Вочкі бы разынкі.
Вейкі-матылёчкі,
Шчочкі-калабочкі,
Прачынайся, хопіць спаць!
Мы з табой ідзем гуляць!

(І засыналка)
Засыай, Карынка,
Вусначкі-малінкі,
Вейкі-матылёчкі,
Шчочкі-калабочкі.
Засынайце, ручкі,
Спіце ножкі, спінка,
Баю бай, унучка,
Любая Карынка!

Кліча маці:
- Дамінік!
Ты куды, гарэза, знік?
Раптам чуе:
- Ду-у-у! Дуду-у-у!
Я іду-у-у! Да вас іду-у-у!
Не згубіўся Дамінік,
Дамінік вядзе цягнік!

Нашаму Мікіту
Не хапае спрыту.
Ён нагою мяч катае,
Лыжкай цукар насыпае,
Спіну чухае кату,
Ловіць муху наляту...
Мяч у цукры. Кот мурзаты
На падлозе п’е гарбату.
Муха з’едліва гудзе:
- Быць Мікіту у бядздздзе!
Не хапае спрыту
Нашаму Мікіту...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 2 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87118 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64705 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49021 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28200 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50258 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map