Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падарожжа па Прыбалтыке на машыне

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 9.04.14 0:55    Загаловак паведамлення: Падарожжа па Прыбалтыке на машыне Адказаць з выцемкаю

А парайце, калі ласка, маршрут вандроўкі па Літве ўлетку на машыне - ад Вільні на ўзбярэжжа - Клайпеда, Куршская каса?...
Хачу спланаваць.
Прымаюцца падарожныя парады - месцы, яўкі, паролі. Сьмешка

А я на гэты Казюкас ездзіла. Столькі цікавага знайшлі: і пакуль планавалі-рыхтаваліся, і на месцы. Знайду час, пакажу і распавяду.

А летам не хочацца шмат спыняцца на адным месцы. Хочацца больш рухацца. Прынамсі мне. Не ведаю, як дзецям і Сярожку. Мне так руху не хапае і прасторы... Вар'яцею проста ад "завісанняў" на адным месцы.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.04.14 10:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у Клайпедзе можна цикава правесьці дзень. там у старым горадзе ёсць інфармацыйны цэнтр, там выдаюць, між іншага, бясплатныя мапы з пазначэннем цікавостак старога гораду. Кшталту, мышаняці, якому можна нашаптаць жаданні, ці цмока на сцяне. Збольшага гэтыя цікавосткі новыя, не старажытныя, але ўсё адно цікава хадзіць з мапай, шукаць гэтыя штукі, чытаць пра іх.
яшчэ там на карабліку можна сплаваць на выспу, дзе дэльфінарый.
і там таксама ёсць акропаліс )

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.04.14 16:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы падарожнічалі па балтыйскіх кемпінгах. Калі вы будзеце ў Клайпедзе (марскі музей), то там блізка і Паланга - рэкамендую Музей Бурштыну, а крыху праехаць - і мой родны Ліепая - вялізны порт, прамысловыя марскія краявіды, далей - рыбацкія вёскі і неверагодныя марскія краявіды ў Павілосце і Юркалнэ. Далей варта паехаць у Венспілс - там цяпер самы папулярны балтыйскі сямейны цэнтр. Там цягнічок уздоўж уузбярэжжа, каляровыя каровы, атракцыёны, караблікі і г.д. Крыху далей ад узбярээа - Кулдыга, горад, які не змяніўся з 14 стагоддзя, у якім знаходзіцца самы шырокі вадаспад у Эўропе, зусім далёка ад мора, але цікава і ў Латвіі - Сігулда з пячорай Турайскай ружы, з бабслейнымі трасамі, балтыйскімі гарамі і зусім іншымі уражаннямі.
Карацей - Літва ўжо збітая тэма, прапаную адкрываць для сябе Латвію. Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 17.04.14 0:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):

Карацей - Літва ўжо збітая тэма, прапаную адкрываць для сябе Латвію. Сьмешка


Тады ўжо Эстонію. Яна яшчэ больш не збітая. Сьмешка Я яшчэ б Японію для сябе адкрыла. Сьмешка

У Літве я толькі ў Вільні і была. Усе дарогі туды вядуць. Міргаю

У мяне ў Прыбалтыке троху забытых сваякоў жыве. Знайшла ў бабулі на гарышчы лісты сястры яе мамы, маёй прабабулі. Тая была замужам за некім пад прозвішчам Ваначас. З Дусецкага р-ну, в. Гілешкей. Пасля вайны ліставаліся. У Эстоніі пад Талінам жыве сястра майго расейскага дзеда са сваёй сям'ёй... Але наўрадці паеду па гэтаму маршруту.

Занадта дынамічна наўрад ці атрымаецца паездзіць. Каміла пераезды не асабліва любіць.

Дзякуй! Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.05.14 19:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы усю Балтыю аб'ехалі. Асаблівае уражанне - Куршская каса, марское узбярэжжа у Латвіі (дзікае!), усе сталіцы, маленькія эстонскія гарадкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 14.05.14 2:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гануля-мамуля пісаў(-ла):
Мы усю Балтыю аб'ехалі. Асаблівае уражанне - Куршская каса, марское узбярэжжа у Латвіі (дзікае!), усе сталіцы, маленькія эстонскія гарадкі.

А што вас на Куршскай касе ўразіла? Нешта мы не пранікліся.. едзеш і едзеш, лес звычайны беларускі па абодва бакі дарогі. Дзюны ў Нідзе.. у палякаў лепшыя ў Лэбе. Сама Ніда.. вёсачка, нічога цікавага.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
angel10




Зарэгістраваны: 08.10.2014
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 8.10.14 18:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне! Тэстую на рэальнасць ідэю - тыдневы сямейны летнік, другая палова ліпеня, дзе будзе месца і маці і дзецям. На яго хочацца запрасіць цудоўную кіраўніцу цудоўнага дзіцячага гурта "калыханка" для штодзенных заняткаў з дзеткамі спевамі і танцамі, пашыць на летніку кашулю для маленькага, павазюкацца разам з глінай. Навучыцца спяваць самім і зладзіць для сябе спеўнае свята, і шмат яшчэ якія ідэі. Правесці летнік можна ў мяне на весцы Засулле - і нават паспытаць сапраўднага вясковага жыцця, папрасіўшыся жыць да бабулек, ці ў наметах у садзе. Ці шукаць іншыя варыянты, блізка да Мінска, можна ля Міханавічаў). Мне асабіста хочацца камфорту, аднак і наметы ў лесе не палохаюць. На сенняшні момант правяраю жыццяздольнасць і запатрабаванасць ідэі, пажаданні да ўдзелу і ўмоваў летніка. Каардынаваць летнік запрасіў СЭТ, распачалі ж традыцыю і ў мінулым годзе летнік ладзілі іншыя дзяўчаты, думаю, яны адзначацца ў каментарах і таксама будуць удзельнічаць). Таму - каму цікава, так і пішам: хачу ў веску).

_________________
angel
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3210 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 181105 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20279 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42169 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18473 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map