Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
"Мова ці кава" і "Мова нанова"

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.02.14 23:49    Загаловак паведамлення: "Мова ці кава" і "Мова нанова" Адказаць з выцемкаю

Добры спосаб вывучыць ці ўдасканаліць мову ў модным фармаце.

Мова ці кава: http://www.facebook.com/MovaCiKava?fref=ts

Мова нанова: http://www.facebook.com/movananova?fref=ts і http://www.movananova.by/

Гл. ніжэй планы заняткаў, дзяліцеся ўражаннямі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (24.02.14 0:29), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.02.14 0:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

24 лютага (панядзелак), 19:00. Уваход вольны.


Мова ці кава
Як гэта - быць беларускамоўным у рускамоўнай Беларусі.
Якія тыпавыя сітуацыі даводзіцца сустракаць у краме, банку, паліклініцы і як адказваць на пытанні кшталту "А пачыму вы гаварыце па-біларускі, а не на нармальнам языке?"
Да заняткаў далучыцца маладая, але ўжо паспяховая беларуская акторка Алеся Грыбок, якая распавядзе пра свой досвед ужывання беларускай мовы
Вядоўцы заняткаў - Франак Вячорка, Валярына Кустава.
Выступіць гурт "ili-ili"!!!
Месца: ЦЭХ (пр-т Скарыны-Незалежнасці, 58, корп.6).


Мова нанова
№7 - Птушкі
Як назваць усіх птушак па-беларуску? Хто такая жаўна, амялушка і мармытуля паўночная? Колькі тысяч кіламетраў можа праляцець айчынная птушка без перапынку? Якая беларуская птушка самая масавая? А якая самая рэдкая? Якія ўнікальныя ў сусветным маштабе птушкі жывуць у нас? Пра ўсё гэта распавядзе старшыня грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі!
Спецыяльны госць па скайпе з Чэхіі -- арнітолаг Святлана Вранава, якая цудоўна гаворыць па-беларуску!
Граматычная тэма - правапіс прыставак.
Музычны госць заняткаў - гурт “BosaeSonca”!
Лідар гурта, Алесь Кот-Зайцаў, у суправаджэнні паплечнікаў з BS прэзентуе лепшыя песні альбома «Адпусці».
Месца: Галерэя Ў (пр-т Скарыны-Незалежнасці, 37а).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.03.14 20:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

10 сакавіка (панядзелак), 19:00. Уваход вольны.


Мова ці кава
"Бізнэс & маркетынг"
Ці магчымы бізнэс па-беларуску? Ці эфектыўная беларускамоўная рэклама? Як пачаць сваю беларускую справу? На гэтыя і іншыя пытанні мы паразважаем з нашымі гасцямі - беларускімі бізнэсоўцамі і маркетолагамі. А таксама паспрабуем напісаць сцэнар рэкламнага роліка і традыцыйна навучымся падставовым тэматычным словам і выразам. Запрашаем будучых беларускіх бізнэсоуцаў і ўсіх цікаўных.
Вядоўцы - Кірыл Ільніцкі, Валярына Кустава
Месца: ЦЭХ (пр-т Скарыны-Незалежнасці, 58, корп.6).


Мова нанова
Зоркі
Кожны з нас - маленькая беларуская зорачка, народжаная ззяць на родным небасхіле. Але ж і там, на небе - зоркі. Як яны завуцца? Куды глядзець, каб больш пабачыць? Як знайсці самыя прыгожыя сузор'і, калі ўсе мы разам ляцім да зор?..
Пра гэта на занятках распавядзе знаны беларускі (і беларускамоўны!) астраном Віктар Малышчыц. Вы, натуральна, бачылі яго ролік "Беларусь у абдымках зорак" - невераемна прыгожыя начныя здымкі нашага неба. А цяпер пазнаёміцеся і з самім спадаром Віктарам.
У лексічнай частцы пагаворым пра беларускую тапаніміку -- як утварыліся назвы нашых паселішчаў і што яны значаць?..
А музычным госцем заняткаў "Зоркі" стане, натуральна, зорка: знаны беларускі бард ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ!
Месца: Галерэя Ў (пр-т Скарыны-Незалежнасці, 37а).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87104 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64701 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49018 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28197 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50255 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map