Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Мова нанова: Прэзентацыя "Нашых дзетак"

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.02.14 16:26    Загаловак паведамлення: Мова нанова: Прэзентацыя "Нашых дзетак" Адказаць з выцемкаю

Штопанядзелак у 19:00 у Галерэі Ў (пр. Скарыны, 37а) адбываюцца можныя курсы "Мова нанова".
Анонс на 17 лютага выглядае наступным чынам:

Выцемка:
Мова нанова №6 - Сваякі
Як назваць мужа сястры? А жонку брата? Хто такая "цётка ў трэцяй стрэчы"? Цэлы слоўнік на гэтую тэму мы падрыхтавалі спецыяльна для вас!
Як скласці свой радавод? Да якога калена яго трэба ведаць - да пятага, сёмага ці да пятнаццатага? Якія таямніцы хаваюць старадаўнія шляхецкія гербы? Пра гэта распавядзе ўдзельнік гуртка "Радавод" Юрась Адамовіч.
Яшчэ адзін госць -- сузаснавальніцы сайта http://dzietki.org/ ля Малахоўская і Крысціна Вітушка - распавядуць пра тое, як гадаваць маленькіх беларусаў беларусамі.
Сярод цікавостак -- урыўкі са Статута ВКЛ і ўнікальная падборка фотаздымкаў князёў Радзівілаў. Роду, які ведае сваіх сваякоў да 1380 года!
У граматычнай частцы паразмаўляем пра дзеясловы з суфіксам -ірава(ць): сумаваць ці ўсё ж суміраваць? Ці ўласцівыя дзеясловы на -ірава(ць) беларускай мове?..
Музычным госцем заняткаў стане гурт Rahis, які абяцаў зладзіць сапраўднае харавое караоке!
Панядзелак, 17 лютага, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а)


Запрашаю вас далучацца як да ліку гледачоў, так і ўдзельнікаў.

Ёсць задумка ўступнае слова да заняткаў даць нашым дзеткам: каб кожны распавёў 4-8 радкоў і можа разам нешта заспявалі. Усяго набіраю да 7 дзетак. Тэмы вершыкаў - сям'я, дзяцінства. Пажадана, каб яны былі вясёлыя і не надта папсовыя. Кожнаму дзіцяці прапануецца паветраны шарык і салодкі пачастунак. Тэлефануйце мне ці пішыце.

Калі ж вы вырашыце прыйсці гледачамі, то арыентуйцеся недзе на 18:30, бо пасля не будзе дзе сесці. Улічваючы, што заля заўсёды перапоўненая, займайце з дзеткамі месцы каля праходаў, каб ціхенька выйсці ў выпадку форс-мажору Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61410 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90617 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176971 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 43285 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35282 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map