Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Алімпіяды

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.14 19:07    Загаловак паведамлення: Алімпіяды Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да школьных прадметных алімпіядаў?
Ці ўдзельнічалі ў дзяцінстве? Ці ўдзельнічаюць вашыя дзеці?
Як вы рыхтаваліся самі і як рыхтуеце дзяцей? Альбо як іх рыхтуюць настаўнікі?

Алімпіяды - гэта добра ці не?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 5.02.14 20:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Школьныя - добра. Я - шматразовы алімпійскій чэмпіён (у рэкордны сезон перамагла ў сямі шк.алімпіядах (во якія надзеі падавала!). Да іх рыхтуешся сам, настаўнікі альбо абіраюць удзельнікаў, альбо "хто хоча". У нашай і нек.іншых гімназіях скарачаюцца ці нават пераносяцца на другую змену ўрокі, каб вызваліць класы дзеля алімпіяд.
Раённыя - прыкольна, выйгравала па белмове двойчы, па хіміі раз, па расейскай. Але там складана было выйграць у школы-"гаспадара" - з-за шчырага судзейства)))) Нічога, хто рэальна ідзе з адрывам - не засуджваюць)))). Рыхтуе свой настаўнік, бо гэта - прэстыж школы. Добрыя шанцы ў тых, чые настаўнікі ўваходзяць у камісію (яна зборная з розных школ). Маці мая шмат нэрваў папсавала ў гэткіх камісіях, каб ужо па поўнай нахабцы не працягвалі абы каго. Хачу верыць - і не веру, што стала лепей. Але на само выпрабаванне гэта не ўплывае - добрая трэніроўка і ведаў, і нэрваў. Мабілізацыя, новы досвед таго ж вуснага выказвання - мне было карысна.
Гарадзкія - ужо рэальныя выпрабаванні, там цяжка прабіцца.
Рэспубліканскія - там для заточак ці геніяў, там дрэсура некалькі месяцаў, напрыклад, пры ліцэі БДУ у нас было (а я дрэсуры кепска паддаюся, я "на хапок" люблю. Таму адтуль медалёў не прывозіла, горад мая столь). Але гэта класна было - на тры-чатыры дні едзеш з камандай у абласны горад, там культурная праграма - тэатры, літ.гасцёўні, кніжкі-слоўнікі ў прызы...Падазраю, што гэта маглі і абрэзаць, было б сумна.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.14 21:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама алімпіядніца ў мінулым. У Латвіі яны праводзіліся на ўзроўнях школьны-занальны-раённы- рэспубліканскі. Я заўсёды ўваходзіла ў лік пераможцаў на раённым узроўні па матэматыцы. Шанавала таксама геаграфію, біялогію і фізіку. Было вельмі цікава - алімпійскі рух накрываў хваляй, правдзілася вельмі шмат спадарожных тэматычных імпрэзаў, у паветры лунаў азарт. У 4 класе (гэта тое, што зараз 5) я на ўзроўні школы перамагла 6-класнікаў, рашыўшы лепш за іх іхныя заданні, і ад школы атрымала дадатковую грамату, а ад сваёй настаўніцы - вельмі цікавую кнігу (кнігі ў савецкім вайсковым дзяцінстве былі вялікай каштоўнасцю) і прэмію 50 млн мікрарублёў (50 капеек Сьмешка ). Манетка ляжала ў канверціку з лістом пра важнасць матэматыкі ў жыцці і пра вялікую будучыню, якая мяне чакае, калі я змагу захаваць павагу і любоў да матэматыкі. Настаўніца мая летась трагічна загінула, а той ліст і 50 капеек я захоўваю як свой абярэг.

Беларускі досвед алімпіядаў у мяне малы - выходзіла ў спісы мацнейшых па вобласці як матэматык, на раёне перамагала таксама па хіміі, фізіцы, геаграфіі і шашках, але з-за накладак па часе далей не ішла, абіраючы матэматыку.
Беларускія алімпіяды падаліся мне менш творчымі - не было задач на канструяванне, мадэляванне, усё толькі на паперы. Нейкае значэнне надавалася афармленню і акуратнасці - мне гэта было нязвыкла. Ну і шушуканне настаўнікаў сапраўды кідалася ў вочы.
Калі ў Латвіі настаўнікі альбо пілі гарбатку ў суседняй аўдыторыі, альбо назіралі нас праз шкло, то ў Берасці швэндаліся туды-сюды па кабінеце, размаўлялі, але не ўсе, а кіраўнікі некаторых дэлегацыяў. Маіх знаемых настаўнікаў у дэлегацыі не было, таму ніхто не клапаціўся, каб распавесці мне правілы, сказаць, што браць, як афармляць, падбадзёрыць. Культурная праграма таксама была нейкая фармальная - экскурсія па горадзе і прадстаўленне.

Цікава, як яно зараз

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.02.14 12:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алімпіяды - гэта крута! Іншы сусвет (другі бок школы). Яны зацягваюць і даюць самаматывацыю.

але шмат залежыць ад настаўнікаў, у мяне у 5-6 класе была добрая настаўніца, якая і ўцягнула ў рух, якая вяла матэматычны гурток, на які проста прыходзілі жадаючыя (не школьная праграма, але давала вельмі цікавыя задачкі). У 5-6 класах брала медалі на горадзе па матэматыцы, шкада, што для малявак не праводзяць рэспубліканскія. Пасля пераехалі ў кватэру, і бацькі не захацелі пускаць мяне праз увесь горад у старую школу, а ў новай з-за інш замежнай мовы (у мяне была англ, а школа французская) трапіла не ў лепшы клас, а на раён адпраўлялі толькі з класу лепшага А, нават не праводзячы школьныя алімпіяды. А я была дзяўчынкай ціхай-ціхай, вырашыла, ну і ладна. Крыўдна, але сама дабівацца справядлівасці не пайшла. Праз год перайшла ў 2 гі ліцэй. У 10 класе мела цікавы вопыт падрыхтоўкі да рэспубліканскіх алміпіяд па 2м прадметам (геаграфія і матэматыка). Разрывалася на часткіСьмешка Затое мела цікавы досьвед самапланавання куды, калі і гд (бацькі ўвогуле не разумелі, дзе я і што я). Па колькі мне ніколі не давалі кішэнных грошаў, то стыпендыя, якую вырашыла выдаць рано лепшым школьнікам раёна - таксама была прыемным дадаткамСьмешка Кола і канкурэнцыя ўражвала. На сам рэч вельмі крута самаматывуе. Галава сталее адразу (прынамсі ў мяне). Упершыню школьніца на некалькі дзён, у іншы горад, сам насам са сваімі турботамі, дзікі мандраж, з незнаёмымі людзьмі. З цікавага, ужо будучы замужам, высветлілі, што з мужам былі ў адзін і той жа год удзельнікамі рэспубліканскай алімпіяды (маем корчакі), але ад розных каманд (я ад мінскай, а ён ад ліцэя бду - у іх свае асобныя квоты). І нават не пазнаёмілісяСьмешка

згодна, што статус ілімпіядніка дае прывілеі. Я нават не ведаю, добра ці не. Адназначна можна было легальна прагуліваць не цікавыя гуманітарныя прадметы (усе мовы і літаратуры)
Я памятаю (мне нават на сустрэчы выпускнікоў класная скардзілася), што за выпускныя экзамены вельмі яна пераймалася, каб не спазнілася. А я прыйшла ледзь не хвіліна ў хвіліну, а ўсе за паўгадзіны, як парадачныя.. А мне турбавацца н ебыло чаго- я па алміпіядзе паступіла ў БДУ, атэстат і вынік экзаменаў больш ніяк не ўплываў..
Затое такі стан добра нерваваў настаўнікаў, як высветлілася пасля школы)). Апынулася..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.14 17:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну і я таксама алімпіядніца Сьмешка Па матэмэматыцы 4 разы удзельнічала ў гарадскіх алімпіядах (у Мазыры - двойчы займала прызавыя месцы), але з ангельскай мовай поспехі былі нашмат лепшыя, і ў выніку паступіла ў МДЛУ без іспытаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.02.14 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірцік сёння ўдзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы для вучняў Савецкага р-ну. Яна праводзіліся на базе 19 школы.
У яго маса станоўчых уражанняў, хаця я засмучаная, бо з рашэннямі задач ён ступіў жудасна. Разумею, што калі і надалей радавацца, што адзнакі без майго ўдзелу добрыя, і не займацца самастойна - будзе ай-ай-ай Сумнік (Але гэта мне да роздуму і расстаноўкі жыццёвых прыярытэтаў)
Для ўсіх жа хачу падзяліцца станоўчым і радасным. Вучням беларускай гімназіі заданні падрыхтавалі па-беларуску!!! Супер! Мірона і Стаса на алімпіяду гімназія праважала з алімпійскім гонарам: аднакласнікі, настаўнікі, буфетчыцы і гардэробшчыцы жадалі ім поспехаў і ўдачы. У нашай гімназіі шмат плюсаў, але сямейная атмасфера - самы галоўны. Не думаю, што ў іншых школах малых вось так шчыра ўсе-усе падтрымліваюць, ведаюць пра іх, маюць час і натхненне падбадзёрыць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 22.02.14 0:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Збіраемся ўдзельнічаць у Кенгуру, яно цяпер з першага класа. Паглядзела леташнія заданні для 2-га класа - я не ўсе магу рашыць... А Мірцік яшчэ і чытае неідэальна, а там умовы заданняў даўгія. Карацей, арганізатары захацелі паболей грошай сабраць, дык падключылі першакласнікаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.02.14 13:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, усе гэтыя Кенгуру, Буслікі і г.д. - проста конкурс. Заданні на агульную абазнанасць і начытанасць, крыху на логіку. Дзецям яно цікава. Карысна тое, што адказы можна знайсці на сайце, разабраць з дзіцём. Нейкіх складаных пытанняў не бачыла там ніколі. Адно што заданні па рускай і беларускай мовах складаюцца несіметрычна - рускія абапіраюцца на аграмадны пласт рускай літаратуры, шырэйшы і глыбейшы за школьную праграму. Беларускія - наадварот. Такім чынам ствараюцца няроўныя ўмовы для вучняў беларускіх і рускіх школ. Матэматыка і "чалавек і свет" толькі рускамоўныя. Адпаведна першыя пару год я сутыкалася з тым, што Мірон проста некарэктна разумеў некаторыя заданні (напрыклад слова "штучный" успрымаў як "іскуственный", а не "едінственный").
З плюсаў - усім удзельнікам гэтых конкурсаў дастаюцца прызы, сярод якіх трапляюцца неблагія кніжкі, часам нават беларускія.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.02.14 0:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я ведаю ўсе гэтыя конкурсы і алімпіяды, яшчэ сама ў іх удзельнічала.Сьмешка
Гэта так, разважанні. Але заданні там сапраўды складаныя, я для 2 класа не ўсё рашыла, мая мама - настаўніца матэматыкі была разгубленая ад заданняў старэйшых класаў. Школьныя алімпіяды прасцейшыя. Ну, паглядзім.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 26.02.14 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наш Казімір ізноў ад 4 гімназіі ўдзельнічаў на матэматычнай алімпіядзе на Камсамольскім возеры пару месяцаў таму. Дык там бралі ўдзел каманды ад школ па 5-6 чалавек. Аказваецца , галоўнае - хуткасць! Ён адзін паспеў рашыць толькі палову заданняў. На жаль, астатняя каманда не паспела другую да канца аформіць.
Я лічу, што гэта занадта - прыгожа аформленая матэматыка Дый удзел групамі - губляецца індывідуум.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 27.02.14 12:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ІзноўкуКазімір абвясціў нам учора, што прыйшлі вынікі за алімпіяду Лінгвісцяня, у якой з-за хваробы не змог прыняць удзелу, дык яму прысудзілі 30 балаў! А раней грошы вярталі
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.09.14 22:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзіцё штогод хвалюецца, калі які конкурс ці алімпіяда. Дзялюся сёлетнім планам:

Выцемка:
"Інфамышка" (інфірматыка, 3-9 класы) – 16.10.2014;

"Глабусяня" (геаграфія, 6-11 класы) – 17.10.2014;

"Каласок" (прыродазнаўчы конкурс, 3-6 класы) – 21.11.2014;

"Белка" (хімія, 7-11 класы) – 21.11.2014;

"Журавлик" (русский язык и литература, 3-11 класы) – 18.12.2014;

"Зубраня" (фізіка, 6-11 класы) – 22.01.2015;

"Сініца" (біялогія, 7-11 класы) – 23.01.2015;

"Буслiк" (беларуская мова і літаратура, 3-11 класы) – 19.02.2015;

"Кенгуру" (математика, 1-11 классы) – 19.03.2015;

"Лінгвісцяня" (замежныя мовы, 3-11 класы) – 24.04.2015;

"Алімпік" (фізкультура і здароўе, 3-8 класы) – 21.05.2015.

Кошт удзелу - 20 тыс.
http://www.bakonkurs.org/article.php?id=42

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларускія школы 154 Kryscina 161023 6.06.16 12:19
melina.klot Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Мацярынства/бацькоўства - як мы на гэта наважыліся? 31 Kryscina 40663 6.04.12 14:42
Wycinanka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Пішам самі! 0 julcik 5448 29.01.10 12:45
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 16470 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] аўтарытэты ў тэме "Пра гэта" 61 Kryscina 66981 12.12.06 1:17
Juan Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map