Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
намётавы сезон 2014

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 21.01.14 20:49    Загаловак паведамлення: намётавы сезон 2014 Адказаць з выцемкаю

рызыкну завесці зноў тэму Вельмі шчасьлівы

першая хацелка - на майскія святы сур'ёзны на дні 3 мінімум водны паход. Маршрут і дату праз месяц вывешу (хутчэй за ўсё 1-3 ці 8-10 мая, нядзеля на форс мажор, калі нешта сустрэнецца на шляху, і па маршруту дайсці не паспеем, а ў ідэале адпачыць пасля "адпачынку"). Байдаркі буду ў сакавіку, ці пачатку красавіка браніраваць-выкупаць, бо звычайна вельмі цяжка іх знайсці бліжэй да справы.
Калі хто сур'ёзна жадае - адгукайцеся.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.01.14 8:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я жадаю, але ці не халодна яшчэ ў траўні? Мы заўсёды з чэрвеня паходы пачыналі... Ну і падрабязнасці хацелася б ведаць, бо мы толькі без Дамінікі ў водныя паходы хадзілі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 22.01.14 11:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, надвор'е не прадказальнае)) Нам звычайна не халодна Сьмешка выкладаю фоткі з папярэдніх гадоў

http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=8785&start=0 - тут 2011 год, першы день быў дубак страшны, дзеці прамоклі наскрозь. А самому меншаму 2х год не было. Па выніку па маршруце не прайшлі, але на першы раз нам хапіла

У 2012 і 2013 з надвор'ем шанцавала



983860_503304913058072_454965497_n.jpg

983860_503304913058072_454965497_n.jpg

 Апісанне:
9-10 траўня 2013
 Памер файла:  51.25 KB
 Праглядаў:  7821


485546_503313613057202_1443418004_n.jpg

485546_503313613057202_1443418004_n.jpg

 Апісанне:
9-10 траўня 2013
 Памер файла:  73.31 KB
 Праглядаў:  7821


405043_348148395240392_564834072_n.jpg

405043_348148395240392_564834072_n.jpg

 Апісанне:
30 красавіка 2012
 Памер файла:  140.71 KB
 Праглядаў:  7821


_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.01.14 20:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выглядае крута! А ночы халодныя былі?
Распавяду мужу, калі вы не супраць нашай кампаніі Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 22.01.14 22:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мае хлапцы сур'ёзна хочуць ад нас зваліць у такі паход, ужо некалькі разоў Андрык казаў, што абавязкова будзе прасіцца ў кампанію Сьмешка

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 24.01.14 23:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы ужо дакладна-дакладна запісваемся. Плюс да нас просіцца адзін хлапец з маёй працы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 26.01.14 15:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, я раю зірнуць на сярэднямесячныя тэмпературы, бо я прадказаць не магу)) Было і +10 днём, трошку халадней ноччу, а было і +25 днём ды +12-14 ноччу. Вырашыце, абмяркуеце - маякніСьмешка Мінулым годам было так цёпла, што камары прачнуліся Сумнік Я вось іх неяк не чакала і не жадала сустрэць.. Звычайна яны яшчэ спяць у гэта час.
lizzy, было бы здораваСьмешка Чым болей хлопцаў, тым прасцейСьмешка Ты толькі скажы, вам шукаць каго ў байдарку ў пару, ці Андрык сам каго з сяброў захоча ўзяць?
stasia, ура! Такое самае пытанне да хлопцаСьмешка Ён адзін ці мае пару ў байду?

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 26.01.14 20:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не, ён без пары. Адзін. Але тут яшчэ мая кума выказала прагнае жаданне.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzejka_7




Зарэгістраваны: 03.12.2008
Паведамленні: 38
Адкуль: Менск, Чырвоны бор

ПаведамленнеДададзена: 21.03.14 13:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі ўсё добра будзе, то мае хлапцы таксама далучацца. Але дакладна скажам у красавіку.

_________________



[url=http://dzietki.org/ticker/]
[/url]
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 25.03.14 10:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, lizzy, на нас і вас байдаркі замовіла на 8-11 траўня!
Nadzejka_7, пішы, калі што, будзем шукаць пасля байдаркі, зараз замаўляць пабаялася
Паўліна, на вас таксама пакуль не замаўляла, чакаю адказу Сьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.03.14 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, дзякуй, паразмаўляю сёння з мужам, і вырашым. Вы заўсёды на такі доўгі час у паходы ходзіце? 8-га з раніцы ці з вечара?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 25.03.14 13:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, А што значыць на такі доўгі? Імха, на 2 дні сэнсу няма - першы збіраеш байдаркі, другі разбіраеш, чысціш-сушыш.. а яшчэ ж і прайсці трэба. Заўжда 3-4 дні.
хутчэй за ўсё па абедзе будзем выязжаць 8га (верагодна нехта будзе ўвечары даганяць), бо да вечара трэба дабрацца да месца, сабраць байдаркі да цемры, каб зранку 9га стаць на ваду. То бок на вадзе 2 поўных дні (9 і 10), і трэці як атрымаецца, бо здымацца трэба будзе зноўку ў абед (высушыць, вымыць скуры, разабраць каркас, досыць доўгі занятак..)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.03.14 15:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мы на 3 дні хадзілі - з вечера пятніцы, сканчалі ў нядзелю ў абед. Але байдаркі ў нас былі неразборныя, таму клопату менш. А як вы даязджаеце на месца і назад потым?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Stary Lis




Зарэгістраваны: 04.05.2014
Паведамленні: 6
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.05.14 16:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мо яшчэ нейкія прапановы будуць? А то б я з малымі зь вялізным задавальненьнем далучыўся!!!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.05.14 17:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Stary Lis, глядзіце цыдулку

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 50318 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 80511 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79821 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 156747 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32305 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map