Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як размаўляць з кіраўніком?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 17:51    Загаловак паведамлення: Як размаўляць з кіраўніком? Адказаць з выцемкаю

Спадарства, неабходная парада!
Збіраюся змяняць працу. Праблема ў тым, што не мела магчымасці папярэдзіць аб гэтым за месяц. З самага пачатку майго водпуску па даглядзе за діцёнкам было відавочна, што на тое месца працы я не вярнуся - час размеркавання мінуў, жыву я ў іншым населеным пункце. Перважная большасць маіх каляжанак у такой сітуацыі лёгка звальняюцца "па дамоўленасці бакоў", а я вось не ўпэўненая...
Справа ў тым, што мой кіраўнік - тыповы сучасны кіраўнік. Ніколі не працаваў па спецыяльнасці, адразу стаў намеснікам (па адм.-гаспадарчай частцы), а потым і да кіраўніка дарос. Да супрацоўнікаў ставіцца з гэблівасцю и брыдлівасцю, ніколі не дапамагае, не ідзе на сустрач. Нават не маючы ўласнай зацікаўленнасці можа зрабіць(і робіць) дробныя паскудствы з серыі " сам ні гам , і другому ні дам"
Дык вось, можа больш дасведчаныя людзі параяць, як пабудаваць размову, каб прыйсці да пагаднення. А то я такога наразмаўляю Зьбянтэжаны

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 19:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а які самы горшы варыянт, якім можа скончыцца размова? Карацей, што ад гэтага залежыць? Месяц працы з прынцыпу?
і чаму нельга моўчкі заяву прынесці каб пазбегнуць непрыемнай размовы?

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 20:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, калі б месяц... Зараз у мяне ёсць прапанова па працы і магчымасць атрымаць вузкую спецыялізацыю. Курсы даўгія, 4 месяцы, калі не патрапіць зараз, то наступны набор будзе толькі ўвосень. Дзе вы бачылі працадаўцу, што будзе столькі чакаць? Да таго ж, мой дэкрэтны сканчваецца ў траўні. Калі зараз не перавучыцца, то трэба выходзіць на новае месца працы па маёй асноўнай спецыяльнасці, без спецыялізацыі. Гэта рэзка зніжае шанцы на вучабу прынамсі на год( на мінімальны час кантракту).
А моўчкі аддаць заяву і не атрымаецца бо я парушаю ўмову, прапісаную ў працоўным кодэксе(папярэдзіць як мінімум замесяц).
Неяк так Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 21:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну можа неяк прыйсці і трошку павярнуць гсіторыю з гумарам тады? Сьмешка
Кшатлту прыйсці радаснай і абсалютна шчыра сказаць сённяшняму працадаўцу, што ў вас для яго добрая навіна - ён мае добры шанец не мець ад вас галаўнога болю болей, калі падпіша заявуСьмешка То бок калі чалавек з гумарам, і адносна адэкватны - то падпіша, калі нейкая бяка, але без асаблівых прэтэнзій на памучаць - таксама (вы ж павярнулі так, што ён сабе дабро робіць), а вось з апошнім варыянтам гадаслівасці - я не ведаю як змагаццаСумнік

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, а што за спецыяльнасць, калі не сакрэт?

Калі я не памыляюся, то пасля дэкрэтнага адпачынку, які цягнуўся 3 гады, пры згодзе маці кантракт з ёй падаўжаюць да дасягнення дзіцём 5 год. Г.зн. што з Вашага боку мусіць быць пісьмовая згода.

Па шчырасці, я як кіраўнік не адпускаю вось так раптам - гэта не сур'ёзна. Знайсці чалавека на замену - час і праца. Калі чалавек не скеміў загадзя папярэдзіць пра свае намеры - пры чым тут я і чаму мусіць цярпець праца?

На якой падставе можна дамовіцца раней? Знайсці сабе замену, перадаць усе справы і зрабіць працу з запасам на нейкі перыяд. Толькі так. Бо пры заняцці больш-менш ключавых пасадаў у кожнага з Вашых папярэдніх кіраўнікоў спытаюць, што Вы за чалавек, наколькі адказны работнік, і як адбываўся сыход. Гэта важна

Калі ж наяўнасць супрацоўніка на працоўным месцы ў любым выпадку не адрозніваецца ад ягонай на ім адсутнасці - усім будзе пофіг, ад фармальнай адзінкі любы кіраўнік з радасцю пазбавіцца

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 22:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, а што вы губляеце пры проста нявыхадзе на працу? Апрача запісу ў трудавую кніжку (які мала каго цікавіць)?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.12.13 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ptyz, стаўленне да працоўных кніжак рознае ў розных сферах і на розных пасадах.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 0:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прыём, які мае дзеці асабіста праверылі на супрацоўніцах школьнай сталоўкі.
Перш, чым ісці на размову, шчыра, усім сэрца падумайце пра чалавека нешта добрае (ёсць жа ў ім нешта добрае?), не згадваючы адмоўнае. Тады ўявіце сабе гэтага чалавека задаволеным, шчаслівым, расслабленым. Чотка ўявіце, што вашае пытанне задаволенае, і, не даючы сабе часу падумаць пра брыдкі зыход, ідзіце на размову.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 0:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, пасля дэкрэту вы не прыступіце аўтаматычна да працы, у любым выпадку (ці нудумаеце вы там заставацца, ці не), вам трэба прыйсці ў аддзел кадраў і напісаць заяву. Не бачу праблем зараз. Раю патэлефанаваць у аддел кадраў і даведацца ў іх, як вам лепш звольніцца. Можаце сказаць, што вы проста па кансультацыю звяртаецеся.
Прычым, аўтаматычна вас ні зволіць не могуць, ні прыступіць да працы.
Адделы кадраў вельмі не любяць, калі фактычна выйшла, а пасля нпісала заяву, каб зволіцца.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 1:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дык вы цяпер у дэкрэтным? не працуеце?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 9:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вой, дзякуй за ўвагу Сьмешка Паспрабую патлумачыць, сакрэтаў няма.
Я - педыятр-інфекцыяніст. Мая працоўная кніжка ляжыць на "першым месцы працы" - там, куды я была размеркаваная. Непасрэдна зараз я не працую, у дэкрэтным. Хачу атрымаць іншую спецыялізацыю - прайсці першасную падрыхтоўку. Курсы даўгія - 4 месяцы, таму набіраюць на іх двойчы на год(верасень і студзень). Зараз у мяне ёсць патэнцыйны працадаўца, што згодны аплаціць маю вучобу. Калі я зараз не трапляю на курсы, наступны шанец будзе толькі ў верасні будучага года. Мой дэкрэтны сканчваецца ў траўні, калі да гэтага часу не атрымаю новую спецыялізацыю, то мушу шукаць працу па цяперашней спецыяльнасці.
Ptyz, пры нявыхадзе на працу я губляю простую рэч - грошы. 4 (ад канца дакрэтнага да патэнцыйнай вучбы)месяцы жыць толькі на заробак таты - досыць праблемна.
Kryscina, адзін раз маю заяву, пададзеную па ўсіх правілах, тупа "згубілі", "знайшлася" яна толькі ў дзень, якім мне трэба было звольніцца, але галоўны ў той дзень адсутнічаў, падпісаць не мог і г. д. ... Таму зараз і нэрвуюся...
Заўтра еду, а матывацыі, каб не рабіць мне чарговае паскудства і проста адпусціць не маю...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Згодная з Black aspid, настраівацца трэба на лепшае. Але варта прадумаць далейшыя крокі ў выпадку адмовы. Калі працадаўца зацікаўлены, то мне падаецца, ён бы мог дамовіцца з арганізатарамі курсаў, каб вас узялі на курсы са спазненнем (калі яно не вялікае), гарантаваць аплату. Неяк з гэтага боку паспрабаваць зайсьці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 10:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, калі ты зараз у дэкрэтным і не працуеш нават на 0,25 стаўкі, а на тваім месцы працуе іншы чалавек, дык табе даволі лёгка звольніцца, і таму чалавеку, што працуе на тваім месцы, не прыйдзецца звальняцца пры тваім выхадзе на работу. Вось табе спецыялізаваны форум, дзе сядзяць кадравікі http://kadrovik.by/topic/36109/1/ , пачытай, можаш нават зарэгіцца і задаць свае пытанні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 15:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, юрыдычныя нюансы я ўжо вызубрыла Сумнік Тут - чалавечы фактар...
Як пісьменна сказаць:"І вы, і я ведаем, што працаваць тут я не буду. Давайце заставацца людзьмі і разыйдземся мірна. Вас мая вучоба ніякім чынам не закранае, а для мяне гэта вельмі-вельмі важна,"- не паказваючы пры гэтым сваёй слабасці.
Дзяўчаты я спрабую звольніцца, знаходзячыся ў дакрэтным, ужо 3ці раз. Мінулым разам мне амаль прамым тэкстам было сказана, что сідзець тут я буду да канца свайго дэкрэтнага і мае пляны на будучыню яго абсалютна не цікавяць. Ен проста не хоча ісці мне насустрач.
Tanya, а настройвацца на лепшае - кудыж без гэтага)))

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 18.12.13 16:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну а калі працягнуць сцэнар кенпскі: выйсці на нелепшых для працадаўцы ўмовах, то бок на 10-20%? адразу напісаць заяву і ісці на курсы паралелльна нельга? часу ж застанецца, а за месяц пры любым раскладзе звольніць? Ці там ціснуць з іншага боку - напісаць скаргу, што чалавек не спраўляецца са сваімі абавязкамі,губляе заявы (асабліва калі ў вас былі нейкія пацверджанні папярэдніх спробаў). Узяць паперку, што заява пра звальненне прынятая. Каб наступным разам не згубіў.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 6263 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 168786 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81507 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 262153 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 36407 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map