Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Пупочная гранулёма (пупочны грыб)

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.13 13:43    Загаловак паведамлення: Пупочная гранулёма (пупочны грыб) Адказаць з выцемкаю

Пупавіна (кукса пупавіны) ў Альдонкі адпала на 7 дзень і ўсё выглядала добра, але недзе праз тыдзень пупок пачаў мокнуць. Знайшлася вось такая штука http://www.youtube.com/watch?v=IR2u9BX29I0. Лекуецца традыцыйна прыпяканнем нітратам срэбра, пры гэтым бываюць апёкі скуры вакол пупка. Я шукала інфу ці праходзіць яно само. Праходзіць, як высьветлілася, але можа спатрэбіцца не адзін месяц. А потым адшукала дасьледваньні іранскіх лекараў пра лекаваньне звычайнай сольлю. а вось і брытанскія рэкамендацыі бацькам http://www.ruh.nhs.uk/patients/patients_leaflets/paediatrics/Umbilical_Granuloma_patient_info.pdf Як лекаваць сольлю: шчыпок сталовай солі насыпаць на гранулёму, прыкрыць бінтам (я не накрывала) і пакінуць на 10-30 хвілін. Гэта лягчэй рабіць калі дзіця сьпіць. Змыць соль цёплай вадой з дапамогай бінта. Паўтараць два разы на дзень не менш за два дні. Цягам двух-трох дзён гранулёма мусіць паменшыца, можа зьмяніць колер, і высахнуць. Я патрымала адзін раз 15 хвілін, больш не спатрэбілася (гранулёмка была маленькая, недзе 5 мм ў дыяметры, а соль была ружовая гімалайская, бо муж за здаровы лад жыцьця Сьмешка, магчыма гэта паўплывала). Спачатку яна павялічылася ў памерах і стала цёмна-чырвонай (дзіцё ўсе гэтыя маніпуляцыі зусім не турбавалі, хоць яна не спала, гэта дакладна не балюча), паклала Досю спаць, праз 4-5 гадзінаў засталася цёмная корачка, назаўтра стала зусім сухая, праз дзень незаўважна адпала. Ня вельмі ўдалая фотка на другі дзень пасьля солі http://dzietki.by/forum/album_showpage.php?pic_id=19168&user_id=17 На брытанскіх форумах мамкі пішуць, што можа быць трошкі цёмнай крыві. Вырастаюць такія грыбы (выглядаюць як шарык на ножцы) у 1 з 500, таму вам, спадзяюся, інфа не спатрэбіцца, але можа каму параіце.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.11.13 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Бачыла адмысловы срэбны аловак, якім лечаць запаленні пупка ў Ізраілі. Можа, і тут такі б спатрэбіўся?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.11.13 22:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, гэта ляпісны аловак з нітратам срэбра, ім і карыстаюцца звычайна. Проста соль больш бяспечная (няма рызыкі апёкаў), бясплатная і бацькі могуць усё зрабіць самі. Таму я яе так піяруСьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13619 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11358 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16704 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 16464 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13237 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map