Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Святая Імша on-line па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.10.14 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

02.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску і Дзяды
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Ці ж не адзін у нас Айцец?
Ці ж не адзін Бог стварыў нас?
Чаму мы здраджваем адно аднаму,
зневажаючы запавет айцоў нашых?»
(Мал 2:10)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем на беларускія каталіцкія Дзяды 02.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

Каталіцкія вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі, могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяраванае толькі за памерлых.

Атрымаць можна адзіны адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень альбо лепш раней), прачытаць малітвы Ойча наш…, Веру у Бога…, малітву у інтэнцыях Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.

02.11.14. 14:30 пасля адмысловага (з дазволу Менгарвыканкама) традыцыйнага штогадовага шэсця ў Курапатах (а гэта мэмарыял і фактычна могілкі) распачнецца мітынг памяці памерлых і загінулых продкаў. Каліласка, яшчэ паспееце, у т.л. і на каталіцкі адпуст.

«Мы няспынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы ад нас пачутае Божае слова, прынялі яго не як чалавечае слова, але, што ёсць на самой справе, як Божае слова, якое і дзейнічае ў вас, веруючых» (1 Тэс 2:13). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
02.11.14. ХХXI Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106377.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.11.14 19:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

09.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Цудоўная і неўвядальная мудрасць.
З лёгкасцю заўважыць яе той, хто любіць яе,
а хто шукае, той знойдзе яе.
Яна спяшаецца да тых, хто яе прагне,
каб першай адкрыцца ім.
Не стоміцца той, хто дзеля яе ўстае на світанні,
бо ўбачыць яе, як сядзіць пры ягоных дзвярах».
(Мдр 6:12–14)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 09.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як і іншыя, хто не мае надзеі. Бо калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то і памерлых у Езусе Бог прывядзе з Ім» (1 Тэс 4:13–14). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
09.11.14. ХХXIІ Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106377.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.11.14 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

16.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску. МБ Вастрабрамская і 1 год трансляцыі.
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе?
Цана яе большая, чым перлаў».
(Прып 31:10)

Гэй, літвіны, Бог нам радзіць! Ведаем гэтую Жанчыну — Найсвяцейшая Багародзіца Дзева Марыя, Літвы і Русі Каралева! Хто знойдзе Яе — знойдзе больш за ўсі куфары перлаў, бо Яна сама ё Пярлінаю за ўсіх найкаштоўнейшай. Хто знойдзе Яе — знойдзе самога Хрыста, бо Яна ё найдасканальшым са шляхоў да Яго! Роўна год нашым трансляцыям! З чым вас і нас віншуем, і асабліва дзякуем Богу, Багародзіцы і ўсім, хто прыклаў да гэтага сваю руку, розум і сэрца.

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 16.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

16 лістапада таксама ўшаноўваем Маці Божую Вастрабрамскую http://legionmaryi.blog.tut.by/category/nabazhenstvyi-da-matsi-bozhay/matsi-bozhaya-vostrabramskaya/ — Патронку Літвы, літвінаў і Гродзенскай дыяцэзіі ў РБ. У капліцы віленскай Вострай Брамы адбудзецца Святая Імша (на прыгожай віленскай пальшчызне) з удзелам біскупаў Летувы, а ўрачыстую гамілію прамовіць Я.Э. Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі.

Кожны, хто жадае, можа паслухаць радыё-трансляцыю Імшы 16.11.14. 13:00 па віленскім часе (14:00 па Менску) на Radio Znad Wilii. http://zw.lt/online/ Падрабязнасці тут: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10204022794902628&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«Totus Tuus», «Цалкам Твой» — гербавы дэвіз святога нашага Папы Яна Паўла ІІ, запазычаны з трактату ягонага вельмі шанаванага святога. Але-ж далёка не адзіна св. Людвік дэ Манфор навучаў, што выключная роля Марыі ўгрунтаваная ня столькі ў прыватных аб'яўленнях і ня толькі ў Традыцыі, але і ў Св. Пісанні.

Святы Людовік де Манфор: «Таямніца Марыі»
http://legionmaryi.blog.tut.by/2012/03/05/tayamnitsa-maryii/
«Трактат аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы»
http://legionmaryi.blog.tut.by/2013/07/19/traktat-ab-sapraudnyim-nabazhenstve-da-naysvyatseyshay-dzevyi/

Варта адзначыць істотна важкі момант: гэнае сапраўднае набажэнства да Найсвяцейшай Дзевы насамрэч ня ё набажэнствам да Марыі ў Ісусе, якім звычайна бачыцца вонкаваму гледачу, але і толькі — набажэнствам да Ісуса ў Марыі. Гэткім чынам, на практыцы тэза «усё праз Марыю, з Марыяй, у Марыі і для Марыі» азначае адное толькі «усё праз Ісуса ў Марыі, з Ісусам у Марыі, у Ісусе ў Марыі і для Ісуса ў Марыі»!

«Слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25:21б). Гэта слова Пана.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
16.11.14. ХХXIІІ Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106899.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.12.14 14:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю



21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі і Святая Імша on-line па-беларуску.
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Марыя сказала: Вось я, слуга Пана.
Няхай мне станецца паводле твайго слова».
(Лк 1:38)

Свята надыходзіць, свята надыходзіць! : ) Адвэнтовыя рэкалекцыі ў менскай рыма-каталіцкай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80) http://jan.by/2/contacts пройдуць ад 21 па 23 снежня, іх правадзіцьме кс. Андрэй Лысы SChr, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані. Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere — зноў збіраць; іншая назва — духоўныя практыкаванні) — некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця.

Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый — паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем у бліжэйшую нядзелю 21.12.14. 12:00 ды ў панядзелак-аўторак 22-23.12.14. 19:00 да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на Святой Імшы з рэкалекцыямі ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы.

Трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ
http://jan.by/2/news/480-adv-recoll
21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (падзея ў Facebook)
https://www.facebook.com/events/1514579828824612/

«Таму, хто можа ўмацаваць вас паводле дабравесця майго і прапаведавання Езуса Хрыста, паводле аб’яўлення таямніцы, якую замоўчвалі вякамі, але якая выявілася цяпер праз прароцкія пісанні паводле наказу адвечнага Бога, якая абвешчана ўсім народам дзеля паслухмянасці веры, адзінаму мудраму Богу, праз Езуса Хрыста, хвала навекі. Амэн» (Рым 16:25–27). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
21.12.14. IV Нядзеля Адвэнту, Год B
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-advent/106385.html
22 снежня — звычайны дзень Адвэнту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-advent/102036.html
23 снежня — звычайны дзень Адвэнту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-advent/102037.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 460272 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 96951 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 110348 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55098 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17109 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map