Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Святая Імша on-line па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.03.14 20:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

14,16.03.14. Крыжовы Шлях і святая Імша on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога».
(2 Цім 1:8b)

У даўнім Ерузалеме з'явілася традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 14.03.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага Шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша па-беларуску. І 'шчэ адна трансляцыя беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў нядзелю 16.03.14. 12:00.

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Калі грэшнік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць ўсе Мае наказы, паступаць справядліва і праведна, то ён напэўна жыць будзе і не памрэ. Ніводзін з грахоў ягоных, які ўчыніў ён, не будзе прыгаданы яму; дзякуючы справядлівасці, якую чыніў, ён будзе жыць. Ці ж Я жадаю смерці грэшніка, — кажа Пан Бог, — а не таго, каб адвярнуўся ад шляхоў сваіх і жыў?» (Эзх 18:21–23). Гэта слова Божае.

14.03.14. Пятніца — І Тыдзень Вялікага посту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102728.html
16.03.14. ІІ Нядзеля Вялікага посту, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102726.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.03.14 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

21,23.03.14. Святая Імша, Крыжовы шлях і Песні жальбы on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага,
каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае».
(Ян 3:16)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 21.03.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша па-беларуску. І 'шчэ адна трансляцыя беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў нядзелю 23.03.14. 12:00. Пасля яе (і ў кожную нядзелю Вялікага Посту) вашае ўвазе трансляцыя набажэнства Песняў жальбы.

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем; і мы ганарымся надзеяй на славу Божую. А надзея не асароміць, таму што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам» (Рым 5:1–2,5). Гэта слова Божае.

У даўнім Ерузалеме з'явілася традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.

Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы на пачатку ХVІІІ ст. Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне мукаў Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100113.html
Песні жальбы
http://catholic.by/2/component/content/article/63-pray/105811-piesni-zalby.html
Песні жальбы (слухаць і спампаваць)
http://ave-maria.by/ext/16-2013-sakavik/64-pesni-zhalby

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
21.03.14. Пятніца — ІІ Тыдзень Вялікага посту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102728.html
23.03.14. ІІІ Нядзеля Вялікага посту, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102726.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.03.14 16:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

28,30.03.14. Святая Імша, Крыжовы шлях і Песні жальбы on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Калі чыніце дабро і церпіце, то маеце ласку ў Бога.
Бо вы для таго пакліканы; бо і Хрыстус цярпеў за вас,
пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі следам за Ім».
(1 П 2:20б-21)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 28.03.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша па-беларуску. І 'шчэ адна трансляцыя беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў нядзелю 30.03.14. 12:00. Пасля яе (і ў кожную нядзелю Вялікага Посту) вашае ўвазе трансляцыя набажэнства Песняў жальбы.

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі» (Ян 6:53–5Кул!. Гэта слова Пана.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100113.html
Песні жальбы
http://catholic.by/2/component/content/article/63-pray/105811-piesni-zalby.html
Песні жальбы (слухаць і спампаваць)
http://ave-maria.by/ext/16-2013-sakavik/64-pesni-zhalby

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
28.03.14. Пятніца — ІIІ Велікодны тыдзень
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-velikodny/103315.html
30.03.14. ІV Велікодная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-velikodny/103333.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.04.14 17:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

04,06.04.14. Святая Імша, Крыжовы шлях і Песні жальбы on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Ці не той гэта, якога шукаюць, каб забіць?
I вось Ён гаворыць адкрыта, і нічога не кажуць Яму».
(Ян 7:25б-26а)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў 1-ю пятніцу красавіка 04.04.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша па-беларуску. І 'шчэ адна трансляцыя беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў 1-ю красавіцкую нядзелю 06.04.14. 12:00. Пасля яе (і ў кожную нядзелю Вялікага Посту) вашае ўвазе трансляцыя набажэнства Песняў жальбы.

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«І даведаецеся, што Я — Пан ваш, калі адкрыю магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магілаў вашых. І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць і спачываць на зямлі вашай, і даведаецеся, што Я, Пан сказаў і зрабіў гэта, — кажа Пан» (Эзх 37:12б–14). Гэта слова Божае.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100113.html
Песні жальбы
http://catholic.by/2/component/content/article/63-pray/105811-piesni-zalby.html
Песні жальбы (слухаць і спампаваць)
http://ave-maria.by/ext/16-2013-sakavik/64-pesni-zhalby

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
04.04.14. Пятніца — IV Тыдзень Вялікага посту
http://www.catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102804.html
06.04.14. V Велікодная нядзеля, Год А
http://www.catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102802.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 9.04.14 17:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

11-13.04.14. Святая Імша, Крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука з кс. А.Кеўлічам on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Благаслаўлёны той,
хто прыходзіць у імя Пана!
Гасанна на вьшынях!»
(Мц 21:9б)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 11.04.14. 18:30. Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша з рэкалекцыйнай навукаю (будзе праводзіць кс. Андрэй Кеўліч з горацкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай) па-беларуску. Наступная трансляцыя Эўхарыстыі з навукаю кс. Андрэя — ў суботу 12.04.14. 19:00. І 'шчэ адна трансляцыя ўрачыстай беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў Пальмовую нядзелю (Нядзелю Мукі Пана) 13.04.14. 12:00.

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Пан Бог даў Мне мову мудрых, каб Я ведаў, як словам падтрымаць знясіленага. Кожную раніцу Пан будзіць Мяне, абуджае слых Мой, каб Я слухаў Яго, як вучань. Пан Бог адкрыў вуха Маё, і Я не запярэчыў, не адступіў назад. Плечы свае я падставіў тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду Маю. Аблічча свайго Я не адвярнуў ад зняваг і аплявання. Пан Бог дапамагае Мне, таму Я не буду асаромлены, таму зрабіў Я твар свой, як цвёрды камень, і ведаю, што не зазнаю сораму» (Іс 50:4-7). Гэта слова Божае.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100113.html
Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html

11.04.14. Пятніца — V Тыдзень Вялікага посту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102834.html
12.04.14. Субота — V Тыдзень Вялікага посту
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102833.html
13.04.14. Пальмовая нядзеля або Нядзеля Мукі Пана, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-post/102939.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.04.14 18:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

УВАГА! Хто ня бачыць цяпер трансляцыі Крыжовага Шляху і рэкалекцый кс. Андрэя Кеўліча -- перапрашаем, ня наша віна. З няведамай прычыны ў капліцы вырубілі электрычнасць, і ня ведаем, калі будзе зноўку : ( Прычына высвятляецца: электрычнасць была, а потым знікла раптам, не ведама ці ёсь на раёне.

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.05.14 17:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

УВАГА гледачом онлайн-трансляцый беларускамоўнай Святой Імшы! Мусім паведаміць, што моцаю склаўшыхся абставінаў, трансляцыі ў гэтую (11.05.14.) і наступную (18.05.14.) нядзелю ня будзе.

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.05.14 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

25.05.14. Святая Імша і семінар on-line (па-беларуску)
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне.
Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан».
(Ян 14:21а,23а)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 25.05.14. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Адразу пасля гэтага мае адбыцца семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць». http://jan.by/2/news/417-ceminar-adkaznasts-mify-i-realnasts Адказы на адпаведныя пытанні будзем шукаць разам з вядоўцамі: псіхолагам-кансультантам Наталляй Станкевіч і доктарам маральнай тэалогіі а. Аляксандрам Уласам OFMConv. Шчыра запрашаем!

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Хрыста Пана свяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею. Але рабіце гэта лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем, каб у тым, за што абгаворваюць вас як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыццё ў Хрысце. Бо лепей, калі ў гэтым воля Божая, цярпець за добрыя ўчынкі, чым за благія» (1 П 3:15-17). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
25.05.14. VI Велікодная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-velikodny/103378.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.05.14 12:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

УВАГА ТЫХ, ХТО ГЛЯДЗІЦЬ ТРАНСЛЯЦЫІ ІМШЫ ПА-БЕЛАРУСКУ! У гэту нядзелю 01.06.14. трансляцыі НЯ БУДЗЕ! Бо ўва ўсім Менску Імшы ня будзе нідзе да 14:00 у сувязі з гарадзкою працэсіяй Божага Цела.

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.06.14 17:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

06.06.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску на сканчэнне Вялікоднага перыяду
https://www.facebook.com/events/639120212806785/

«Усе мы адным Духам ахрышчаныя.
Розныя ёсць дары, але той самы Дух;
розныя служэнні, але Пан адзін і той самы;
розныя дзеянні, але той самы Бог, які робіць ўсё ва ўсіх.
Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць».
(1 Кар 12:13а,4-7)

«Ніхто не можа сказаць «Езус — Пан», калі не будзе ў Духу Святым» (1 Кар 12:3б) — вось і дачакаліся мы з вамі, Божыя дзеткі, ласкі Спаслання Духа Святога -- для ўсё большае хвалы Бога праз Багародзіцу. Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 06.06.14. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. Прыміце Духа Святога» (Ян 20:21б,22б). Гэта слова Пана.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
06.06.14. Нядзеля Спаслання Духа Святога
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-velikodny/103541.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.09.14 17:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

07.09.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску. 2 сезон : )
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Сапраўды кажу вам, што, калі б двое з вас
на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы,
то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах.
Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё,
там Я ёсць сярод іх».
(Мц 18:19-20)

Хай будзе вечная слава і пакланенне Госпаду нашаму Ісусу Хрысту праз Беззаганную Багародзіцу Дзеву Марыю!

Вітаем вас, браты і сёстры, з вашых экранаў — у новым сезоне нашага ахвярна-падзячнага серыялу : ) Лета прайшло і Жывы Ісус зноўку з вамі ў простым відэа-этэры: ад нашага Стала Эўхарыстыйнага — вашаму кампутарнаму сталу : ) Запрашаем вас так сама далучацца да нашай новай падзеі ў Facebook, каб быць заўжды ў курсе гэтых трансляцый (якія мяркуюцца быць рэґулярнымі — штонядзелі апоўдні (але, усё ў рукох Божых, «у праґраме магчымыя змены»)).

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 07.09.14. 12:00 у госці да менскіх айцоў-францішканаў. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Cыне чалавечы, калі Я скажу бязбожнніку: Бязбожнік, ты памрэш, — а ты нічога не будзеш гаварыць, каб асцерагчы бязбожніка ад дарогі яго, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, але ты будзеш адказваць за ягоную кроў. Калі ты асцеражэш бязбожніка ад дарогі яго, каб адвярнуўся ад яе, і ён не адвернецца ад дарогі сваёй, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, а ты ўратуеш душу сваю» (Эзх 33:7а,8-9). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
07.09.14. ХХIІI Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/105960.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.14 14:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У эфіры — Хрыстос

7 верасня 2014-га года, дзякуючы высілкам тутэйшых каталікоў (асаблівая падзяка а. Аляксандру Уласу OFMConv, які да нядаўняга часу быў мясцовым пробашчам, і пану Віталю Палінеўскаму, які ўвесь гэты час стаіць на хорах са здымачом і кампутарам), распачаўся «другі сезон» інтэрнэт-трансляцый Святой Імшы (рэґулярная відэё-перадача, першая і адзіная на беларускай мове ў свеце, адбываецца ад 17 лістапада 2013-га) з менскай рыма-каталіцкай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем у кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ува ўтульнай драўлянай каплічцы.

«Навошта гэна ўсё? Хто жадае — пойдзе ў царкву, пагатоў для кожнага хрысцяніна яшчэ з пачаткаў Хрысцянства існуе абавязак асабістага ўдзелу ў нядзельнай Эўхарыстыі», — усё гэта праўда, але часам абставіны складаюцца такім чынам, што чалавек чамусьці ня можа патрапіць у пэўны час да царквы, але мае магчымасць прынамсі дабрацца да інтэрнэту. Імша і духоўная камунія online ніяк не замяняюць безпасярэдняй прысутнасці ў Божым храме, але, безумоўна, гэна лепей, чым нічога, а плёны адлеглага online-удзелу ў Літургіі і набажэнствах (як і ўдзелу безпасярэдняга, дарэчы, таксама) вядомыя толькі Богу. Акрамя ўсяго іншага, гэткія рэґулярныя трансляцыі выяўляюцца карыснымі ў справе асветы і новай евангелізацыі люду добрай волі і хрысцянаў, якія з нейкіх прычынаў былі занядбалі рэґулярную практыку сваёй веры.

Працытую Апостальскі ліст «Dies Domini» Святога Айца Яна Паўла ІI аб святкаванні нядзелі: «Нядзеля – гэта Пасха тыдня, якая нагадвае і выяўляе дзень уваскрасення Хрыста, гэта таксама дзень, які адкрывае значэнне часу. (…) Вернікі, якія па прычыне хваробы, інваліднасці або па іншай сур’ёзнай прычыне не могуць прымаць удзел у Эўхарыстыі, павінны пастарацца як мага паўней удзельнічаць, хоць і на адлегласці, у цэлебрацыі нядзельнай Імшы, найлепш праз імшальныя чытанні і малітвы, прызначаныя на гэты дзень, а таксама праз абуджэнне ў сабе прагі Эўхарыстыі. У многіх краінах радыё і тэлебачанне даюць магчымасць далучыцца да цэлебрацыі Эўхарыстыі ў той самы час, калі яна адбываецца ў святых месцах.

Зразумела, што гэтыя трансляцыі самі па сабе не дазваляюць споўніць нядзельны абавязак, бо для гэтага неабходны ўдзел у сходзе братоў, якія сустракаюцца ў пэўным месцы, што стварае магчымасць для эўхарыстычнай камуніі. Аднак для тых, хто па розных прычынах не можа ўдзельнічаць у Эўхарыстыі і хто такім чынам вызваляецца ад нядзельнага абавязку, радыё і тэлебачанне — гэта каштоўная дапамога, асабліва, калі з ёй спалучана шчодрая паслуга надзвычайных распарадчыкаў Эўхарыстыі, якія прыносяць яе хворым, а разам з ёй прыносяць таксама прывітанне і салідарнасць усёй супольнасці. Нядзельная Імша, такім чынам, дае багатыя плёны і гэтым хрысціянам. Яны таксама атрымліваюць магчымасць перажыць нядзелю як сапраўдны “дзень Пана” і “дзень Касцёла”».

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Далучаймася да нашае падзеі на Facebook:
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

Канешне-ж, запрашаем вас ад кампутарнага стала да Стала Эўхарыстычнага — ў рэяльнай царкве — ў нядзелю і ў любы іншы дзень Божага года. Заставайцеся пры Пачэсным і Жыццядайным Крыжы з Ісусам Хрыстом і Дзеваю Марыяй — ля экрану, на двары і пры алтары — бо як пісаў святы славянскі Папа ў вышэйназваным Апостальскім лісце: «Марыя, ніякім чынам не змяншаючы цэнтральнай ролі Хрыста і Яго Духа, прысутнічае ў кожнай нядзелі Касцёла. (…) Калі вернікі слухаюць слова пропаведзі падчас нядзельнага сходу, яны ўглядаюцца ў Дзеву Марыю і вучацца ад Яе захоўваць яго і разважаць над ім у сваіх сэрцах (пар. Лк 2, 19).

З Марыяй яны вучацца стаяць каля падножжа крыжа, прыносячы Айцу ахвяру Хрыста і далучаючы да яе ахвяру свайго жыцця. З Марыяй яны перажываюць радасць уваскрасення, выказваючы свае ўласныя пачуцці словамі гімна Magnifiсat, які апявае невычэрпны дар Божай міласэрнаці ў бясконцай плыні часу. (…) Нядзелю за нядзеляй пілігрымуючы народ ідзе следам за Марыяй, і дзякуючы Яе матчынаму заступніцтву малітва Касцёла да Найсвяцейшай Троіцы становіцца асабліва гарачай і плённай». Найсвяцейшая Багародзіца Дзева Марыя, Яе ўсынаўлённы святы Евангеліста Ян і ўлюбёны Яе святы Мучанік Максімільян чакаюць Вас пад Крыжам Госпада нашага штонядзелі апоўдні. Перадайце ім і ад нас знак супакою.

Андрэй Людвік Мікалаеў OPs, г. Менск,
грэка-каталіцкая парафія Святога Міколы Цудатворцы

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.10.14 14:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

05.10.14. 12:00. Нядзельная святая Імша і Ружанец on-line па-беларуску
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Што яшчэ я павінен быў
зрабіць для вінаградніку майго
і не зрабіў для яго?»
(Іс 5:4а)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 05.10.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ува ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Пасля Літургіі ў кастрычніку мае адбывацца трансляцыя Ружанцовага набажэнства.

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
http://zagloba.me/index.php?showtopic=18492&st=30#entry828791

«Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце» Флп 4:Кул!. Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
05.10.14. ХХVII Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106188.html

Святы Ружанец у каталікоў лацінскага абраду
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100114.html
Описание чинопоследования Розария у католиков византийского обряда
http://www.4jc.ru/rozarij-bogorodichnoe-pravilo-shkola-molitvy/

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.10.14 13:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

19.10.14. 12:00. Нядзельная святая Імша і Ружанец on-line па-беларуску
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Я — Пан, і няма іншага.
Апроч Мяне няма бога.
Я — Пан, і няма іншага».
(Іс 45:5а,6б)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 19.10.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Пасля Літургіі ў кастрычніку ў парафіі адбываецца Ружанцовае набажэнства.

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«За ўсіх вас заўсёды дзякуем Богу, узгадваючы вас у малітвах нашых» (1 Тэс 1:2). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
19.10.14. ХХIX Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106341.html

Святы Ружанец у каталікоў лацінскага абраду
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100114.html
Описание чинопоследования Розария у католиков византийского обряда
http://www.4jc.ru/rozarij-bogorodichnoe-pravilo-shkola-molitvy/

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.10.14 12:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

26.10.14. 12:00. Нядзельная святая Імша і Ружанец on-line па-беларуску
https://www.facebook.com/events/1478970382359347/

«Дзякуючы вам прагучала слова Пана (…)
і ў кожным месцы распаўсюджвалася ваша вера ў Бога,
так што нам няма патрэбы нешта казаць» (1 Тэс 1:8).

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 26.10.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). http://jan.by/2/contacts Пасля Літургіі ў кастрычніку ў парафіі адбываецца Ружанцовае набажэнства.

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10203688467864661&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (Мц 22:37б-40). Гэта слова Пана.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
http://catholic.by/2/liturgy/pray/holy-mass.html
26.10.14. ХХX Звычайная нядзеля, Год А
http://catholic.by/2/liturgy/lectionary/liturgia-zvyc/106354.html

Святы Ружанец у каталікоў лацінскага абраду
http://catholic.by/2/liturgy/pray/year-cycle/100114.html
Описание чинопоследования Розария у католиков византийского обряда
http://www.4jc.ru/rozarij-bogorodichnoe-pravilo-shkola-molitvy/

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 94827 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 108553 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 452750 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 54245 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 16861 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map