Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сямейны Этнаграфічны Клуб

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 
Аўтар Паведамленне
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 22:04    Загаловак паведамлення: Сямейны Этнаграфічны Клуб Адказаць з выцемкаю

Спадарства, запрашаю вас далучыцца за сустрэч Сямейнага Этнаграфічнага Клуба СЭТ.

Менавіта мя арганізавалі летнік у Мойсічах, падаецца першы блін атрымаўся добры, таму ёсць вялікае жаданне працягваць.
На бацькоўска-дзіцячых сустрэчах вы звожаце навучыцца шыць і вышываць кашулі дзецям і сабе, рабіць традыцыйныя лялькі розных народаў, рабіць выцінанку, ляпіць з гліны і шмат чаго яшчэ.

Сустрэчы плануюцца рэгулярныя. Далучайцеся, калі ласка.

А пакуль запрашаю ўсіх на Свята Багач і прэзентацыю Сямейнага Этнагафічнага Клуба ў Вязынку. 21 верасня 2013 года (у суботу).

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 22:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята Багач. Пачатак – а 12ай гадзіне.

У беларускім календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты, такія як Варган, Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада, капэля На Таку, дуэт Васіля Грыня разам з Юліяй Літвінавай, а таксама дуэт Рамана Яраша і Юліі Літвінавай.

Для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш. Можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў.

Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя.



6WxYEZrRNfw.jpg

6WxYEZrRNfw.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  16.94 KB
 Праглядаў:  10502


_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 22:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПРАГРАМА

12.00 - 12.30 Урачысты пачатак свята. Абыход будынкаў музея з "багачом" усімі ўдзельнікамі і гасцямі.

12.30 - 13.30 Традыцыйныя жніўныя і восеньскія сьпевы ад гуртоў Варган, Горынь, Dainava і Guda. З гэтага ж часу працуе гульнявая пляцоўка (Сямейны клуб СЭТ), рамеснікі (ткацтва паясоў, выцінанка, беларуская лялька, лазапляценне, разьба, ганчарства і кавальства) і кірмаш.

13.00 - 15.00 Дзейнічае кропка традыцыйнай кухні.

14.30 - 15.30 Традыцыйныя мужчынскія спевы, лірыка: Кудмень, Васіль Грынь і Юлія Літвінава, Рада, Раман Яраш і Юлія Літвінава.

15.30 -... Танцавальная вечарына (запрошаныя музыкі і танцавальны клуб Sita).

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 22:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПРАГРАМА ДЗІЦЯЧАЙ ПЛЯЦОЎКІ

13.00 традыцыйныя гульні, майстар-клас і пляценне вянкоў з восенькага лісця
13.30 -15.00 Прэзентацыя Сямейнага Этнаграфічнага Клуба, майстар-клас апрацоўка ільну, выраб традыцыйнай беларускай лялькі Ільняніца
15.00 гульні ці квэст

Праграма можа мяняцца па часе

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 22:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

15.30 -... Танцавальная вечарына (запрошаныя музыкі і танцавальны клуб Sita).

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.50, прыбывае ў Вязынку ў 11.42. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.07, 16.45, 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток. Кошт уваходнага квітка 10 000бр, студэнтам 7000бр, школьнікам 5000бр.

З пытаннямі звяртайцеся да мяне +375 29 702 69 19 Аксана, ці на нумар 8029 842 57 89 (Наста)

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 20.09.13 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Майстры и майстар-класы: каваль, ганчар, разьба па дрэбе, традыцыйныя лялькі, цацкі з сена, вянкі з лісця і інішае.
На дзяцячай пляцоўцы можна будзе даведацца пра забаўлянкі для самых маленькіх.

Будзе працаваць кухня з стадыцыйнымі праснакамі, але раю ўзяць з сабой ежу.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
bibliograf




Зарэгістраваны: 07.10.2010
Паведамленні: 8

ПаведамленнеДададзена: 2.10.13 14:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а як да вас можна далучыцца?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 2.10.13 14:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Асноўныя навіны вось на гэтым сайце http://www.ethnofamily.by/ пахадзіце па спасылачках, пачытайце.

Першая сустрэчы цыкла адбудзецца ў нядзелю 20 кастрычніка з 11.30 да 15.00 .

Месца правядзення: офіс Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства (вул. Карла Ліпкнехта, 112).

Тэма сустрэчы: "Рытуалы і паўторы ў жыцці. Што, як, навошта." Магчыма? закранем узроставыя пераходы на прыкладзе Неглюбскага строя.

Рукамі зробім альбо тыкстыльную ляльку "Дзень-Ноч", каб аблегчыць адыход да сну і змены дня на ноч для дзетак, альбо абарону для нас усіх на зіму -- "павукоў".

Захапоце з сабой якія-небудзь цацкі, для дзяцей, і які-небудзь пачастунак, пажанада не цукеркі.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
bibliograf




Зарэгістраваны: 07.10.2010
Паведамленні: 8

ПаведамленнеДададзена: 3.10.13 9:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй! буду мець на ўвазе Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.10.13 13:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О, у нас якраз адаптацыйны перыяд мине. Патусуемся Вып'ем піва!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 3.10.13 14:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

bibliograf, думайце.
гануля-мамуля, шыкоўна, буду вельми рада пабачыцца.

Хто плануе далычыцца, пішыце, калі ласка, загадза. Колькасць месцаў абмежавана памерамі памяшкання -- 10 сямей максімум.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
bibliograf




Зарэгістраваны: 07.10.2010
Паведамленні: 8

ПаведамленнеДададзена: 3.10.13 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я далучуся ахвотна! проста мне вось-вось у радзільню ехаць. дык баюся, 20га кастрычніка мы яшчэ занадта малыя будзем для заняткаў. але пасля ўзімку наведваць - з задавальненнем планую Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 3.10.13 19:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

о, які прыемны час. Будзем рады, калі далучыцеся. Ну і калі бдузе ляля затрымлівацца, раптам, наша месяц амаль не вылазіла, Вельмі шчасьлівы то далучайцеся, калі тэма цікавая.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.10.13 1:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ksysh_ka,
я хачу далучыцца. падкажы, калі ласка, што браць з сабой з матар'ялаў, і ці будзе кампанія для майго Адася.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 18.10.13 1:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, на ляльку натуральную тканіку, светлую і цёмную, белую, ніткі, калі ёсць натуральныя чырвоныя ці бардовыя.
Наконт кампаніі для Адася не ведаю, як бы планаваліся блізкія па ўзросце, але ці дайдуць..

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 12078 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Пераклады розных вершаў розных аўтараў 15 Black aspid 15158 11.02.13 22:32
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12326 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Падарункі для розных узростаў 39 LaVita 38236 14.07.07 23:18
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што, калі пайсці ў рускамоўны садок? 67 stasia 82974 17.06.06 18:52
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map