Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прафілактыка прастудных захворванняў

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 0:24    Загаловак паведамлення: Прафілактыка прастудных захворванняў Адказаць з выцемкаю

Я, здаецца, па жыцці не ныцік, але апошнім часам проста рукі апускаюцца. Чамусьці сёлета ў халодны сезон мае дзеці хварэюць то па чарзе, то разам. А калі не хварэюць, дык толькі зрэдку ЗУСІМ здаровыя. То бок нібыта можна і ў школу хадзіць, і ў садок... але то нос трохі мокры, то кашляне пару разоў за дзень. НІКОЛІ такога не было, я ў трансе. У выніку Настассін басейн адваліўся, а Яраш больш за 4 дні запар у садок не хадзіў... я нават на сон яго не пакідала!
Распавядзіце мне што-небудзь карыснае.

Што вы робіце для сябе і для дзяцей, каб не хварэць?
Ці чулі што-небудзь пра саляныя пячоры ў Менску (асабліва ў якасці прафілактыкі)? Гэта дорага? Гэта эфектыўна? Калі хто быў (асабліва з дзецьмі) - якія ўражанні?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 10:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На спелеатэрапію мая сяброўка вадзіла сына. Першы курс яны праходзілі ў жніўні, на другі збіраюцца зараз. Па асноўнай праблеме - адэноідах- стан яго палепшыўся, але хварэць меньш не стаў.
Якасцю самой паслугі і ўмовамі яны вельмі задаволеныя. Для іх курс быў бясплатны, бо праходзілі яго ў паліклініцы па месцы жыхарства. Платна - кошт быў 7500(7250 сеанс +250 бахілы) за сеанс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Папагена




Зарэгістраваны: 14.12.2012
Паведамленні: 38

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 11:24    Загаловак паведамлення: Re: Прафілактыка прастудных захворванняў Адказаць з выцемкаю

          
Palina007 пісаў(-ла):

Што вы робіце для сябе і для дзяцей, каб не хварэць?
Ці чулі што-небудзь пра саляныя пячоры ў Менску (асабліва ў якасці прафілактыкі)? Гэта дорага? Гэта эфектыўна? Калі хто быў (асабліва з дзецьмі) - якія ўражанні?


Мы абавязкова прышчапляемся ад грыпу, звычайна раблю гэта арганізавана на працы (сам, жонка і дачка, сыну забіраю вакцыну і раблю сам, калі ён прыязджае з вучобы) і самай лепшай вакцынай, якую можна знайсці: працуе, што б ні казалі, прычым такое адчуванне, што дапамагае ня толькі ад ВРВІ, але і ўвогуле мабілізуе імунітэт.
Пра спелеатэр. чуў, знаёмыя хвалілі платную ў санат. "Юность".
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 11:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Сальфеі на Карастаянавай недорага для дзетак, але ў пячору без дарослых не пускаюць, таму трэба купіць і даросламу абанэмэнт, дарослы значна даражэй. Ёсьць адмысловыя дзіцячыя сэансы, ёсьць цацкі для дзетак, можна пакапацца ў солі, гучыць спакойная музыка. Дзецям звычайна падабаецца, асабліва калі ёсьць кампаніяСьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Перлінка




Зарэгістраваны: 20.09.2012
Паведамленні: 21
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 15:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раю набыць увільготвальнік (спадзяюся правільна назвала гэты агрэгат Упс... ). Вільгаць у хаце павінна быць недзе 50% Сьмешка Мы восень і пачатак зімы з ім пражылі без прастуды і насмарга Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kanapelka




Зарэгістраваны: 15.01.2012
Паведамленні: 18

ПаведамленнеДададзена: 4.01.13 18:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Загортвацца трэба ўсёй сям'ёй: халодныя абліваньні па раніцах, больш сьвежай садавіны, лімоны, часнык. Выпіваць да 10 шклянак простай вады ў дзень.
Дзеткам мінімум адзеньня дома, для выхаду на вулку не кутаць.

Здравая ідэя з увільготваньнем пакою; сярэдняя тэмпература ў жытле павінна складаць 18 градусаў.
Штодзённыя праветрываньні жытла і шпацыры.
Некаторыя робяць дзеткам амулеты на шыю з улюбёнымі эфірнымі масламі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 5.01.13 6:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я як заўжды ўлезу са сваёй псіхалогіяй Сьмешка Каб дзеці не хварэлі, ім трэба зрабіць так, каб хварэць было нявыгодна. Напраклад увесьці правіла, што нельга гуляцца на кампутары, глядзець мульцікі і есьці чакаляду пакуль хварэеш. Паціпу хворым гэта вельмі шкодна. А здаровым можна. І не рабіць ураўнялаўку - тое што забаронена, нельга толькі хвораму. А здароваму лёгка!
Калі што, мае не хварэюць. Нук дакладней раза на год мо соплі здараюцца на пару дзён. Былі меньшымі таксама ўвесь час хадзілі па сваіх школах/садочках праз усе эпідэміі. Іба мульцікі і кампутар яны вой як любяць Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kanapelka




Зарэгістраваны: 15.01.2012
Паведамленні: 18

ПаведамленнеДададзена: 5.01.13 14:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

 Цікавая штука псіхалёгія!) Але толькі для насмарку.  Часам невыгоднасьць хваробы перарастае ў "медычную" адчужанасьць ад бацькоў, калі дзіцё пачынае замоўчваць апёкі, пераломы, болі ў жываце, паніжэньні зроку. Асьцярожна трэба, як на мінным полі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.13 22:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Папагена, не тое каб я не верыла ў карысць прышчэпак... але ад ВРВІ не раблю. Ды неяк раней патрэбы не было, калі і хварэлі - то ў разумных межах. Спадзяюся абысціся Сьмешка

Tanya пісаў(-ла):
У Сальфеі на Карастаянавай

Таня, як мяркуеш, працэдуры дапамагаюць?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.13 22:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, з ранейшых допісаў памятаю пра твой метад. Зацікавіла, паспрабавала. На маіх не дзейнічае (а мо і дзейнічае, толькі слабавата Вельмі шчасьлівы ). Падчас хваробы адмяняюцца мульцікі і госці.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.01.13 2:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, ад дарослых з хранічнымі захворваннямі чула добрыя водгукі. Пра дзетак з частымі РВІ - ня ведаю. Калі бранхіты частыя, я б паспрабавала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 7.01.13 7:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У перыяд эпідэміі перад кожным выхадам з хаты і перад сном малявала кожнаму "вусы" эўкаліптавым алеем. Калі адзін у хаце смаркаўся, астатнім на ноч у ложак клала разрэзаную цыбуліну.
Брат вадзіў сваіх у саляную пячору - нібыта дапамагло.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 7.01.13 22:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў нас як у julker -- хварэць не выгодна. Таму і не хварэюць. Пры гэтым я не пазбаўляю ні мульцікаў, ні кампутара. Проста спраў дахалеры. Хочаш хварэць -- сядзі дома і хварэй сам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.01.13 0:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Перлінка, напэўна, маеце рацыю і трэба падумаць пра ўвільгатняльнік. І чаму я раней не падумала? Дарэчы, менавіта сёлета ў нас вельмі сохне скура.
Black aspid, гэта эфірны эўкаліптавы алей? Ён не раздражняе скуру?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 8.01.13 17:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, як для ароматэрапіі, для інгаляцыі. не, не раздражняў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 51922 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82165 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 159730 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16704 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32800 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map