Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
TOTUS TUUS. Круцыята Пакуты.

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.10.12 16:25    Загаловак паведамлення: TOTUS TUUS. Круцыята Пакуты. Адказаць з выцемкаю

TOTUS TUUS. Круцыята Пакуты.
Вялікая Пампэйская Навэна (2012 -- 2021).
http://nicolaev.livejournal.com/1860431.html


07.10.12. распачнецца істотна і прынцыпова новая Круцыята Пакуты «Totus Tuus», пад дамініканскай Зоркаю Мора, пад патранатам Найсвяцейшай Панны Марыі, Пакорнай Служаніцы Пана і Каралевы Святога Ружанца, і св. Людвіка з Манфор -- бітва духовая, чын адначасна супольны і самотны -- праз тое больш пакутны, але і больш плённы. Сёння ўлічаныя пэўныя хібы мінулай круцыяты, што была, падобна, "не для ўсіх", і меркаваным крыжакам можна была вагацца паміж "жадаю" і "не жадаю", "магу" і "не магу". Цяперака "умовы ўдзелу" пакідаюць магчымасць ваганняў хіба паміж "жадаю" і "не жадаю". Вялікае пачынаецца з малога, выправа -- з першых крокаў. Ахвяруйма для Сэрца Марыі колькі можам, хоць памалу, але свядома і рэгулярна. У інтэнцыях Беззаганнага Сэрца Марыі, на хвалу Бога ў Багародзіцы! З Богам і Багародзіцаю +

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.10.12 19:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры
http://catholic.by/2/home/news/belarus/bishop-conference/114151-god-wiery.html
List pasterski Konferencji Biskupów Katolickich na Białorusi na Rok wiary
http://catholic.by/2/pl/news/home/belarus/34-belarus/102125-god-wiery.html

Дэвіз Года веры: «Праз Марыю памнож нашу веру, Пане». А цяперака плачма радасна разам: "6 ліпеня 2013 г. падчас юбілейных будслаўскіх урачыстасцяў перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбудзецца прысвячэнне нашай Айчыны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Мы даверым сябе, наш Касцёл і нашу краіну яе мацярынскай апецы, каб разам з ёю заўсёды згаджаліся з Божай воляй і сваёю верай былі падобны да яе". ХВАЛА ТАБЕ, ПАНЕ!

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.10.12 13:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прапановы для чытачоў на бліжэйшую суботу : )
http://catholic-by.livejournal.com/410516.html?style=mine

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.10.12 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Акты прысвячэння сябе і сваёй сям'і
Беззаганнаму Сэрцу водле св. Людвіка з Манфор
(да прапановы для чытачоў на першасуботнюю
Вялікую Навэну да МБ Будслаўскай)
http://nicolaev.livejournal.com/1860730.html

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
ПАВОДЛЕ СВ. ЛЮДОВІКА
ГРЫНЬЁНА ДЭ МАНФОРА

Перад Тваім абліччам, о Беззаганная Маці, абнаўляю і падцвярджаю сёння абяцанні святога Хросту. Выракаюся на заўсёды шатана, яго пыхі і яго спраў, і цалкам аддаюся Езусу Хрысту, Уцелаўлёнай Мудрасці, каб пайсці за Ім, несучы свой крыж кожны дзень свайго жыцця. А каб быць яму яшчэ больш верным, чым я быў да сённяшняга дня, абіраю сёння Цябе, о Марыя, у прысутнасці ўсяго нябеснага двору, як сваю Маці і Гаспадыню.

Як Твой няволькік аддаюся Табе і прысвячаю цела і душу маю, даброты ўнутраныя і знешнія, а нават каштоўнасць маіх добрых учынкаў, як мінулых, так сучасных і будучых, пакідаючы Табе цалкавітае права распараджацца мной і ўсім без выключэння, што ў мяне ёсць, паводле Твайго упадабання, дзеля большай хвалы Божай цяпер і на векі.

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯМ’І
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
СКЛАДЗЕНЫ СВЯТЫМ ЛЮДОВІКАМ
ГРЫНЬЁНАМ ДЭ МАНФОРАМ

О Марыя, Дзева і Маці Бога, сям’я нашая, якую Ты бачыш у Сваіх стоп, урачыста прысвячаецца сёння Твайму Беззаганнаму Сэрцу.

Твайму Беззаганнаму Сэрцу прысвячаемся без рэшты: нашую айчыну, нашыя сэрцы, нашыя душы, усё, чым мы з’яўляемся і што маем. Табе прысвячаем нашыя часовыя і духовыя троскі, нашую працу і труд, нашыя радасці і цярпенні.

Марыя, асвяці нас і блаславі!
Просім Цябе, самая любая Маці, не адмаўляй нам у Сваёй апецы і напоўні нас сваім духам. Абдары нас сваімі якасцямі: духам любові да Бога і паслухмянасцю, каб наш дом станавіўся ўсё больш домам супакою; духам звычаю і пабожнасці, каб мы з глыбокай пашанай адносіліся да цела і душы; духам малітвы і аскетызму, каб праз частае прыманне святых сакрамэнтаў, а перш за ўсё праз малітву на ружанцы, захавалі і памнажалі ў сабе ласку Божую; духам безкарыснай любові да бліжняга, каб мы ўсё больш ставаліся адным сэрцам і адной душой; духам вернасці нашым абавязкам і сумленнасці, каб кожны з нас праз перамогу над жаданнем выгады, падабаўся Табе і прыносіў радасць.

О Беззаганнае Сэрца Марыі!
Просім Цябе, дазволь, каб з Твайго Сэрца выплыў струмень тых ласкаў, якія ўфармуюць нашую сям’ю на падабентва Святой Сям’і з Назарэту. Дапамжы нам жыць так, як мы абяцалі; кахаць так, каб радаваць Цябе; рабіць так, як Ты гэтага жадаеш! Блаславі нашым пастанаўленням і абяцанням. Дадай нам адвагі, каб праз малітву і уматрвенне мы ўдзельнічалі ў збаўленні грэшнікаў, у пашырэнні валадарства Твайго і Твайго Боскага Сына, ва ўзнагароджванні за ўсе знявагі, якімі няўдзячныя людзі раняць Тваё Мацярынскае Сэрца.

Просім Цябе, Марыя, Маці нашая, Пані і Карелева нашай сям’і:
Блаславі нам!
Барані нас!
Заслані нас!
Запішы нашыя імёны ў Тваё Беззаганнае Сэрца, як гарантыю Тваёй асаблівай апекі. Амэн.

http://sercamaryi.blog.tut.by/2012/04/12/aktyi-pryisvyachennya-2/

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.11.12 21:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чарговы раз сустрэўшы блюзнёрскую прымаўку, што "муж і жана -- адна *атана", адрынуў яе ад сябе найрашуча, і выракнуў: "Муж і жана -- Марыя адна!". Бо сказаў Пан: "Пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела" (Мф. 19:5-6а) -- цела Багародзіцы, цела Хрыста ў Марыі. Чаму Марыя? Найпрасцейшы, найдасканальшы і небяспечнейшы з усіх шляхоў нябёсных і зямных -- на гэты конт прапаную кароткія думкі з нядаўняй кароткай размовы... http://nicolaev.livejournal.com/1866451.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.12.12 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Wynagrodzenie Niepokalanemu Sercu Maryi

Święta Maryjo, błogosławiona Matko Zbawiciela i przechwalebna Dziewico! Wysławiamy Cię jako wybraną przez Boga przed wiekami spośród wszystkich córek ludzkich na Rodzicielkę Jego Syna. Wysławiamy Twoje poczęcie bez skazy grzechu pierworodnego. Wysławiamy Twoją godność Matki i Dziewicy. Wysławiamy Cię jako pośredniczkę wszystkich łask zbawienia. Wysławiamy najczystsze Serce Twoje, kochające nas miłością macierzyńską.

Dzięki składamy Ojcu Przedwiecznemu, że wybrał Ciebie, abyś przez Syna swego starła głowę szatana. Dzięki składamy Synowi Bożemu, że w dziewiczym łonie Twoim stał się człowiekiem, a umierając na krzyżu dał nam Ciebie za Matkę. Dzięki składamy Duchowi Świętemu, że przeczyste Serce Twoje obdarzył pełnią łaski i rozpalił je najpiękniejszą miłością Boga i ludzi.

Niech Tobie, święta Matko Boża, wszystkie pokolenia śpiewają pieśń chwały, bo Pan jest z Tobą, boś łaski pełna, bo owocem Twego żywota jest Jezus, Bóg i Zbawiciel ludzi.

Wraz z hołdem miłości i czci pragniemy Twemu Sercu Wynagrodzić za wszelkie zniewagi wyrządzone Twojej godności Rodzicielki Bożej, za wszystkie uwłaczania Twojemu imieniu; za obojętność wobec Twej dobroci i niewdzięczność za Twoją miłość macierzyńską. Razem z wynagrodzeniem ofiarujemy Ci nasze serca, które pragną Ciebie na wieki wysławiać. Amen.


Modlitwa o odnowę moralną narodu w Ojczyźnie naszej

Bogurodzico Dziewico, Królowo i Matko naszego narodu! Jednoczymy się przy Tobie w ufnej modlitwie i dziękujemy Ci za wszystko, co uczyniłaś dla naszej Ojczyzny, za to, że nas obroniłaś i nie pozwoliłaś nam zginąć. Dziękujemy Ci, że obudziłaś nasze sumienie narodowe.

Poznaliśmy, Matko, jak głębokie rany w naszym życiu osobistym, rodzinnym i społecznym pozostawiły nasze słabości, grzechy i nałogi. Jesteśmy świadomi, że są one jedną z przyczyn trudnej sytuacji, którą dziś przeżywamy.

Zwierciadło sprawiedliwości! Daj nam łaskę zrozumienia, że odnowę narodu trzeba zacząć od własnego serca. Spraw, abyśmy nie poprzestali na oskarżaniu innych i wyliczaniu ich przewinień.

Ucieczko grzesznych, ulecz nasze sumienia, daj nam poznać wszystkie nasze winy, wielkie i małe. Pomóż zerwać z grzechem i obojętnością. Uchroń nas od niewiary, która jest źródłem wszelkiego zła. Tym, którzy swe siły i zdolności poświęcają walce z Bogiem, udziel łaski nawrócenia.

Daj opamiętanie nietrzeźwym, którzy tak poniżają w sobie godność człowieka i marnują wspólne dobro narodu.

Matkom i ojcom przypomnij odpowiedzialność za dar rodzicielstwa, aby nikt w naszej Ojczyźnie nie podnosił ręki na bezbronne życie, bo krew niewinnych woła z ziemi do Boga.

Uratuj nas przed zepsuciem moralnym, które odbiera narodowi siłę ducha i prowadzi do ruiny.

Naucz nas poszanowania mienia społecznego, abyśmy nigdy nie przywłaszczali sobie i nie marnowali tego, co jest wspólnym dobrem wszystkich dzieci Ojczyzny.

Obroń nas przed rozbiciem i niezgodą społeczną, aby żadne podziały nie osłabiały naszej wewnętrznej spoistości.

Matko Miłosierdzia, pomóż szczególnie tym, którzy daleko odeszli od Boga, którzy przez grzech odwrócili się od Niego. Spraw, aby przez szczerą skruchę i spowiedź powrócili do Twojego Syna. Pomóż tym, którzy nie mają odwagi przystąpić do konfesjonału. Doprowadź do pojednania z Bogiem naszych braci z najdalszych dróg, z najbardziej powikłanych sytuacji życiowych. Ratuj tych, którzy utracili nadzieję i nie mają siły dźwignąć się z grzechu.

Matko dobrej przemiany! Stajemy przed Tobą w całej prawdzie i błagamy Cię, uproś nam łaskę wewnętrznego odrodzenia. Wiemy, że jako dzieci narodu polskiego możemy liczyć tylko na Chrystusa i na Ciebie. Nie pomoże nam nikt z zewnątrz. Musimy dźwignąć się sami. W sobie musimy znaleźć siłę do głębokiej, moralnej odnowy narodu. Gdy będziemy mieli czyste serce i czyste ręce, nie zwycięży nas nikt, bo sam Bóg będzie naszą mocą.

Maryjo, uratuj każdego człowieka w Ojczyźnie naszej dla Chrystusa. Na okup za tę wielką łaskę przyjmij nas wszystkich, oddanych Tobie w macierzyńską niewolę miłości. Dajemy Ci całkowite prawo posługiwania się nami, aby uratowani zostali wszyscy nasi bracia, aby odmieniło się oblicze naszej ziemi, aby prawdziwie była ona królestwem Twoim i Twojego Syna. Amen.

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.07.13 17:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не трэба згаджацца ў меркаванні з тымі, хто памылкова ўяўляе, што, калі Марыя з'яўляецца стварэннем, Яна будзе замінаць яднанню з Творцам. Паколькі Бог паўсюль, Яго можна знайсці паўсюль, нават у пекле; але няма месца, дзе стварэнне магло б знайсці Яго бліжэй і адпаведней сваёй слабасці, чым у Марыі, бо менавіта дзеля гэтага Ён зышоў з Неба. Паўсюль у іншых месцах Ён Хлеб моцных і анёлаў; але ў Марыі Ён — Хлеб дзяцей...

У першы тыдзень другога месяца лета адбыліся буйныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя з'яўлення цудатворнага вобразу Маці Божай у Будславе. Акрамя ўсіх шаноўных пілігрымаў і госцяў культурнай сталіцы РБ, Багародзіцу ў Ейнай святыні ўшанавала ў пілігрымцы рэліквіяў св. Тэрэза ад Дзіцяткі Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча, патронка місый. У гэтай тэме хочацца паведаміць уласна пра дакананне ў нашым Краі пэўнай з тых місый (справы, якой, нажаль, прыпала замала ўвагі і пашаны нават сярод каталікоў): а менавіта пра…

«Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі»

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.07.13 21:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Моладзевыя фэсты сёлетнія паўсюль скончыліся.
Дзеля таго хачу нагадаць аб тым, што скончыцца ня можа:
ласка з ласкаў з Сэрца Марыі для Яму ў Ёй свядома адданых!

"Акт прысвячэння моладзі Беззаганнаму Сэрцу Марыі падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы 29 ліпеня 2012 г."
http://catholic.by/2/libr/speaches/113208-akt.html
"Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі падчас святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў. Будслаў, 6 ліпеня 2013 г."
http://catholic.by/2/libr/speaches/118569-akt.html

"Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі"
http://nicolaev.livejournal.com/1884759.html

О Марыя, праслаўленая ў цудатворным будслаўскім абразе, прымі гэтыя нашыя абяцанні і нашае ахвяраванне Твайму Беззаганнаму Сэрцу, умацуй іх у нашых сэрцах і занясі да трону Твайго Сына.

Табе і Твайму Беззаганнаму Сэрцу давяраем сябе, у Твае рукі складаем нашу сучаснасць і будучыню, наша асабістае жыццё і лёс нашай Бацькаўшчыны.

Тваёй абароне аддаемся і верым, што Ты нас ніколі не пакінеш і заўсёды дапаможаш, каб мы ў свабодзе дзяцей Божых будавалі новую і шчаслівую Беларусь на падмурку Евангелля.

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.08.13 22:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

22.08.13. і безтэрмінова. Апэль Марыйны.
http://catholic-by.livejournal.com/440317.html?style=mine
https://www.facebook.com/events/512986825462189/

У Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы 22.08.13. (чацвер) у 21:00 па беларускім часе ў краіне і па ўсім свеце абвешчаны сімвалічны пачатак рэгулярнай (штовечары ў 21:00) супольнай малітвы Народу беларускага. Дзе б хто ў той самы час ня быў, ён ведае і радасны з таго, што зараз нехта іншы так сама ў духоўнай лучнасці чувае пры Матцы — «два ці тры» з нас, зямных пілігрымаў — схіляемся прад Хрыстом на руцэ Беззаганнай, просячы Яго праз Яе ў тае-ж інтэнцыі. І Ён чуе. І Яму не абыякава.

Адметнасцю дадзенай формы малітвы ё тое, што паўстала яна (з ініцыятывы ўдзельнікаў) на пэўны ўзор Apelu jasnogórskiego, сусветнай штовечаровай супольнай малітвы Народу польскага, перанесенай на наш час і нашыя варункі. Малітва мае выразна «багародзічную» «афарбоўку», але пакуль яшчэ ня блізка да таго, каб гэны Апэль прыняў пэўную форму — толькі формы часовыя, на ўзроўні пэўных канстатацый таго, што ёсь і што 'шчэ можа быць.

Найпрасцейшая з формаў нашага заангажавання — любая, як заўгодна вольная ці рытуалізаваная, малітоўная дзейнасць у блізкай да ніжэй пададзенай інтэнцыі, якая — ў супольнай духоўнай лучнасці — прымяркоўваецца да 21-й гадзіны па беларускім часе (гэты час не перасякаецца з іншымі малітоўнымі ініцыятывамі «за Беларусь», да гэтага часу звычайна ўжо скончацца вечаровая Імша і Нешпары). Хоць бацвінне варыць у пабожным намеры і ў лучнасці духоўнай : ) Больш рытуалізаваная форма (недзе на палову гадзіны часу) запрапанавая ніжэй.

22.08.13. і безтэрмінова. Апэль Марыйны.
http://catholic-by.livejournal.com/440317.html?style=mine
https://www.facebook.com/events/512986825462189/

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуйся над намі!
Беззаганнае Сэрца Марыі, маліся з намі!
Марыя, Каралева Беларусі, мы пры Табе, памятаем, чуваем!

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.08.13 16:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

22.08.13. 21:00. «Нас ждут великие дела!» — ужо сёння : )

Кард. Райнер Марыя Вёльке, арцыбіскуп Берліна, мовіў да беларусаў у Браславе: http://catholic.by/2/libr/homilies/118909-homilie.html «Адзін з самых прыгожых нямецкіх вершаў ў гонар Божай Маці, які напісаў паэт Наваліс, пачынаецца са словаў: «Я бачу Цябе, Марыя, цудоўна прадстаўленую ў тысячы абразах...». (…) Гэты верш у простых і кранаючых сэрцы словах выражае наступную думку: Марыю, Маці Божаю, любілі і любяць: простыя людзі і вялікія багасловы (тэолагі), грэшнікі і святыя, маладыя і старыя, людзі, якія ў гэты час прадстаўляюць Марыі клопаты і турботы свайго зямнога жыцця. (…)

Бог хоча, каб мы па прыкладзе Марыі, бралі ўдзел ў яго жыцці і ў яго Валадарстве. Калі хтосьці так, як Марыя, у жыцці і цярпенні салідарны з Хрыстом, калі наследуе Яго ў паслухмянасці, у службе і ў нясенні крыжа, то таго і Езус возьме ў сваё Валадарства. (…) Яна дапамагае і нам, каб і мы, праз яе прыклад і заступніцтва былі ў стане здзяйсняць і рэалізоўваць вялікія цуды Божай ласкі ў нас і праз нас. І як нам было дазволена жыць пры Богу разам з Марыяй, Маці жыцця, Новай Евай, Валадаркай нябёсаў, так і яна на вякі напоўніліся ўсёй паўнатою Божай (Эф. 3,19)».

Прыслухаймася-ж сёння (і ў іншыя дні) да словаў ад сэрца, што выказаў, прысвячаючы Найсвяцейшай свой панціфікат, Папа Францішак 24.07.13. у Апарэсідзе, дзе замяшкала з Дзеткам Каралева Неба і Бразіліі: «Посвящаю Тебе мой язык, дабы он всегда восхвалял Тебя и распространял Твое почитание; посвящаю Тебе мое сердце, дабы, после Бога, оно любило Тебя превыше всего…». http://katolik.ru/mir/116150-v-vatikane-projdut-bogorodichnye-dni-v-ramkakh-goda-very.html

Хай гэтак і будзе. Хай будзе гэтак і з намі! І хай нам Ён праз Яе рачыць дабраславіць, умацаваць мудрасцю, умеласцю, адвагай і вытрымкаю. Але-ж — толькі Ягоная воля!

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.10.13 13:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ніжэйшы Акт складзены на падставе Акта прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі падчас святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудатворнага вобраза Маці Божай у Будслаў. Праз пэўныя змены, ён можа ўжывацца цяпер і па сканчэнні Года Веры, пры любым з вобразаў Багародзіцы. А тыя, каму светапогляд кажа пра іншую назву для нашага Краю, могуць ужыць адную з назваў, пазначаных у дужках.

Акт прысвячэння Беларусі
(Літвы, Вялікай Літвы, Вялікалітвы-Беларусі)
Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі
http://catholic-by.livejournal.com/446042.html?style=mine

22.08.13. і безтэрмінова. Appellatio Mariae (Апэль Марыйны).
http://catholic-by.livejournal.com/440317.html?style=mine
https://www.facebook.com/events/512986825462189/

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.11.13 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

«Мой Бог паслаў свайго Анёла і закрыў пашчы львам,
і яны не зрабілі мне крыўды, бо Ён знайшоў мяне нявінным.
Таксама і перад табою, кароль, я не зрабіў злачынства» (Дан 6:22).
(Чацвер — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень)

У чацвер 28.11.13. прапануем людзям хворым і адносна здаровым, хрысцянам і людзям добрай волі скласці з сябе самых Найвышэйшаму Богу ахвяру любові за тое, «каб у Богу Адзіным зняволеныя знайшлі супакой і ласку, сілу і свабоду». Якія зняволеныя? Чаму ў чацвер 28.11.13.? Што рабіць? Падрабязнасці тут:

28.11.13., чацвер. Дзень ахвяры за зняволеных.
http://catholic-by.livejournal.com/447587.html?style=mine

Як уважыце гэта за годную справу, пашырце яе сярод сяброў, знаёмых і незнаёмых. Бог адудзячыць +

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 12083 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88155 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65425 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28405 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50738 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map