Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Пераклады розных вершаў розных аўтараў

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 22.07.12 11:04    Загаловак паведамлення: Пераклады розных вершаў розных аўтараў Адказаць з выцемкаю

Не заўсёды натхненне прыходзіць на серыю вершаў, не хочацца на кожныя пару вершаў адкрываць новую тэму.
Прапаную вершы "класікаў другога рада" (тых, чые вершы мы ведаем, а прозвішча сходу не ўзгадаем, і наадварот) пхаць да кучы, а мадэратары хай сартыруюць па магчымасці і па натхненні.
Прынамсці я на гэта спадзяюся.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 22.07.12 11:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Валянцін Берастаў ( аўтар паўсюдна вядомага верша "Как хорошо уметь чітать")

Дзе права, дзе лева...

Раз вучань стаяў
на развілцы дарог.
Дзе права,
дзе лева –
уцяміць не мог.
Ды раптам ён чухаць
патыліцу стаў
Той самай рукою,
якою пісаў,
і мячык кідаў,
і старонкі гартаў,
і лыжку трымаў,
і дыван падмятаў.
- Ура! Перамога! –
Важнецкая справа
Умець разбірацца,
Дзе лева, дзе права.

Партфель

Узімку ў школку ён
бяжыць,
А лета ў шафе
праляжыць.
Надыдзе восень –
Ён ізноў
Мяне за ручку
ўзяць гатовы.

Пенал

Аловак у пенале маеца,
Але затое не ламаецца.
Асадка ўпоцемках знаходзіцца,
Затое лёгенька знаходзіцца.

Аловак

Сто паперак я спісаў
І зусім кароткі стаў.
А калі я пачынаў –
Ледзь мясціўся я ў пенал.
Школьнік піша –
падрастае,
А аловак рост губляе.

Падручнік

- Настаўнік у маім партфелі.
- Як так? Цябе не разумею!
- Ён пад рукой, маўклівы, зручны,
А называецца падручнік.

Закладка

Я – прыгожая закладка,
Трэба я дзеля парадка.
Кнігу марна не гартай,
Дзе закладка – там чытай!

Пэндзлік

Над бялюткім аркушом
Пэндзлік узмахне хвастом.
І не проста маша,
А паперу мажа.
Розным колерам фарбуе.
Бачыў прыгажосць такую?

Сшыткі

Сшыткі ў партфелі ўвесь дзень шабуршалі.
Што больш патрэбна ў жыцці, вырашалі.
Сшыткі ў лінейку мармычуць: - Граматыка!
Сшытак у клетку бурчыць: - Матэматыка!
На чым прымірыліся сшыткі ў партфелі,
Па шчырасці, так мы і не зразумелі.

Ласцік

Я-ласцік, альбо сцірка –
Мурзаценькая спінка.
Сатру памарку я імгненна –
І маю чыстае сумленне.

Цыркуль
Цыркуль, цыркуль цыркавы –
Дзве нагі без галавы!
Праткне аркуш адной нагой
І намалюе круг другой!

Вастрылка

З-пад вастрылкі на аркушык
Сыплецца струмень габлюшак.
- Хто з алоўкаў не малюе –
Тых я жыва абгаблюю!

(пераклад Алены Церашковай)

Як заўсёды, праўка вітаецца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 31.10.12 14:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рэната Муха (з кнігі "Однажды, а может быть, дважды")

ВЯЛІКАЕ ПАДАРОЖЖА МАЛЕНЬКАГА ПІНГВІНА
Вы нічога не чулі пра Малечу Пінгвіна?
Ён на Поўначы Скрайняй, на Найскрайняй Ільдзіне.
Без валёнак, самотны, у сумёце па пояс.
Ён не трапіў да бабці, пераблытаўшы Полюс.
Меркаваў на Паўднёвы – на Паўночны патрапіў.
І стаіць, засмучоны, мерзнуць босыя лапы.

Тут, на Поўначы Скрайняй, на Найскрайняй Ільдзіне,
Не бывала пінгвінаў ніколі ў паміне.
Там, дзе айсбергаў сотні на кожным праходзе,
Аніякая бабця пінгвіна не знойдзе.
Стаіць пінгвін самотны сярод снягоў арктычных,
І ў добрых перспектывах зняверыўся практычна.

Ды тут прыгрэла сонца – і трэснула ільдзіна,
Да бабці у Антарктыку даставіла пінгвіна.
І скончылася справа зусім не так і блага:
Павохкала бабуля, абняла небараку.
“Ну, вечныя здарэнні! Нібыта немаўлятка!
Забыўся на валёнкі і памарозіў пяткі!”

Пінгвін наш па вячэры ўсвядоміў канчаткова:
Бадзяцца самастойна – яно, вядома, клёва.
“І па жыцці прыдасцца мне гэтая прыгода:
Магу цяпер згубіцца калі і дзе заўгодна
Хоць сам, хоць разам з бабцяю. Мы да прыгодаў звыклыя.
Але на Скрайняй Поўначы – у Самым Скрайнім Выпадку!”

ПРА БЕЛУЮ КАБЫЛУ І ПРА ЧОРНУЮ КАБЫЛУ
Кабыла бялюткая з белым хвастом,
Кабыла чарнюткая з чорным хвастом
Удзьвох на паляне гулялі ў тумане
І свежае сена знайшлі пад кустом.

Кабыла бялюткая з белым хвастом,
Пад’еўшы, сяброўку запэўніла ў тым,
Што сена як сена, хоць сена, напэўна,
не варта зусім параўноўваць з аўсом.

Кабыла чарнюткая з чорным хвастом
Згодна кіўнула, дадаўшы пры тым,
што цукар найлепшы, бо ён саладзейшы,
Ды рэдка сустрэнеш яго пад кустом.

КАЛЫХАНКА
За вакенцам ноч спусцілася,
Замігцелі ў небе зоркі.
Кніжка так за дзень стамілася,
Што зліпаюцца старонкі.
Фразы, сказы ўсімі словамі
Пазяхаюць раз і два.
І на глянцавую вокладку
Апускаецца глава.
Там пытальнікі ды клічнікі
Нешта шэпчуць, ды не мне.
А двукоссі зноў па звычцы ўсе
Раскрываюцца ў сне.
У куце ў канцы аркушыка
Перанос павесіў нос.
Развітанне са складамі ён
Вельмі кепска перанёс.
Недаказаны аповесці,
Недаелі пір гарой.
І да кропачкі на паўпуці
На хаду заснуў герой.
Цішыня, і нават полымя
не шугае па зямлі,
Дзе Дракон з адной Драконіхай
Бой смяротны павялі.
Аніхто не сустракаецца
на старонках соннай кнігі,
Толькі ў сне пераплятаюцца
Напаўсонныя інтрыгі.
І нявеста дрэмле седзячы
па дарозе пад вянец.
Засынаюць і сярэдзіна,
І пачатак, і канец.

Пераклад Алены Церашковай
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 1.11.12 18:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маргарыта Багдановіч

Карамелька

Тата шэпча мне на вушка:
- Ах ты, карамелька!
Зачакалася падушка,
Цёплая пасцелька!

Пацалуе мама ў шчочку:
- Спі, мая малінка!
Зачакалася малечу
Мяккая пярынка!

І адкуль ім здагадацца?
Я сама хацела
шчыра з раніцы прызнацца,
толькі не паспела!

На навюткае сукенцы
ад малінаў пляма.
(Стала з кошыка я есці.
Не спытаўшы маму.)

Пляму я нацерла мылам -
Я ўжо не малая!-
Ды дачыста не адмыла,
Так яно бывае

Карамельку я дастала
Па абедзе з вазы.
Паўхвілінкі пасмактала –
Не з’ела адразу!

Ну і што? Бывае з кожным
Крыўдная памылка!
Заранёў хто ведаць можа?
Пад падушкай – ліпка!

Падманула ўсіх на свеце,
а ізноў няўдача.
І чаму так церпяць дзеці
праз усё, што смачна?!

пераклад Алены Церашковай
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 1:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось пераклады маіх гумарэсак для дзяцей (за народнымі анекдотамі).

Знала.
Прыбегла са шпацыру Лена:
- Забіла, мама, я калена!
- Калена?! Вой, я так і знала!
- Дык што ж нічого не сказала?!

Параўнаў.
Дзядуля у двары сядзіць,
І цыгарэтай ён дыміць.
Вось да матулі прамаўляе
Яго унук, хлапчук Пятрок:
- Дзядуля дыхае, няйначай
Казковы трохгаловы Цмок!

Малянятка.
Суседка кажа хлапчуку:
- Скажы мне, Янка мілы,
Ці правда, што табе сястру
Матуля нарадзіла?
І як назвалі вы дзяўчынку?
Суседцы адказаў хлапчынка:
- Мая сестра зусім малая,
Яшчэ ня можа гаварыць.
Як зваць яе – пакуль не знаю,
Яна не кажа. Што рабіць?


Апошні раз рэдагавалася: Кот Максім (15.01.13 20:47), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 11:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кот Максім, Супер! Яшчэ перахрысціць бы Іванку на Янку нейкім чынам ды абдрукоўкі паправіць (скажЫ, звАць, сА шпацыру).
і З казкі (няма Із) . Але сюжэцікі цудоўныя адшукалі, Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 20:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паправіу ўжо. Пасьля яшчэ шмат гумарэсачак надышлю.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 21:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ласун.
- Прачніся, сынку, боршч гатовы!
- Матуля, не! Я нездаровы!
- Прачніся, я спякла пірог!
- Вой, я хуценька ўжо прыбёг!

Стаміўся.
Прачнуўся уначы малы сынок.
Прыбегла мама: - Хочаш на гаршчок?
Сын хітравата пазірнуў на маці
І кажа, - Гэта я стаміўся спаці!

Дай адпачыць!
Сказала мама: - Апранайся, Вераніка!
Ты вырасла дзяўчынкай ўжо вялікай!
Дачушка так матулі адказала:
- Дай адпачыць, я ночку ўсю праспала!


Апошні раз рэдагавалася: Кот Максім (16.01.13 3:20), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

- Прачніся, я пірог спякла!
- Дык я ўжо тут, каля стала!


Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Black aspid пісаў(-ла):
- Прачніся, я пірог спякла!
- Дык я ўжо тут, каля стала!


Сьмешка


Вой, як пекна!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 15.01.13 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А хто можа перакласці мае вершыкі па-беларуску?

ДЕНЬ РОЖДЕНЬЯ ВОСКРЕСЕНЬЯ.
Понедельник-мукомол
Допоздна муку молол.
Вторник-возчик целый воз
С мельницы муки привёз.
Огородница-Среда
Нам капусты принесла.
Нарубил дрова Четверг -
Работяга-дровосек.
В доме Пятница прибрала -
Сразу чисто всюду стало.
А Суббота заходила -
Жарко печку затопила,
Испекла большой пирог,
Стол большой накрыла в срок,
Потому что Воскресенье
Отмечает День Рожденья!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 5.02.13 4:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Новыя пераклады маіх вершыкаў.

ЁН НЕ ЦЯГНЕ.
Матуля кажа: - Адпусці ты коціка
Ды не цягні яго за хвосціка!
Не пусціш - па руках як дам!
Адказвае сыночак Толік:
- Я не цягну - трымаю толькі,
Ну а цягнецца ўжо ён сам!

ВАДАЛАЗ.
- Кім стаць ты хочаш?
- Вадалазам.
- Ну а цяпер давай адказвай,
Што будзеш у вадзе рабіць?
- Як - што? А ракаў там лавіць!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.13 17:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кот Максім, http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=6175 - падрэдагавала Вашае "Фядорына гора" і "Вершніка": http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=6215
Ці Вы ўхваліце такую рэдакцыю?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 11.02.13 22:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А хто ж такі можа перакласці мае вершыкі "День Рожденья Воскресенья"?


Апошні раз рэдагавалася: Кот Максім (11.02.13 22:31), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 11.02.13 22:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Кот Максім пісаў(-ла):
Новыя пераклады маіх вершыкаў.

ЁН НЕ ЦЯГНЕ.
Матуля кажа: - Адпусці ты коціка
Ды не цягні яго за хвосціка!
Не пусціш - па руках як дам!
Адказвае сыночак Толік:
- Я не цягну - трымаю толькі,
Ну а цягнецца ўжо ён сам!

ВАДАЛАЗ.
- Кім стаць ты хочаш?
- Вадалазам.
- Ну а цяпер давай адказвай,
Што будзеш у вадзе рабіць?
- Як - што? А ракаў там лавіць!


А як вам гэтыя мае гумарэскі? Спадабаліся ці не?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 80308 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60069 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45173 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26564 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46761 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map