Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
314 садок

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
kamilka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 122

ПаведамленнеДададзена: 17.08.13 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mally, а вы ў якую групу хадзілі?.. У нашай мо дзеці замалыя, каб так канспіравацца... ды і навошта? наўрад ці за мову нехта іх ругаць будзе...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 19.08.13 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце, я толькі аднаго не разумею, а ў чым тут унутрысадаўская праблема? Калі дзеці пераходзяць паміж сабой на расейскую, гэта ўжо пытанне іх унутрысямейнай камунікацыі. Напрыклад, у мяне Івона ўлетку бавіць шмат часу з бабаулямі і дзядулям, таму нашмат часцей ужывае расейскія словы, ніж Агата, якая не праводзіла так шмат часу ў расейскасоўным асяродку. І я напраўды не магу зразумець, прычым тут садок.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 19.08.13 16:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

стася, а пры чым тут унутрысямейная камунікацыя? Калі адны і тыя ж дзеці па-за межамі сада размаўляюць з тымі ж сябрамі па-беларуску, а ў саду, па-руску?

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mally




Зарэгістраваны: 31.01.2013
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 19.08.13 16:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы хадзили у звычайную группу,а на вулицы гуляли усюды,таму и размауляли з усими выхавацелями.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 110
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 0:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, як мне здаецца, асноўнае значэнне мае наяўнасць суразмоўцы, які паслядоўна гаворыць з дзецьмі толькі па-беларуску, бо калі пачынаюць праскокваць расейскія словы, дзеці пачынаюць іх ужываць яшчэ часцей. Таму ў дзіцячым калектыве, дзе ўсе хоць нейкую расейскую лексіку ведаюць, такое спаўзанне ў бок расейска-моўнасці выглядае прадказальным. Ці значыць гэта, што дарослыя павінны ўмешвацца ва ўсе дзіцячыя размовы? Можа проста больш ствараць разнастайных асяродкаў, дзе роля дарослага была бы больш натуральнай? Напрыклад, можна было бы арганізавацца ў памяшканні садка ці дзесці паблізу для заняткаў па англійскай мове, тэатры, маляванні ці якой-небудзь іншай творчасці (зразумела, каб настаўнік для тлумачэнняў карыстаўся толькі беларускай мовай).

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 10:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, згодна. Мне падаецца недахоп аўтарытэтнага суразмоўцы і зашмат дзяцей на аднаго дарослага -> у выніку дзеці самі круцяцца ў сваім асяродку, які крута было (ІМХА) падкарэктаваць. То бок калі прыходзяць дарослыя і перыядычна з імі размаўляюць (пры чым тут умешвацца, дзеці звычайна самі бягуць паразмаўляць), я такога не назірала. Проста адна справа, калі дарослыя пераходзяць на лексіку дзяцей, а іншая - калі наадварот.
Па-за межамі садка хапае гурткоў і гд (шахматы, айкідо, ролікі, ангельская, музыка - гэта толькі нашая, дзе напрузіліся і знайшлі тых, хто здольныя весці па-беларуску), мне хочацца скарэктаваць хібу ў садку. Хай сабе на вашу думку і натуральную, але сумную.

З простага, што прыходзіць у галаву - запрасіць старэйшых дзетак беларускамоўных Сьмешка Хоць каб пагулялі ў нейкія гульні з імі. Старэйшыя дзеці - класны аўтарытэт.

З больш складанага - арганізаваць дадатковыя "свае" гурткі ў садку. Але тут сапраўды складана, я мінулым годам даведвалася.. Выкладчыкам гэтых гурткоў плоціць РАНА, яны афармляюць ІП і гд.

kamilka, памятаеш, які мінулым годам на летніку натоўп дзяцей перыядычна пераскокваў на рускую? То бок перыядычна дарослыя нагадвалі і пыталі, чаму па руску? Нешта такое назіраецца і тут, негледзячы на перыядычныя нагадванні выхавацеляў

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 10:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Праблема не новая. Пра гэта штогод на бацькоўскім сходзе кажуць. Хтосьці завадатар, астатнія пераключаюцца. Вось мне, напрыклад, Рада заўжды кажа, што Зося па-руску размаўляе Посьвіст
Затое цікава было ў чэрвені ў расейскай групе. Дзеці пачалі пытаць Раду, чаго гэта яна так размаўляе і каб "гаварыла нармальна", а то раскажуць выхавацельцы. Дык яна пачала адстойваць мову: "я не буду па-руску размаўляць, гэта вы па-беларуску размаўляйце!" Кул!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дык Зося і размаўляе па-расейску.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 16:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну давайце не будзем шукаць вінаватага аднаго, гэта сапраўды штогод было. Я ўпэўнена, што ўсе дзеці ў групе ведаюць мову, але я не магу нават за сваіх гарантаваць, што ў групе яны будуць па-беларуску размаўляць. Хоць пры мне яны па-беларуску размаўляюць і ў саду (без мяне не маю магчымасці слухаць). Але рускіх словаў прыносяць шмат, што засмучаеСумнік

Я бы хацела нейкае рашэнне, ці мы заплюшчваем вочы і лічым нормай, ці неяк аккуратненька карэктуем гэту "Моду"

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 110
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 23:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Радзіслава - малайчына. Хай яна гэта яшчэ і Зосі скажа. На беларускую мову Зося здольная пераходзіць, але дома для гэтага патрэбны мой ўплыў.
Nadzeyka, вельмі цікавіць інфармацыя пра заняткі па ангельскай і па музыцы! Ці ёсць там шанц далучыцца альбо дамовіцца індывідуальна?
Для карэктыроўкі "моды" варта пашукаць педагогаў для тэматычных заняткаў, напэўна, магчымыя варыянты каб і чалавек быў задаволены і ўсе фармальнасці захаваныя. І яшчэ ідэя. Там у групцы крама ёсць. Можна падрыхтаваць набор прадуктаў/тавараў з надпісамі па-беларуску вялікімі літарамі. Заадно і чытанне будуць засвойваць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 21.08.13 10:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, Я ж не казал, што нехта вінаваты. У Івоны пасля лета такая трасянка, што дай Божа.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.08.13 11:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
З простага, што прыходзіць у галаву - запрасіць старэйшых дзетак беларускамоўных Сьмешка Хоць каб пагулялі ў нейкія гульні з імі. Старэйшыя дзеці - класны аўтарытэт.

На жаль, старэйшыя дзеці на расейскую яшчэ хутчэй пераходзяць.
Дамініка ў мяне амаль усё лета з бабуляй, і беларуская ў яе цалкам перайшла ў пасіў Сумнік Як з гэтым змагацца - не ведаю. Беларускамоўных сяброў-знаёмых, якія б не разумелі па-расейску, у нас няма. Сьмешка
І садок тут не вінаваты - я сама памятаю, як сп. Жанна мякка рабіла дзецям заўвагі, калі яны расейскія словы ўстаўлялі і да т.п.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 21.08.13 15:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня,пра магчымасць гурткоў я бы прапанавала пагаварыць у рэале. Думак шматСьмешка У прыват пра прыватныя заняткі адпісала.
дадатковымі надпісамі па-мойму пытанне не вырашыш, хоць заўсёды лепш нешта, чым нічога.

stasia,, а ў цябе Агата раптам не хоча прыйсці і адпрацаваць свае педагагічныя здольнасці на малых?) Мяне ўразіла, як на НГ яна дзетак вадзіла ў паходы з адукацыйнымі часткамі аля адкуль бярэцца снег, пытаннямі і гдСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.08.13 13:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Устаўлю свае тры словы ў вашую старую, як свет, дыскусію. Моўнасць дзяцей ідзе з сям'і, перш за ўсё: калі бацькі не адвучылі дзядоў ад "назідацельнай" рускай - трэба абмяжоўваць кантакты. Калі бацькі самі са сваякамі ці сябрамі пры дзецях па-расейску гавораць - увогуле бесэнсоўна спадзявацца, што дзіцё будзе па-беларуску размаўляць.
І заўвагі дзецям у групе адносна мовы павінны рабіць не толькі выхавацелькі, але і іншыя бацькі. Сваім і чужым дзецям. А калі ўсе маўчаць, то дзеці лагічна робяць выснову, што ўсё нармальна.
І яшчэ нельга дазваляць хадзіць у садок рускамоўным гаваркім бабулям-цёцям-няням. Тым больш беларускамоўнымі з дзецьмі мусяць быць усе супрацоўнікі садка.

Ну што дзеці ў 5 год павінны добра чытаць, я ўжо пісала. Міргаю Дык такое чытаючае цікавыя беларускія кніжкі ўслых дзіця таксама значна ўплывае на моўны клімат. Чытайце, вучыце чытаць, рабіце выключна беларускамоўныя надпісы і павыкідайце з групкі ўс расейскае (у тым лііку цацкі, кніжкі, стэнды, канцпрылады і г.д.)

І будзе вам шчасце Сьмешка

А не - дык дыскутаваць можна бясконца. І назіраць, як вашае дзіцё пасля беларускага садка і гімназіі ў кампаніі выключна беларускамоўных дзяцей і дарослых настойліва адно балбоча па-рюску

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.08.13 15:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
калі бацькі не адвучылі дзядоў ад "назідацельнай" рускай - трэба абмяжоўваць кантакты.

Усё, даю мужу 3 дні на вывучэнне беларускай мовы - іначай развод! І яго бацькам тыдзень. І ўвогуле, няхай дзіцё ўсё лета сядзіць у кватэры і глядзіць кожны дзень адны і тыя ж фільмы па-беларуску, бо на лецішчы яшчэ больш рускамоўныя сябры і суседзі. Да беларускамоўных сяброў таксама хадзіць не будзем - там дзеці калі чуюць рускую, то працягваюць размову па-руску.
А, ну яшчэ можна лупіць за кожнае рускае слова

Выбачай, Крысціна, але абмяжоўваць кантакты толькі па моўным прынцыпе, асабліва са сваякамі - гэта, на мой погляд, дзікунства. Сваякі, якія табе выставяць такія ўмовы, пададуцца табе нармальнымі людзьмі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 7 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 135844 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 86782 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 111946 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сяргей Міхалкоў па-беларуску 18 Black aspid 17979 5.07.12 13:21
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33455 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map