Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
314 садок

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 17:54    Загаловак паведамлення: 314 садок Адказаць з выцемкаю

паколькі схаваны форум рэдка хто чытае, усё ж ствару тут актуальную тэму. без яе неяк сумнаСьмешка

Заўтра ўвечары мы са Стасяй ідзем фарбаваць нашую хатку на пляцоўцы ў садку. Там калісьці былі жадаючыя насадзіць кветак, можна з намі за кампанію пайсці)) Мы будзем там а 20

Яшчэ вельмі хачу ў верасні разам з дзеткамі пасадзіць трошкі дрэўцаў ля хаткі ці бліжэй да агароджы на пляцоўцы (хвоі?). Ну 2-3, каб раслі разам з імі. Я думаю будзе цікава дзецям назіраць, як дрэўцы растуць - хто хутчэй, дзеці ці дрэвы?))
Ёсць у каго ідэі, якія дрэўцы лепш, дзе ўзяць (неяк шкада з лесу выкопваць, а прыгожанькія па 150 тыс сажанцы таксама мабыць шмат хто скажа, што не патрэбны). Але гэта яшчэ трэба ўзгадніць, дрэўцы - не кветкі, можа каму не спадабаецца ідэя)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 679
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 12.07.12 18:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, сасну бодра саджаць, бо яна карысная, кажуць добры зараз нясе, ды и не такая "вільготная", як елка.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.07.12 9:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мабыць, я магу арганізаваць клёнік. у нас зараснікі клёнаў, думаю там можна знайсці прыстойны экзэмплярчык

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.12 0:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа лепей якія-небудзь такія кусцікі? Шыпшына, напрыклад. Бо ж і так зацененая пляцоўка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.12 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А раз ужо зноў ёсць тэма, у мяне наспелае пытанне: А КУДЫ ВЫ ДЗЯВАЕЦЕ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ НА ЛЕТА?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Таццяна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2009
Паведамленні: 171

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 8:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Восенню можна пасадзіць цюльпаны і нарцысы. Я пастараюся прывезці з вескі некалькі.
Можна яшчэ набыць некалькі крокусаў ( здаецца, так), яны рана вельмі квітнеюць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 12:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ня хочацца дужа спрачацца, тым болей, што само па сабе жаданне палепшыць пляцоўку цудоўнае Супер! Але вось так падумаць: пляцоўка - гэта месца для актыўных гульняў. Добра, каб прастора для гэтых гульняў была арганізаваная разнастайна. Добра, але не абавязкова. І вось, уявіце, дзеці ў захапленні гульні, і тут: "Па кветках не хадзіць!!! Evil or Very Mad ".
Каб убачыць прыгажосць кветак і навучыцца іх не рваць, кветнікаў хапае па ўсім горадзе, і ў тым жа садочку.
Падаецца, дзяцей і так зашмат бессэнсоўна абмяжоўваюць, ставяць на дзіцячай жа тэрыторыі такія спакусы-прыманкі, куды "нельга". Не круціць млынок. Не чапаць галаву казе. Не вазіць машынку па ложках.
А вось каб, напрыклад, знайсці некалькі зручных для лазання камянёў, альбо такія, як у Лошыцкім парку, зрабіць укапаныя на розным узроўні бярвёнкі... Гэта патрабуе крыху больш працы, затое гэта прастотра для дзяцей, а не яе мяжа. Альбо (і гэта ўжо чыста тэарэтычныя разважанні) пасеяць лугавыя кветкі, якія можна рваць і плесці вяночкі...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

можна крыху маўрытанскага газону тады пасеяць. Літаральна палоску 20 см шырынёй.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 12:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гануля-мамуля, праблемы ў тым, што ідэй, як зрабіць пляцоўку лепей- вагон. Пытанне ў тым, ХТО гэта будзе рабіць??
Толькі з ідэй мінулага году: зрабіць караблік (ну што там - штурвал, ветразь, лаву, машынку - дзве лавы і стырно, студню з жоравам, пляцень з дзецьмі сплесці)

у дамок патрэбны тэлефон, мы так і не знайшлі ні ў кога старога дамафону не працуючага, каб яго проста прыкруціць. званочак працуючы было б супер. Патрэбны флюгер. Туды ж патрэбны дзіцячы інструмант (была ідэя зрабіць куфар з рыдлёўкамі, венікамі сапраўднымі, каб падмяталі, пілу, абцугі, малаткі дзіцячыя, палічка для посуду ў дамку)


па досведу мінулага году з 18 бацькоў, актыўна нешта рабіла рукамі 3-4.

калі дзеці самі будуць садзіць і паліваць у сваім "агародзіку-квятніку-лесе", нешта мне падаецца, што ім будзе значна цікавей за рслінамі сачыць, чым проста "спажываць". Гэта толькі мае такія дзеці???

Па пошуку камянёў - я толькі за, ездзіце, шукайце, грузіце! Галоўнае рабіце!!!

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 13:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, ну так, вагон ідэй - гэта мы Вельмі шчасьлівы А рабіць арганізуйце нас калі ласка Упс...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 22:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, а вы бы пісалі якіх фішак не хапае.
Напрыклад, калі патрэба ў тэлефонным апараце яшчэ не адпала, то я на працягу лета магла б вам нейкі здабыць - мой бацька іх рамантуе і мае цэлую кучу, аддадзеных на запчасткі.
Яшчэ я знайшла, хто скраў мае кусты руж з-пад пад'езду, ёсць нават сведкі. У любы момант магу пайсці і выкапаць, толькі вось лецішча няма, каб схаваць - можа ў садок аддаць?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.07.12 10:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, а хто і куды пасадзілі? (проста цікава)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 18.07.12 10:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, у вас сапраўдныя войны руж)))

нешта садзіць (калі дадуць згоду выхавацелі) будзем напрыканцы жніўня - пачатку верасня (калі выйдуць з адпачынку нашыя выхавацелі, каб спытайць). У той час я там буду ўсё адно некалькі дзён, каб прывучыць Васіля да садка. таму корпацца на пляцоўке мне будзе зручна з дзецьмі(і каб месца ўзгадніць на месцы, і вартасць)
пра слухаўку - патрэбны агрэгат, які можна прыкруціць да сцяны, і ён не будзе моцна тырчаць, каб галавой дзеці не чаплялі (як дамафон - вісіць слухаўка з дротам вертыкальна). Калі ў вас ёсць не патрэбныя - будзм удзячны. Чым больш прэзентабельна будзе выглядаць, тым лепейСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.07.12 10:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, выкапала цётка з суседняга двара, пасадзіла ў сябе на клумбе. Мае суседзі гэта бачылі, спрабавалі яе спыніць (па іх словах), аднак яна зрабіла морду клінам і выкапала ружы ўначы. Кусцікі свае я знайшла і пазнала, бо калі сочыш за раслінай штодня, паліваеш у спёку і грэеш узімку - не пазнаць немачыма.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.07.12 13:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а калі Даська апынецца ў іншый групе - то гэта будзе іншая пляцоўка? Такая ж голая, так?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 1 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 135805 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 86765 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 111903 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сяргей Міхалкоў па-беларуску 18 Black aspid 17969 5.07.12 13:21
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33451 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map