Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Добрыя вершы пра мову

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.06.12 8:57    Загаловак паведамлення: Добрыя вершы пра мову Адказаць з выцемкаю

Прапаную зьмяшчаць у гэтай тэмцы цікавыя "моўныя" вершы.
Ці ведае хто-небудзь цалкам верш (ці хаця б назву) П. Панчанкі з радкамі "І ўсё мілагучна для слыху майго: І звонкае "дзе" і густое "чаго""?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 26.06.12 11:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Знайшла ў інтэрнэце.

Верш называецца "Пад'яжджаючы да Мiнска..."

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.06.12 18:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Тоня пісаў(-ла):
Знайшла ў інтэрнэце.

Верш называецца "Пад'яжджаючы да Мiнска..."


Тоня, дзякуй (бачыце, я дрэнна пагугліла). Во як: думала, што верш пра мову, аказалася - пра Менск. Зьбянтэжаны

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.06.12 17:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Родная мова

Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы,
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
і сонным Сажом і Нёманам.
Я чакаю часіну сябрыны людской,
Але не згаджуся, што родныя мовы луской
Былі на рыбіне чалавецтва,
Якая ў вечнасць плыве акіянам вечнасці.
Галеюць увосень гаі-касмачы,
Па вясне расціскаюць лісты
Свае кулачкі маладыя.
І калі нават мова мая замаўчыць,
То не зробіцца мёртвай латынню.
Словы, дзе кожны гук
Азяблай сініцай цінькае,
Не стануць тэрмінамі медыцынскімі.
Гэтыя словы
Павінны вывучыць будуць нанова,
Каб даведацца,
Як Русь мая, белая
Ад вясновай наквеці
І касцей няпрошанай набрыдзі
З-пад чарапастых свастык,
Вольнай воляй сваёй даражыла,
Як з братамі і сёстрамі
Шчыра дружыла.
Калі мова мая
Уліецца ў агульны людскі акіян –
Пацячэ ў ім, стрыманая,
Цёплым Гальфстрымам.
І будзе мне сэрца грэць
Кожным ашчаджаным словам,
Бо як жыта спрадвечная
Беларуская мова!

(Рыгор Барадулін, 1966)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 3.07.12 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Родная мова

Крыніцай звіняць
твае дзіўныя словы,
мая беларуская
родная мова.

Ты дорага мне,
як і родная маці,
бо ты, як і маці,
праменіш у хаце!

(Люда Муравіцкая)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 3.07.12 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мой народ

Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату,
Да суседзяў-народаў павагу.
Знае свет навакольны яго прамату,
І любоў да жыцця, і адвагу.
І заўсёды ў віхурах вякоў і нягод,
У зямной непагодзе суровай,
Вылучала між іншых мой мужны народ
Беларуская родная мова.
Мой народ зберагае сваю даўніну.
Кожну нашай гісторыі знаўца
Добрым словам успомніць не раз Скарыну
І пахваліць за мудрасць Мсціслаўца.
Каліноўскага імя навокал гучыць,
І Купалы, і Коласа слова,-
Навучыла іх край беларускі любіць
Беларуская родная мова.
Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна ярка і нова,
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова!

(Алесь Ставер)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Aliona




Зарэгістраваны: 01.12.2011
Паведамленні: 29
Адкуль: Мінск, Каменная горка

ПаведамленнеДададзена: 2.11.12 0:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Проста немагчыма не змясціць наступны верш.

Асуджаныя
Нам кажуць: вы асуджаныя,
бо ніхто не разумее вас.
Але мёртвыя маўчаць на нашай мове.
Але ненароджаныя маўчаць на ей.

Нам кажуць: вас мала,
а таму не чакайце літасці.
Але з намі нашы мёртвыя.
Але з намі ненароджаныя.

Не чакайце літасці –
чуем мы дзень у дзень.
Але тыя, што прарочаць нам скон,
ужо чуюць:
жывыя таксама
маўчаць на нашай мове.

(У.Арлоў)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 2.11.12 11:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер! Evil or Very Mad Evil or Very Mad Evil or Very Mad Зьехаў з глузду Крычу! Ружа
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 24.09.13 10:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Уладзімір Дубоўка. Родная мова, цудоўная мова!

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kjara

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.09.2011
Паведамленні: 112
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.13 22:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пімен Панчанка
Родная мова

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 85839 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 63707 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 48306 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 27882 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 49523 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map