Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як абудзіць у мужа інстынкт здабытчыка?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.02.08 18:11    Загаловак паведамлення: Як абудзіць у мужа інстынкт здабытчыка? Адказаць з выцемкаю

Гэта тэма выплыла з тэмы"Сямейны бюджэт",скарыстоўваю прапанову Krysciny,я пачынаю яе.
Што робіце вы ці ня робіце,каб ваш муж стаў сапраўдным здабытчыкам,тым больш,калі ў сям'і наступае такі момант,калі фінансавыя расходы павялічваюцца ў сувязі з з'яўленьнем яшчэ аднаго дзіценка,а вы ня маеце магчымасьці кудысьці пайсці працаваць,бо няма з кім пакінуць малых,а няня для вашых дзяцей-гэта вялікая раскоша.Што рабіць,калі муж імкнецца зарабляць,каб у вас было ўсе неабходнае,але ў яго не атрымоўваецца,а пошук добрай працы ператвараецца ў ідэю"фікс",але не дае плену?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 5:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

а мужчына, каб сапраўды адчуў адказнасьць... жанчыне трэба перастаць яго цалкам кантраляваць

Alina, гэта, відаць, ад мужа яшчэ залежыць. Сьмешка Калі майго мужа не кантраляваць, ён увогуле забудзецца, што нехта дзесьці хоча кушаць. Вядома ж, гэта не пілаваньні, а ненавязьлівыя нагадваньні. Вельмі шчасьлівы
А жыцьцё яно такое рознае для таго, каб потым было пра што ўзгадаць. Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 5:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, раз муж імкнецца зарабляць, значыць, інстынкт такі ёсьць, ці ня так?
Цікава, а ці згодны ён, пакуль ня знойдзе добрую працу, папрацаваць якім дворнікам, груба кажучы?
Гэта да ўсіх пытаньне: калі б ваш муж раптам згубіў сваю добрую працу, пайшоў бы ён працаваць чорнарабочым, каб пракарміць вас?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 11:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Варта мужа падтрымліваць і ладзіць свята з кожнай прынесенай у хату капейчыны. Не істотна, якім шляхам ян здабытая (калі шлях законны, зразумела) - майму мужу даводзілася і вагоны разгружаць, каб набыць пачак памперсаў. Але на памперсах мы не эканомілі. Варта дапамагаць з пошукам працы, м.б. варта інвеставаць у дадатковае навучанне ці перакваліфікацыю. варта ініцыяваць сустрэчы з сем'ямі, якія прайшлі праз такі этап. (Напрыклад, можна сустрэцца з намі на наступным тыдні Міргаю )

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 11:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita пісаў(-ла):
Alina, гэта, відаць, ад мужа яшчэ залежыць. Сьмешка Калі майго мужа не кантраляваць, ён увогуле забудзецца, што нехта дзесьці хоча кушаць. Вядома ж, гэта не пілаваньні, а ненавязьлівыя нагадваньні. Вельмі шчасьлівы


LaVita,
ад жанчыны таксама. таму і забывае, што ўпэўнены, што калі што -- нагадаюць. Гэта-- не адказнасьць. гэта -- дзяцінства.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Гэта-- не адказнасьць. гэта -- дзяцінства

Цалкам згодная.
Калі вы не гатовыя аддаць мужу ў рукі рэальна небяспечныя для жыцця сітуацыі, трэніруйце на больш простых, часам адмыслова створаных праблемах

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 13:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У майго мужа,на жаль,ня тая камплекцыя,каб вагоны разгружць Сьмешка.
А вы на выходных можаце з намі сустрэцца?(на гэтых ці наступных?) Вып'ем піва!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Варта мужа падтрымліваць і ладзіць свята з кожнай прынесенай у хату капейчыны.


Ага, у нас такі спосаб добра спрацоўваў. І мне здаецца, што мэтад падтрымкі найлепш дзейнічае ва ўзаемадачыненьнях з любым чалавекам. Пахваліш чалавека, скажаш "Ты малайчына!" - ён будзе старацца рабіць далей, рабіць лепш. А калі зробіш незадаволены твар "Ну што ж у цябе не атрымліваецца?" - чалавек наагул можа перастаць верыць у свае сілы.
Гэта найбольш добра бачна ў выхаваньні і адукацыі дзяцей, бо дзеці больш шчырыя, чым дарослыя. Калі я працавала ў школе, былі ў мяне "зацюрканыя" вучні, якія пасьля пахвалы за маленькі посьпех пачыналі та-ак вучыцца, так укалываць. І ў маёй мамы ёсьць вучні, якія пачынаюць з 4-х балаў са 100 магчымых, а пасьля здаюць іспыт на 70.
Галоўнае - верыць у чалавека, бачыць у ім найлепшае і дапамагаць гэтаму найлепшаму раскрыцца.


Што тычыцца пытаньня наконт працы чорнарабочага, то ніякая праца не ганебная. Мой навуковы кіраўнік, паважаны прафэсар, нейкі час працаваў прыбіральшчыкам, каб мець магчымасьць друкаваць сваю кандыдацкую дысэртацыю. Хуценька прыбіраўся і бег да друкарскай машынкі ў кабінэце дырэктара. Сьмешка Дзякуючы гэтаму ён не выдаткоўваў грошы на аплату працы машыністкі.

Па зернейку і курачка дзяўбе. Там капейка, тут капейка - глядзіш, і каўбаску да хлебушка можна сабе дазволіць. Сьмешка Мой муж не працаваў ніколі дворнікам, бо ў яго добрая спэцыяльнасьць - перакладчык. Але варыянт працы дворніка для перакладчыкаў - гэта набіраньне ўсіх магчымых замоваў з аплатай 1-2 даляры за старонку перакладу (а старонка перакладу робіцца як мінімум гадзіну), гэта беганьне па вучнях за 2,5 даляра за гадзіну. Такім чынам мой муж працаваў, і працаваў шмат, калі па-іншаму не атрымлівалася.
Наагул, ён і зараз шмат працуе. На іншым узроўні, зь іншымі расцэнкамі, але ўсё роўна праца без выходных, з пастаянным недасыпаньнем і пастаяннымі камандзіроўкамі.
І я працую, маючы 2 малых дзяцей. Калі Алесіку споўнілася 4 месяцы, стала браць замовы. З Ромкам атрымалася інакш. Працавала да ягонага нараджэньня, пасьля 2 тыдні мяне чалавек замяняў, пасьля працягнула працаваць...
Наагул, часам задумваюся, для чаго мы столькі працуем. Так, мы можам сабе дазволіць нармалёва харчавацца, апранацца, мець адпачынак на моры ўсёй сям'ёй. Але, нават укалываючы па-чорнаму, на сваю кватэру мы зарабіць ня можам, таму вымушаны жыць на здымнай кватэры, а адсюль выцякае - спаць на чужой прадаўленай канапе, карыстацца чужой нязручнай мэбляй. Канешне, такая сытуацыя з карыстаньнем чужой мэбляй часовая, але ўсё роўна непрыемна.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 13:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, інстынкты,сапраўды, есьць,але на жаль на гэтым усе і сканчаецца,за тры гады,што мы жанатыя,ен толькі 8 месяцаў добра зарабляў,калі працаваў за мяжой Сьмешка (Вядома,не па спецыяльнасьці).
Kryscina, я таксама яму даводжу,што ў наш час мала мець адную вышэйшую адукацыю,можа, я яго хаця бы пераканаю паступіць у аспірантуру Упс...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 13:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я думаю трэба проста шукаць працу - і не зацыклівацца на адукацыі. Пры жаданні адукацыю можна і змяніць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 13:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ен спрабаваў не па спецыяльнасьці-ня пайшло Плачу!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 14:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, а хто твой муж па сьпецыяльнасьці?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 15:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Цалкам згодная.
Калі вы не гатовыя аддаць мужу ў рукі рэальна небяспечныя для жыцця сітуацыі, трэніруйце на больш простых, часам адмыслова створаных праблемах

Kryscina,
так, толькі шчыра "адмыслова створаных". ключавы момант -- не стаяць ціхенька ў баку і назіраць, як у яго "не атрымліваецца". бо гэта ўсё адно кантроль, у пэўнай ступені яшчэ горшы -- бо правакуе раздражненьне ў вас і ўсё гэта адбіваецца на мужы. а сапраўды пра гэта забыць і ня ўзгадваць. ну вось уявіць сябе дзіцём, які ня ведае, што за кватэру трэба плаціць, і за тэлефон таксама. як сытуацыя разьвівацца будзе?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 17:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, біелаг.Ведае неблага польскую мову,на сярэднім узроўні ангельскую,французкую-са слоўнікам(вывучаў у школе).У калегіюме вывучаў журналістыку.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 18:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, найбольш запатрабаваныя людзі сёння, на мой погляд, -мэнэджэры па продажах. Яны патрэбныя заўсёды, паўсюль і рознага ўзроўню кваліфікацыі. Як мінімум, такі чалавек павінен мець неадштурхоўваючую знешнась, добрыя камунікацыйныя навыкі, здольнасць пераконваць, настойлівасць. Астатняму можна навучцца ў працэсе працы. Каб цябе ўзялі прадаваць, трэба "прадаць" сябе будучаму працадаўцу - прымусіць паверыць у сябе. Як правіла для пачаткоўцаў прапануецца невялікі аклад плюс %. Такім чынам з ростам кваліфікацыі будзе расці заробак. Можна абіраць паміж салоннымі продажамі ці продажамі на выездзе, падумаць пра розныя таварныя групы. Добра, што прынцыповы негатыў да працы гандляра збольшага застаўся ў мінулым, і гэтыя навыкі можа развіць у сабе практычна кожны.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (28.02.08 18:22), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 80492 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60149 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45259 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26603 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46820 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map