Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
намётавы сезон 2012

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.04.12 12:01    Загаловак паведамлення: намётавы сезон 2012 Адказаць з выцемкаю

на нейкія з выходных у траўні пойдзем на байдарках, калі ёсць вельмі-вельмі жадаючыя, пішыце)

інфармацыя:
на пракат байдаркі ў мінулым годзе за выходныя былі каля 30-35 уе (за тройку), калі дакладна памятаю
Яшчэ буду даведвацца, колькі каштуе зняць бусік,каб падвез байдаркі і нас туды і назад.
Калі вельмі дорага атрымаецца, будзем сплаўляцца па Нёмане, як мінулым годам.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 15.04.12 23:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
а давайце ўжо планаваць тыднёвы выезд у чэрвені. Нам так мінулым летам спадабалася, што я абавязкова хачу паўтору. У вас якія планы на чэрвень?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.04.12 9:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне ёсць новы вялікі намёт - не ведаю, як наконт на тыдзень, але на якую палову тыдня - я за.

Nadzeyka, а на байдарках - гэта складана? я ніколі не спрабавала...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.04.12 9:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, у сярэдзені чэрвеня ў нас адпачынак і мы плануем пакатацца далёка..

планы на стацыянарныя летнікі: Я ўзяла вакацыі на 10-11 траўня, таму планую пры добрым надвор'і з 9 па 13 траўня на Іслач (у фармаце як два гады таму са Стасяй, хлопцы на дзень матаюцца на працу. Два будніх дні з пяці агульных адны адужаем)) . Здаецца Ксюша хацела саставіць мне кампанію Сьмешка Буду вельмі радая, калі хто далучыцца яшчэ.

па традыцыйнаму летніку: не на тыдзень, але дні на 4ры атрымаецца. На пачатку ліпеня (там дзе 3е ліпеня выходны, гэта аўторак). То бок з вечара пятніцы па аўторак можна выехаць. Я хачу на Нарачанку, недалёка ад Любані (абмяркаваць можна. Плюсы: чыстая вада, адносна недалёка. Мінусы - вада студзёная (то бок гэа не возера) і хуткая плынь. Праўда ведаю затоку, але вада будзе ўсё адно студзёная)). Тады ж планую на дзень матнуцца пад Паставы ў аграсядзібу Акарына. Там вельмі прыемныя ганчары (мы іх сустрэлі ў Зюзі), запрашалі наведаць і могуць дзецям майстар клас паказаць.

Вось такія планы пакуль.

Юля. я табе прыватна распавяду пра байдаркі)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 16.04.12 9:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
Alina, у сярэдзені чэрвеня ў нас адпачынак і мы плануем пакатацца далёка..

планы на стацыянарныя летнікі: Я ўзяла вакацыі на 10-11 траўня, таму планую пры добрым надвор'і з 9 па 13 траўня на Іслач (у фармаце як два гады таму са Стасяй, хлопцы на дзень матаюцца на працу. Два будніх дні з пяці агульных адны адужаем)) . Здаецца Ксюша хацела саставіць мне кампанію Сьмешка Буду вельмі радая, калі хто далучыцца яшчэ.

па традыцыйнаму летніку: не на тыдзень, але дні на 4ры атрымаецца. На пачатку ліпеня (там дзе 3е ліпеня выходны, гэта аўторак). То бок з вечара пятніцы па аўторак можна выехаць. Я хачу на Нарачанку, недалёка ад Любані (абмяркаваць можна. Плюсы: чыстая вада, адносна недалёка. Мінусы - вада студзёная (то бок гэа не возера) і хуткая плынь. Праўда ведаю затоку, але вада будзе ўсё адно студзёная)). Тады ж планую на дзень матнуцца пад Паставы ў аграсядзібу Акарына. Там вельмі прыемныя ганчары (мы іх сустрэлі ў Зюзі), запрашалі наведаць і могуць дзецям майстар клас паказаць.

Вось такія планы пакуль.

Пачынаю краіць расклад пад твае планы. )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.04.12 11:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я хачу лепей на цёплую і брудную ваду, чым на чыстую і сцюдзёную Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 16.04.12 11:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
я цябе разумею

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 0:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
нам у сярэдзіне траўня відавочна будзе захалодна...
а вось у ліпені з радасцю далучымся. Праўда, я, як і Юльцік, хацела ю нешта цяплейшае...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 8:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы па-любому паедзем кудысьці калі будзе цёпла. Alina, можам вас з сабой ўзяць. Толькі мы не на тыдзень, а дні на 3-4

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аліна, ну дзеці мае палезуць у любую ваду (а я ні ў якую не палезу))). Але паспрабую пашукаць возера..

на Нарачанке я месца ведаю, а вось на азёрах нарачанскіх (ці хаця б на блакітных) ва ўсіх мне там вядомых платных стаянках няма дзе ўлетку шышке зваліцца.
Намёт да намёта шчыльненька стаяць, машына да машыны, як у горадзе.

Так што хто ведае якое класнае возера з добрым падыходам да вады, і дзе паміж стаянкамі хаця б метраў 50, пішыце

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Таццяна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2009
Паведамленні: 171

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 13:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы летась пару разоў адпачывалі на Вілейке. Вада - не вельмі чыстая, і не вельмі брудная. Месцы есць вельмі прыгожыя. Народ - быў, але не вельмі блізка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 679
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 13:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, слухай, а можа не Іслач? Зараз купацца ўсё-роўна не будзем, а адцягваць Рагнеду ад высокага берагу -- жахі. А калі б знайсці месца на палянцы, ды рачулку якую, каб ваду браць, то і дзяцей пасціся можна адпускаць больш спакойна, бы і вільгасць меньшая будзе.
Але я і на Іслач згодная, калі што Сьмешка

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 13:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таццяна, ты маеш на ўвазе Вілію?
калі не, то распавядзі калі ласка падрабязней! Буду ўдзячна! Можна ў прыват)


ksysh_ka, для мяне крытычна, каб ад Мінску не далёка і ваду можна браць было) Каб муж мог 10га зранку ад нас паехаць на працу і вярнуцца ўвечары, не гублячу гадзіны дзве на дарогу.
Якія прапановы акрамя Іслачы? На Пцічы я месцаў не ведаю.. Абмяркуем падрабязней праз два дні, ок? Сябры

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 121

ПаведамленнеДададзена: 3.05.12 13:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, ksysh_ka мы б далучыліся да вас на травеньскія на Іслач. ці вы ўжо ў іншае месца зьбіраецеся?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.05.12 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

karlson4yk, было б здорава!
пакуль Іслач прыярытэтны для мяне варыянт.
І шмат хто збіраецца далучыцца з 11 па 13, таму ехаць далёка не мае сэнсу

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 52028 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сяргей Міхалкоў па-беларуску 18 Black aspid 17983 5.07.12 13:21
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82246 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 159888 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32835 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map