Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
SunKa




Зарэгістраваны: 24.02.2008
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 24.02.08 20:45    Загаловак паведамлення: Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? Адказаць з выцемкаю

Па-беларуску размаўляць можам (мы, бацькі), але ж ня хутка, ня вельмі добра і г.д.
Што параіце? Беларускамоўны садок як мага раней? Ці гэта будзе цяжка для дзіцяці? Ці хопіць відэа, казак... што яшчэ?
Потым напэуна будзе рускамоўная школа і ўніверсітэт. Але ж ёсць мара, каб праз колькі год чалавек меў магчымасць сам абраць мову, на якой размаўляць. І каб абраць беларускую мову было лягчэй, чым бацькам.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.02.08 21:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

SunKa, выбачайце за банальнасць, але параю пачынаць размаўляць. Спачатку чытаць кнігі па-беларуску, гуляцца ў таго самага "перакладчыка", хадзіць на дзіцячыя пастаноўкі ў Тэатр беларускай драматургіі, сустракацца з "дзеткаўцамі". Беларускі садок - справа добрая і вартая, але адзін садок не дапаможа. бацькі павінны прадэманстраваць сваю гатоўнасць карыстацца гэтай мовай. Ну няхай не адразу ўвесь час, але хаця б час ад часу!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
SunKa




Зарэгістраваны: 24.02.2008
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзякуй, гэта я разумею, трэба спрабаваць размаўляць. Але ж гэта складана, таму что ўсе родныя гавораць па-расейску, на працы так сама. Чытаць кнігі... добра, але ж не хапае часу чытаць нават тое, что неабходна (па-рассейску і па-ангельску). Будзем спрабаваць! Дарэчы, яшчэ пачытаю тут тэму "як пачаць гаварыць", можа нейкія курсы...

Вось у гэтым і пытанне:што магчыма/трэба зрабіць, каб у такім асяродзі даць як мага больш дзіцяці? Напэуна хтось ўжо вырашаў такое пытанне, альбо чуў як гэта магчыма зрабіць?
Удзячны за кожную думку!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 0:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Думаю самым простым крокам ёсьць кантакты з цалкам беларускамоўнымі сем'ямі. І самі мову папрактыкуеце і дзіця убачыць, што на ёй можна лёгка размаўляць. Сям'я нашага рускамоўнага кума так і рабіла з намі. Іх сын досыць лёгка пераключаецца на беларускую, калі яму нешта тэрмінова ад маёго сына трэба Сьмешка
Ну і мульцікі зразумела Вельмі шчасьлівы
Іх няшмат але яны ёсьць Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 0:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У дадатак да прыкладу julker магу прывесці і дачку нашага рускамоўнага кума, якая праз кантакты з беларускамоўным хросным бацькам і нашым Міронам няблага гаворыць і добра разумее па-беларуску. Плюс некалькі мульцікаў, плюс зрэдчасу кнігі і шчырая падтрымка з боку рускамоўных бацькоў у адказ на спробы размаўляць. Сёлета пайшла ў школу - яна там адна нешта з беларускай мовы ведае

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 11:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Дарэчы, яшчэ пачытаю тут тэму "як пачаць гаварыць", можа нейкія курсы...
Яшчэ ідэя - усталюйце спадарожнікавае ТВ, глядзіце сэрыялы на БелСаце і слухайце праз спадарожнік радыё Свабода, тамака неблагая жывая беларуская мова.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hanna




Зарэгістраваны: 17.02.2008
Паведамленні: 40

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Галоўнае бескампрамісна вырашыць для сябе па-беларуску ДУМАЦЬ. Думак спачатку будзе мала і размоў. Што да адсутнасці асяродку, то я першы год ( 1995) размаўляла па-беларуску, а бацькі, сябры, аднакласнікі па-руску. Не так гэта ўжо складана. І на працы ў мяне ўсе рускамоўныя. Супрацоўнікі сталі рабіць шмат беларускамоўных украпленняў, не дзеля жарту ці якісьці смешачак. Бо пэўныя словы ім вельмі спадабаліся і былі такімі красамоўнымі, г. зн., больш дакладна і прыгожа, чым па-беларуску не скажаш. Поспехаў! Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 16:58    Загаловак паведамлення: Re: Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? Адказаць з выцемкаю

SunKa пісаў(-ла):
Па-беларуску размаўляць можам (мы, бацькі), але ж ня хутка, ня вельмі добра і г.д.
Што параіце? Беларускамоўны садок як мага раней? Ці гэта будзе цяжка для дзіцяці? Ці хопіць відэа, казак... што яшчэ?
Потым напэуна будзе рускамоўная школа і ўніверсітэт. Але ж ёсць мара, каб праз колькі год чалавек меў магчымасць сам абраць мову, на якой размаўляць. І каб абраць беларускую мову было лягчэй, чым бацькам.


дзіцяці ніколі не цяжка! больш таго, яны гэта робяць вельмі лёкка і гэта для іх вельмі добрая практыка, мозг толькі яшчэ лепш развіваецца!
Ва ўмовах, калі ўсе ў краіне размаўляюць на нейкай пэўнай мове, калі ёсьць магчымасьць даць дзіцяці нейкую іншую - трэба ёю як мага больш карыстацца дома і абіраць школкі і гурткі дзе яна ёсьць! У амэрыцы так часта можна пачуць, як бацькі і дзеці размаўляюць не нейкай іншай мове паміж сабой.

а пра сродкі - усё вельмі дапамагае: бел садок, кантакты з белмоўнымі семьямі, размаўляць самім як мага больш, чытаць кнігі, белмоўнае радыё, сьпяваць, завучваць вершы і што яшчэ не назавіце - усё толькі плюс!

дарэчы, у нас у Ню-Ёрку пачынае працу бел нядзельная школка для дзяцей!!!! Ура! Танчу!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
SunKa




Зарэгістраваны: 24.02.2008
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 17:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hanna, Ptyz, дзякуй за парады! Але ж ня трэба сыходзіць з тэмы: пытанне не ў тым, як навучыць/прымусіць гаварыць мяне (гэта іншая тэма і яна існуе асобна). Пытанне ў тым, што магчыма зрабіць у цяперашніх умовах - бацькі і ўсе родныя рускамоуныя. Зрабіць можа ня шмат, але ж больш чым зрабілі мае бацькі, калі я пачуў беларускую мову толькі ў школе, як і замежную.
Пакуль маем:
- беларускамоўны садок. Але ж не зусім зразумела ці ня будзе гэта занадта?mama Halja кажа не - добра Сьмешка, хто яшчэ? Можа іншыя думкі, супраць?
- мульцікі, тэатр, кнігі, вершы, сьпяваць і г.д. Танчу!
- кантакты з цалкам беларускамоўнымі сем'ямі
- падтрымка, спробы размаўляць (з бацькамі)
- ?

Можа нешта яшчэ? Мабыць ёсць яшчэ думкі аб садку?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

- беларускамоўны садок. Але ж не зусім зразумела ці ня будзе гэта занадта?

У нас, нажаль, няма пакуль такога белмоўнага садка, каб гэта было занадта. Рускай мовы там шмат, так што культурнага шоку ў дзіцёнка ня будзе Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А як вы ўяўляеце: вы па-руску, дзіця на мове? Так не атрымаецца. Я 3 гады гаварыла на мове, дзеці - па-расейску. Толькі праз паўгода навучання ў школе ў сына пайшла нармальная беларуская мова. І гэта пры тым, што старэйшы сын вельмі-вельмі хацеў гаварыць па-беларуску.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
SunKa




Зарэгістраваны: 24.02.2008
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 25.02.08 23:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Алена пісаў(-ла):
А як вы ўяўляеце: вы па-руску, дзіця на мове? Так не атрымаецца. Я 3 гады гаварыла на мове, дзеці - па-расейску.

Не зусім зразумеў, як так здарылася... Калі магчыма, растлумачце калі ласка?
Я ўяўляю гэта так, што часам будзе гучать мова, часам па-расейску (праўду кажуць, што ў садку расейская таксама гучыць). Я ж ня супраць размаўляць, наадварот! Мабыць гэта будзе штуршок і для мяне. Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.02.08 0:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ага, згодна, пачаць трэба з сябе Так Калі больш канкрэтна - для пачатку абмяркоўваць з дзеткай, напрыклад, прачытаную па-беларуску кніжачку, або мульцік, або сюжэт з "Калыханкі". Гэта лягчэй за ўсё, бо ёсць зыходны матэрыял - на бел. мове. Пасля параспытваць, што бачылі на вуліцы, што там адбылося цікавага. Практыкавацца штодзень, паступова павялічваючы час карыстання бел. мовай. З уласнага вопыту: найцяжэй было прызвычаіцца называць хатнія, побытавыя рэчы "сваімі імёнамі" Сьмешка Тады я выпісвала іх з перакладам на асобную паперку (совок - шуфлік, мелкие кухонные принадлежности - цапстрыкі... І г.д. Міргаю ) Справа пайшла весялей.
П.С. SunKa, у нас таксама ўсе вакол рускамоўныя (акрамя дзеткаўскіх знаёмых). Нават муж. Але са мною дзіця размаўляе на 95% па-беларуску, з ім - на 95% па-руску. Мая памылка, прабач Такія вось рэаліі нашага жыцця. Знаёмая, лагапед, сказала, што гэта ёсць гут, у дзеткі добра развіты фанематычны слых Міргаю
П.П.С. А колькі год Вашаму дзіцяці?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
SunKa




Зарэгістраваны: 24.02.2008
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 26.02.08 14:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Palina007 пісаў(-ла):
Ага, згодна, пачаць трэба з сябе Так Калі больш канкрэтна - для пачатку абмяркоўваць з дзеткай, напрыклад, прачытаную па-беларуску кніжачку, або мульцік, або сюжэт з "Калыханкі". Гэта лягчэй за ўсё, бо ёсць зыходны матэрыял - на бел. мове. Пасля параспытваць, што бачылі на вуліцы, што там адбылося цікавага.
П.П.С. А колькі год Вашаму дзіцяці?

Дзякуй, здаецца вельмі карысная парада, але ж як проста! Сьмешка
А дзіцяці пакуль толькі -7/9 Вельмі шчасьлівы - пачуў на tut.by пра гэты рэсурс, спадабаўся, вось і вырашыу спытаць пра тоё, што ўжо шмат часу не дае спакою.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 26.02.08 15:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

прыклад Данчыка: рос у амер грамацтве, мама размаўляла па беларуску, бацька па украінску... як вынік гэтыя тры мовы ведае дасканала плюс яшчэ 3-4 (дакладна не памятаю якія). У дзіцяці, як гэта не дзіўна, больш мазгавых клетак, чым у дарослых, іхны патэнцыял нашмат лепшы, таму дзіцяці гэта не толькі не зашкодзіць, але пойдзе толькі на карысьць!

што яшчэ дадць да сьпісу што рабіць:
-чытаць бел кнігі - купляйце, ці бярыце ў бібліятэцы (калі не маюць бел кніг, то мусяць мець добрую кнігу 'прапановаў і скаргаў'), ці пазычайце ў знаёмых, глядзіце тое, што прапаноўвае інтэрнэт...
-абмяркоўвайце казку ці гісторыю, пераказвайце тое, што прачыталі бабулі ці тату... задавайце пытаньні, завучвайце на памяць вершыкі - вельмі карысна і для памяці і для разьвіцьця мовы!
-скарыстоўваць усе магчымыя мідыя - Белсат, некат дзярж праграмы, радыё рацыя, свабода...
-аўдыя казкі і пастаноўкі - іх даволі шмат. Мае дзеці іх вельмі любяць і ведаюць улюблёныя казкі амальшто напамяць.
-не хвалюйцеся за памылкі, калі нешта вырвалася па расейску і вы адразу прыгадалі слушнае слова - дадайце яго. І адчувайце сябе натуральна!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 215130 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15791 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 19198 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 187482 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18278 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map