Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сушы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 5:39    Загаловак паведамлення: Сушы Адказаць з выцемкаю

Вось люблю я гэтыя штукі.
Пакаштавала 5 год таму ў Калініградзе. Потым знайшла неблагую сушы-рэстарацыю ў Менску "Планета сушы". Было купляла ролы у краме "Рыга" ды ела з сумнаю сяброўкаю. Тут дык зусім раздолье у пляне сушы.
А яшчэ я іх паспрабавала гатаваць. Першы раз атрымалася няблага, другі зусім нясмачна. Праблема ў рысе. Гатунак я купіла які трэба, а вось зварыць правільна не атрымліваецца. Мо хто ведае як яго для сушы варыць трэба? І мо ўвогуле, мо хто ўмее іролы добрыя гатаваць?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 5:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я асабіста больш за ўсё ўпадабала кулёчкі. З задавальненьнем ем і ролы. Рыс з апранутымі рыбнымі палоскамі зверху - ня вельмі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 6:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, мне здаецца, пры варке рысу (ці пасля-?) трэба воцат дабаўляць. Але я не спец.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 8:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Стася ўмее! Хто ж яшчэ! Але яна мусіць вось-всоь нарадзіць, таму нешта яе ня відна... Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 12:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Відаць мяне.
Я умею, але ведаю не дужа шмат рэцэптаў.
Спярша пра варку: трэба дакладна вытрымліваць прапорцыю, што напісана на пакунку. Перад варкай рыс добра прамыць -- да празрыстай вады. Спачатку да закіпання варыць на моцным агні, а пасля зменшыць на самы мінімум і гатаваць да поўнага выпарэння вады. Пасля выключыць і даць пастаяць пад накрыўкай 15-20 хвілін.
Дадатак: Рыс трэба заправіць(пасля варкі). На 250 г сухога рысу будзе такая прапорцыя: 3 ст.лыжкі рысавага воцыту, 2,5 ст.л. цукру і 2 гар.лыжкі солі. Увесці гэта ў рыс. Але не мяушаць моцна. Рыс мусіць застацца рысам, а не пераўтварацца ў кашу.
Варыянты начынняў:
1. Крабавае мяса, салатны агурок, авакада, марынаваны дайкон і насенне кунжута. Усё нарэзаць брусочкамі і загарнуць у ролл.
2. Зялёная цыбуля і вараныя крэветкі.
3. Агурок са слабасалёным ласосем.
4. Ласось з авакада.
Ніжэй прапаную варыянты начыння, якое вы можаце камбінаваць самі. Можна абіраць ад 1 да 5 інгрыдыентаў. Калі бярэце больш за 2 начыння -- бярыце цэлы ліст норы.
-- Агурок
-- зялёная бланшыраваная фасоля
-- Чырвоны альбо жоўты перац
-- Ікра ласося альбо фарэлі.
-- Вэнджаная рыба.(Асабліва смачны вугор!)
-- Вельмі свежае філе сырой рыбы(замарынаваць у соку лайма альбо рысавым воцыце на 30 хвілін0
-- Вараныя крэветкі
-- Сыры альбо грыляваны тунчык
-- Японскі амлет(4 яйка узбіць з 1 ст.л. соевага соўсу, 80 мл. белага сухога віна, 1 ст.л. цукру)Амлет трэба пасмажыць і загарнуць шчыльным рулетам.
-- Дробнае лісце бланшыраванага шпінату
-- Авакада.
-- Крабавае мяса.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 16:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А!!! Стася, пакуль ты тут. Што можна рабіць са шпінатам. Ён танны, але я яго проста рэжу сыры ў саляткі. Чула што яго неяк гатуюць. А што такое бланшыраваны?
А яшчэ я купіла пакунак замарожаных асьміножкаў - што з імі рабіць? А яшчэ знайшла дзе прадаюцца блакітныя крабы жывыя па 4 даляры. Дзюжа хоцца пакаштаваць такога. Але як іх гатаваць?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 20:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, як ты гэтым "жывым блакітным крабам" збіраешся ў вочы глядзець, калі будзеш іх гатаваць? Плачу! Вельмі шчасьлівы

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 23:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт шпінату: У адносінах да шпінату -- бланшыраваць -- абдаць кіпнем.
Што з яго можна рабіць? Супы, гарніры, мне вельмі падабаецца рабіць мясные рулеты і рулецікі са шпінатам.
Суп са шпінату.
Шпінат падаграваць у родналі(без дадатку вады), покуль не выпрыцца вільгаць (500гр).Адкінуць яго, астудзіць і дробна парэзаць.
Пасля злёгку абсмажыць на 1 ст.л. масла. Астудзіць. Падмяшаць 2 яйка(сырых), 3 ст.л. пармезану і мускатны гарэх. Падагрэць булён(1 літр), дадаць у яго сумясь са шпінатам. Зняць з вагня і накрыць накрыўкай, каб звярнулася яйка.
Суп перад падачай пасыпаць таркаваным пармезанам. Падаваць са смажанымі грэнкамі.
Шпінат з вяршкамі.
1.5 кг лісткоў шпіната выпарыць у рондлі. Пасекчы. У патэльні разагрэць алей аліўкавы, выціснуць туды 2 зубчыка часныку і злёгку падсмажыць. Дадаць шпінат.
Падмяшаць тлустыя (33%) выршкі, 100 гр. таркаванага пармезану, соль і перац. хуценька пратушыць усё разам.
Курыныя рулецікі са шпінатам.
Узяць курынае філе і парэзаць уздоўж на тонкія пласты. Кожны з іх' пасаліць і паперчыць, пакласці зверху парэзаны і выпараны шпінат, сыр кшталту мацарэллы. Загарнуць у рулецікі. Запаніраваць і абсмажыць на патэльні.
Ну, гэта так, на пачатак. Пасля напішу яшчэ.
Васьміножкі: Замарынаваць іх у такой сумесі(40 мл. хереса, сок лімона 2 ст.л., некалькі кропель ворчестэршырскага соўса і соўса табаска) на 1 гадзіну. Змяшаць муку і перац. Васьміногаў дастаць з марынаду, даць ім сцекчы. Абваляць у муцэ і смажыць у фрыцюры 3-4 хвіліны да залацістай скарынкі. Падаваць з лімонам.
Васьміножкі з гароднінай.
Пасекчы пучок пятрушкі і 2 зубчыкі часныку і 1 чылі перац. Палову гэтага патушыць у алеі і заліць 100 мл. чырвонага віна. Размяць відэльцам ачышчаныя 2 вялікіх памідора і дадаць у сумесь. Васьміногаў(пачышчаных і прамытых) парэзаць і дадаць у соўс. Варыць недзе 1 гадзіну. Гатовую страву пасаліць, дадаць рэшткі часныку і пятрушкі. Дадаць лімонны сок па смаку.
А наконт крабаў ведаю, што іх неяк можна вельмі смачына на грылі цаліком гатаваць. Але, нажаль, я з імі не сутыкалася ў жыцці. Таму дакладна нічога не скажу. Рэцэпты магу пашукаць, але не гарантую.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Sused




Зарэгістраваны: 17.09.2007
Паведамленні: 12

ПаведамленнеДададзена: 9.02.08 23:54    Загаловак паведамлення: Re: Сушы Адказаць з выцемкаю

          
julker пісаў(-ла):
Вось люблю я гэтыя штукі.
Пакаштавала 5 год таму ў Калініградзе. Потым знайшла неблагую сушы-рэстарацыю ў Менску "Планета сушы". Было купляла ролы у краме "Рыга" ды ела з сумнаю сяброўкаю. Тут дык зусім раздолье у пляне сушы.
А яшчэ я іх паспрабавала гатаваць. Першы раз атрымалася няблага, другі зусім нясмачна. Праблема ў рысе. Гатунак я купіла які трэба, а вось зварыць правільна не атрымліваецца. Мо хто ведае як яго для сушы варыць трэба? І мо ўвогуле, мо хто ўмее іролы добрыя гатаваць?


U U.S. lekary papjaredzvajuc' shto u sushy restaracyjah mozna nabracca rabakow (hlistow) i inshaj zarazy, bo vykarystouvajuc' mjasa syroj ryby dlja pryhatavan'nja hetyh prysmakau. Сумнік
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 1:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Стася, рэцэпт рулецікаў вельмі спадабаўся - буду спрабаваць.
Пытаньне: што такое Херес?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 1:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Херес -- мацаванае гішпанскае віно з правінцыі Андалусія.(Sherry).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 1:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

U U.S. lekary papjaredzvajuc' shto u sushy restaracyjah mozna nabracca rabakow (hlistow) i inshaj zarazy, bo vykarystouvajuc' mjasa syroj ryby dlja pryhatavan'nja hetyh prysmakau.

Так, дзякуй за папярэджаньне. Я аб гэтым чытала. Чытала і іншае: глісты ў японцаў бываюць радзей за эўрапейцаў. З адной простае нагоды. Соевы соўс вельмі неблагі дызэнфікатар. Сырую рыбу ніхто проста так не есьць - яе мачаюць у гэны соўс.
Ад сябе магу сказаць: 5 год кушаю такую ежы (ну не кожны дзень, але раз на месяц мінімум) і пакуль аніводнага разу не сутыкалася з такімі праблемамі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 1:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Стася, чым яго можна замяніць: бо купляць бутэльку дзеля 40 грамаў неяк неправільна.
Яно яшчэ і дарагое пэўна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 1:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я б, маючы такія магчымасці, купіла бы і паставіла. У добрай кулінарыі херес, каньяк, сухое віно -- гэта як соль з перцам. Ты ж не для аднаго разу купляеш. Будзеш ужываць пасля. Яно добра доўга захоўваецца нават адкаркаванае.
У мяне, прынамсі, такія рэчы заўсёды ёсць.
Чым замяніць, ну, пэўна, любым добрым мацаваным сухім віном.
Зараз запыталася ў мужа, дык ён кажа, каб не дурыла галаву ды купіла нармалёвы напой. Калі табе не спатрэбіцца, дык дасылай нам. Мы табе грошы неяк вернем Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 2:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы Добра, буду мець на ўвазе. Я проста сама алкаголь неяк ня вельмі. Ну калі толькі гжанец які, ці дэсэртнае віно.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81582 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60879 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45948 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26863 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47348 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map