Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
тыдзень у намётах, лета 2008

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 

Ці жадаеце далучыцца і правесці тыдзень у такім фармаце?
не! (мы ў намётах не адпачываем, не можам, не хацім)
22%
 22%  [ 5 ]
можа быць (жадаем, але так далёка не плануем; можа не атрымацца)
50%
 50%  [ 11 ]
з задавалненнем далучымся (ну ці 90%, што атрымаецца)
27%
 27%  [ 6 ]
Галасоў :22

Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.02.08 17:13    Загаловак паведамлення: тыдзень у намётах, лета 2008 Адказаць з выцемкаю

Народ, ёсць прапанова зрабіць летнік для нашых дзетак. Гэта будзе добрай нагодай каб дзеці і дарослыяСьмешка змаглі пазнаеміцца паміж сабою, пабыць болей на свежым паветры, назапасіць вітаміна Д Сьмешка, ды і адпачыць ад спраў, змяніць столю над галавой на зорнае неба..

зараз варыянт правядзення летніку наступны: выезд на бераг ракі Іслач недалека ад Ракава (некалькі чалавек едуць за дзень, каб разбіць лагер: усталёўваць наметы, збудаваць пад іх насцілы, зрабіць прыбіральню), назапашваем дровы, робім арэлі для дзетак, футбольнае поле, пляцоўку для валейбола.. - у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў. Зразумела, што многія бацькі працуюць, таму час правядзення выбралі з 28 чэрвеня па 6 ліпеня (3 ліпеня - дзяржаўнае свята, 4-е хутчэй за ўсе будзе перанесена.. таму некаторыя могуць выехаць хаця б на гэтыя 4 дні)

Чаму так загадзя, бо трэба на працы вакацыі на гэты тыдзень запланаваць. Ды і тым, хто раптам з іншых гарадоў-краін пажадае далучыцца, можа таксама квіткі на гэты час браць Міргаю

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)


Апошні раз рэдагавалася: Nadzeyka (8.02.08 23:30), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.02.08 17:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

яшчэ 7га Купалле, яго можна адсвяткаваць 5-6га. Было б супер, калі хто больш дасведчанны ў "купаляванні" узяў на сябе яго правядзенне.
Астатнія арганізацыйныя справы бярэм на сябе (дапамога з падзякай прымаецца, парады па змене часу і месца правядзення абмяркоўваюцца).
Чаму абралі наваколле Ракава: 1) недалёка ад Менска, калі будуць жадаючыя прыехаць проста на выходныя, то без вялікіх матэрыяльных затрат тое зробяць. 2) Мы не рыбакі, таму Іслач як вадаём нас задавальняе Сьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.02.08 17:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Купальле як бы свята самай кароткай ночы...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.02.08 21:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ідэя цікавая

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Напраўду цікавая! Галасую - "так" Так

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 0:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікавая - але маларэальная. Адну начоўку я можа б асіліла, але болей- наўрад ці...
А там побач домікі не здаюць? Для старых і хворых?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 11:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А там побач домікі не здаюць? Для старых і хворых?

Не здаюцьСьмешка хіба што ў Ракаве.. а што такога ёсць у доміках, без чаго не асіліць? Калі домік, то з усімі астатнімі плюсамі (каб ежу гатавалі, пакой прыбіралі і г.д). Але гэта ўжо зусім іншы адпачынак, якога тут ня будзе.
Мы неяк звычайна доўга на адным месцы толькі на Браславах стаім.. і кожны раз бухцім, што надта хутка назад трэба збірацца.. І сямей з дзеткамі ў намётах назіралі шмат. Са сваёй дзеткай упершыню з начоўкамі, але я ўпэўнена, што будзе прасцей, чым на лецішчы.
+ маем досьвед арганізацыі жыцця з натоўпам дзяцей у лесе на возеры.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
у доміках ёсьць прыбіральня і душ. яшчэ ёсьць мяккія ложкі, электрычнасьць, каб бачыць, дзе ляжыць твая вопратка, і чытаць увечары. вада гарачая. каб посуд мыць нармальна.
карацей, мы б з задавальненьенм прыехалі на дзень. але наўрадці на ноч Ніякі

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 13:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але вось калі раптам дождж у доміку лепей. І цяплей у доміку. І яшчэ я панічна баюся камароў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 13:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне гэта ідэя вельмі падабаецца, бо я таксама люблю спаць у намёце далёка ад ўсякай цывілізацыі, нажаль толькі адпачынак у мяне ў гэтым годзе на прыканцы жніўня і ў верасьні Сумнік , таму я нажаль ніяк не магу

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ідэя файная! Канешне, лета - найлепшы час для такіх сустрэчаў і новых знаёмстваў.

Але існуе шмат прычынаў, па якіх канкрэтна мы ня зможам выбрацца на цэлы тыдзень. Таму падтрымліваем фармат "на адну-дзьве ночы" (зь вечара пятніцы да вечара суботы ці нядзелі), то бок 4-6 ліпеня.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 17:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не падумайце, што ўгаворваю. Бо гэтага дакладна рабіць не збіралася (ведаю, што ёсць людзі, каторыя не любяць не "цывільныя" умовы). Але надта хочацца адказаць на некаторыя моманты. Мо так мяне больш зразумеюць (хаця не адпачываўшы ў такіх умовах, не ўявіш, што гэта).
Выцемка:

чытаць увечары

я не так часта сустракаю сяброў, каб прамяняць гутаркі і песні ля вогнішча на кніжку. З пошукам вопраткі як праблемай не сутыкалася.
Выцемка:

у доміках ёсьць прыбіральня і душ

гэта гледзячы ў якіх. Тыя прыбіральні на лецішчах ды вёсках, я не люблю. Тады ўжо лепш самазбудаваныя (ці самавыкапыныя). Ад іх хаця б не смярдзіць. Калі цікава чаму - магу распавесці як іх майструюць. Ну памыцца вада крыху пад вечар награецца на сонейке ці вогнішчы.
Выцемка:
вада гарачая. каб посуд мыць нармальна

гэта..Вада падаграецца на вогнішчы. А пасля пясочкам, пясочкам.. Ды травушкай..Сьмешка Ніколі не думала, што так добра тлушч адмываюць такія сродкі. Але можна не парыцца і браць хімію. Гэта ж на машыне ехаць, а не на карку ў заплечніку цягнуць, дзе кожны грамм адчуваеца.
Наконт цеплыні.. Я мярзляка, але ў намёце нават ўзімку ні разу не змерзла (дзякуй мужу Сьмешка). А ўлетку мы ўвогуле адсоўваемся як мага далей адно ад аднаго, бо спякотна.. Каб мякка спаць, напрыклад, бацькі майго мужа бяруць матрацы, ды помпай іх надзмуваюць. Наконт сябе, скажу, што людзі такі розныя, і я і дома та спала з 7га класа толькі на падлозе ..
Дождж.. ну не бывае, каб ўвесь тыдзень быў дождж. Ў нас ёсць вялікі тэнт. Ён нацягваецца над агульным месцам збору. Ну каму вельмі дождж непрыемны, то пыемней ён ад наяўнасці тэнта не будзеСьмешка Крыўдзіць нікога не збіралася, спадзяюся, што і не пакрыўдзіла.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 17:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
ды не, я таксама спадзяюся, што не пакрыўдзіла. У мяне ў дарослым жыцьці (і гэта без малога!) быў пару раз досьвед начаваньня ў намётах. Мне не спадабалася па ўсіх вышэй пазначаных прычынах. карацей, кожнаму падабаецца сваё. не выключаю, што і мне калісьці спадабаецца Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 7.02.08 18:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

на мяне тут муж наехаў, што я надта разбухцелась. І сапраўды надта. прабачце, калі ласка Плачу! Крызіс у мяне нейкі, на ўсіх бухцю з нагоды і без...

А ўсё ж такі вельмі прыемна, што ўвогуле ідэю прынялі Сьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.08 1:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, падтрымліваю, на 1 - 2 ночы - цалкам рэальна. А болей... Я таксама камароў БАЮСЯ!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная »
Старонка 1 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 1074 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 164051 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 253495 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 35488 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 17025 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map