Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершы пра лікі і лічбы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.01.08 12:08    Загаловак паведамлення: Вершы пра лікі і лічбы Адказаць з выцемкаю

Хачу нешта такое http://maxybaby.net.ua/index.php?loc=razvivashki&igra=count

Ці ўвогуле вершы пра лічбы, а то я акрамя лісы, якая курэй паела, нічога не ведаю.

З мяне малюнкі!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.01.08 12:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Трэба Котку клікаць!!! Яна ў нас за вершы адказная! Вельмі шчасьлівы
А вершы з таго сайта я бачыла ў нейкай кніжачцы, у нас такая можа і была нават...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.01.08 21:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, не спадабаліся мне гэтыя вершы. Бачна, што напісаныя яны пад заказ, вобразы ў іх не выразныя, словы не запамінаюцца. У нас ёсьць 2 кнігі такога кшталту, але я іх ня надта люблю, бо штучнасьць адчуваецца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.01.08 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, дык я не прэтэндую на ГЭТЫЯ вершы - я хачу нешта накшталт такога - проста як прыклад спасылку дала.

Я не пра тое, што трэба гэтыя вершы перакласці - а пра саму ідэю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 30.01.08 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Эх! Гары яна гарам, тая работа! Выдавецтва пачакае. Вельмі шчасьлівы
Значыцца, наколькі я зразумела, трэба вершы пра лічбы, каб добра чыталіся і запаміналіся. Буду думаць.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.01.08 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ура! Ура! Ура!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.08 10:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 10.02.08 21:25    Загаловак паведамлення: Re: Вершы пра лікі і лічбы Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Ці ўвогуле вершы пра лічбы, а то я акрамя лісы, якая курэй паела, нічога не ведаю.


А што за вершык пра лісу? Я нешта ня ведаю.

Ніяк не магу ідэю прыдумаць Сумнік Калі гэта будуць вершы пра жывёл, нармальна? Ці можа ўжо надакучылі тыя жывёлы? Дзяўчаты, выказвайце прапановы.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.08 15:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хай будзе пра жывёлы. а можна і пра транспарт. Наогул хай бы julcik параіла, бо яна ж малюнкі маляваць бярэцца...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.02.08 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

горш за ўсё я малюю людзей

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 11.02.08 21:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

пра лічбы я набыла ў Мінску ў травені маленькую кніжачку Алены Церашковай 'Адзін, два, тры, чатыры, пяць... Давайце лічбы вывучаць!' - на Варвашэні 8. Не ведаю, ці можна перадрукоўваць сюды гэтыя вершы, пра аўтарскія правы там нічога не напісана, але ўсё ж-такі...

Калі мы вучылі з Паўлінкай лічбы на некалькі лічбаў у нас атрымаліся вершы. Зараз нешта ўзгадваецца толькі пра 1.

Адін, адзінка -
простая сьпінка.
Адізнка прамая
Ды й надта худая.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 11.02.08 21:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а пра літары, дарэчы, там жа набылі касэту 'азбука не забаўка'. Там вершы Барадуліна і нейкія яшчэ, а таксама сьпевы!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.02.08 11:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

пра лічбы я набыла ў Мінску ў травені маленькую кніжачку Алены Церашковай 'Адзін, два, тры, чатыры, пяць... Давайце лічбы вывучаць!' - на Варвашэні 8. Не ведаю, ці можна перадрукоўваць сюды гэтыя вершы, пра аўтарскія правы там нічога не напісана, але ўсё ж-такі...

Ведаю я Алену, магу спытацца, можа дасьць. Ейныя казкі тутака ж вісяць!
Але ж і Коткавы вершы не зашкодзяць! Чым больш, тым лепш!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 14.02.08 1:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось што пакуль што атрымалася:

Круглы нуль, нібыта мячык,
Ды нічога ён ня значыць.

Пазнаёмцеся: адзінка,
Тонкая, нібы травінка.

Двойка, ейная сяброўка,
Выгінае шыю лоўка.

З двух маладзікоў, сябры,
Атрымаем лічбу тры.

Крэсла дагары нагамі ---
Вось чацьвёрка перад намі.

Тут кручок, а зьверху хвосьцік ---
Лічбу пяць чакаем ў госьці.

Лічбу шэсьць дугой сагнулі,
Быццам люльку у дзядулі.

Лічбу сем напішам разам,
З чубам і прыгожым пасам.

Пару колцаў зараз возьмем ---
Атрымаем лічбу восем.

А шасьцёрку-акрабатку
Ператворым у дзевятку.

Да адзінкі нуль падставім ---
Лічбу дзесяць атрымаем.

Заўвагі, папраўкі і прапановы прымаюцца з удзячнасьцю Сьмешка

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CD




Зарэгістраваны: 19.12.2007
Паведамленні: 34

ПаведамленнеДададзена: 14.02.08 12:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цудоўныя вершы
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Што такое медыя абмен і як ім карыстацца 13 julcik 24776 18.08.11 12:50
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Расповеды пра беларускую мову 122 pink_by 132106 27.04.12 0:19
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 37632 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што такое ЗМР і як зь ім змагацца? 25 Nataluga 29987 2.08.08 1:15
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што такое перародавы патранаж???? 31 algunia 36340 19.11.06 2:21
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map