Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ідэальная праца

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 15:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, пункты экстрэмума для такога графіка - важныя паказчыкі, як і пункты перагібаў.
Але мне падаецца, што ў тапалогіі трэба пашукаць нейкую больш падыходзячую мадэль для апісання працэсу. Гэта дакладна не двух-тромерная і яўна не эўклідава геметрыя. Бо зменных больш, чым сям'я і праца - ёсць сама жанчына з ейным задавальненнем сям'ёй, працай і сабой, а таксама пункты невяртання для яе пасля празмернага ўлягання ў сям'ю альбо ў працу. Таксама істотна, як гэтая мадэль упісваецца ў час і прастору - ці доўга можа праіснаваць фізічна пры вялікім задавальненні ўсіх сямейнікаў сям'я з непрацуючай мамай альбо ці не сапсуе сямейную ідылію ад мамінай працы няздольнасць грамадства ўспрыняць такую мадэль.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 16:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, двухмернасць узятая для спрашчэння, гэта зразумела.

У размове з Надзейкая я высветліла істотную розніцу нашага ўспрымання - яна мінімізуе затраты, я максімізую карысць. вось пра гэта можна паразмаўляць - бо гэта дзве абсалютна розныя задачы.

(Акрамя гэтага мы ўвогуле мелі на ўвазе розныя мадэлі - у яе быў вектар як накірунак прыкладання сілаў, у мяне - паверхня як адлюстраванне карыснасці пэўнага спалучэння "заняткаў" - але гэта не так важна)
Ты відавочна маеш на ўвазе нешта трэцяе, бо пры чым тут эўклідава ці неэўклідава геаметрыя не зразумела.

Я гэта бачу як задачу на аптымізацыю. Як прадстаўляць мадэль - справа дзясятая. А вось зразумець па чым аптымізаваць - першасная.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 16:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, я бачу гэта як стварэнне нейкага аб'ёму: карысці, часу існавання, задавальнення і дабрабыту. Калі браць звычайныя эўклідавы падыходы, мы можам атрымаць нейкі добры аб'ём максімізаванага прыбытку ці аптымальнай карысці, але ў часе гэта можа імкнуцца да знішчэння як аб'ектаў, так і суб'ектаў намагання. Гэта будзе толькі адна з праекцыяў працэсу.
Таму я бачу нешта кшталту тапалогіі матылька ці можа нават чагосьці іншага - трэба ўзгадаць магчымыя варыянты, бо крыху падзабылася. Але сэнс у тым, што не ўсе вымярэнні адкладаюцца на прамой. Напрыклад, задаволенасць жанчыны - адназначна спіральная ці хвалевая, прычым трэба яшчэ падумаць, які тып хвалі ўзяць. Па выніку аб'ём будзе вымалёўвацца рухомы, у розных праекцыях розны, але галоўнае, каб нідзе ён не імкнуўся да нуля.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 20:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я думаю, што дадаволенасць у кожнага свая - і ў гэтым ёсць суб'ектыўнасць мадэлі, і менавіта праз гэта кожны рашае сваю задачку па-свойму.
Я сваю функцыю уяўляю проста як гіпербалічны парабалоід (у прастамоўі сядло)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 0:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

займальнае чытво атрымалася Сьмешка
а мне ўсё ж здаецца, што калі жанчына ў сям'і шчаслівая, то і сям'я ейная будзе шчаслівая. І шлях да шчасця мне асабіста бачыцца не ў графіках і мадэлях, а праз асцярожнае намацванне і прыслухоўванне да сябе. хаця веру, што матэматыкам патрэбныя графікі Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 8:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, графікі не для пошуку шляху, а хутчэй каб прасцей было паразумецца паміж сабой. Каб прасцей было патлумачыць сваё меркаванне. Шукаць шчасце праз графікі наўрад ці атрымаецца, прынамсі ў маім варыянце пастаноўкі задачы, бо шчасце невымяральна. Яго можна неяк інтуітыўна апісаць, і магчыма можна прыкаладна даведацца ў які бакі яно расце, а ў якія паніжаецца, але гэтага мала для мадэлі.

Калі мінімалізаваць выдаткі - то магчыма гэта неяк можна перавесці ў грошы і падлічыць. я нават прыкладна ўяўляю як пераводзіць у грошы ірацыянальныя здабыткі, такія як задавальненне ад баўлення часу з дзецьмі.

Аднак усёроўна гэта быў спосаб патлумачыць свой погляд на выбар напрамкаў прыкладання энэргіі, а не спосаб знайсці рашэнне.

П.с. дарэчы я шчаслівая калі мяне ніхто не чапае. Самыя шчаслівыя дні - гэта застацца дома адной. Але наўрад ці маё такое шчасце зробіць шчаслівымі маю сям'ю. Ім трэба значна больш маёй энэргіі, чым я магу выдаткоўваць у нейкі сваім раўнаважным стане.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 10:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, сэнс у мадэлі, якая прадэманструе індывідуальныя тэндэнцыі і ўзаемазалежнасці, дазволіць ацаніць значнасць фактараў і прадухіліць непажаданыя сцэнары.
Матэматычна можна апісаць усё, у тым ліку і светаўспрыманне і сямейнае шчасце (дарэчы, тут намаляваліся розныя падыходы: шчаслівая жанчына ў сям'і і шчаслівая сям'я, дзякуючы жанчыне).
Намацванне не дае магчымасці паказаць вектар працэсу. Сёння мадэль выглядае як ідылія, а заўтра сканчаецца разводам і дзяльбой дзіцяці ды выкіданнем на вуліцу з хаты былых любімых сваякоў (Калі памятаеш, у нас такія гісторыі на вачох / на форуме адбываліся, калі маладзенькія жонкі сцвярджалі, што трымаюць бога за бараду і ведаюць найлепшыя спосабы дагадзіць мужу і стварыць ідэальную вялікую сям'ю. А потым "раптоўна" апыналіся на вуліцы).
Я часта бываю на розных забаўляльных пратакольных імпрэзах, сябрую з мужчынамі больш, чым з дзяўчатамі. І калі мне дастойныя сем'яніны пачынаюць распавядаць, што з жонкамі ім няма пра што пагаманіць, не цікава, я пытаюся ў сябе: што сталася з тымі жанчынамі? Яны ж мабыць упэўненыя, што кормячы мужа катлетамі, валяючы нешта з лямцу, седзячы ў хаце і гадуючы без ягонага вялікага ўдзелу ягоных дзяцей яны збудавалі шчаслівую сям'ю? Ці здагадваюцца яны, што муж малазнаёмым жанчынам распавядае пра тое, што жонка яму нават і не сяброўка ўжо? Што ён маральна гатовы пайсці ў любы бок, куды толькі яго паклічуць?

Гэта, праўда, трохі ў бок ад тэмы пра ідэальную працу, хутчэй разважанне пра ідэалы ўвогуле.
Але я згодная з Юляй у тым сэнсе, што ў дачыненні да працы дзейнічае агульны эканамічны прынцып "карыснасці". Людзям не патрэбныя грошы, кватэры і машыны самі па сабе - яны хочуць задаволіць нейкія патрэбы, дасягнуць нейкіх мэтаў. Машына дазваляе вандраваць і часцей бываць у сваякоў, абіраць навучальныя ўстановы для дзіцяці не па месцы жыхарства, а беларускія, напрыклад. Кватэра дазваляе нараджаць дзяцей і прымаць сяброў. Грошы даюць магчымасць без нерваў вырашаць многія пытанні. Праца дазваляе зарабляць грошы, каб мець вышэй пералічанае. У той жа час мала аплочваемая праца сама па сабе можа даваць магчымасць вандраваць, прадастаўляць службовае жытло, даваць магчымасць пры дапамозе аўтарытэтнай візітоўкі вырашаць многія пытанні.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 11:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, не бачу прамой сувязі паміж "праца-цікавая жанчына", хутчэй "цікавая праца - цікавая жанчына". Мяркую, што колькасць жанчын, якія запаўняюць уласную пустэчу і абыякавасць да жыцця працай у разы большая, за колькасць жанчын, якія "валяюць лямц дома".

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 14:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Alina пісаў(-ла):
матэматыкам патрэбныя графікі

а што патрэбна лірыкам, каб патлумачыць ім, што кажуць пра адно і тое ж? Рознымі словамі, без агуьнай тэрмінаў. Прычым пакуль зразумеюць, што кажуць адно і тое ж,пройдзе дахалеры часу, сварак і непаразуменняў..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, дакладна!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Учора пачытаў гэты топік - вельмі забаўнае чытво Супер!
Прабачце, не магу не падзяліцца асацыяцыяй: http://www.youtube.com/watch?v=VvbqPl6P0eg

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Partyzan (5.01.12 15:48), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan,
Бангконг!! ))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 21:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
Плачу! сваркі і непаразуменні -- гэта да мяне?
калі бачыш хоць каліва агрэсіі ў маіх словах -- пакажы, буду табе вельмі ўдзячная.
зы. а магчыма, толькі з тваёй перспектывы бачна, што пра адно і тое ж. А з нечай іншай відаць іншыя нюансы.

Kryscina,
хм... склалася ўражанне, што ўсе працуюць выключна дзеля таго, каб мужу было з кім паразмаўляць Сьмешка
імга, немагчыма пабудаваць мадэль, якая прадугледзіць усе варыянты і прадухіліць магчымыя крызісы. больш за тое, што адной добра, то другой... не вельмі. і нават развод часам -- не эпік фэйл, і не канец жыцця, а найлепшы крок да шчасця.
Зрэшты, як ужо паспелі вышэй заўважыць, не наяўнасць жончынага працаўладкавання трымае сям'ю разам.
зы. ад грошай я не адмаўляюся Сьмешка проста лічу, што мой муж здольны забяспечыць усе нашыя патрэбы. каб я магла займацца тым, што мне сапраўды цікава і чаго сапраўды хочацца.
зы.зы. можа быць, калісьці мне і папрацаваць захочацца Сьмешка паглядзім.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Офф: даўно не мела такога задавальнення ад дзеткаўскіх тэмаў - як тут. Шкада, што самых-самых больш не вылучаем. (Дарэчы, чаму? ))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, ты вельмі дарэмна пакрыўдзілася. гэта зусім не пра цябе. Гэта пра тое, што без базіснай тэрміналогіі складана давесці тое, пра што ты кажаш, такім чынам, каб быць 100% упэўненым, што іншы бок цябе зразумеў. Словы шматсэнсоўныя, а тэрміны маюць адназначыя азначэнні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 3 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 80282 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60059 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45157 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26558 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46750 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map