Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ідэальная праца

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 0:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
ну я згодна з азначэннем у артыкуле, што праца - гэта грошы (сродкі), на якія вы жывяце. (калі вы вядзеце натуральную гаспадарку, о вашая праца вырасціць ці злавіць тое, чым вы будзеце харчавацца). Калі гэты занятак вас не забяспечвае сродкамі, значыць гэта хоббіСьмешка Калі вас цалкам забяспечвае муж, то вашая праца быць жонкайСьмешка Калі вы навучаецеся і жывяце на стыпендыю - то вашая праца "вучыцца"Сьмешка

а калі жывеш на рэнту. то твая праца -- ранцье?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 1:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, ? А якая розніца, калі б на працэнты ад сваіх ранейшых даходаў, пакладзеных у банк? Неяк чалавек зарабіў на тое, з чаго плоцяць рэнту.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 1:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
ну можна прыдумаць варыянты Сьмешка
я проста не падзяляю меркавання, што стасункі паміж мужам и жонкай (ці бацькамі і дзецьмі) акрэсліваюцца ў тэрмінах працы, службы, або здзелкі.
І мне не падабаюцца рамкі тэорыі, па якой дзеля любога даходу трэба папрацаваць. Ну гэта мне цяпер так бачыцца. Не спрачаюся, бо дапускаю, што ў нейкі іншы перыяд часу мне штосьі ўбачыцца інакш. Сьмешка
зы. для даведкі. Мой муж зарабляе не такія ўжо вялікія грошы. Хацелася б нашмат болей Вельмі шчасьлівы Але і ў мяне змяніліся прыярытэты. Мне цяпер за шчасце быць. І зусім не хочацца ганяцца за ўяўнымі дабротамі.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 2:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, грошы могуць у спадчыну перайсці. А тады гэта праца -- ранцье?

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 2:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, дык ніхто за імі ганяцца і не заклікае. Сумнік

--І мне не падабаюцца рамкі тэорыі, па якой дзеля любога даходу трэба папрацаваць

А што значыць папрацаваць у тваёй тэрміналогіі?? Для мяне абсалютнае да - каб нешта было, трэба ўкладаць энергію сваю. У адносіны паміж жонкай-мужам-дзецьмі-бацькамі тым больш! Каб была аддача ад працы, туды таксама трэба ўкладаць сваю энергію. Калі ты пачынаеш больш "энергіі" укладаць у працу ў стандартным разуменні, а аддачы грашовай няма (то бок корміць цябе далей сям'я), то гэта не праца, а хоббі. навошта нам хоббі - асобная тэма. І ці вартае гэтае хоббі таго часу і энергіі.


Мой адказ на пытанне што ёсць "ідэальная праца" для мяне я пісала вышэй.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 2:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, досвед паказвае, што тое, што дасталося "так", так і сыходзіць. Калі спадчынна ад далёкай цёці, у адносіны паміж якой ніколі не ўкладалася нічога, то грошы змарнуюцца.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 2:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
вось дайшла да прачытання артыкулу. Я з Вікай (рэгулярна з задавальненнем чытаю яе) згодная!
Праца -- гэта ўкладанне энэргіі ў абмен на грошы.
Сям'я -- гэта ўкладанне энергіі хм... у абмен на любоў, калі следаваць гэтай формуле. Тут якраз, згодна з артыкулам, сям'я і праца кардынальна разыходзяцца. Праца -- гэта толькі тое, што дае грошы, і ставіцца да яе трэба адпаведна. Не дай Бог так ставіцца да сям'і!

(а зы. было зусім не спробай папроку. Гэта я на ўсялякі выпадак, а то раптам хто БТ глядзіць пра мільёны майго мужаСумнік )

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 2:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, аналаг з сям'ёй быў прыведзены ў адказ тым, хто пісаў, што яны працуюць мамай-жонкай) Для мяне грошы з'яўляюцца асноўным паказчыкам, куды накіроўваць вектар энергіі. Калі няма знешняй працы, то вектар цалкам на сям'ю. Калі праца не грашовая, я бы вектар у бок працы не паварочвала больш чым на градус, праекцыя на працоўную вось вымяраецца заробкам) Ну і суадносна наколькі я яго паварочваю ў бок працы цалкам вымяраецца даходам ад гэтай працы з нейкім маім унутраным стопам.

Хоббі ідуць у іншых вымярэннях)))). Разглядаю плоскасць з каардынатамі сям'я-стандартная праца. Сутнасць адна, толькі на восях розныя адзінкі вымярэння.

Я магу схемку намаляваць графічнуюСьмешка Ну і я дарасла ці дэградавала (з якогу боку глядзець, усё адно), што мне трэба каб у мяне быў даход).. Я не магу на свае хачу траціць грошы, якія муж зарабляе на нашае будучае жытло. У мяне ўнутраны стоп стаіць. Вынік - абмежаваць свае хачу, альбо зарабляць на іх..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 9:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ніколі не разуімела які сэнс спрачацца пра азначэнні. Называйце як хочаце - і працай і не працай - сэнс-та ад гэтага не змяняецца.

Вось маю працу мабыць больш слушна называць хобі тады. Ну яно прыносіць грошы - так атрымалася, але калі яно не будзе прыносіць грошай - я ўсёроўна буду ім займацца, у тым ці іншым выглядзе. Я бы магла зарабляць больш грошай, калі бы не імкнулася ствараць для сябе зручныя ўмовы (цікавасць праекта(!), графік, месца працы, якасць прыбіральняў у офісе і ўсё такое).

Ідэальная праца ідэальна ўбудоўваецца ў жыццё, не замінае, не прыносіць адчування рабства за грошы, а наадварот прыносіць задавальненне ад здзейсненага.

То бок калі браць па артыкуле - то я замест часткі грошай атрымліваю ад працы задавальненне - ад калектыва, ад зместа працы, ад графіка і г.д. але я інакш не магу - інакш я адчуваю сябе рабом і пачынаю хацець змяніць працу Сьмешка) Ну трэба зазначыць, што я лічу свой заробак дастойным. Ён не нейкі залішне высокі - але ён прымальны каб адчуваць сябе чалавекам, не баяцца за заўтра і ўсё такое. Калі б гэтага не было - я бы, мабыць, абірала працу з іншых крытэраў.

Наконт пытання ці з'яўляецца быццё хатняй гаспадыняй працай - у маім разуменні з'яўляецца, прычым больш цяжкай, чым мая праца з офісе, і да таго ж - неацэненай, працай без адпачынкаў, з ненармаваным часам і складанасцю вылучыць час для сябе. вось сёння ў Андрэя выходны. ён застаўся з Дасікам (адным Дасікам! Янка ў бабулі). Я ўпэўнена, што калі я вярнуся - ён будзе выціснуты як лімон.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 10:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, а як у вашыя падзелы "праца за грошы - хобі - клопат пра сям'ю" укладаецца грамадскаяь дзейнасць? Гэта праца? Ці хобі? Ці што?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.12.11 12:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,
грамадская дзейнасць можа быць розная. Яна, як і любая іншая дзейнасць, можа быць працай, можа быць хобі, а можа быць справай жыцця. Не кожнаму яна патрэбная. А некаторыя без яе жыць не могуць Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.12.11 14:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Проста для мяне грамадская дзейнасць і праца - гэта абсалютна розныя рэчы. Праца - яна паводле працоўнай інструкцыі і за грошы. А грамадская дзейнасць - ад душы і без спадзеву атрымаць узнагароду, у пазапрацоўны час, але з не меншай (і нават большай!) адказнасцю, якасцю і вынікам. Таму штатных супрацоўнікаў грамадскіх арганізацыяў я не лічу грамадскімі дзеячамі - яны такія ж чыноўнікі, як і дзяржаўныя службоўцы, проста іншае кола інтарэсаў.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Svetlana




Зарэгістраваны: 09.12.2011
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 3.01.12 22:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Nadzeyka пісаў(-ла):
Разглядаю плоскасць з каардынатамі сям'я-стандартная праца. Сутнасць адна, толькі на восях розныя адзінкі вымярэння.
Я магу схемку намаляваць графічнуюСьмешка

Супер! Як жа мне цябе не хапае! Можна яшчэ развіць думку і паспрачацца ці будзе плошча пад графікам канстантай )) Іншымі словамі, калі выдаткоўваць на працу значны час ці атрымае сям'я меньш у параўнанні з тымі, хто працуе толькі жонкай ці мужам.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 9:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі я правільна зразумела сэнс графікаў - то плошча пад графікам не будзе канстантай, бо бо гэта будзе інтэграл па адным з вымярэнняў, адпаведна для скрайніх выпадкаў "толькі сям'я" і "толькі праца" па супрацьлеглым вымярэнні будзе 0 увогуле.

Калі ў плоскім выглядзе, то мне больш бачыцца візуальзацыя ў выглядзе пэўнага аналага ізатэрмаў - то бок не графік, а сукупнасць крывых, на кожнай з якіх карысць (задавальненне, ці не ведаю як назваць) для сям'і пастаянна. Абмежавана ўсё гэта колькасцю гадзін у сутках (ці колькасцю гадзін якія вы можаце не спаць), таму маючы свае "іза-крывыя", тэарытычна можна знайсці кропку максімальна магчымага задавальнення для канкрэтнай сям'і.

Razz

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.01.12 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зьехаў з глузду

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 2 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81523 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60834 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45913 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26847 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47312 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map