Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кулінарная балбаталка

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 9, 10, 11, 12  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.05.10 11:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А хто ведае, як гатаваць такі амлет, "як у садочку"?

Выцемка:

амлет дзеля густаты можна манку дадаць. у садку, мяркую, так і робяць.

Ох дзяўчаты, і нагналі ж вы мне смаку на садаўскі амлет!!! Сьмешка Пачала я шукаць рэцэпты на прасторах інтэрнэту. Рэцэптаў там шмат. А жадаючых знайсьці рэцэпт амлета як у садочку, яшчэ больш. я паспрабавала некалькі самых распаўсюджаных: з манкай і крухмалам і толькі з малаком. Апошні, як на мой густ, аказаўся самы падобны. Вось спасылка на рэцэпт http://crevetka.com/index.php?id=51 выглядае, што ад школнага повара.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 14.05.10 12:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

рэцэпт добры. Але ж я амлет за 3 хвіліны гатую, а тут 30 Сумнік Мяне сажруць! Амлет у мяне - гэта такая страва-"адмазка", каб за 5 хвілін ірты пазатыкаць і ўсе думалі, што елі. Сьмешка
І не выгадна эканамічна - 10 яек на 6 порцый. У мяне 2 яйкі на 3 порцыі ці па яйку на кожнага.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.10 15:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я ў амлет дадаю замест малака смятану. Смак іншы. Мне болей падабаецца, але з малаком таксама добра.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.10 20:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, дзякуй вялікі-вялікі! Ружа Ружа Ружа
Паспрабую заўтра, а то ў мяне Алесік ужо штодзень стаў прасіць амлет, як у садочку. Сьмешка

Дарэчы, пра звычайны амлет: таксама часам дадаю ў яго некалькі лыжак сьмятаны, смачна атрымліваецца. Што тычыцца малака ў амлеце, то ў кулінарнай кнізе Д. Данцовай вычытала адну хітрасьць (здаецца, францускую): малака ў амлеце павінна быць роўна столькі ж, колькі яек. Як вылічыць патрэбны аб'ём малака? Наліваць малако пры дапамозе яечных шкарлупак!
Я цяпер толькі так і раблю.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 15.05.10 12:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Як вылічыць патрэбны аб'ём малака? Наліваць малако пры дапамозе яечных шкарлупак!

а мерныя шклянкі ўжо не модныя?)))))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 13:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, у мяне ў хаце няма ніводнай мернай шклянкі. ))) А што, карысная рэч? Трэба набыць, мабыць. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можна яйкі выліць у звычайную шклянку, а потым столькі ж наліць малака. Мерная шклянка дома ў мяне ёсць, але ёю НІКОЛІ на карысталася. Рэч не вельмі карысная.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 19:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Можна яйкі выліць у звычайную шклянку, а потым столькі ж наліць малака.

ну гэта і мелася на ўвазе. У мяне празрыстая паўлітровая ёмістасць з рысачкамі для блэндара. Вельмі неабходная))) Бо там зручна ўсё блэндарыць)) Дастаткова вялікая, каб там рабіць і амлет)) Па ёй неабходную колькасць рэчываў і гляджу звычайна. Столькі і яшчэ столькі вельмі проста вызначаецца)) Ну мне падаецца нават са звычайнай шклянкай, у якую разам не ўлазіць малако ды яйкі прасцей ды хутчэй вызначыць колькасць патрэбнага малака..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мы не шукаем простых шляхоў. Вельмі шчасьлівы Калі побач са мной на кухні круцяцца дзеці, то мы адмяраем малако шкарлупінкамі. І, вядома, лічым услых, думаем, колькі яшчэ шкарлупінак малака трэба ўзяць, карацей, займаемся матэматыкай.
А калі яна адна на кухні,то працэс ідзе па-іншаму - плюх яйкі ў шклянку, плюх малако ў шклянку...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 23.06.10 20:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, можа хто ведае якія арыгінальныя закаткі (сочыва ці кампоты) з трускалкамі... ці ўвогуле цікавыя нейкія спалучэнні садавін?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.06.10 21:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

сочыва з трускалак - гэта мега смачна. Я, праўда, не ведаю прапорцыі цукру, але мабыць можна пагугліць. Толькі не варыць зашмат - каб трускалкі не зрабіліся карычневыя і каб не надта разваліліся. Мама гэтак рабіла - ВЕЛЬМІ! Яна рабіла толькі два варэння - з трускалак і з абрыкосаў. І абодва мега смачныя.
Калі надта шмат варыць, то трускалкі робяцца карычневыя і варэнне не празрыстае. Так рабіла бабуля і гэта не смачна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 24.06.10 7:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка я ведаю. Трускалкі нармалёвыя атрымаліся. Малая ўжо далізывала з блінамі тое што не ўлезла ў слоік. Я раблю сочыва мала, каб нагатаваць рознага і па крыху. А з большага нарыхтоўваю працёртасці ў лядоўню - журавіна, смародзіна. Вось з 600 грам трускалак атрымалася вельмі файнае сочыва на адзін слоік прыгожанькі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.11 19:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У сувязі з жудаснымі коштамі на ўсё, асабліва на маё любімае мяса, усё часцей набываю тварог і гатую сырнікі. І Франак зранку замест ранейшага сухога сняданка Нэсквік есць зярнёны тварог з сочывам ці штосьці падобнае. А ваш стол змяніўся ў сувязі з крызісам?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.10.11 19:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, мы сталі ўжываць больш гародніны, і дзякуем богу, што маем бабуляў з агародамі, якія яны садзяць насуперак усім забаронам лекараў. На гатаванне часу няма зусім, бо сталі яшчэ болей працваць - так што толькі самыя простыя стравы на стале. Міронавы сняданак - гэта найчасцей яешня, амлет, вараныя яйкі, сырнікі, дранікі ці запечаныя кабачкі-сыр-памідоры.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 15.10.11 20:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таксама сталі есці менш мяса. І гатаваць менш страваў з рознымі экзатычнымі прадуктамі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 9, 10, 11, 12  наступная »
Старонка 10 з 12.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 52638 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82793 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 161099 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49981 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 33093 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map