Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Мультфільмы па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
CD




Зарэгістраваны: 19.12.2007
Паведамленні: 34

ПаведамленнеДададзена: 26.12.07 22:43    Загаловак паведамлення: Мультфільмы па-беларуску Адказаць з выцемкаю

Ня ведаю, ці гэта адпавядае дадзенаму разьдзелу, але маю да ўсіх пытаньне:
некалі выдаваліся мультфільмы па-беларуску, а пасьля трохі заглохла, дык можа хто ведае, як аднавіць добрую практыку дубляваньня мультфільмаў на беларускай мове?
Або можа нехта гэтым займаецца ці займаўся?
[мадэр.: тэма ўжо ўздымалася - ]
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 1:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CD, тут адказ на Вашае пытаньне
http://www.bydjp.org/index.php?option=com_content&task=view&id=19&Itemid=37

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 3:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, дзякуй! Ты адказала на пытанне, якое я яшчэ не паспела задаць Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 10:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А!!!! яны перавыдадуць Віні-Пуха!!! Ура!!!! Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 11:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Малайцы якія! А "Самаходзікі" гэта ж "Тачкі"?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 11:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, мабыць яны, прынамсі больш нічога такога не ўзгадваецца...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 12:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, "Самаходзікі" - гэта дакладна "Тачкі".

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.07 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Файна, а то Франак усё пытаецца, калі Тачкі будуць па-беларуску.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.01.08 21:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://nn.by/index.php?c=ar&i=14172 - з'явіўся 3-ці Шрэк. Хто ўжо бачыў? Як на ваш густ?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.01.08 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Вітаньні!
Калі магчыма, зьмясьціце, калі ласка, у сябе гэтую інфармацыю:

Творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы”™, якое нядаўна выдала
па-беларуску “Apocalypto” Мэла Ґібсана, “BABEL” Алехандро Ґанзалеса
İньярыту, “Лісты з İўа Дзімы” Клінта İстўуда, і ўжо агучыла
дзьве першыя часткі з трылёгіі “Піраты Карыбаў” з удзелам Лявона Вольскага,
Аляксандра Памідорава, Сашы й Сірожы, Андрэя Плясанава, Русі ды іншых зорак
беларускага року, заплянавала перавыдаць на DVD дзіцячыя мультфільмы, якія
калісьці былі агучаныя на замову фірмы “Сотвар” ды выдадзеныя на
відэакасэтах.
Такім чынам, стужкі “Віні Пух”, “Тарзан”, “Пакахонтас”, “Шрэк”, “Болта”,
“Маленькі Сьцюарт”, “Гісторыя цацак”, “Жыцьцё жукоў”, “Дыназаўр”, “Меч у
камяні”, “Русалачка”, “Лэдзі й Валацуга”, “Прыгажуня ў сонным лесе”, “Аліса
ў краіне цудаў”, а таксама гістарычны фільм “Глядыятар” у першай палове
2008-га году будуць алічбаваныя й выдадзеныя на DVD носьбітах. Прыемным
зьяўляецца й той факт, што акрамя старых мультфільмаў рыхтуюцца да выданьня
новыя. Падрабязьней...
http://www.bydjp.org/index.php?option=com_content&task=view&id=19&Itemid=37

З павагаю,
“Дзіўноты й памароцтвы”™.
www.byDJP.org

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.01.08 4:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Бачыла Шрэка без пераклада, пра пераклад тольк чытала. Дарэчы, паглядзелі нядаўна фільм "Лісты зь Іўя Дзімы" той жа канторы, але з субтытрамі. Што да такога чытаньня, досыць нармалёва. Што да беларускай мовы, я ў жаху. Узгадваецца Volha зь яе страшылкамі пра пана Ськіргайлу. Крычу!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kVita




Зарэгістраваны: 19.01.2008
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 19.01.08 12:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае спадарства!
Так, сапраўды, перавыданьнем зробленых калісьці мультфільмаў на касэтах прыблізна паўмесяцы таму пачалі ўшчыльную займацца. Вялікім дасягненьнем лічым тое, што ўдалося дамовіцца нават з тымі самымі акторамі з Тэатру Юнага Гледача ды інш. тэатраў, якія агучвалі ранейшыя мультфільмы, каб яны ж і прынялі ўдзел у працы над новымі мультыкамі. Зараз яны ўжо маюць на рукох працоўныя дыскі некаторых новых мультоў - разам зь перакладамі, і рэпэтуюць - ідзе падрыхтоўчы працэс: на канец студзеня прызначылі агучку першага новага мультфільму з шэрагу - "ТАРЗАН 2". Далей будзе ўсё астатняе.
Ужо дакладна вядома, што глядзець стужку на DVD можна будзе не адно толькі з агучкаю, але й з дадатковымі забаўляльнымі фактамі для дзетак - гэта ноў-хаў, але яно прэтэндуе стаць ці ня самаю адметнаю функцыяю на навюткіх дысках! Таму чакайма на далейшыя рэлізы!!! Неўзабаве нарэшце зьявіцца магчымасьць папесьціць нашых сыноў, дачушак, малодшых сястрычкаў і брацікаў новымі (разам і са старымі!) мультыкамі, якія загучаць па-беларуску!

Што праўда, гэта вымагае вельмі грунтоўнай працы - таму, як Вы маеце хоць якія магчымасьці дапамагчы альбо жаданьне прыняць нейкі ўдзел - калі ласка, будзем толькі радыя!!!

каардынаты:
пошта: kvita-1986@tut.by
тэлефон: МТС-707-79-89 - Алесь.

Удачы й посьпехаў!!!

P.S. Так, "Самаходзікі" - гэта "Тачкі". Несумненна У двухкосьсі ..
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.01.08 21:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kVita,
я слушна зразумела, што старыя мульты будуць наноў агучвацца? бо гук на відэа жыхлівы! нічога не чуваць!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kVita




Зарэгістраваны: 19.01.2008
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 22.01.08 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

to Alina:
Пакуль гаворка вядзецца толькі пра агучку новых і перавыданьне старых мультфільмаў у лічбавым варыяньце на DVD. То бок, напрыклад, бярэцца "Тарзан 1", лічбуецца, агучваецца яшчэ "Тарзан 2" - і два мульты разам выдаюцца на адным дыску. Гэтак сама бярэцца "Гісторыя цацак 1", дадаецца "Гісторыя цацак 2" - і гэтак далей...
Пераагучваць старое, на жаль, ня хопіць ні сілаў, ні сродкаў - каб за ўсімі новымі пасьпецьСьмешка..
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.01.08 0:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як файна,а то я надоечы казала мужу,як сумна,што мультфільмы толькі на касэтах,а тут такая неспадзяванка! Чараўнік

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13263 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 3 Kryscina 9723 8.05.12 19:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Клуб аратарскага майстэрства - хто можа дапамагчы? 6 Vera 14751 27.01.11 12:11
varjatka_aa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16463 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 16230 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map