Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Зварот да суддзі?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.06.07 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а як да суддзі зьвяртаюцца? (кшталту "ваша честь")

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.07 14:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, у нашых умовах да судзьдзі зь перакладчыкам зьвяртаюцца. Ыгы. А вось насамарэч цікава Можа "Вашая годнасьць"?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.06.07 23:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гучыць добра.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
vitals




Зарэгістраваны: 23.09.2007
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 22.12.07 22:24    Загаловак паведамлення: Просьба дапамагчы з перакладам Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае спадарства! Добры вечар!
Выбачайце, што мо' не зусім пра дзяцей, але ў іншых лінгвістычных інтэрнэт-колах нейкае запусценне і зацішша зараз. Да таго ж меў добры досвед абмеркавання некаторых тэрмінаў на тутэйшым форуме.
Які ёсць адпаведнік расейскаму "Ваша честь!" (Your Honour! / Wysoki Sądzie!) для паважлівага звароту да суддзі ў судзе?
Можна спытаць, чаму - ня проста "Ваш Гонар". Маўляў, і ў іншых мовах паводле той жа схемы зварот, не толькі ў расейскай.
Але, па-першае, як правільней - Ваша Чэсць ці Ваш Гонар? Абодва словы законныя ў беларускай, вось і анг.-бел. слоўніку Пашкевіч пад honor ёсць і тое, і другое... якое лепш пасуе, ці ёсць прынцыповая розніца?
Па-другое, не ва ўсіх мовах так, у польскай ёсць Wysoki Sądzie! ("Высокі Суд"), у нямецкай Hohes Gericht ("Высокі Суд") або Herr Frau Richter (Спадар(ыня) Суддзя!)
Ну і ўрэшце рэшт хочацца не наноў прыдумляць, калі раптам ужо калісь штось было.

Загадзя ўдзячны.
Віталь
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.12.07 22:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі летам была ў Крыме, дык глядзела нейкі фільм пра суд па-ўкраінску. Там было "Ваша чэсьць". таму, мяркую, і па-беларуску так можна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 0:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У тэме "словы" неяк прапаноўвалі "Вашая годнасьць".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 1:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я б ужыла - Вашамос(ь)ць, Вашэць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 2:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, падаецца мне, што нашыя суддзі надоўга задумаліся б, што гэта значыць... А мо яшчэ і няслушна зразумелі б Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 3:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007,
а похвігу. )))
Калі сур'ёзна, кантэксту не хапае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 8:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я чула, як нашыя юрысты зьвярталіся -- высокі суд. Праўда ня памятаю кантэксту дакладна

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.12.07 14:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
а я чула, як нашыя юрысты зьвярталіся -- высокі суд. Праўда ня памятаю кантэксту дакладна

На бы-мове раяць - Пане судзьдзя.

Што да глыбейшай уласнай традыцыі: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Выпуск 3. С. 14 - 15:
Выцемка:
не давайте мене вашмость на муку и не казите тела моего грешного

Выцемка:
Значне се дей у суду вашмости показало

Выцемка:
его милость ... таковую обмову до суду вашмостей подавать важилъ

Выцемка:
ижъ акторовъ моихъ есть подписанъ вписъ въ реестрахъ судовъ вашмостей зъ ихъ милости паны Сурожами

ЗЫ: блізказнаёмы гісторык таксама адразу вашмосцяў прыгадаў. З улюбёнага XVII ст. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
vitals




Зарэгістраваны: 23.09.2007
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 26.01.08 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось і я зноў... прападаў... справы закруцілі. Кантэкст быў - польскі фільм, дзе гучыць якраз даслоўна "Высокі Суд!". Напісаў у тэксце "Ваша чэсць" і даслаў замоўцу, але звярнуў увагу на прапанаваны варыянт "Высокі суд!".
Хаця можа варта было браць гэту версію як асноўную... Аптымальная яна ці не, але прынамсі пры адлюстранванні польскіх рэлій прымальная (у крайнім выпадку можна сказаць спаслацца на "іхні каларыт" Сьмешка )
Пра "Вашамосць" чытаў я брашурцы Станкевіча, такой бардовай... "маленькі слоўнічак прыказак, пырмавак і фразолёгізмаў...", дык там гэта напісана, што гэта да ўсіх паважны зварот, не толькі да суддзяў.
Дзякуй за каштоўныя спасылкі і дапамогу!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.04.12 0:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выпадкова зайшла ў тэмку. Можна асабліва не спрачацца, усё ўжо за вас вырашана.
У адпаведнасці з арт. 271 ГПК удзельнікі грамадзянскага працэсу звяртаюцца да суда са словамі "Высокі суд". Таксама і ў крымінальным працэсе - арт. 306 КПК - "Высокі суд".
Не ведала, што і ў Польшчы так зьвяртаюцца. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
maa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2011
Паведамленні: 97
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.09.12 17:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Скажыце, ці абавязкова такім чынам звяртацца да суддзі пры ўмовах, калі не з'яўляешся прафесійным удзельнікам дзеі (адвакат і гд)? Неяк язык не паварочваецца так казаць гэтым дэмаралізаваным грамадзянам.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 5.09.12 23:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

maa пісаў(-ла):
Скажыце, ці абавязкова такім чынам звяртацца да суддзі пры ўмовах, калі не з'яўляешся прафесійным удзельнікам дзеі (адвакат і гд)? Неяк язык не паварочваецца так казаць гэтым дэмаралізаваным грамадзянам.

Не паварочваецца, не кажыце. Кажыце, напрыклад, "гражданін начальнік". Вельмі шчасьлівы Калі без жартаў, безасабовы зварот таксама пракаціць.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87156 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64721 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49039 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28204 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50276 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map