Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.)

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 25, 26, 27  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 

Менчукі, у якія яслі/садок вы ходзіце/збіраецеся?
№314 на Багдановіча
26%
 26%  [ 6 ]
№187 на Кахоўскай
47%
 47%  [ 11 ]
Іншая беларускамоўная група
8%
 8%  [ 2 ]
№534 на Матусевіча (мусіла стаяць вышэй, але мадэратарка згальмавала )))
4%
 4%  [ 1 ]
Расейскамоўная група - не было варыянтаў
4%
 4%  [ 1 ]
Расейскамоўная група - цалкам задавальняе
0%
 0%  [ 0 ]
Не збіраемся ні ў яслі, ні ў садок
8%
 8%  [ 2 ]
Галасоў :23

Аўтар Паведамленне
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 17:03    Загаловак паведамлення: Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) Адказаць з выцемкаю

Я вось што падумала... Наколькі я ведаю ў Менску 2 месцы, дзе можна хадзіць беларускамоўным дзеткам - 187 на Кахоўскай і 314 на Багдановіча. Мы ходзім у 314 спачатку ў яслі хадзілі, зараз у рознаўзроставую групу. Дружны калектыў падабраўся. Але вось малодшую групу закрылі, бо беларускамоўных дзяцей не набралі (зрабілі звычайнай). Шкада. З гэтага ўзнікла такое пытанне: У які садок вы ходзіце, ці збіраецеся хадзіць? Можа, хто да нас? Хаця б таму, што можа зручней ехаць?

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 17:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы зьбіраемся на Кахоўскую наступнай восеньню -- нам будзе 2 з паловай гады, таму -- у ясьлі. Спадзяемся, што назьбіраецца група агульнымі намаганьнямі

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 13:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я наконт садка ўвогуле аніяк не магу вызначыцца. Мяне нешта кідае з аднаго боку ў іншы. Добра, што нам яшчэ ёсьць час падумаць.

А гэтая беларускамоўныя садкі, яны на колькі гадзінаў - на 10.5 ці на 12?

Я так разумею, што дзеткі, што там зьбіраюцца, жывуць у асноўным у іншых раёнах. Як жа пасьпяваць адвозіць дзіця ў садок (нават на машыне раніцай гэта ня менш за 40 хвілін), потым ехаць на працу, працаваць там 8 гадзінаў + абед, потым зноўку ехаць за дзіцём? Я аніяк не магу прыдумаць каб атрымоўвалася забіраць ў раёне 6 (здаецца ж так дзетак звычайна забіраюць). Прымушаць бабулю ехаць у няблізкі сьвет за ўнукам таксама цяжк, тым болей шот з улікам дарогі яна таксама ня будзе пасьпяваць.

Як вы выкручваецеся?

А калі падумаць пра маю працу з ненармаваныя працоўным часам, што бывае і да 8 трэба сядзець - дык зусім ня ведаю што рабіць.

Пакуль адзінае, што ў мяне намалявалася - гэта аддаць дзіця ў садок у які сама хадзіла, каб бабуля ці дзядуля яго забіралі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 13:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну ў нашым садку ёсць беларускамоўная дзяжурная група с 7.30 да 19.00. Але долей... наўрад ці долей нешта знойдзецца... Мы звычайна позна прывозім (каля 10, бо рана не паднімаемся), а забіраем пазней - 19.00. Але на большае ніхто нічога не прапануе. А можа як варыянт - вадзіць у беларускамоўны і напрагаць дзядулю і бабулю? Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А можа як варыянт - вадзіць у беларускамоўны і напрагаць дзядулю і бабулю?


Бабуля і дзядуля самі працуюць - адна справа калі дома падскочыць, а іншая - ехаць кудысьці.
А яшчэ кажуць, што да 7 дзецям ежы нехапае - у іх не вячэра, а нейкі лёгкі палуднік дзесьці а 4 і потым яны ўвечары моцна галодныя. Ці гэтак у вас?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 15:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
ну, мы ж жывем побач -- зможам нейкім чынам скааперавацца... Па чарзе вазіць, ці нейкім іншым чынам.
У нас з мужам таксама працоўны час неўнармаваны -- вось жа і добра, бо дзень на дзень не прыпадае -- часам я раней вызваляюся, часам ён можа з працы раней сыйсьці. Пры цяперашняй маёй працы я збольшага працую дома і ў большасьці выпадкаў змагу дзіцёнка забіраць тады, калі трэба. Тата будзе зраніцы ехаць на працу і адвозіць. Калі нешта зьменіцца, і мне трэ буде хадзіць на працу кожны дзень -- ноймем няню, каб забрала з садку, прывезла дахаты, і пагуляла з малым тую гадзінку, пакуль бацькі прыйдуць. Але, я думаю, да гэтага ня дойдзе.
Так што ня ўсё так складана Кул!
І яшчэ. Юль, нават калі вы будзеце думаць -- вельмі важна падыйсьці ўжо ў РАНА і запісацца ў садок. Мы сёньня запісаліся на восень 2007 на Кахоўскую, і зьбіраемся пайсьці запісацца на Багдановіча. У РАНА мужу сказалі, што мы сто трыццаць нейкія там, і што калі раптам прыйдуць мясцовыя, то іх возьмуць па-за чаргой. Я думаю, яны збольшага так палохаюць. Трэба настойваць на сваім. Наступнай вясной сказалі падысьці за накіраваньнем. А калі вы толькі пойдзеце наступнай вясной запісвацца, дык вам дакладна адмовяць -- скажуць, сваіх мясцовых хапае. Таму КАЛІ ЛАСКА, запішыцеся!!! Запішыцеся ў тры садкі адразу, як хочаце -- на Кахоўскую, Багдановіча, і ў свой мясцовы -- але зрабіце гэта зараз! Тады праз год у вас сапраўды будзе магчымасьць выбіраць Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 16:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
julcik,
У нас з мужам таксама працоўны час неўнармаваны -- вось жа і добра, бо дзень на дзень не прыпадае -- часам я раней вызваляюся, часам ён можа з працы раней сыйсьці. Пры цяперашняй маёй працы я збольшага працую дома і ў большасьці выпадкаў змагу дзіцёнка забіраць тады, калі трэба. Тата будзе зраніцы ехаць на працу і адвозіць. Калі нешта зьменіцца, і мне трэ буде хадзіць на працу кожны дзень -- ноймем няню, каб забрала з садку, прывезла дахаты, і пагуляла з малым тую гадзінку, пакуль бацькі прыйдуць. Але, я думаю, да гэтага ня дойдзе.
...

Запішыцеся ў тры садкі адразу, як хочаце -- на Кахоўскую, Багдановіча, і ў свой мясцовы -- але зрабіце гэта зараз! Тады праз год у вас сапраўды будзе магчымасьць выбіраць Сьмешка


У мяне нажаль час неўнармаваны толькі ў адзін бок - а не магу раней сысьці - толькі пазьней Сумнік

А нам ў РАНА сказалі, што ў кожным раёне можна толькі ў адзін садзік запісацца. У Ленінскім мы ўжо кудысьці запісаліся - проста так, бо ўсе запісваліся - муж нават ня моджа ўзгадаць нумар садзіка, але дзесьці тут побач Сьмешка)

А Кахоўская і Багдановіча хіба не ў адным раёне?

І яшчэ, здаецца, можна запісвацца па месцы жыхарства любога чалавека - прынесьці пашпарт чалавека, які прапісаны ў гэтым раёне, і сказаць, што гэты чалавек мой нехта-там і дзіця будзе пасьля садка зь ім і тра-ляля. Добра калі гэты нехта-там яшчэ і сапраўды нейкі сваяк.

А нам раілі не ў РАНА, а ў садку запісвацца, што гэтак больш надзейна. Хіба не?

Наконт няні.. Добра, канешне, але дорага Сумнік
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 27.04.06 11:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А Кахоўская і Багдановіча хіба не ў адным раёне?

Не. Цэнтральны і Савецкі.

Мы ходзім на Кахоўскую. Аб'ектыўна, згодна, было б зручней на Багдановіча (туды нам сем хвілін пешкі, на Кахоўскую - дваццаць-трыццаць хвілін на грамадскім з перасадкамі). Суб'ектыўна - у 187-ым аказалася вельмі ўтульна і зручна. Не адразу ўсё гладка, але што напрацавалі-абаранілі, ужо не саступаем Сьмешка. Наколькі ведаю, і на наступны год збіраецца кумпанія нішто сабе.
Выцемка:

У мяне нажаль час неўнармаваны толькі ў адзін бок - а не магу раней сысьці - толькі пазьней

Выцемка:

Наконт няні.. Добра, канешне, але дорага

(А неўпарадкаваная праца хіба не павінна стымулявацца фінансава? - сказала б я сабе, трапіўшы ў такую сітуацыю. А Вам не скажу, бо нетактоўна Міргаю )
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 27.04.06 11:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Не. Цэнтральны і Савецкі.


Садок на Багдановіча ў савецкім? ці на Кахоўскай?
У Савецкім мы ў іншы садок зьбіраліся запісацца, а ў два здаецца нельга.

Выцемка:

А неўпарадкаваная праца хіба не павінна стымулявацца фінансава?


Ну здаецца стымулюецца, але напэўна недастаткова

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 27.04.06 12:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

№ 314 (Багдановіча) - Савецкі р-н.
№187 (Кахоўская) - Цэнтральны.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 28.04.06 15:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне вось вельмі шкада, што беларускую ясельную групу ў 314 закрылі. Зусім. Бо дзетак беларускамоўных не набралі. А ў нас таксама неблагія традыці - сям'я Вячоркаў калісь іх добра напалохала Сп. Зялёная Усьмешка Ды і зараз кампанія нічога сабе. Так што... Ды нам на Кахоўскую ўсё роўна не зручна, як не круці.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 29.04.06 14:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by пісаў(-ла):
А мне вось вельмі шкада, што беларускую ясельную групу ў 314 закрылі. Зусім. Бо дзетак беларускамоўных не набралі.

мне таксама шкада. Мне, па шчырасьці, усё адно, Кахоўская ці Багдановіча -- і тое, і тое далёка. Але будзем езьдзіць -- што ж паробіш.
Шкада, што не хапае беларускіх дзетак нават на адну ясельную групу ў год. Альбо дзетак, можа, і хапае, ды бацькам вазіць ня хочацца...
Вось таму вельмі важна тым, хто хоча аддаваць малое ў ясьлі/садок налета, думаць пра гэта і зьбіраць групу ўжо зараз. А то можа апынуцца, што ня стане ў Менску ніводных беларускіх ясьляў і садкоў

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.04.06 14:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хадзілі на гэтым тыдні запісвацца у садок на Кахоўскай. Што спадабалася: загадчыца прыемная цётачка, утульна, выхавальніцы на пляцоўцы гуляюць зь дзеткамі, а не глядзяць у бакі. Выхавальніца ясельнай групы з намі і зь дзеткамі размаўляла выключна беларускай. Што расчаравала: старэйшыя дзеткі размаўляюць па-руску. Зразумела, што ўсё залежыць ад бацькоў. Трэба назьбіраць сапраўды беларускую групу, інакш няма сэнсу хадзіць. Хто думае вадзіць дзіця ў яслі ў 2006/2007, ці ў садок ў 2007/2008, адгукніцеся.

_________________



Апошні раз рэдагавалася: Tanya (4.05.08 8:09), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 30.04.06 17:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Трыба назьбіраць сапраўды беларускую групу, інакш няма сэнсу хадзіць

Ніхто не спрачаецца, што спрэс беларускія дзеткі ў групе - лепш, чым толькі частка. Летась у завадатараў ясельнай групы папярэдне быў ёмісты спіс дзетак належнага ўзросту. У выніку - набралася 9 малых. У астатніх - прычыны, самыя аб'ектыўныя. Міргаю Не згодна, што ў такім выпадку "няма сэнсу".
Акурат ад бацькоў залежыць, наколькі яны з дзецьмі будуць задаваць тон. Мы свядома пачалі зводзіць малых яшчэ ўлетку, да сада - разам выбіраліся на шпацыры, выязджалі на выходныя. У выніку дзеці ахвотна прызнаюць адно аднаго. Сёлета яны яшчэ замалыя і малагаваркія. Але кожныя бацькі імкнуцца выгадаваць лідэраў, таму зазірніце да нас праз пэўны час Міргаю
Я ўжо не кажу, што аргпытанні прасцей вырашаць у садочку са складзенай традыцыяй, артыкуляваным беларускім статусам, а таксама - наладжанымі стасункамі з адміністацыяй.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 1.05.06 23:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У гэтым месяцы пэўна таксама будзем запісвацца на Кахоўскую. Але ня факт, што будзем туды хадзіць - неяк надта нязручна атрымоўваецца Зьбянтэжаны

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуГэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні.printer-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 25, 26, 27  наступная »
Старонка 1 з 27.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 132095 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Клуб аратарскага майстэрства - хто можа дапамагчы? 6 Vera 14554 27.01.11 12:11
varjatka_aa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 18012 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 38004 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 16101 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map