Кінаголад
Select messages from # through #
[Print]
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 9, 10, 11  :| |:
Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV
#151:  Аўтар: Palina007, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 16.11.11 14:38

"Дзённік памяці" напраўду шыкоўны фільм; Наста, шчыры дзякуй за рэкламу!
Дадам свае ўражанні.
Кіно вельмі кранальнае і пазітыўнае, хоць у канцы ўсе... паміраюць. Яшчэ спадабалася, як закранута тэма чакання; проста мне здаецца, людзі ў прынцыпе развучыліся чакаць, ім трэба ўсё і адразу. Дзеянне адбываецца ў 1940-я, калі рытм жыцця быў іншы, лісты пісалі на паперы і не спяшаліся жыць на злом галавы.
Што не спадабалася. Пачатак (не ведаю чаму, мо залішне эмацыйны) і пара спробаў надумана закруціць сюжэт.
Глядзець лепей альбо на самоце, альбо з чалавекам, з якім збіраешся сустрэць старасць)) Выпадковая кампанія знівелюе ўражанні.

Спампавала фільм (дубляваны) у свайго інтэрнэт-аператара, магу падзяліцца.


#152:  Аўтар: Tanya, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 23.04.12 16:15

Kresowa Ballada http://www.youtube.com/watch?v=uSPGq4o5Jss Польскае кіно пра беларускую вёску (Беласточчына) па-беларуску. Каб не некалькі момантаў, можна было б і дзецям паказаць.

#153:  Аўтар: stasiaПаведамленнеДададзена: 23.04.12 23:48

Раю усім паглядзець фільм "Прамова караля" http://films.imhonet.ru/element/1127932/

#154:  Аўтар: ksysh_ka, Адкуль: Mensk ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 0:54

stasia, дзякую, што нагадала. Вельми люблю гэты фільм, глядзелі яго ўсёй сям'ёй.

#155:  Аўтар: Juan, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 24.04.12 21:18

          
Tanya пісаў(-ла):
Kresowa Ballada http://www.youtube.com/watch?v=uSPGq4o5Jss Польскае кіно пра беларускую вёску (Беласточчына) па-беларуску. Каб не некалькі момантаў, можна было б і дзецям паказаць.

A daroslych hetyja momanty zacikaviac? Сьмешка


#156:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 24.05.12 14:25

http://afisha-by.livejournal.com/966621.html - Фэст нямога кіно ў Палацы мастацтваў. 1 чэрвеня

#157:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 14.09.12 13:29

Фэст бразільскага кіно ў Менску: http://www.minchanka.by/news/brazilian_film_festival_in_minsk.html з 1 па 5 кастрычніка

#158:  Аўтар: наталька, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 17.09.12 16:24

Учора хадзілі на фільм Вудзі Алена "Рымскія прыгоды", вельмі класны фільм, раю схадзіць!!!

#159:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 26.09.12 11:20

Выцемка:
10 кастрычніка ў 19.00 - Паказ мастацкага фільма «Жыццё Мацвея» (1968 г., ч/б, 76 хв.) рэжысёра Вітольда Ляшчынскага.
Фільм узнагароджаны Гран-пры МКФ у Канах (1969).

«...Мацвей – вельмі ўражлівы чалавек, з дзіцячай душой. Навакольная прырода папярэджвае яго аб надыходзячай трагедыі: яго сябар “вялікі птах” забіты, у дрэва, якое носіць яго імя, патрапіла маланка, яго мучаюць начныя кашмары».

Фільм дэманструецца па-польску.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, ауд. 423; пр. Скарыны, 81

Уваход вольны

http://www.instpol.by/


#160:  Аўтар: hormashykiПаведамленнеДададзена: 26.06.13 19:32

Скончыла глядзець нямецкі серыял і вырашыла параіць тут.

Дневник доктора (Doctor's Diary - Männer sind die beste Medizin) 2008-2011
Плюс серыяла ў тым, што ён скончаны. Серыял цудоўны, з гумарам, цудоўнымі панарамамі Нямеччыны і прыгожымі акторамі. Па гэтаму серыялу маскалі знялі пошлую сваю версію "Дневнікі доктора Зайцевой" (не глядзець ні ў якім разе). Глядзець раю толькі арыгінальны нямецкі серыял, на торэнтах ёсць усе серыі. Маленькая парада, не судзіце серыял па першай серыі, паглядзіце 2-3 і тады ўжо выносьце вердыкт. Параіла ўжо пару знаёмых, сядзяць і не могуць адарвацца.

Главная героиня — доктор Гретхен Хазе — вызывает переполох не только в операционной, но и в сердцах своих коллег. После краха личной жизни Гретхен возвращается в дом своих родителей, профессора хирургии и сведущей во всем супер-матери. Цель Гретхен состоит в том, чтобы, наконец, заняться своей карьерой и забыть о мужчинах. Она — очаровательная и непредубежденная — прекрасно справляется с профессиональными трудностями, но ее личная жизнь вскоре превращается в хаос.
Новый главный врач, доктор Марк Мейер, не только первый мачо в отделении, но и бывшая школьная любовь Гретхен. А, может, добродушный гинеколог доктор Мехди Каан имеет больше шансов? Гретхен Хазе не претендует на звание белой и пушистой, она — самая обычная женщина, которая не только задумывается о своей карьере, но и прислушивается к своему сердцу. Однако ее сердце не всегда бьется ровно. Наконец-то у нас есть доказательство, что врачи — тоже люди. Они могут лгать, влюбляться и страдать. И от лишнего веса, и от любовной болезни лекарство все еще не найдено.

Рэйтынг на кінапошуке 8.1

P.S. Усё ж такі не раю глядзець у прысутнасці дзяцей. Сьмешка


#161:  Аўтар: Марына ЛарчыкПаведамленнеДададзена: 29.08.13 14:32

А я знаходжуся пад уражаннем ад расейскай стужцы "Адналюбы". А яшчэ раю усiм бацькам дачушак паглядзець "Татулю нявесты", а матулям - "Клуб радасцi и поспехау". Моцныя па уздзеянню фiльмы!!!

#162:  Аўтар: maa, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 9.09.13 22:43

Неверагодны мiстэр Фокс. Вельмi раю паглядзець, можна з дзеткамi, можна й без.

#163:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 2.02.14 16:58

http://kinominska.by/news/76 - Цэлыкінапаказ фільмаў пра каханне запланаваны! Анёл

#164:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 7.12.14 10:44

http://kinakong.by - сайт пра кіно і кінапаказы. Па-нашаму, безумоўна

#165:  Аўтар: ЭдуардПаведамленнеДададзена: 12.04.18 2:02

Вітаю, спадары і спадарыні! Мяне завуць Эдуард. Я з'яўляюся прадстаўніком грамадскага аб'яднання "Кінакіпа", якое займаецца пошукам рэдкіх, рарытэтных перакладаў да іншамоўных фільмаў і мультфільмаў, праводзіць рэстаўрацыю і робіць іх здабыткам грамдскасці. Трапіўшы на ваш сайт, у некаторых тэмах я заўважыў, што многія з карыстальнікаў маюць якраз такія пераклады (як на касетах, так і на дысках). Я канешне разумею, што з часу іх узгадвання тут прайшло каля 10 гадоў, але ўсе ж спадзяюся што нехта яшчэ застаўся "у жывых" і зможа звязацца са мною. Зрабіць гэта можна праз паведамленні на гэтым сайце, а таксама у такіх сацсетках як УКантакце (https://vk.com/edward_valentson) і Фэйсбук (https://www.facebook.com/edwardsemashko), або па тэлефоне (029) 85-41-896 (МТС, Вайбер). Сьмешка



Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 9, 10, 11  :| |:
Старонка 11 з 11.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group